САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ СТАНОВІШЧА НА БЕЛАРУСІ (ДРУГАЯ ПАЛОВА XVI – КАНЕЦ XVIII ст.)

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ СТАНОВІШЧА НА БЕЛАРУСІ (ДРУГАЯ ПАЛОВА XVI – КАНЕЦ XVIII ст.). Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-11-21

Напярэдадні Люблінскай уніі на Беларусі пражывала 1 800 тыс. жыхароў, якія па свайму сацыяльна-эканамічнаму становішчу адносіліся да трох саслоўяў: шляхты, сялян, мяшчан. Шляхецкае саслоўе дзялілася на групоўкі паводле сваёй эканамічнай моцы. Найбольш буйнымі былі магнаты, якія мелі маёнткі на Беларусі і валодалі не менш як 1000 і 500 сялянскіх “дымоў”. Яны складалі сенатарскае саслоўе і валодалі ў 1568 г. 48,4% сялянскіх гаспадарак.
Самай шматлікай была група дробнай шляхты, якая налічвала больш за 3 тыс. чалавек і ў пануючым класе складала больш за 70%, але ў яе руках былі толькі 28% сялянскіх гаспадарак.
Сярэдні пласт шляхты налічваў 650 феадалаў, якія складалі 16% пануючага класа.
Ніжэйшым пластом (142 шляхцічы) была пешая шляхта, якая складала 3,6% пануючага класа і не мела сялянскіх гаспадарак.
У сярэдзіне XVI ст. шляхта, як ваенна-служылае саслоўе, пачынае разлагацца знутры: шукала багацця праз рамяство і гандаль. У 1633 г. сейм абвясціў, што не толькі шляхціч, але і яго нашчадкі назаўсёды будуць пазбаўлены шляхецкіх правоў за ганебныя для шляхецкай асобы справы: гандаль ці шынкарства.
Самым шматлікім саслоўем феадальнага грамадства былі сяляне. На становішча сялян вялікі ўплыў аказала так званая валочная памера. Аграрная перабудова гаспадаркі, згодна з “уставай на валокі”, была вызначана каралём у 1557 г. Незалежна ад мясцовых асаблівасцей рэформы, яе вынікі ўсюды былі аднолькавыя: заснаванне фальварачнай гаспадаркі, канчатковае запрыгоньванне сялян, павелічэнне сялянскіх павіннасцей, рост даходаў дзяржаўнага скарбу і шляхты. Пад фальварак адводзілася лепшая ворная зямля памерам у 8–15 валок. Сяляне атрымлівалі ў спадчыннае карыстанне ад валокі да паўвалокі зямлі, якая заставалася маёмасцю феадала. Велічыня валокі павінна была складацца з 21,37 га.
У выніку рэформы адбыліся змены ў прававым становішчы сялян. Сяляне да рэформы складалі такія асноўныя групы: чэлядзь нявольная, людзі “пахожыя”, “непахожыя”, сяляне-слугі. Пасля рэформы сяляне дзеляцца на наступныя катэгорыі: цяглыя – яны павінны былі адбываць паншчыну па 2 дні на тыдзень, талокі, гвалты, плаціць чынш ад 6 да 21 гроша з валокі і натуральны аброк; асадныя – гэта былі аброчныя сяляне, яны не хадзілі на паншчыну, а плацілі 30 грошаў чыншу і адбывалі астатнія павіннасці нароўні з цяглымі, яны былі менш залежныя, чым цяглыя; агароднікі – яны не мелі палявой зямлі, толькі агарод, халупнікі мелі толькі хату, а кутнікі туліліся ў кутках хат багатых сялян; сяляне-слугі – рамеснікі, конюхі – яны былі больш заможныя; вышэйшую групу ўтваралі ваенна-служылыя людзі: баяры-путныя, баяры-панцырныя. З гэтай групы рэкруціраваўся шляхецкі стан.
У выніку аграрнай рэформы адбыліся амаль што рэвалюцыйныя змены:
1) Была разбурана сялянская абшчына ў Цэнтральнай і Заходняй Беларусі, дзе пачало ўкараняцца падворнае землекарыстанне;
2) змяніліся катэгорыі сялян, іх прававое і эканамічнае становішча: адны групы сялян зніклі, іншыя аказаліся ў большай залежнасці ад пана; завяршыўся працэс запрыгоньвання сялян;
3) сялянская гаспадарка пачала ўцягвацца ў рыначныя адносіны, што вяло да дыферэнцыяцыі вёскі;
4) Псіхалогія абшчыннага калектывізму пачала замяшчацца псіхалогіяй індывідуалізму.
