Заняпад Рэчы Паспалітай і яе першы падзел

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2022)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Заняпад Рэчы Паспалітай і яе першы падзел. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь глазами птиц HIT.BY! Звёздная жизнь KAHANNE.COM Беларусь в Инстаграме


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-11-25

Заняпад, а ўслед за ім і знікненне з карты Еўропы некалі магутнай дзяржавы былі абумоўлены шэрагам прычын.

Шматлiкiя войны знясілілі Рэч Паспалітую эканамічна. Разбурэнні, прынесеныя шведскім "патопам" (1655-1660), вайной з украінскім казацтвам (1648-1654) і Расіяй (1654-1667), Паўночнай вайной (1700-1721), выклікалі ў дзяржаве дэмаграфічны і гаспадарчы крызіс, адкiнулі на дзесяткi гадоў назад яе ў эканамічным развiццi.

Шэраг прычын заняпаду Рэчы Паспалітай быў закладзены ў самім яе грамадскім і дзяржаўным ладзе. У той час, як суседнiя дзяржавы перажывалi ўздым i пашыралi свае тэрыторыi, Рэч Паспалiтая "трымалася беспарадкам". Яна апынулася ў стане поўнай анархii i бязладдзя, якiя сталi вынiкам злоўжывання "залатымi шляхецкiмi вольнасцямi". У боязі згубiць свае правы і прывілеі літвінска-польская шляхта рашуча супрацiўлялася любым рэформам. Прынцып "непарушнасцi" палiтычнага ладу знайшоў адлюстраванне ў Канстытуцыi 1669 г.: "... нiякая навiна ў Рэчы Паспалiтай не можа быць дапушчаная як пагроза разлажэння i вялiкiх рэвалюцый". Палiтычная праграма лiтвiнскай шляхты зводзiлася да адзiнага найгалоўнейшага патрабавання - "nihil novi" - нiчога новага.

Для дасягнення сваiх мэт i абароны сваiх правоў шляхта на чале з магнатамi аб'ядноўвалася ў канфедэрацыi (узброеныя палiтычныя саюзы), а тыя пераходзiлi ў рокашы (мяцяжы). У той час iснавала прыказка: "Шляхцiч на агародзе роўны ваяводзе". "Залатая вольнасць" абарочвалася самавольствам, беспарадкамi, анархiяй, асаблiва ў перыяды бескаралеўя. Калi ў Еўропе мацнелi абсалютысцкiя манархii, то ў Рэчы Паспалiтай, наадварот, адбывалася аслабленне каралеўскай улады. Выбарнасць караля, якi мусiў гарантаваць шляхце ўсё большыя ўступкi, хутка прывяла да канцэнтрацыi ў яе руках фактычна поўнай заканадаўчай i выканаўчай улады.

Разам з аслабленнем цэнтральнай улады ўзмацнялася магутнасць буйнейшых зямельных магнатаў, якія ператварылiся па сутнасцi ва ўдзельных князёў. Радзiвiлы, Сапегi, Вiшнявецкiя акружылi сябе шматлюднымi, поўнымi залежнай шляхты дварамi, якiя здзiўлялi сучаснiкаў сваiм багаццем. Заможныя i ўплывовыя магнаты мелi прыватнае войска (так званыя "надворныя харугвы"), з дапамогай якога вялi памiж сабой барацьбу за ўплыў у дзяржаве. Iх землi вартавалi шматлiкiя замкi-крэпасцi, нярэдка больш сучасныя i ўмацаваныя, чым дзяржаўныя. Эканамiчна адасобленыя ўладаннi ўяўлялi своеасаблiвыя "дзяржавы ў дзяржаве". У XVII i XVIII стст. магнатэрыя стала рашаючай сiлай у краiне, яна фактычна кiравала дзяржавай цi, дакладней, сваiмi непамернымi амбiцыямi вяла яе да скону. У сваiх бойках за першынство магнаты ўсё часцей звяртаюцца за падтрымкай да iншаземных дзяржаў. У канцы XVII - пачатку XVIII стст. амбiцыi магнацкiх родаў у ВКЛ даходзяць да ўзброенага сапернiцтва, перарастаюць у грамадзянскiя войны.

