Гiсторыя развiцця архiтэктуры на тэрыторыi Беларусi на працягу 9-10 ст.

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2022)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Гiсторыя развiцця архiтэктуры на тэрыторыi Беларусi на працягу 9-10 ст.. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь глазами птиц HIT.BY! Звёздная жизнь KAHANNE.COM Беларусь в Инстаграме


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-11-25

Першабытныя людзi працавалi i жылi ў прыроднай прасторы пад адкрытым небам, у засенi дрэў, у прымiтыўных будынах альбо ў пячорах. З часам яны навучылiся ўзводзiць будынкi, ствараць так званую архiтэктурную прастору, якая не проста абмежавана сценамi i дахам, але i эстэтычным развiццём асобы. Гэтую прастору людзi дзеля зручнасцi абсталёўваюць рознымi рэчамi. Розныя тыпы будынкаў з’яўляюцца асновай архiтэктурнага асяроддзя Беларусi: iснавалi гаспадарчыя i жылыя пабудовы;абарончыя;культавыя (храмы, касцелы). Да 10 ст. архiтэктура Кiеўскай Русi - першай дзяржавы ўсходнiх славян-была цалкам драўлянай. Пасля таго як кiеўскi князь Уладзiмiр у 988 г. прыняў новую дзяржаўную рэлiгiю — хрэсцiянства, у Кiеў прыбылi i першыя вiзантыйскiя дойлiды. Грэчаскiя дойлiды былi знакамiтымi ва ўсiм хрысцiянскiм свеце. Яны прынеслi на Русь сiстэму крыжова-купальнага храма. У часы праўлення славутага князя Усяслава, празванага Чарадзеям (прыкладна памiж 1044 i 1066 гг. ) была пабудавана Полацкая Сафiя. У Полацкай Сафii ўвасоблена моц i ўплывовасць Полацкага княства. Як i Кiеўская, Полацкая Сафiя была галоўным грамадскiм будынкам у горадзе. Тут прымалi замежных паслоў, аб’яўлялi вайну i заключалi мiр, тут жа знаходзiлася князская скарбнiца i бiблiятэка. Назначэнне гэтага будынка паказвае пячатка горада з надпiсам: »Печаць Полачья i святой Сафii». Няўмольны час не захаваў велiчнага храма. Сафiя шмат разоў перабудоўвалася i дайшла да нас у выглядзе, набытым у 18 ст. Ад першапачатковага будынка засталiся памуркi, рэшткi слупоў, часткi сцен, якiя ўвайшлi ў аб’емы храма ў 18 ст. » Полацкая Сафiя зроблена з тонкай, добра абпаленай, квадратнай, ярка-чырвонай цэглы таўшчыней 3-4 см. Такая цэгла ў будаўнiчай лiтаратуры называецца плiнфай. У Беларусi плiнфа ўжывалася да канца 17 ст. Клалi яе ў муроўку на спецыяльнай рамчыне з вапны i дробнатоўчанай цэглы-цамянкi. Цамянка надавала трываласць i ружовы колер. . . » Зараз Сафiйскi сабор адноўлены i прыстасаваны пад канцэртную залу. У падземных стварэннях, дзе добра вiдаць муроўкi 11 ст. , арганiзаваны археалагiчны музей.

У 12 ст. Полацк па-ранейшаму самы вялiкi i эканамiчна ўсталяваны горад на тэрыторыi Беларусi. Аднак узнiкаюць i развiваюцца новыя гарады, цэнтры невялiкiх, але незалежных княстваў. Падзел Полацкай зямлi на асобныя невялiкiя княствы, аслабленне князскай улады, узрастанне ролi веча-усё гэта адбiлася на развiццi формаў будаўнiцтва. У ролi заказчыкаў цяпер ужо выступаюць не толькi князi, але i духавенства. Патрабаваннi на Беларусi да царкоўных будынкаў таксама змянiлiся, бо палiтычныя мэты паступова саступаюць эканамiчным. Расце колькасць манастыроў, а замест шматслуповых вялiкiх храмаў узводзяцца бажнiцы з шасцю апорнымi слупамi.

