Аналіз крымінальнага права ВКЛ у 16 ст. у параўнанніі з “Каралінай” Карла V

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Аналіз крымінальнага права ВКЛ у 16 ст. у параўнанніі з “Каралінай” Карла V. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-11-21

Статут ВКЛ 1588 года, як і “Караліна" Карла V (далей - Караліна), быў уведзены ў ХVІ ст., якое зяўляецца адным з важных рубяжоў гісторыі чалавецтва. У гэты час у Заходняй Еўропе адбываўся духоўны пералом. Феадальная саслоўная сістэма, што існавала вякамі, асвячаючы сваю неабмежаваную ўладу імем Бога, пачала развальвацца пад націскам усё нарастаючых сіл новага, буржуазнага ладу. Грамадства рухалася да аднаўленя, але разбурыць яго ўласніцкія ўстоі ў народных мас яшчэ не было рэальных магчымасцей. Для Беларусі, якая ўваходзіла ў склад ВКЛ, ХVІ ст. стала найбольш складаных і бурных гістарычных перыядаў.

Статут 1588 г. меў сваімі крыніцамі для распрацоўкі Статуты ВКЛ 1529 і 1566 гадоў, соймавыя пастановы 1573, 1578, 1580 і 1584 гадоў, прывілеі, пастановы павятовых соймікаў. Ён быў падрыхтаваны на высокім тэарэтычным узроўні кваліфікаванымі прававедамі пад кіраўніцтвам канцлера ВКЛ А.Б. Валовіча і падканцлера Л.І. Сапегі. Караліна таксама зяўляецца адной з наібольш важных крыніц права, яна была прынята ў Германіі ў 1532 г. і апублікаваная ў 1633 г. Яна атрымала свае найменне ў гонар імператара Карла V (1519-1555). Зяўляясь адзіным агульнаімперскім законам раздробленай Германіі, мэтай Караліны было ўпарадкаванне крымінальнага судаводства ў месных судах. У Статут жа, акрамя крымінальнага і судзебнага права, увайшлі нормы дзяржаўнага (канстытуцыйнага) права. Ён абагульніў тагачасныя дзяржаўна-прававыя ідэі, некаторыя з іх апярэджвалі свой час. У Статуце знайшла адлюстраванне тэорыя падзелу ўлад на заканадаўчую (сойм), выканаўчую (вялікі князь, адміністрацыйны апарат) і судовую (Трыбунал ВКЛ, земскія і падкаморскія суды, выбарныя і незалежныя ад адміністрацыі).

Караліна была падзелена на 2 часткі. Першая яе частка прысвечана стадыям судзебнага працэса, а другая выступае ў ролі крымінальнага кодекса. Статут 1588 г. мае 14 раздзелаў і 488 артыкулаў. У 1-4-ым раздзлах змешчаны нормы дзяржаўнага права і судовага ладу, у 5-10-ым часткова ў 13-ым - шлюбна-сямейнага, зямельнага і цывільнага права, у 11-12, 14-ым і часткова ў 13-ым - крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага права. Ідэі Рэфармацыі і верацярпімасці замацаваны ў артыкуле 3-ім 3-га раздзела, паводле якога вялікаму князю і ўсім дзяржаўным органам прадпісана забяспечваць спакой усіх жыхароў дзяржавы, незалежна ад таго, якога вучэння яны прытрымліваюцца ў хрысціянскім веравызнанні.

Караліна ўнесла важны ўклад у стварэнне агульнагерманскіх прынцыпаў крымінальнага права. Выданная як агульнаімперскі закон, яна абвяшчала вярховенства імперскага права над правам асобных зямель, адмену "неразумных и дурных" звычаяў у крымінальным судаводства у "местах и краях". Разам з тым яна дапускала захаванне для курфюрстаў, князей і сасловій іх традыцыйных абрадаў. Такім чынам, за кожнай зямлей было захавана яе асабістае крымінальнае права, Караліна прызначалась толькі для запаўнення недахопаў у месных законах. Статут 1588 г. заканадаўча замацаваў такія прававыя прынцыпы, як законнасць, індывідуалізацыя пакарання, роўнасць усіх перад законам, справядлівасць пакарання і інш.

