Віды злачынства і пакарання ў ВКЛ у 16 ст.

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Віды злачынства і пакарання ў ВКЛ у 16 ст.. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-11-21

У старажытных Беларускіх княствах асноўнай крыніцай крымінальнага права быў звычай. У першых пісаных помніках права, якія дайшлі да нас, мы знаходзім невялікую колькасць крымінальна-прававых норм. У асноўным гэта найбольш значныя звычаі, з якімі заканадаўца быў згодзен ці значэнне якіх хацеў падкрэсліць, а таксама новыя нормы, што адлюстроўвалі пэўныя змяненні ў крымінальна-прававых адносінах на канкрэтным гістарычным этапе развіцця. Паступова правілы паводзін людзей, выпрацаваныя ў канкрэтных адзінкавых адносінах, пры паўтарэнні набывалі агульнаабавязковы характар, замацоўваліся судовай практыкай, упісваліся ў дзяржаўныя законы.

У крымінальным законе феадальнай Беларусі даследчык А. Маліноўскі ў залежнасці ад аб'екта замаху вылучае наступныя віды злачынстваў:

злачынствы супраць веры;

злачынствы супраць маралі;

злачынствы супраць сямейнага права;

палітычныя злачынствы;

ваенныя злачынствы;

злачынствы па судовай службе і супраць судовай улады;

паліцэйскія злачынствы;

злачынствы супраць гонару;

замах на асобу: а) злачынствы супраць жылля; б) злачынствы супраць здароўя; в) злачынствы супраць свабоды; г) замах на асобу і маёмасць:

а) наход ці наезд; б) разбой; в) замах на маёмасць:

а) грабеж; б) крадзеж, прысвойванне маёмасці; в) незаконнае карыстанне і пашкоджанне чужой маёмасці; г) замах на нерухомую маёмасць; д) парушэнне пастаноў, якія рэгулююць узаемныя адносіны паміж "паном" і слугамі.

Сучасны гісторык-правазнаўца прафесар I.А. Юхо дае класіфікацыю злачынстваў па тых жа падставах:

1) дзяржаўныя;

2) супраць парадку кіравання і правасуддзя;

3) воінскія;

4) супраць рэлігіі і царквы;

5) супраць маралі;

6) супраць жылля, здароўя і гонару людзей;

7) замах на маёмасць;

8) злачынствы слуг і феадальна-залежных людзей супраць феадалаў.

Акрамя таго, па спосабу ўзбуджэння спраў у судзе I.А. Юхо падзяляе злачынствы на тры віды:

1) злачынствы, справы па якіх узбуджаліся прадстаўнікамі дзяржаўнай улады незалежна ад наяўнасці пацярпеўшага ці яго згоды;

2) злачынствы па справах прыватнага абвінавачвання;

3) злачынствы па справах змешанага абвінавачвання, па якіх абвінаваўцамі выступалі як прадстаўнікі дзяржаўнай улады, так і асобныя грамадзяне.

Пры сапастаўленні прыведзеных класіфікацый па крымінадьнаму закону феадальнай Беларусі можна зрабіць вывад, што I.А. Маліноўскі абгрунтавана дае больш падрабязную класіфікацыю злачынных дзеянняў, вылучаючы, напрыклад, у асобны від паліцэйскія злачынствы, а таксама злачынствы супраць сямейнага права і супраць маралі. Аднак трэба адзначыць, што ён не зусім пераканаўча аргументуе вылучэнне апошніх двух відаў злачынстваў у асобныя катэгорыі, а тым больш нельга згадзіцца з пастаўленнем іх на адно з першых месц у сістэме відаў злачынстваў. Сам заканадаўца XVI ст. на першы план ставіць дзяржаўныя злачынствы (I.А. Маліноўскі называе іх палітычнымі) і таму, змяшчае іх у першых раздзелах Статутаў.

Паслядоўнасць размяшчэння крымінальна-прававых норм у Статуце 1588 г.:

злачынствы дзяржаўныя і супраць парадку кіравання;

маёмасныя злачынствы.

Крымінальныя нормы, накіраваныя на ахову ўласнасці, змяшчаюцца ў самых старажытных помніках права феадальнай Беларусі. Да злачынных замахаў на рухомую маёмасць закон адносіць: наход і наезд, разбой, грабеж, крадзеж, прысвойванне ці пашкоджанне чужой маёмасці і незаконнае карыстанне ёю. У залежнасці ад непасрэднага аб'екта замаху закон адрозніваў замах на рухомую маёмасць (хатнія рэчы, жывёлу, грошы, каштоўнасці і інш) і замах на нерухомасць (маёнткі, землі і інш).