У першай палове 12 ст. у Полацку склалася самастойная архiтэктурная школа. Полацкiя дойлiды выпрацавалi сваю будаўнiчую тэхнiку i форму будынка. Яна захавала старадаўнюю муроўку са «схаваным радам», хаця ўсе суседнiя княствы ад яе на той час ужо адмовiлiся. Асноўныя рысы, выпрацаваныя полацкiмi дойлiдамi ўвасабляе помнiк у Полацку-Спаса-Прэабражэнская царква Ефрасiнеўскага манастыра, якi быў пабудаваны памiж 1128 i 1156 гг. дойлiдам iванам. iснуе павер’е, што сама Ефрасiння Полацкая, якая шмат зрабiла для развiцця пiсьменнасцi ў Полацку, i была iнiцыятарам будаўнiцтва гэтай царквы. Храм знаходзiцца на высокiм беразе ракi Палаты. Пачатковы выгляд яго значна змянiўся пасля рамонту ў 19 ст. Храм мае невялiкiя памеры. Разам з полацкай архiтэктурнай школай iснавала iншая, больш прагрэсiўная па сваiм будынкам-гродзенская. Прыкладам работы вучняў гэтай школы з’уляецца Каложская царква. Размясцiлася яна над Нёманам на высокiм пагорку. З даўнiх часоў гэта мясцовасць мела назву Каложа. Згодна са старым паданнем «Князь Вiтаўт пасялiў тут палонных аднаго з прыгарадаў Пскова, якi называўся Каложай. »Няўмольны час нанес значныя страты гэтаму ўнiкальнаму помнiку. У сярэдзiне 19 ст. бераг быў падмыты вадой i ўся паўднёвая сцяна, а з ёй i частка усходняй абрынулiся ў Нёман. Будынак адносiцца да шасцiслупных храмаў крыжовакупальнай сiстэмы. Пры будаўнiцтве храма выкарыстоўвалася цэгла i плiнфа. Я лiчу, што цiкава будзе даведацца пра фасад царквы:паверхня сцен адпалявана рознакаляровымi камяннёвымi крыжамi. »Часам здаецца, што сцены ўпрыгожаны каменнымi i керамiчнымi ўстойкамi цёплых колераў, зiхацяць каштоўнымi камянямi асаблiва пасля веснавога дажджу, калi ў сонечных праменнях на керамiчных плiнфах i валунах успыхваюць каляровыя вясёлкi. » Гродзенскiя майстры будавалi не толькi бажнiцы. Яны ўзвялi мураваны князскi палац, рэшткi якога захавалiся на Замкавай гары ў Гродне.

