У старажытнай цагельнi на Беларусі ў 9-17 ст.

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему У старажытнай цагельнi на Беларусі ў 9-17 ст.. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-11-25

Шырокае мураванае будаўнiцтва патрабавала ўсё больш разнастайных будаўнiчых матэрыялаў i ў першую чаргу цэглы. Як жа трапiла яна ў Беларусь?

Не адну тысячу гадоў налiчвае гiсторыя цагельнай справы. Зарадзiлася яна ў краiнах усходу, дзе не было дастатковай колькасцi дрэва i каменняў, неабходных для ўзвядзення манументальных пабудоў. У Еўропе цэглу ўпершыню сталi вырабляць рымляне, але яна не стала ў iх галоўным будаўнiчым матэрыялам. У часы сярэднявечча выраб цэглы ў Еўропе быў у заняпадзе. У Кiеўскую Русь цэгла трапiла разам з вiзантыйскiмi дойлiдамi ў першай палове 10 ст. i атрымала назву «плiнфа». Упершыню, як я ўжо казаў, плiнфа ўжыта ў муроўцы Полацкай Сафii. Потым мураваныя пабудовы з яе выкарыстаннем узводзяцца ў Полацку, Вiцебску, Гароднi, Тураве. У 12 ст. адначасова ўжывалася плiнфа двух памераў. Прычым адзiн з iх быў асноўным, а iншыя складалi 20-30 працэнтаў ад агульнай колькасцi. Старажытную полацкую, вiцебскую i гародзенскую цэглу выраблялi ў спецыяльных формах з драўляным дном. Пра гэта сведчаць адбiткi дошак на глiне i спецыяльныя знакi, якiмi майстры пазначалi сваю прадукцыю. Цiкава, што гародзенская форма плiнфы мае знакi толькi на тычках, а полацкая i вiцебская-на тычках i адным з шырокiх бакоў. Вiдаць, сярод цагельнiкаў былi пiсьменныя людзi, бо iх знакi маюць выгляд не толькi крыжоў, стрэлачак i iнш. геаметрычных знакаў, але i розных лiтар. Абпальвалi плiнфу ў спецыяльных печах складзеных з цэглы. У другой палове 13 ст. плiнфу ў беларускiм манументальным будаўнiцтве змяняе буйнапамерная брусковая плiнфа. Зойдзем на хвiлiну ў майстэрню цагельнiка 15 ст. Гэта быў майстар, якому дапамагалi некалькi чалавек. Цэгла рабiлася на спецыяльным шырокiм драўляным стале. Форма ўяўляла сабою дзве збiтыя разам прамавугольныя драўляныя скрынкi, акаваныя жалезам i з ручкамi па баках. Цагельнiк запаўняў iхглiнай, потым запiхваў кавалачкi глiны ў куткi формы. а глiняныя рэшткi зграбаў рукою або дошчачкай. Ад пальцаў майстра на паверхнi цэглы часам заставалiся неглыбокiя сляды. Набiтыя глiнай формы памочнiкi майстра пераносiлi на роўную пляцоўк у i асцярожна вытрасалi цэглу для прасушкi. Абпальвалi цэглу альбо ў полi, альбо ў печы. Падобным чынам выраблены i плiткi для падлогi.

З 13 па 18 ст. ужывалася i спецыяльная профiльная цэгла: стрэлападобнай формы, а таксама iнш. узораў. Найбольш пашыранымi спосабамi вырабу такой цэглы былi фармоўка i абсклюдаванне (абрэзка цэглы).

На буйнапамернай цэгле амаль заўжды адсутнiчаюць знакi, уласцiвыя плiнфе, але клеймы i асаблiвыя меткiсустракаюцца на працягу 14-16 ст. Меткi вядомы на цэгле з Лiдскага i Мiрскага замкаў, а клеймы-на Мiрскай. Вельмi цiкавая цаглiна знойдзена ў Пiнску. Яе бакавыя гранi аздоблены рэльефным раслiнным арнаментам. Сiмволiка разнастайных выяў на старажытнай цэгле часта звязана з пэўнымi асаблiвасцямi цагельнай вытворчасцi i да канца не вытлумачана. Як бачна, цагельная справа была вельмi распаўсюджана на тэрыторыi Беларусi. Цагельнi былi там, дзе нешта будавалася.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: У старажытнай цагельнi на Беларусі ў 9-17 ст.


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.