На базе Караліны зявілася агульнанямецкае крымінальнае права. Караліна была практычным кіраўніцтвам у судаводства для шефенаў, яна не мела чотка акрэслінай сістэмы і паслядоўнага разгранічэння крымінальнага і крымінальнапрацэсуальнага права. Асноўны змест Караліны састаўляюць правіла крымінальнага судаводства. Крымінальнае права па абёму стаіць на другім месцы. Яна не мае сістэматычнага падзелу на часткі або главы. Але некаторыя групы артыкулаў абяднаны па сходству зместа асобымі падзагалоўкамі. Караліна не класіфікавала састаў злачынства, а пералічвала іх, размяшчая у больш схожыя групы. Яна прыдугледжвала даволі шматлікасны круг злачынстваў: дзяржаўныя (здрада, мяцеж, парушэнне земскага міру, гвалт супраць улады); супраць асобы (забойства, атрута, паклёп, самагубства злачынцы); супраць маёмасці (падпал, грабёж, крадзеж, прысваенне); супраць рэлігіі (богахульства, ведзьмарства, кашчунства); супраць маралі (кравазмяшэнне, гвалтаванне, прылюбадзеянне, дваешлюбства). У крымінальным законе Статута таксама адсутнічаюць дакладная класіфікацыя злачынных дзеянняў і зразумелыя фармулёўкі, у сувязі з чым заканадаўца агульныя азначэнні суправаджае рознымі агаворкамі, абмежаваннямі, выключэннямі. Аб'яднанне у адным артыкуле Статута палажэнняў крымінальнага, працэсуальнага, а часам і іншых галін права ўскладняе ўсведамленне сэнсу крымінальна-прававой нормы. У цэлым заканадаўца карыстаецца звычайнай гутарковай мовай, аднак шмат якія словы набываюць юрыдычны характар і пачынаюць ужывацца як спецыяльныя прававыя тэрміны. Слабое развіццё заканадаўчай тэхнікі прыводзіла да шматслоўя, частага паўтарэння адных і тых жа палажэнняў, непаўнаты крымінальнага закона.

Да агульных паняццяў крымінальнага права Караліны і Статута 1588 г. можна аднесці намер і неасцярожнасць, абставіны, выключаюшчыя змягчэння адказнасці, замах, саўдзел. Караліна прадпісвала адказнасць за здзяйсненне злачынства пры наяўнасці віны - умысла ці неасцярожнасці. У крымінальным праве Статута 1588 г. таксама размяжоўвалася віна няўмысная і неасцярожная. Калі ў дзеяннях асобы не ўгледжвалася намеру ўчыніць злачынства ці неасцярожнасці, то не прымянялася і крымінальнае пакаранне. Праяўленая неасцярожнасць у шэрагу выпадкаў не выклікала крымінальнага пакарання, а толькі абавязак выплаціць сямі забітага галоўшчыну (нібы аплаціць зробленую шкоду). Аднак феадальнае крымінальнае права Германіі нярэдка ўстанаўлівала адказнасць і без віна, за віну іншай асобы ("объективное вменение"). Акрамя таго, ужыванне такіх методык устанаўлення віноўнасці часта цягнула за сабой асуджэнне невіннага чалавека. Па Статуту 1588 г. у якасці субектаў злачынства маглі прыцягвацца як вінаватыя асобы, так і групы асоб, якія адказваюць за чужую віну. Калектыўная адказнасць цэлай групы была зручным сродкам прымусу да пакорлівасці феадальна-залежных людзей. Разам з тым у прававых актах рабіліся спробы абмежаваць адказнасць за чужую віну і абвяшчаўся пранцып персанальнай адказнасці толькі вінаватай асобы. На практыцы права аб абмежаванні адказнасці за чужую віну ў адносінах да простых людзей, асабліва феадальна-залежных, часта не прымянялася.

Абставіны, выключаюшчыя пакаранне, падрабязна выкладаюцца ў Караліне на прыкладзе забойства. Так, адказнасць за забойства не наступала ў выпадку неабходнай абароны, пры "защите жизни, тела и имущества третьего лица", пры затрыманні злачынцы па доўгу службы і ў некаторых іншых выпадках. Забойства ў стане неабходнай абароны лічылася правамерным, калі забіт быў нападаўшы з смярцельнай зброей і калі падвяргаўшыйся нападзенню не мог укланіцца ад яго. Ссылка на неабходную абарону выключаецца пры законным нападзенні (для затрымання злачынцы) і пры забойстве, здзейсненным пасля спынення нападзення, у ходзе ганення нападаюшчага. Судзебнік предпісваў правадзіць стараннае разбірацельства каждага канкрэтнага выпадка неабходнай абароны, так як правамернасць яе павінен быў даказываць сам забойца, а неправамернасць павінна была быць пакарана. Паводле Статута неабходная абарона і крайняя неабходнасць прызнаваліся абставінамі, якія вызвалялі ад крымінальнай адказнасці. Пры перавышэнні межаў неабходнай абароны вінаваты вызваляўся ад крымінальнага пакарання, але ён павінен быў выплаціць сваякам забітага галоўшчыну. Пры нанясенні толькі ран для вызвалення ад пакарання дастаткова было даказаць, што пацярпеўшы першы пачаў агрэсіўныя дзеянні незалежна ад таго, якая была пагроза і якія дзеянні мог прадпрыняць той, хто абараняўся.