У 11-13 ст. у Цэнтральнай i Заходняй Еўропе, а таксама ў Скандынавii быў распаўсюджаны тып абаронных збудаванняў. Такiя вежы ў 13 ст. увайшлi ў абарончую сiстэму беларускiх гарадоў. Больш дасканаламу тыпу ўзбраення спрыялi складаныя ваенныя i палiтычныя абставiны. » З усiх старон накацiлася варожая навала. Мангола-татарская арда, зруйнаваўшы многiя ўсходнеславянскiя княствы, закранула часткова i тэрыторыю Беларусi. Татарская арда ўдзельнiчала ў мiжусобных войнах i не раз iх бачылi пад сценамi Навагрудка. Яшчэ большая небяспека пагражала захаду i поўначы. На пачатку 13 ст. частку прыбалтыйскiх плямён i iх земляў захапiў Лiвонскi ордэн, i толькi перамога Аляксандра Неўскага прыпынiла яго экспансiю на ўсход. На былых прускiх землях стаў валадарыць Тэўтонскi ордэн-самы люты вораг славян. » Усе гэта прымушала нашых продкаў удасканальваць абарончыя збудаваннi. Абарончыя вежы былi ўзведзены ў Бярэсце, Гароднi, Тураве i iнш. гарадах. Але да нашых дзен дайшла толькi Камянецкая крэпасць. Яна знаходзiцца ў горадзе Камянцы Брэсцкай вобласцi i стаiць на высокiм беразе ракi Лясной. Складзена вежа з вялiка-памернай цэглы цёмна-чырвонага i жаўтаватага колеру, якая на адным з шырокiх бакоў мае барозны. Такая цэгла ўжывалася на тэрыторыi Беларусi з 13 да канца 17 ст. i атрымала назву пальчатка. Пры яе будаўнiцтве дойлiды ўпершыню выкарысталi элементы цаглянай готыкi. Цяпер Камянецкая вежа ператворана ў фiлiал Брэсцкага краязнаўчага музея i стала месцам турысцкiх экскурсiй. У 14 ст. беларускiя землi разам з лiтоўскiмi i большай часткай украiнскiх увайшлi ў новую дзяржаву-ВКЛ. Утварэнне ВКЛ-вынiк унутранага сацыяльнаэканамiчнага i палiтычнага жыцця часткi заходнiх земляў Кiеўскай Русiбыло паскорана iншаземнай агрэсiяй. Толькi разам можна было адбiцца ад крыжацкай i татарскай навалы, захаваць сваю незалежнасць, культуру i мову. З ростам эканамiчных адносiн памiж гарадамi ўмацоўваюцца i культурныя сувязi. Бязлiтасная, сацыяльная i нацыянальная барацьба, шматлiкiя войны зрабiлi вялiкi ўплыў на будаўнiцтва гарадоў i архiтэктуру наогул. Вялiкую ўвагу аддавалi будаўнiцтву гарадскiх вежаў, палацаў, абарончых храмаў. У гэты час фармiруецца новая планiровачная структура гарадоў з дзвума адмiнiстратыйнымi цэнтрамi-замкам i вежай. Дарогi, якiя вялi да замка i рынкавай плошчы, з’яўляюцца асноўнымi, мiж iмi ўзнiкае вулiчная сетка з сваiм уласным рэльефам. Вялiкi поспех маюць прыватна-уласнiцкiя гарады-крэпасцi (Несвiж, Быхаў). Пашырэнне будаўнiцтва вызывае ўзрост каменнай пабудовы ў гарадах(ратушы, цэхавыя дамы, купецкiя i гасцiнныя двары). Таксама ў гэты час на захадзе Беларусi пачалi ўставаць, нiбы з-пад зямлi, ганарлiвыя замкi. Адным з першых на Беларусi замкаў з’яўляецца Лiдскi, пабудаваны ў 30 гг. Ен у 15 ст. уяўляў моцную абарончую пабудову. Замкi такога тыпу былi шырока распаўсюджаны на тэрыторыi прыбалтыйскiх зямель. У 16 ст. у Беларусi назiраецца росквiт замкавай архiтэктуры. Гэта было выклiкана частымi набегамi крымскiх татар, магнацкiмi спрэчкамi, сялянскiмi паўстаннямi. Адно з мацнейшых абарончых збудаванняў гэтага часу-замак у мястэчку Мiр. Гэта квадратнае ў плане збудаванне з выступнымi па вуглах вежамi. Замак быў вельмi добра прыстасаваны да агнястрэльнай абароны. Яго муры мелi два рады байнiц, а вежы былi разлiчаны на стральбу цяжкiх грамат па паўночнай i заходняй сценах замка. Асновай абароны замка былi вежы, пабудаваныя дзеля таго, каб весцi прыцэльны флангавы агонь. У двары замка меркавалася пабудаваць двух-павярховы палац, але будаўнiцтва так i не было скончана. Чаму? Справа ў тым, што Мiрскi замак у адрозненнi ад гарадскiх, дзяржаўных замкаў быў увесь час уласнай маёмасцю князя iлiнiча, у яго не хапiла грошай i будаўнiцтва было спынена. У 1568 г. Мiрскi замак пераходзiць у рукi князеў Радзiвiлаў i тыя дабудоўваюць замак.

