Антон Луцкевіч — арыстакрат беларускае думкі

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2022)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Антон Луцкевіч — арыстакрат беларускае думкі. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь глазами птиц HIT.BY! Звёздная жизнь KAHANNE.COM Беларусь в Инстаграме


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-11-21

Калі ў першай палове трыццатых гадоў выйшаў з друку на беларускай мове Новы Запавет з Псальмамі, на восі Вільня — Варшава імя Антона Луцкевіча было на вуснах і ў друку ў колах праваслаўных, каталіцкіх як і пратэстанцкіх, няверуючых людзей як і веруючых, і асабліва сярод мэтадыстых, каторыя сваім замежным прадстаўніцтвам заўсёды знаходзіліся ў добрых суадносінах зь Лідарам беларускага Рэнэсансу.
На падставе пачтовых пячацяў на тых канвэртах, каторыя ў мяне захаваліся, вынікае, што ў годзе 1935 або крыху раней я першы раз спаткаўся з Гаспадаром Антонам Луцкевічам у ягонай кватэры на Піўнай вуліцы ў Вільні.

Выняткавая культурная пастава Гаспадара дому, унутраны выгляд памешканьня, і перад усім, ягоная эрудыцыя — тварылі ўражаньне і будзілі перакананьне, што каб быць беларусам, не абавязкава трэба ўтоесамлівацца з курнаю хатаю, паношаным кажухом ці батрацтвам... нават і тады, калі нічога дрэннага няма ўва ўсёй гэтай характарыстыцы, якая гэтаксама можа будзіць і гонар для чалавека. Ягонае суадношаньне да наведвальніка, ягоны ветлівы позірк з тонам ціхае аксамітнае гаворкі і заўсёды з вытрыманым граматычна пабудаваным сказам, падсьведама сугэравалі прыклад папраўнае літаратурна-беларускае мовы.

У гутарцы зь людзьмі ён ніколі нікому не накідваўся, але заўсёды быў гатовым да супрацы ў прадмеце беларускае справы. Ён меў свой сьветапагляд для ўласнага ўжытку і з належным пашанаваньнем адносіўся да тых, што мелі іншае перакананьне. Згэтуль прабівалася ў яго праўдзівая мадэрнізацыя пагляду, які вызначаўся характэрнай думкаю, што адзіным правільным лучвом для беларускага элементу — гэта нішто іншае, як толькі беларускасьць. Усе сьветапагляды, у той ці іншай ступені, зьяўляюцца зьменнымі і зыходзячымі з гарызонту, тады як Беларускасьць, і толькі яна, астаецца пэрманэнтнаю.

Як вынік гэтага спатканьня, у «Сьветачы Хрыстовае Навукі» 1 публікавалася некалькі Луцкевічавых артыкулаў на агульна беларускую тэму ў дадзенай дзялянцы. Факсыміле аднаго зь іх падаецца тут-жа2 .

Апошняя сустрэча ў Вільні мела месца недзе, як вынікае з аднаго зь ягоных лістоў, перад 9.XI.1937 годам. Гэтым разам узьнята пытаньне: Як можна было-б беларусам паінфармаваць Захад пра самых сябе, і ў вапрычонасьці, англамоўны сьвет? У разважаньні над пытаньнем было ўзгоднена, што Антон Луцкевіч скампануе адпаведны тэкст, а на маю долю выпадала знайсьці сярод прыхільнага для нас англамоўнага элемэнту чалавека, ахвочага перакласьці сумесна тэкст на ангельскую мову. Гэтае апошняе, як аказалася, было трудным. (На маргінэсе сказанага трэба адцеміць пэўнае зьявішча, пра якое тады мы нічога ня ведалі або ведалі вельмі мала. Палітычная думка ў англамоўным сьвеце зводзілася да таго, каб большыя і меншыя народы Ўсходняе Эўропы, нічога ня кажучы пра тыя, што ўжо знаходзіліся ў Савецкім Саюзе, былі ўключаны ў склад вялікага гаспадарсьцьвенага камплексу, якім была і ёсьць Расея: усё роўна — чырвоная яна ці белая. Пазьней, як ведама, розныя канфэрэнцыі — Ялтанская, і асабліва Потсдам ская, пасрэдна ці беспасрэдна, выразна гаварылі пра гэта. Увесь гэты вялікі народны камплекс патрэбным быў дзеля трыманьня пад шахам з боку ўсходняга хоць і меншага, але культурнага і ваяўнічага народу нямецкага).

