Жыцьцё цэркваў Заходняй Беларусі

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Жыцьцё цэркваў Заходняй Беларусі. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-11-21

ершая царква баптыстаў у Польшчы, якая ўваходзіла тады ў склад Расейскай імпэрыі, была ўтворана ў лістападзе 1858 г. у Адамаве. Дваццаць сем чалавек заключылі запавет з Госпадам праз сьвятое воднае хрышчэньне. У ліку ахрышчаных быў вясковы настаўнік немец Готфрыд Альф. Зь яго імем зьвязана разьвіцьцё эвангельска-баптысцкага руху на польскай зямлі. Ён стаў прэзьбітарам першай царквы баптыстаў ў Польшчы ў г. Адамаў у жніўні 1861 г. У зьвязку зь вялікім перасьледам, якія мелі баптысты ў гэтых мясцовасьцях ад царскіх уладаў, з 1863 г. пачалася хваля эміграцыі хрысьціян-баптыстаў з цэнтральнай Польшчы на Валынь і на поўдзень Беларусі. Гэтыя перажываньні паслужылі справе эвангелізацыі ў Заходняй Украіне і Беларусі.

У 1915 г. амаль усе баптысты нямецкага паходжаньня былі інтэрнаваныя з цэнтральнай Польшчы з прычыны вайны зь Нямеччынай. У Расеі яны далучыліся да цэркваў, якія меліся ў той час у розных кутках краіны. Да 1918 г. на тэрыторыі заходніх земляў Польшчы налічвалася трыццаць шэсьць баптысцкіх цэркваў, прыхаджанамі якіх у большасьці былі немцы, апроч таго меліся цэрквы эвангельскіх хрысьціянаў.

Па заканчэньні Першай усясьветнай вайны на тэрыторыях Заходняй Беларусі і Ўкраіны, далучаных да Польшчы паводле Рыскага міру, узьнікла шмат славянскіх цэркваў. 1 кастрычніка 1921 г. у Варшаве быў створаны Саюз славянскіх баптыстаў ў Польшчы. Яго старшынём стаў І. Петраш. У гэты Саюз таксама ўвайшлі баптысцкія цэрквы Заходняй Беларусі і Украіны 1. У гэтым жа годзе пачаліся брацкія сустрэчы з эвангельскімі хрысьціянамі з мэтай злучэньня ў адзіны саюз. З гэтай нагоды, з 7 па 10 чэрвеня 1923 г. у Берасьці адбыўся аб'яднаны зьезд баптыстаў і эвангельскіх хрысьціянаў, які зацьвердзіў злучэньне вернікаў роднасных эвангельскіх плыняў. Удзельнікі зьезду прыйшлі да высновы, што злучэньне двух саюзаў неабходна дзеля пасьпяховай працы ў Польшчы і вырашылі зьяднаць роднасныя эвангельскія дэнамінацыі . Гэты зьвяз быў названы Задзіночаньнем эвангельскіх хрысьціян і баптыстаў Польшчы. Выдаваны раней баптыстамі часопіс «Wolny Chrzeњcjanin» было вырашана выдаваць штомесяц на расейскай і польскай мовах як часопіс аб'яднанага брацтва.

У прэзыдыюм задзіночаньня былі абраны Караль Стшэлец — старшыня, Людвіг Шэндароўскі — намесьнік старшыні, Б. Спалек — скарбнік, С. Барткевіч — сакратар, А. Нічыпарук — член прэзюдыюму. У склад камітэту Задзіночаньня таксама ўвайшоў Лукаш Дзекуць-Малей — прэзьбітар Берасьцейскай царквы баптыстаў, і іншыя служыцелі 2. Такім чынам, беларускія і польскія браты на тэрыторыі Польшчы стварылі адзінства, да якога дзеля розных прычынаў не маглі ў той час прыйсьці веручыя ў СССР. Гады супольнага служэньня паказалі важнасць адзінства народу Божага.