У пластычным афармленнi Мiрскага замка выкарыстаны самыя простыя, але характэрныя для беларускай готыкi выяўленчыя сродкi:гатычная муроўка з мураванымi камянямi, падзел стен разнастайнымi па форме нiшамi, арнаментальныя цаляныя паясы. Вакол замка насыпаны земляныя валы, вакол якiх праходзiць вадзяны роў. На поўнач ад валоў разбiваецца «iтальянскi сад», у якi можна было спусцiцца з другога паверха палаца на спецыяльным драўляным мастку.

Для культавай архiтэктуры Беларусi канца 15-16 ст. характэрны новы тып пабудоў-храмы, прыстасаваныя да абароны, якiя ўваходзiлi ў сiстэму гарадскiх умацаванняў цi былi асобнымi кропкамi абароны у вясковых ваколiцах. У гэты час пашыраюцца мiжусобныя сутычкi памiж магнатамi, ад якiх больш за ўсе цярпеў просты люд. Сховiшчам для яго звычайна станавiлася бажнiца, нярэдка адзiнае ў наваколлi мураванае збудаванне. У ей можна было схавацца i адбiцца ад невялiкага атрада рабаўнiкоў, што спусташалi безабаронныя вёскi i мястэчкi. Пiсьмовыя крынiцы паведамляюць пра шматлiкiя храмы-крэпасцi ў розных мясцiнах. Агульныя рысы кампазiцыi гэтых храмаў-кампактнасць аб’ёму, высокi шчыпцовы дах, абарончыя вежы з байнiцамi i выразны падзел унутранай прасторы на абарончую i культавую часткi. Прыкладам такiх пабудоў з’яўляецца абарончая царква ў вёсцы Мураванка. Пабудавана Мураванка, як i шмат беларускiх храмаў у 16 ст. Яна мае чатыры парожныя вежы, арганiчна звязаныя з галоўным корпусам. Сцены храма, амаль двухметровай таўшчынi, праразаюць байнiцы. Мураванка мае абарончыя прыстасаваннi, яе аб’ёмная пабудова выглядае ўзнёслай, лёгкай, кампактнай. На даху царквы да нашых дзён захавалася чырвоная дахоўка. Падлога зроблена з тоўстай спецыяльнай цэглы-пiльчаткi.

Адным з першых будынкаў новай пабудоўкi трэба лiчыць замак Глебавiчоў ў Заслаўi.

Ен размешчаны к поўначы ад горада i займае плошчу 200 на 100 м. Чатырохвугольны па плану, замак некалi аддзяляўся шырокiм i глыбокiм iрвом з вадой. Сiстэма сажалак значна ўзвышала ўзровень вады i фактычна ператварала замак ва ўмацаваны востраў. Замак зроблены з цэглы i каменняў. Даследчыкi мяркуюць, што замак шмат разоў сваiмi магутнымi сценамi ўкрываў Глебавiчоў ад небяспекi. У сённяшнiя днi гэты замак з’яўляецца краяведчым музеям. Такiм чынам, мы бачым, што гiсторыя развiцця будаўнiцтва на тэрыторыi Беларусi з 9 ст. па 17 ст. вельмi насычаная i цiкавая. На жаль толькi, што толькi адзiнкi з магутных пабудоў дайшлi да сённяшнiх дзён. Але ж пойдзем далей i даведаемся пра тое, як трапiла цагельнае рамяство на Беларусь.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Гiсторыя развiцця архiтэктуры на тэрыторыi Беларусi на працягу 9-10 ст.

()

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle

Скачать мультимедию?

подняться наверх ↑

ДАЛЕЕ выбор читателей

Загрузка...
подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY


Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY на Ютубе, в VK, в FB, Одноклассниках и Инстаграме чтобы быстро узнавать о лучших публикациях и важнейших событиях дня.