Рэч Паспалітая, якая з 60-х гг. пачала інтэнсіўна праводзіць рэфармацыйную дзейнасць, пэўна ж здолела б пераадолець эканамічны і палітычны крызіс. І разбор яе суседнімі дзяржавамі не быў гістарычнай наканаванасцю. Але першыя памкненні палітычных рэформ прывялі да выбуху незадавальнення з боку рэакцыйнай магнатэрыі, якая імкнулася да неабмежаванай улады. А ўладу ў тагачасных абставінах падносілі на сваіх штыках суседнія Расія і Прусія. Слабасць цэнтральнай улады і шляхецкая анархія, слабыя сувязі паміж рознымі часткамі дзяржавы, рэзкія сацыяльныя канфлікты, канфесійныя і этнічныя супярэчнасці - усё гэта рабіла Рэч Паспалітую лёгкай здабычай суседзяў.

У пачатку 60-х гадоў у Рэчы Паспалітай найбольшую вагу мела сям'я Чартарыйскіх і яе бліжэйшыя крэўныя. Пасля смерці Аўгуста ІІІ гэтая магнацкая групоўка вырашыла абаперціся на дапамогу Расіі, каб на выбарчым сойме правесці на трон Рэчы Паспалітай свайго кандыдата. Найбольш верагодным прэтэндэнтам быў стольнік Вялікага княства Літоўскага, пляменнік канцлера Міхала Фрэдэрыка Чартарыйскага, ураджэнец маёнтка Волчын Берасцейскага павета Станіслаў Панятоўскі. Гэтая кандыдатура задавальняла Кацярыну ІІ - Панятоўскі доўгі час быў паслом у Пецярбургу і карыстаўся асабістай прыхільнасцю імператрыцы. На выбарчым сойме 1764 г. намаганнямі Чартарыйскіх і ціскам прысутных пад Варшавай рускіх войскаў, Панятоўскі быў абраны на трон Рэчы Паспалітай і прыняў каралеўскае імя Аўгуст.


Пасля першага поспеху Чартарыйскія і іх прыхільнікі прапанавалі план рэформ, які з некаторымі абмежаваннямі быў прыняты. Было ліквідавана права "ліберум вета", створана так званая "канферэнцыя караля з міністрамі" - прататып кабінета міністраў, які ажыццяўляў выканаўчую ўладу, зроблены захады па ўпарадкаванні фінансавай сістэмы дзяржавы, скасаваны ўнутраныя мытні, уведзены генеральны мытны тарыф і інш.

Расія і Прусія не жадалі ўзмацнення Рэчы Паспалітай, выступілі з пратэстам супраць асобных пунктаў праграмы рэформ. Яшчэ ў 1764 г. гэтыя дзве дзяржавы заключылі паміж сабой пагадненне, згодна з якім яны абавязваліся перашкаджаць сілай зброі рэфармаванню дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай. Пытаннем, якое зрабіла магчымым для Расіі і Прусіі ўмешвацца ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай, была праблема дысідэнтаў - праваслаўных і пратэстантаў, абаронцамі якіх дзве вышэйназваныя дзяржавы выступалі згодна з ранейшымі пагадненнямі. У Рэчы Паспалітай правы дысідэнтаў былі значна абмежаваныя.

Пасля абрання на трон Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага палітыка ўлад у дачыненні да іншаверцаў не змянілася. На сойме 1764 г. была нават прынята пастанова аб пакаранні смерцю кожнага, хто асмеліцца перайсці з каталіцтва ў іншае веравызнанне. Ганенні на дысідэнтаў з боку ўлад у гэты час можна растлумачыць не толькі націскам з боку фанатычных католікаў, якіх шмат было сярод магнатаў і шляхты, але таксама агульным накірункам унутранай палітыкі на уніфікаванне, кансалідацыю розных частак Рэчы Паспалітай, што павінна было, на іх думку, узмацніць дзяржаву. З другога боку, ліквідаванне розніцы ў веравызнанні паміж рознымі часткамі Рэчы Паспалітай пагражала асіміляцыяй беларускаму, украінскаму і іншым народам. Але далейшыя падзеі паказалі, што вырашэнне пытання іншаверцаў у Рэчы Паспалітай хвалявала яе суседзяў менш, чым магчымасць павялічыць свае тэрыторыі за кошт аслабленай польска-літоўскай дзяржавы.