24 — 25 верасьня 1924 г., зноў у Берасьці, адбыўся другі зьезд Задзіночаньня эвангельскіх хрысьціян і баптыстаў Польшчы. На гэтым зьездзе старшынёй Задзіночаньня быў абраны Л. Шэнда роўскі. У час служэньня Л. Шэндароўскага адносіны паміж баптыстамі і эвангельскімі хрысьціянамі пачалі ўскладняцца, асабліва ў прэзыдыюме. Гэта прывяло да таго, што на чацьвертым зьездзе ў Берасьці 17 — 19 сакавіка 1925 г. Задзіночаньне распалася; баптысты і эвангельскія хрысьціяне сталі весьці працу асобна. Канфэрэнцыя Саюза баптыстаў Польшчы, якая адбылася ў 1926г. у Лодзі, абрала прэзыдыюм славянскіх баптыстаў Польшчы, старшынёй якога стаў Л. Мікса, яго намесьнікам — Л. Дзекуць-Ма лей з Берасьця 3. У тым жа годзе ў горадзе Роўна адбыўся зьезд эвангельскіх хрысьціянаў Польшчы.

Саюз баптыстаў вёў вялікую працу па пропаведзі Эвангельля, былі арганізаваны Біблійныя курсы і Багаслоўская школа для служыцеляў. Духоўная літаратура друкавалася у друкарні Саюзу — «Компас». У 1937 г. Саюз налічваў 85 цэркваў і 270 філіяў з колькасьцю членаў 13800. Духоўнымі асяродкамі Саюзу былі Берасьцейская і Зэльвенская цэрквы.

Асабліва дабраславёным было служэньне брата Л. Дзекуць -Малея, які арганізаваў Берасьцейскую царкву баптыстаў і шматлікія іншыя цэрквы на Берасьцейшчыне. Л. Дзекуць-Малей (1888_1955) нарадзіўся ў Слонімскім павеце і быў прыёмным сынам настаўніка. Скончыўшы настаўніцкую сэмінарыю, Л. Дзекуць-Малей працаваў настаўнікам і інспэктарам школы. Знаходзячыся на службе ў войску, ён паверыў у Госпада і прыняў воднае хрышчэньне ў Беластоку ў 1912 г. Потым прайшоў духоўную падрыхтоўку на Біблійных курсах у Пецярбурзе ў 1913_1914 гг.

У 1920 г. Л. Дзекуць-Малей прыбыў у Берасьце і распачаў там прапаведаваць Эвангельле. Пасьля першых навяртаньняў да Бога і хрышчэньняў ён быў абраны прэзьбітарам новапаўсталай царквы. Сабраньні ў Берасьці спачатку праходзілі ў падвальным памяшканьні, пазьней вернікі арэндавалі залю тэатра. У 1926 г. царква пабудавала малітоўны дом. Жонка Лукаша Дзекуць-Малея Серафіма, настаўніца па прафесіі, кіравала маладзёвым хорам. Нястомны прапаведнік брат Л. Дзекуць-Малей праводзіў натхняючыя служэньніпа ўсім ваяводзтве. Ён ня толькі прапаведаваў добрую вестку пра Хрыста, але і арганізоўваў біблійныя і рэгенцкія курсы, на якіх праходзілі падрыхтоўку служыцелі цэркваў Заходняй Беларусі 4. У гэтай вялікай працы яму дапамагалі І. Андрасюк, Я. Смаль, С. Каральчук і інш. Дзякуючы супольным намаганьням братоў у справе эвангелізацыі ствараліся групы вернікаў і цэрквы ў шматлікіх месцах.

У горадзе Кобрыні і яго навакольлі ў 20_30-я гг. несьлі добрую вестку служыцелі Саюза баптыстаў, Саюза эвангельскіх хрысьціян і Саюза цэркваў Хрыстовых. Саюз цэркваў Хрыстовых ахапіў дабравесьцем Берасьцейшчыну і Гарадзеншчыну, частку Заходняй Украіны. Яго гісторыя шчыльна зьнітавана зь дзейнасьцю доктара багаслоўя пастара К. Ярашэвіча. У 1924 г. К. Ярашэвіч арганізаваў Саюз і стаў яго старшынём. Намесьнікам старшыні і рэдактарам часопісу «Христианский союз» быў прызнача ны І. Буковіч, сакратаром — Г. Сацэвіч. Дзейнасьць гэтага Саюзу паступова дасягнула шырокіх памераў. Вялікім накладам выдаваліся і распаўсюджваліся Бібліі, Новыя Запаветы і іншая духоўная літаратура на расейскай, украінскай і польскай мовах. Пры буйных цэрквах меліся нядзельныя школы; пэрыядычна праводзіліся біблійныя і рэгенцкія курсы; несьлі служэньне духавыя і струнныя аркестры; працавалі гурткі для моладзі. Рэгулярна склікаліся зьезды і праводзіліся эвангельскія сумоўі пад адкрытым небам. Зьезды, як правіла, заканчваліся хрышчэньнямі; цэрквы папаўняліся новымі членамі і квітнелі духоўна. У Саюз цэркваў Хрыстовых у 1939 г. уваходзіла каля 70 цэркваў.

