Рух супрацоўніцтва напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны на Беалрусі.

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Рух супрацоўніцтва напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны на Беалрусі.. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-11-21

Нямецка-савецкая вайна абнадзейвала беларускіх палітыкаў, якія ў 1939-1941 гг. знаходзіліся на тэрыторыі Нямеччыны, або на акупаванай немцамі польскай тэрыторыі. Назіранні і аналіз польскай і савецкай палітыкі ў дачыненні да беларусаў у міжваенны перыяд, прывялі іх да думкі пранеабходнасць шукаць прыхільнікаў беларускай справы сярод гітлераўскіх саноўнікаў. Многія з беларускіх дзеячоў лічылі, што немцы дапамогуць беларусам аднавіць нацыянальную дзяржаву. Немцы ахвотна прымалі прапанаваныя паслугі, аднак не спяшаліся ажыццявіць хоць адзін праект развязвання беларускай праблемы, пададзенай лідэрэмі паасобных групаў.
Пад канец 1939 года немцы заснавалі ў Берліне рэдакцыю беларускага штотыднёвіка “Раніца”, публікацыі якога ўнушалі прыхільнасць гітлераўцаў да беларускага народа. У жніўні 1939 г. прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў ІІІ Рэйха становяцца ініцыятармі перамоваў з прэзідэнтам Рады БНР Васілём Захаркам, які жыў у Празе, і эміграцыйным беларускім дзеячом Іванам Ермачэнкам. Другі неўзабаве прадаставіў праект развалу СССР пасля паразы ў вайне з Нямеччынай. Дзеялася гэта пад час уяўнага савецка-нямецкага збліжэння, з чаго відаць, што Ермачэнка карыстаўся вялікім даверам Берліна, бо ведаў пра радыкальную змену ўсходняй палітыкі Гітлера, якая мела адбыцца.
Летам 1940 г. беларусы, якія былі ў Берліне, атрымалі дазвол стварыць Беларускі камітэт самапомачы. Філіі БКС паўсталі ў Познані, Лодзі, Торуні, Лейпцыгу, Мюнхене, Празе. Некаторыя дзеячы сталі займацца арганізацыяй выведкавай, прапагандысцкай і дыверсійнай работы на карысць Нямеччыны. Дзеля выканання яе прыцягваліся ваенапалонныя беларусы, жаўнеры былога Войска Польскага. Іх навучаннем пад Берлінам кіраваў лідэр беларускіх нацыянал-сацыялістаў Фабіян Акінчыц.
19 чэрвеня 1941 года ў Берліне заснаваўся Беларускі нацыянальны цэнтр, які ўзначаліў шэф беларускага камітэта ў Варшаве Мікола Шчорс. Улічыўшы час узнікнення БНЦ можна меркаваць, што гэта быў орган, які меў намер абвясціць сябе беларускім урадам. Дзеячы БНЦ пераважалі ў беларускіх камітэтах, складалі рэдакцыйны калектыў “Раніцы”.
Па-за БНЦ апынуліся Ф. Акінчыц, які лічыў, што з дапамогай немцаў ён самастойна даможацца высокай пасады, і Радаслаў Астроўскі, якому эміграцыйныя дзеячы не маглі дараваць супрацоўніцтва спачатку з камуністамі, апотым з польскімі ўладамі.
Ад супрацоўніцтва з немцамі адмовіўся старшыня Рады БНР Васіль Захарка, бо не мог змірыцца з стаўленнем ІІІ Рэйха да Беларусі як да аб’екта.
Адразу пасля пачатку вайны з’явілася яшчэ адна група беларускіх дзеячоў, згуртаваных вакол Вацлава Іваноўскага і Янкі Станкевіча. Яны спрабавалі скарыстаць змену палітычнай сітуацыі для абуджэння беларускіх нацыянальных пачуццяў, намераваліся ўвесці як найболей людзей у нямецкую адміністрацыю і са згоды акупантаў стварыць беларускія ваенныя фармаванні. Аднак, яны меркавалі, што канчатковыя развязкі ў гэтай вайне будуць неспрыяльнымі для Нямеччыны і таму спрабавалі дамовіцца з палякамі і вызначыць нацыянальныя мэты кожнага з бакоў, каб прадухіліць пазнейшы канфлікт.
Негледзячы на тое, што частка дзеячаў БНЦ атрымала кіраўнічыя пасады ў адміністрацыі або дапаможнай паліцыі (Вітаўт Тумаш стаў бургамістрам г. Менска, шэф БНЦ Мікола Шчорс апынуўся ў Беластоку, дзе арганізаваў Беларускі камітэт), гэты стан іх не задавальняў. Планы лідэраў БНЦ наконт стварэння ўласнай дзяржавы ў этнічых межах былі перакрэслены загадам Гітлера ад 22 ліпеня 1941 г., згодна якому Генеральная акруга Беларусь па плошчы складалі толькі чвэрць тэрыторыі БССР і ўключала 10 акруговых камісарыятаў Меншчыны не чале з генеральным камісарам Беларусі Вільгельмам Кубэ.
Акупацыя выявіла разлом грамадства на прыхільнікаў і праціўнікаў савецкай улады. Якая частка насельніцтва засталася адданай Саветам, ніхто як след не вдаў. Небяспека нацызму не была растлумачыная народу. Перад вайной камуністы выступалі саюзнікамі нацыстаў і прыпынілі антыфашысцкую прапаганду. Дый досвед першай сусветнай вайны не прадвяшчаў ад немцаў вялікай небяспекі. Вось чаму на пачатку вайны ў цывільнага насельніцтва была надзея прыстасавацца да новых гаспадароў. Большасць, несумненна, не мела даверу да бальшавікоў, але шмат хто па-ранейшаму верыў у пераможнасць СССР.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Рух супрацоўніцтва напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны на Беалрусі.


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.