З другой паловы XVII ст. пачынаецца эканамічны заняпад Беларусі. Ён быў выкліканы ўзмацненнем феадальнага прыгнёту, разбурэннем гаспадаркі, як у выніку антыфеадальнай, нацыянальна-вызваленчай барацьбы, так і знешніх войнаў. Аднаўляць разбураную гаспадарку пачалі з раздачы зямлі сялянам і перавод іх на грашовы і натуральны аброк. Да 60-х гадоў XVIII ст. сельская гаспадарка была ў асноўным адноўлена: павялічылася плошча ворных зямель, павялічылася пагалоўе прадукцыйнай жывёлы.
З аднаўленнем гаспадаркі вяртаецца паншчына і павялічваюцца павіннасці.
Маёмасная дыферэнцыяцыя вёскі стварала рынак працоўных рук. Наёмныя рабочыя атрымлівалі грашовую плату і плату натурай.
Побач з тэндэнцыяй да росту землеўладанняў свецкіх феадалаў з другой паловы XVIII ст. назіраецца і іншая тэндэнцыя – перадача маёнткаў у залог, якія з цягам часу пачалі пераходзіць ва ўласнасць залогаатрымальнікаў. Гэта быў першы эканамічны парастак капіталізму ў нетрах феадалізму.
Другім парасткам было з’яўленне ў буйной памеснай гаспадарцы прадпрымальніцтва. Найбуйнейшыя феадальныя прадпрыемствы: Урэцкі і Налібоцкі шкляныя заводы князёў Радзівілаў, фаянсавы завод князя Агінскага і інш.
Яшчэ адным саслоўем былі мяшчане – жыхары гарадоў. На працягу XVI – першай паловы XVII ст. колькасць гарадоў дасягнула 37. Саслоўе мяшчан павялічвалася за кошт вольных сялян, уцекачоў і прыгонных.
Да першай паловы XVIII ст. магдэбургскае права мелі ўсе буйныя гарады. Магістрат быў вышэйшым органам самакіравання.
Саслоўе мяшчан складалася з заможных вярхоў (багатыя купцы і частка майстроў), сярэдняга пласта (пераважна частка майстроў і гандляроў) і беднаты. За межамі гарадской абшчыны знаходзіліся наёмныя людзі (землякопы, грузчыкі, вадавозы і г.д.).
Юрысдыкцыі магістрата не падлягалі сяляне, якіх пасяліў у горадзе феадал (мяшчане прыватных “юрыдык”), а таксама татары і яўрэі, што мелі свае судова-адміністрацыйныя органы.
Асновай эканамічнага жыцця гарадоў былі рамёствы і гандаль. У крыніцах таго часу ўпамінаецца каля 200 прафесій і спецыяльнасцей: па апрацоўцы металу, дрэва, скураной і футравай вытворчасці і г.д.
У той час пачынаюць стварацца ўласныя карпарацыі рамеснікаў – цэхі. Звычайна ў цэхі ўваходзіла 60–70 чалавек. Цэхі былі трох тыпаў: спецыялізаваныя (адной прафесіі), аб’яднаныя (дзвюх і больш блізкіх прафесій), зборныя (розных прафесій). Цэхавыя статуты рэгламентавалі вытворчую дзейнасць цэха, імкнуліся ахоўваць сваіх рамеснікаў ад канкурэнцыі на рынку.
Пашыраўся гандаль як унутраны, так і знешні. Найбольш трывалыя сувязі былі з Расіяй, Польшчай, Левабярэжнай Украінай, Рыгай, з краінамі Заходняй Еўропы. У Заходнюю Еўропу з Беларусі вывозілася жыта, лес і іншыя тавары лясной і сельскай гаспадаркі. Завозілася на Беларусь футра, абутак, мыла, жалеза, сталь, свінец і г.д.
Пастаяннай пагрозай для купецтва было самавольства шляхты, якая рабавала купцоў, разганяла кірмашы. Каб абараніць свае інтарэсы, ствараліся цэхі купцоў, якія рэгулявалі парадак куплі і продажу тавараў і іншыя справы.
Будаваліся новыя шляхі зносін. У 1784 г. было завершана будаўніцтва канала Агінскага, які злучаў Нёман з Прыпяццю. У 1781 г. пачалося будаўніцтва Днепра-Бугскага канала.
Такім чынам, сельская і гарадская гаспадарка Беларусі да сярэдзіны XVIII ст. была ў асноўным адноўлена.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ СТАНОВІШЧА НА БЕЛАРУСІ (ДРУГАЯ ПАЛОВА XVI – КАНЕЦ XVIII ст.)


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.