У той час на служэньне вылучыўся малады таленавіты брат Даніла Ясько, 1904 г. нараджэньня. Ён аддаў сваё сэрца Госпаду ў 1923 г. Яркае паэтычнае дараваньне дазволіла яму стаць прызнаным у брацтве духоўным паэтам. Д. Ясько складаў вершы на духоўныя тэмы на беларускай і расейскай мовах. На Драгічыншчы не ў Галоўчыцкай царкве баптыстаў ён служыў словам і сьпевамі. Хутка Госпад паклікаў Д. Ясько на працу ў часопісах «Христиан ский союз» Саюза цэркваў Хрыстовых і «Маяк» Саюза баптыстаў. Да 1939 г. Д. Ясько працаваў рэдактарам гэтых часопісаў. Даніла Ясько напісаў трылёгію «Вера, Надежда, Любовь» на падставе біблійнага тэксту з Першага лісту да Карынцянаў і зрабіў паэтычны пераклад Псальмаў на расейскую мову. Яго вершы зьмястоўныя і мілагучныя, сьпевы нясуць духоўнае настаўленьне. У1944 г., калі Д. Ясько служыў прэзьбітарам Слонімскай царквы баптыстаў, ён быў арыштаваны немцамі і, як закладнік, накірава ны ў канцлягер. Па дарозе брат Ясько зьбег. У 1945 г. ён выехаў у Амэрыку і там далучыўся да Саюзу руска-славянскага брацтва баптыстаў. Д. Ясько выдаў некалько нотных зборнікаў на беларускай і расейскай мовах.

У 1930 г. у Кобрыні былі праведзены біблійныя і рэгенцкія курсы, якімі кіраваў Л. Шэндароўскі.

Да Пінскай царквы далучыліся вернікі, якія жылі ў вёсках. Яе ўтварэньню садзейнічалі браты К. Гук, Р. Байдак, І. Шчарбук і іншыя. Першае служэньне царквы праходзіла ўлетку 1920 г. у хаце каваля Ф. Пугача. Адтуль эвангельская вестка распаўсюдзілася па ўсяму Пінскаму павету. Сярод насельніцтва Пінскага Палесься пачалося духоўнае абуджэньне.

Глеба сэрцаў была падрыхтавана да прыняцьця Эвангельля ліхалецьцем ваеннага часу і пасьляваеннай разрухі. Пасьля вайны людзі жылі ў бліндажах, ямах, зямлянках. Палі парасьлі хмызняком, для іх апрацоўкі не было ні коней, ні насеньня. Летам людзі неяк перабіваліся на крапіве, лебядзе, шчаўі, зімой пачаўся голад. Народ пакутаваў ад духоўнага і фізычнага голаду. Таму эвангель ская вестка пра збаўленьне лёгка ўспрымалася простымі людзьмі. Яны ўважліва слухалі казані, шчыра маліліся, зьвяртаючыся да Госпада ў пакаяньні, і прымалі хрышчэньне.

Рынкавая плошча ў Пінску, якая прылягала да муроў кляштару, была зручным месцам для сьведчаньня пра Госпада сярод сялянаў, якія зьяжджаліся на кірмаш з навакольных вёсак. Цэрквы расьлі, арганізоўваліся хоры, духоўныя гурткі; маладыя браты побач са старэйшымі бралі актыўны ўдзел у арганізацыі сабрань няў на новых месцах. У вёсках Селішча, Дубнавічы вакол Пінску ўзьніклі групы веручых. Хутка зьявілася патрэба ў падрыхтоўцы духоўных працаўнікоў. Братоў накіроўвалі на біблійныя і рэгенцкія курсы. Вернікі пабудавалі малітоўны дом; прэзьбітарскае служэньне ў царкве нёс брат І. Сьвятошчык.

Занепакоеныя эвангельскім рухам на Піншчыне, служыцелі праваслаўнай царквы, жадаючы спыніць яго, пачалі праводзіць адкрытыя дыспуты. З той жа мэтай каталіцкія манахі з Пінскага кляштару абыходзілі вёскі і раздавалі сялянам трактаты, абразкі і знаёмілі іх з асновамі каталіцкага веравызнаньня.