У міжчасе (недзе ў першай палове 1938 г.) Антон Луцкевіч прыслаў прыгожую працу, якую мог скампанаваць толькі ён: гістарычныя факты, пасьлядоўнасьць іх і інтэрпрэтацыя. Тут Беларускі Народ прадстаўляўся Захаду са сваімі галоўнымі мэтамі: Свабода, палітычная незалежнасьць... Як і свомым было для паважнага Аўтара: нікога ён ня ганіў, нікога не абвінавачваў.

Спробы знайсьці перакладчыка, якія спачатку выдаваліся магчымымі, напатыкалі некаторыя труднасьці. Патрэбным быў даўжэйшы час. А час мінаў, і ў ім уздымалася ваенная атмасфэра. Сьвет набліжаўся да гістарычнае даты — Першага верасьня 1939 году.

На Гадовай канфэрэнцыі гэтага году Польскае Мэтадыстыч нае Царквы, якая, як звычайна, адбывалася ўлетку, я быў вызначаны Япіскапам Артурам Джэймсам Моорам на працу ў Вільні з даглядам дзьвюх іншых кангрэгацыяў: у Дзярэчыне, слонімска га, тады, павету, і ў Сярэднім Сяле, валожынскага.

Напрыканцы месяца жнівеня, разам з трыма іншымі прадстаў нікамі польскае царквы, я адбыў вадаплавам падарожжа ў Данію. З прычыны аб'еднаньня дзьвюх цэркваў гэтае самае дэнамінацыі ў Злучаных Штатах, пайменна: Паўдзённае і Паўночнае, у Копэнгагэне адбывалася спатканьне амэрыканскіх прадстаўнікоў з прадстаўнікамі паасобных аналягічных эўрапэйскіх цэркваў.

У нашым памешканьні ў Варшаве (Гурчэвска, 17а) усе рэчы былі спакаваныя для перавозу ў Вільню, у тым ліку і бібліятэка. Але, як ужо казалася, час не чакаў.

1-га верасьня 1939 году пачалася вайна — Другая сусьветная вайна.

Ваенныя падзеі разьвіваліся са свомаю для сябе хуткасьцю.

У ваеннай атмасфэры жыцьцёва важныя справы, якія адносілі ся да паасобнага чалавека, трэба было абмяркоўваць і рашаць на хаду.

Уночы з 7 на 8 верасьня, на прапанову супэрынтэндэнта, групаю (Супэрынтэндэнт Пастар Г.П. Ворфільд, Пастар Ян Пятроўскі, Прап. Ян Каліноўскі, Бруна Рашкевіч са сваім родным братам) выйшлі мы разам з Варшавы і пайшлі на Усход. У выніку адсутнасьці дамэтнасьці гэтакага экзодосу, група па дарозе рассыпала ся. Пераначаваўшы на трэйцюю ноч маршу ў Янаве Падляскім, я пайшоў назад у Седльцы, якія яшчэ ня былі занятыя немцамі, а стуль у Гайнаўку. З Гайнаўкі цягніком даехаў да Ліды і зь Ліды іншым цягніком прыбыў каля гадзіны 8 раніцы ў Вільню. Было гэта прыблізна каля паловы верасьня 1939 году.

Вільня знаходзілася ўжо пад савецкаю ўладаю.

Аднойчы праходзіў я ўздоўж вуліцы Адама Міцкевіча каля судовага будынку недалёка Лукішскага пляцу. Адбывалася тут урачыстасьць. Было шмат народу. У паветры разыходзіўся голас Антона Луцкевіча. Ён прамаўляў. Гэта быў апошні раз, калі я чуў ягоны голас.

У бегу шалёнае вайны, якая агарнула сабою ўвесь наш цывілізаваны сьвет, Гэстапо сканфіскавала маю бібліятэку, а разам зь ёю і зь іншымі матэрыяламі прапаў даўжэйшы машынапіс працы Антона Луцкевіча.

Гэтымі словамі канчаю мае ўспаміны супрацы з адным з найболей слаўных нашых людзей нашае эпохі, каб зафіксаваць іх у друку, пакуль яшчэ Неба дазваляе.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Антон Луцкевіч — арыстакрат беларускае думкі

()

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle

Скачать мультимедию?

подняться наверх ↑

ДАЛЕЕ выбор читателей

Загрузка...
подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY


Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY на Ютубе, в VK, в FB, Одноклассниках и Инстаграме чтобы быстро узнавать о лучших публикациях и важнейших событиях дня.