Беларуская народная самапомач. Беларуская самаахова.

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Беларуская народная самапомач. Беларуская самаахова.. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-11-21

Параза немцаў пад Масквой у 1941 годзе і перспектыва працяглай вайны змусілі іх шукаць розныя варянты палітыкі дзеля забеспячэння шляхоў зносін і гаспадарчай эксплуатацыі заваяваных тэрыторый. Рабіліся адпаведныя захады каб пашырыць сістэму супрацоўніцтва, адцягнуць людзей ад партызанскага руху.
Пры канцы 1941 года была створана адзіная на той момант легальна дзеючая арганізацыя – Беларуская народная самапомач. Арганізацыя мела свае акруговыя і раённыя адзяленні і валасныя гурткі. Гаўляйтэр Кубэ дазволіў ёй займацца не толькі дабрачыннасцю, але і культурна-асветнай дзейнасцю. У ліпені 1942 г. ствараецца Галоўная рада БНС з 12-ці чалавек на чале з Іванам Ермачэнкам. Пры ёй узнікае шэраг аддзелаў: палітычны, культурны, прапаганды, аховы здароўя. Рады БНС з адпаведнымі аддзеламі пачынаюць працаваць у кожнай акрузе. Такім чынам В. Кубэ рыхтаваў аппарат, які б змог пры неабходнасці пераняць у немцаў кіраўніцтва.
Узрастала грамадска-палітычная і культурная актыўнасць беларускіх дзеячаў, якія з’язджаліся ў Менск. З восені 1941 года пачалі адчыняцца беларускія пачатковыя школы. У чэрвені 1942 г. на тэрыторыі цывільнага кіравання дзейнічала каля 3.5 тысяч школаў, у якіх навучалася 346 тысяч вучняў. На працягу 1942 г. былі заснаваны Беларускія прафсаюзы, Жаночая ліга. У жніўні 1942 г. быў выдадзены дазвол на адкрыццё беларускіх гімназіяў, і ў канцы 1942 г. іх налічвалася каля 30. У той жа год праваслаўны ўсебеларускі Сабор пастанавіў арганізаваць Беларускую аўтакефальную царкву. У сакавіку 1942 г. узаконьвалася дзейнасць Беларусага экзархата грэка-каталіцкай (уніяцкай) царквы. Аднак неўзабаве немцы арыштавалі і закатавалі яе кіраўніка айца Антона Немацэвіча, а дзейнасць Беларускага экзархата забаранілі. Адмысловым загадам ад 27 ліпеня 1943 г. немцы дазволілі карыстацца ў публічных месцах беларускімі нацыянальнымі сімваламі – бел-чырвона-белым сцягам і гербам “Пагоня”. На ўсходзе краіны пачалася дзяльба калгаснай зямлі паміж сялянамі.
У чэрвені 1942 г. Вільгельм Кубэ выступіў з ініцыятывай стварэння бларускіх узброеных сілаў – Беларускай самааховы (БСА). Яе ўтрыманне ўскладвалася на мясцовае насельніцтва, а кантраляванне – на нямецкіх афіцэраў. Нацысты бачылі ў БСА інструмент змагання з савецкімі партызанамі, а беларускія лідэры – зародак будучага беларускага войска. Наплыў дабарахвотнікаў у заходняй Беларусі быў вялікі. Вялася і прымусовая мабілізацыя. Фармальна гэтае войска падпарадкоўвалася шэфу БНС Ермачэнка, але ў аперацыях – камандзіру СС і паліцыі Генеральнай акругі Беларусь. Кубэ выступаў за самастойнасць БСА, захавання ў ёй беларускай мовы і беларускіх афіцэраў. З другой паловы лістапада 1942 г. шэфам БСА стаў маёр Францішак Кушаль. Ён жа становіцца на чале беларускай афіцэрскай школы ў Менску. Было сфармавана 20 батальёнаў (планавалася 3 дывізіі), агулам 15 тысяч чалавек. Але ўжо ўвосень 1942 немцы, маючы сумнеў у лаяльнасці беларускага войска, ператварылі яго падраздзяленні ў паліцэйскія фармаванні. На пачатку 1943 г. сярод галоўнага камандавання СС і паліцыі канчаткова перамагла канцэпцыя, што самым паспяховым метадам утрымання парадку на Беларусі павінна быць жорсткае задушэнне ўсялякіх праяў непаслухмянасці і падтрымкі руху супраціву. У сакавіку 1942 г. дзейнасць БНС была абмежавана да арганізацыі дабрачынных акцый і дапамогі мірнаму насельніцтву, пацярпеламу ад ваенных дзеянняў. Праз месяц адразу пасля высоўвання прадстаўнікамі мясцовага самакіравання пытання аб наданні Балерусі незалежнасці немцы зліквідавалі Беларускую самаахову.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Беларуская народная самапомач. Беларуская самаахова.


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.