Патрэбна адзначыць, што Пінская царква перажыла вялікія выпрабаваньні праз розныя ілжэвучэньні, якія распаўсюджваліся так званымі вольнымі братамі, мурашкаўцамі 5 і іншымі.

У канцы 20-х — пачатку 30-х гг. на Берасьцешчыне ўзмацніў ся рух хрысьціян веры эвангельскай, які ачолілі Р. Селюжыцкі, І. Панько і С. Нядзьведзкі. У выніку ў многіх месцах, асабліва на Берасьцейшчыне і на Піншчыне, зьявіліся цэрквы хрысьціян веры эвангельскай. Пасьля вайны амаль усе яны зарэгістраваліся і ўвайшлі ў склад Усесаюзнай рады эвангельскіх хрысьціян-бап тыстаў.

У 20-я гг. браты Харытановіч, Капліч і Геліц дабравесьцілі ў Лунінецкім раёне. Шмат папрацаваў у гэтых мясьцінах прэзьбітар Вулькаўскай царквы Д. Абравец.

У Палескім ваяводзтве на пачатку 20-х гг. узьніклі цэрквы эвангельскіх хрысьціянаў. Значнае абуджэньне мела месца ў Пружанах, дзе працавалі таленавітыя браты І. Пухоўскі і І. Галабурда. У30-я гг. царква ў Пружанах ужо налічвала больш за 500 чалавек.

У 1922 г. з Лодзі ў Горадню прыехаў дабраславёны служыцель Божы П. Крашэнін. Ён адкрыў малітоўны дом баптыстаў. Брат Крашэнін быў абраны прэзьбітарам мясцовай царквы. У 1925 г. на гэтым служэньні яго зьмяніў брат Г. Мельнічук, які скончыў Біблійную школу ў Лодзі. Да 1930 г. Гарадзенская царква з прылеглай да гораду ваколіцай налічвала да 300 вернікаў.

У 1922 г. на радзіму ў Зэльву вярнуўся брат А. Кірцун, які ўверыў і прыняў хрышчэньне ў Омску ў 1915 г. Разам зь ім на Гарадзеншчыну павярталіся і іншыя браты, якія ўключыліся ў працу прапаведваньня Эвангельля ў гэтай мясцовасьці ў якасьці кніганошаў і дабравесьнікаў. У мястэчку Зэльва ўтварылася царква баптыстаў, якой кіраваў А. Кірцун. Гэта царква стала цэнтрам эвангельскай працы на Гарадзеншчыне. Хутка стварыліся цэрквы хрысьціян-баптыстаў у бліжэйшых гарадах — Лідзе, Ваўкавыску і іншых.

Брат А. Кірцун з прафэсіі быў настаўнікам. Ён быў таксама таленавітым прапаведнікам і заслужыў вялікую любоў у сэрцах вернікаў. Праца брата карысталася шырокай вядомасьцю. Дастаткова сказаць, што прапаведнікаў, якія прыязджалі ў навакольныя вёскі, называлі «кірцунамі». Валодаючы музычнымі здольнась цямі, А. Кірцун арганізаваў хор ў Зэльвенскай царкве, якім кіраваў яго сын. Служыцелі царквы навучаліся на біблійных і рэгенцкіх курсах. Брат Кірцун праводзіў і рэгіянальныя зьезды прадстаўнікоў цэркваў Гарадзеншчыны. У 1939 г. ва ўзросьце пяцідзесяці пяці гадоў А. Кірцун адыйшоў у вечнасьць, пакінуўшы багатую ніву. Яго сын Аляксандр працягнуў справу бацькі.

Пераклад з расейскае

История евангельских христиан-баптистов в СССР. Москва, 1989, с. 388-391.

1 H. R. Tomaszewski. Grupy Chrzescijanskie typu Ewangeliczno-baptystycznego na terenach Polski od 1858 do 1939 r. Warszawa, 1978, s.53.

2 Wolny Chrześcjanin, 1923, № 9.

3 Słowo Prawdy, 1926, № 11.

4 Słowo Prawdy, 1927, № 4.

5 Сэктанцкі кірунак на глебе пратэстанцтва ў Заходняй Беларусі ў 1920_30-я гг. Заснавальнік — палескі селянін Іван Мурашка. — Рэд.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Жыцьцё цэркваў Заходняй Беларусі


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.