Тэхнiка кладкi старажытных дойлiдаў на Беларусі 13-17 ст.

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Тэхнiка кладкi старажытных дойлiдаў на Беларусі 13-17 ст.. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-11-25

Узровень развiцця будаўнiчай тэхнiкi адлюстроўвае, як вядома, тэхнiка кладкi, якая з’яўляецца своеасаблiвай вiзiтнай карткай старажытных дойлiдаў. Са зменамi ў палiтычным плане краiны, з эканамiчным станам яе гаспадаркi, як мы ўжо адзначылi, вiдазмяняецца форма будаўнiцтва, а ад гэтага змяняецца тэхнiка кладкi. Навогул тэхнiка кладкi залежыць ад формы i памераў цэглы i камня, а так сама ад рамчыны, якую выкарыстоўваюць пры будаўнiцтве. На Беларусi, як лiчаць археолагi, iснуе тры вiда кладкi:змешаная (кладка з цэглы i камення), цагляная i каменная (з валуноў i каменных квадратаў). Першы манументальны помнiк — Полацкая Сафiя, пабудаваны тэхнiкай змешанай кладкi. Гэта кладка складаецца з шэрагу валуноў, якiя раздзяляюцца плiнфай, памеры якой вельмi блiзкi да квадрата. На гэтай тэхнiцы кладкi iснавала полацкая школа архiтэктуры.А другая, як мы ўжо гаварылi, гродзенская архiтэктурная школа распрацавала сваю асабiстуютэхнiку кладкi. Даследчыкi называюць яе дэкаратыунай роўнапластовай кладкай. Чаму? Бо асноўная сцяна ўзвадзiлася з плiнфы, акрамя плiнфы ў кладку ўваходзiлi рознакаляровыя каменнi, кафлi, з якiх выкладалi розныя ўзоры. Гэтай тэхналогiяй кладкi пабудавана Барысаглебская царква. У другой палове 13 ст. у архiтэктуры Беларусi адбываецца карэнны пералом. Плiнфу змяняе вялiкая цэгла, якая нясе новыя тыпы кладак. Так, з другой паловы 13 ст. выкарыстоўваецца балтыйская кладка, для якой характэрна чаргаванне дзвух лажкоў i аднаго тычка. Тэхнiкай такой кладкi пабудавана Белая Вежа.

У другой палове 14 ст. балтыйскую кладку змянiла кладка, у якой у кожным раду ў перамешку з тычком пакладзены лажок. Гэтая кладка мае шэраг прывiлей перад балтыйскай , на што ўказваюць многiя даследчыкi. Яна не патрабавала ад цэглы аднолькавых памераў i была даволi нескладаная па сваёй працы. Гатычная кладка характэрна для беларускiх помнiкаў другой паловы 14 ст. - сярэдзiны 16 ст. . Яна вызначалася тым, што чаргаванне лажкоў i тычкоў не заўсёды ўжываецца дакладна. Прыкладам гэтай тэхнiкi кладкi з’яўляецца iшкольдскi касцёл. А з другой паловы 16 ст. побач з гатычнай кладкай пачынае ўжывацца новая, у якой рад тычкоў чаргуецца з радам лажкоў;гэтая кладка была лёгкай, чым гатычная, i шырока выкарыстоўвалася пры будаўнiцтве будынкаў. У лiтаратуры яна атрымала назву рэнесанская. У 17 ст. у беларускiм дойлiдстве ўжывалася галандская кладка, для якой было характэрна чаргаванне радоў з адных тычкоў з радамi з адных лажкоў. Тэхнiкай такой кладкi была пабудавана Сынкавецкая царква i Мураванка. Трэба адзначыць, што правiльны малюнак кладкi 17 ст. , асабiста гэта датычыцца крыжовай i галандскай кладкi, бадай нiколi не выконваўся, бо фасады будынкаў пакрывалi тынкоўкай. Гэта прывяло да выраджэння роўнапластовай кладкi, у якой нiякiх змен у чаргаваннi лажкоў i тычкоў не было. Выконвалася яна з тонкай цэглы (4. 5-5. 5 см). Помнiкi новай магiлёўскай архiтэктурнай школы адраджаюць роўнапластовую кладку. Трэба таксама адзначыць, што « . . . развiццё будаўнiцтва на Беларусi супадае з развiццём будаўнiцтва ў Лiтве, таму што агульнасцю культурнага i эканамiчнага жыцця беларусаў i лiтоўцаў назiраецца на працягу некалькiх стагоддзяў. Найбольш поўныя сведкi аб гэтым у свiх работах па гiсторыi будаўнiцтва i будаўнiчых матэрыялаў Лiтвы прыводзiць В. Левандаўскас. »

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Тэхнiка кладкi старажытных дойлiдаў на Беларусі 13-17 ст.


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.