Станіслаў Аўгуст і Чартарыйскія не далі згоды на хуткае ўраўнаванне дысідэнтаў у правах з католікамі, што было ўспрынята Кацярынай ІІ і Фрыдрыхам ІІ як спроба выйсці з-пад кантролю Расіі і Прусіі. Пад патранатам Расіі і Прусіі ў 1767 г. стварылася ў Слуцку праваслаўная, а ў Торуні пратэстанцкая канфедэрацыі, якія ставілі мэтай дасягненне роўнасці канфесій. Да Рэчы Паспалітай былі накіраваны новыя царскія войскі.

У кастрычніку 1767 г. пачаў працу сойм, у парадку дня якога стаяла пытанне аб ураўнаванні ў правах дысідэнтаў і вяртанні дарэформенных парадкаў. Сойм стварыў спецыяльную камісію, якая павінна была выпрацаваць праект рашэнняў у справах дысідэнтаў. Праз год на пасяджэнні сойма былі прыняты так званыя "Кардынальныя правы", якія мелі сілу закона і вярталі былыя парадкі і прывілеі: 1) выбарнасць караля, права "ліберум вета"; 2) выключнае права шляхты на займанне дзяржаўных пасад і валоданне зямлёй; 3) права суда над прыгоннымі і г. д.

У "Кардынальных правах" меліся і некаторыя новыя нормы. У прыватнасці, памешчыкі былі пазбаўлены права прыгаворваць прыгонных сялян да пакарання смерцю, на тэрыторыі Польшчы была пашырана норма права, якая існавала ў Статуце Вялікага княства Літоўскага, аб крымінальнай адказнасці шляхціча за забойства простага чалавека. "Кардынальныя правы" дэкларавалі нязменнасць дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай і абвяшчалі гарантам гэтага Расійскую імперыю. Так упершыню дэ-юрэ ўнутранныя справы Рэчы Паспалітай былі пастаўлены ў залежнасць ад пазіцыі Расійскай дзяржавы. На гэтым жа сойме дысідэнты былі ўраўнаваны ў правах з католікамі. Ім дазвалялася займаць дзяржаўныя пасады, браць шлюб з католікамі і г. д.

Ураўнаванне ў правах дысідэнтаў, узмацненне залежнасці Рэчы Паспалітай ад Расіі і Прусіі выклікалі незадавальненне часткі шляхты і магнатаў. У лютым 1768 г. у крэпасці Бар на Украіне імі была створана канфедэрацыя, якую ўзначаліў Юзаф Пуласкі. Канфедэраты выступілі супраць караля, змагаліся за панаванне каталіцтва ў Рэчы Паспалітай, за незалежнасць і цэласнасць краіны. Да гэтага руху далучыліся магнаты і шляхта ў іншых рэгіёнах Рэчы Паспалітай. У 1770-1771 гг. на Беларусі дзейнічалі асобныя атрады канфедэратаў, якія вялі партызанскую вайну. У Барскай канфедэрацыі ўдзельнічалі буйнейшыя магнаты, у тым ліку К. Радзівіл і М.К. Агінскі. Рашучая бітва паміж войскамі канфедэратаў і царскай арміяй адбылася на Беларусі 23 верасня 1772 г. Войскі канфедэрантаў (3 тыс. чалавек), якімі камандаваў М.К. Агінскі, былі разбіты А. Суворавым.


У гэты час прускі кароль Фрыдрых ІІ пачаў рабіць захады, накіраваныя на падзел тэрыторыі Рэчы Паспалітай. У пачатку 1772 г. было дасягнута пагадненне паміж Расіяй і Прусіяй па гэтым пытанні, затым да іх далучалася Аўстрыя. 5 жніўня 1772 г. у Пецярбургу была падпісана канвенцыя, згодна з якой акрэсліваліся ўмовы і межы падзелу. Прусія анексіравала паўночна-заходнюю частку Польшчы, Аўстрыя - поўдзень Польшчы і Галіцыю. Расія атрымала землі на ўсход ад Дзвіны і Дняпра - Інфлянцкае ваяводства, вялікую частку Полацкага і Віцебскага ваяводстваў, Мсціслаўскае ваявадства і Рагачоўскі павет Мінскага ваяводства - усяго 92 тыс. кв. км. і 1 млн. 300 тыс. жыхароў.


Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Заняпад Рэчы Паспалітай і яе першы падзел

()

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle

Скачать мультимедию?

подняться наверх ↑

ДАЛЕЕ выбор читателей

Загрузка...
подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY


Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY на Ютубе, в VK, в FB, Одноклассниках и Инстаграме чтобы быстро узнавать о лучших публикациях и важнейших событиях дня.