Утварэнне і дзейнасць палітычных партый, грамадскіх арганізацый, аб’яднанняў і рухаў. Фарміраванне шматпартыйнай сістэмы ў Беларусі ў 1990-2001 гады

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Утварэнне і дзейнасць палітычных партый, грамадскіх арганізацый, аб’яднанняў і рухаў. Фарміраванне шматпартыйнай сістэмы ў Беларусі ў 1990-2001 гады. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-11-21

На рубяжы 80–90-х гадоў ХХ ст. пачаўся працэс фарміравання шматпартыйнай сістэмы. Па стану на 10 сакавіка 1993 г. у Рэспубліцы Беларусь дзейнічала больш за 500 палітычных партый, грамадскіх арганізацый, аб’яднанняў і рухаў. У 2000 г. прайшлі перарэгістрацыю 1326 грамадскіх аб’яднанняў і 17 палітычных партый. Сярод вядомых партый ліберальна-буржуазнага накірунку адзначым Аб’яднаную грамадзянскую партыю і Партыю беларускага народнага фронту, цэнтрысцкіх партый – Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю “Народная грамада”, Сацыял-дэмакратычную партыю народнай згоды, сярод левакамуністычных партый – Камуністычную партыю Беларусі і Партыю камуністаў Беларусі.
Мноства створаных палітычных партый, арганізацый і рухаў сведчаць аб спектры поглядаў, якія існуюць у беларускім грамадстве. Разам з тым няздзейсненыя абяцанні, дадзеныя народу, нерэалізаваныя праграмы і праекты, здрада былых кіраўнікоў КПСС у цэнтры і на месцах, а таксама народных дэпутатаў розных узроўняў выклікалі недавер да дзейнасці любых палітычных арганізацый. Большасць палітычных партый і грамадска-палітычных рухаў Беларусі малалікія, з імі мала хто звязвае свае надзеі. Яны дзеляць грамадства на часткі, проціпастаўляюць сябе той частцы народа, якая не пайшла за імі.
Ні адно грамадска-палітычнае згуртаванне не мае яснай канцэпцыі палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і духоўнага развіцця. Нягледзячы на тое, што ўсе яны выступаюць за пераход да рынку, за дэмакратыю і прававую дзяржаву, суверэнітэт Беларусі і г.д., аднак у іх праграмах адсутнічае механізм такога пераходу. Усе ведаюуь, што трэба рабіць, але амаль ніхто не ведае, як гэта рабіць. Ды і прапановы, якія маюцца ў арсеналах партый і рухаў, патрабуюць аналізу, каб вызначыць іх прыгоднасць з пункту гледжання гістарычнага вопыту. Напрыклад, стварэнне ўрада народнага даверу, кааліцыі палітычных сіл магчыма толькі на перыяд знішчэння старога ладу і утапічна на этапе кіравання краінай, калі розныя думкі і падыходы прыводзяць да хаосу, разарэння ўсёй сістэмы. Аб гэтым сведчыць вопыт Расіі сакавіка – кастрычніка 1917 г., дзейнасці Часовага буржуазнага ўрада, а таксама вопыт перабудовы, суверэнізацыі і капіталізацыі краін СНД.
Партыі і рухі маюць вузкую сацыяльную базу. Яны, як правіла, абапіраюцца на частку інтэлігенцыі, студэнтаў і навучэнцаў, іх слаба падтрымліваюць рабочыя і сяляне. Гэта тлумачыцца тым, што погляды многіх сучасных палітыкаў разыходзяцца з інтарэсамі і палітычным вопытам шырокіх колаў народа, што многія сённяшнія палітыкі ўжо не адзін раз увялі ў зман, здрадзілі людзям. Сучасным партыям і рухам не хапае арганізаванасці, здольнасці мяняць сваю тактыку ў новых умовах і г.д. Працэс фарміравання шматпартыйнай палітычнай сістэмы беларускага грамадства працягваецца.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Утварэнне і дзейнасць палітычных партый, грамадскіх арганізацый, аб’яднанняў і рухаў. Фарміраванне шматпартыйнай сістэмы ў Беларусі ў 1990-2001 гады


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.