Караліна прадугледжвае некаторыя змякчаючыя акалічнасці. Да іх аднасіліся атсутнасць намера, здзейсненне злачынства ў гневе. Змякчаючымі абставінамі пры крадзежы лічыўся малалетні ўзрост злачынцы (до 14 гадоў, па Статуту 1588 г. - 16 гадоў) і "прямая голодная нужда". Значна больш шматлікімі зяўляюцца абцяжваючыя віну абставіна: публічны, дзерзкі, зланамеранны і кашчунственны характар злачынства, рэцыдыў, крупны памер страты, "дурная слава" злачынцы, здзяйсненне злачынства групай асоб, супраць свайго пана і г. д. У судзебніке разглядаюцца асобныя стадыі здзяйснення злачынства, выдзяляюцца замах на злачынства, якое разглядаецца як наўмыснае дзеянне, няўдалае наперакор волі злачынцы. Замах караўся звычайна так, як акончанае злачынства.

Крымінальны закон Статута гаворыць пра скончанае злачынства тады, калі злачынны намер ужо выкананы: украў, забіў, зраніў і інш. Дасягненне або недасягненне намечанай злачынцам мэты амаль не ўплывае на момант сканчэння злачынства і яго кваліфікацыю. Напрыклад, наход з мэтай забойства лічыцца акончаным злачынствам і ў тым выпадку, калі ён быў завершаны прычыненнем ран або прычыненнем маёмаснай шкоды (р. XI, арт.1). У Статуце рэгламентуюцца выпадкі, калі пасяганне на даброты і інтарэсы асоб не лічыцца злачынным. У прыватнасці, не прызнаецца злачынствам забойства вываланца (асобы, прысуджанай да выгнання за межы дзяржавы), які не меў ахоўнай граматы. Не падлягае крымінальнаму пакаранню замах на жыццё збеглага дзяржаўнага здрадніка. (р. I, арт.7), на жыццё незаконнанароджанага (р. XIV, арт.32). Для наяўнасці складу некаторых дзяржаўных злачынстваў дастаткова выяўлення злачыннай волі ў форме пагрозы. Замах па Статуту 1588 г. характарызуецца двума прыметамі: па-першае, пачаткам рэалізацыі злачыннай волі і, па-другое, недасягненнем злачыннага выніку. Напрыклад, злачынца выняў зброю на двары князя, хаця нікога "не забіў, не зраніў" (р. I, арт.9). Закон разглядае замах толькі адносна дзяржаўных злачынстваў і супраць асобы, і паколькі замах не прычыняе аб'ектыўнай шкоды, не прадугледжвае ўзнагароджвання асобы, на якую здзейснены замах. Вінаваты ж у замаху падлягае асабістаму пакаранню.

У аснову пакарання, прадугледжаных Каралінай, закладзен прынцып застрашэння. Яе каральныя меры адрозніваліся жорсткасцю. Асноўнымі відамі пакарання былі: смяротная кара (калесаванне, чатвертаванне, закапванне жывым у зямлю і др.); членашкоджванне; цялесныя пакаранні (сячэнне розгамі); выгнанне; турэмнае заключэнне; пакрыццё страт і штраф.

У адрозненні ад Караліны, Статут 1588 г. прасякнуты ідэяй гуманізму. У дачыненні да крымінальнага закона гэта выяўлялася ва ўстанаўленні адносна невялікіх тэрмінаў турэмнага зняволення, неўжыванні смяротнай кары да цяжарных жанчын і непаўналетніх, устанаўленні крымінальнай адказнасці шляхціца (аж да смяротнай кары) за забойства простага чалавека, замацаванне прынцыпу прэзумцыі невінаватасцi, больш высокай адказнасці за злачынства супраць жанчын і інш.

Можна зрабіць вынік, што ўзровень развіцця крымінальнага права у XVI ст. у Германіі і Беларусі быў амаль аднолькавы, але больш дасканалым і паслядоўным зяўляеца Статут 1588 г. Адзначаючы жорсткасць крымінальных пакаранняў паводле старажытнага крымінальнага права Беларусі, варта звярнуць увагу на тое, што ў параўнанні з правам старажытнай Германіі, яно было больш лаяльным. У цэлым жа крымінальны закон феадальнай Беларусі характарызаваўся параўнальна высокай для свайго часу развітасцю, шырынёй ахопу рэгулюемых праваадносін, імкненнем да ўключэння ўсяго таго новага і прагрэсіўнага, што было выпрацавана чалавецтвам. Важна і тое, што апублікаванне ў XVI ст.д.рукаванага Статута 1588 г. садзейнічала даступнасці крымінальнага закона і, як следства, фарміраванню грамадскай правасвядомасці ў прагрэсіўным напрамку.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Аналіз крымінальнага права ВКЛ у 16 ст. у параўнанніі з “Каралінай” Карла V


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.