Наход або наезд - пешы ці конны напад на шляхецкія дамы, маёнткі, царкву і інш, спалучаныя з пашкоджаннем ці захопам маёмасці і насіллем над асобай. Судовыя кнігі гавораць, што часта маёмасныя цяжбы феадалаў суправаджаліся насіллем, наездамі, "боем", часам са смяротным зыходам. Шляхам учынення гэтых злачынных замахаў феадалы павялічвалі свае ўладанні або вырашалі спрэчкі самасудам. Статут 1588 г. прысвяціў наездам 15 артыкулаў, адмяжоўваючы просты наезд, "гвалтовны", "крывавы" і ўчынены ў ваенны час. Заканадаўца ўстанавіў жорсткія санкцыі за ўчыненне гэтых злачынстваў. Так, за наезд, спалучаны з забойствам, пакараннем смерцю падлягалі як выканаўцы, так і іншыя ўдзельнікі злачынства. Дадаткова з іх маёмасці спаганялася двайная галоўшчына і панесеныя страты з навязкай. За прычыненне ран у час наезду выканаўца караўся смерцю, а саўдзельнікі - турэмным зняволеннем.

Разбой - замах на маёмасць, спалучаны з насіллем над асобай. У адрозненне ад находу і наезду, дзе пераважным элементам з'яўлялася насілле над асобай, уціск яе правоў і свабод, у разбоі пераважваў элемент маёмаснага замаху. Акрамя таго, разбой учыняўся "на дорозе" і Статут у гэтым выпадку дакладна адрознівае яго ад насільных дзеянняў (р. XI, арт.22, 30).

У асобную катэгорыю так званых "паліцэйскіх" злачынстваў I.А. Маліноўскі вылучае "нарушения постановлений, изданных для целей безопасности и благоустройства государства", лічачы адзіным аб'ектам дадзеных замахаў грамадскую бяспеку і грамадскі парадак. Нормы, рэгулюючыя гэтыя правапарушэнні, размешчаны ў розных раздзелах Статута 1588 г. і іх адрознівае адсутнасць санкцый у большасці выпадкаў. Сучасны заканадаўца лічыў бы такія правапарушэнні адміністрацыйнымі праступкамі.

У адпаведнасці з суб'ектамі злачынства Статут вылучае ў асобныя склады разбой, учынены простымі людзьмі, шляхціцамі, татарамі (р. XI, арт.30-33), а таксама разбой, учынены шляхціцам у адносінах "купцов албо людей простого стану" (арт.31). Заканадаўца адносіць разбой да катэгорыі злачынстваў цяжкіх ("речей крвавых"), якія падлягалі расследаванню гродскім судом "по горячим следам", і прызначае за яго пакаранне "горлом" (арт.32 і інш).

Грабеж - адкрыты напад на людзей або іх жыллё з мэтай завалодання маёмасцю. Тэрмін "грабеж" ужываўся заканадаўцам у сэнсе авалодання маёмасцю, прычым адрозніваліся "правный грабеж" - завалоданне маёмасццю на падставе судовай пастановы, самавольны грабеж - самавольнае спагнанне доўгу па маёмасных абавязацельствах і супрацьпраўны грабеж - злачынны замах на чужую маёмасць.

Прыметамі, якімі адрознівалі гэтыя склады злачынства, былі прычыненне шкоды здароўю і месца здзяйснення злачынства, бо ўчыненне злачынства "на дорозе" выступала неабходнай прыметай для разбою і выпадковай - адносна грабяжу. У асобны састаў злачынства вылучана бяздзейнасць слуг і залежных людзей пры прыследаванні злачынцаў. Так, адмова пану гнацца і лавіць злодзея каралася шасцітыднёвым турэмным зняволеннем у замку - для шляхціца, а не шляхціца закон дазваляў караць самому пану (р. XII, арт.23). Феадальны закон прадугледжваў таксама крымінальную адказнасць асоб, якія садзейнічалі ва ўцёках феадальна-залежных людзей. Крадзеж чэлядзі нявольнай пры злаўленні на месцы злачынства караўся смерцю (р. XII, арт.15). За ўкрывальніцтва збеглай чэлядзі заканадаўца абмяжоўваецца санкцыяй у выглядзе ўплаты штрафу, кампенсацыі за прапушчаныя рабочыя дні і вяртання чэлядзі або выплатай за яе адпаведнай сумы грошай (р. XII, арт.14).

Артыкул "о цыганах", які ўпершыню з'явіўся ў статутным законе, забараняў пад пагрозай значнага штрафу ўкрывальніцтва цыганоў наўсёй тэрыторыі дзяржавы (р. XIV, арт.35). Закон забараняў таксама ўкрываць "людей лезных", а тых з іх, якія не працавалі і праводзілі час у "костырстве и пьянстве", належала папярэдзіць два разы, а пасля гэтага "дубцы бьючи, вон з мест и местечок выганяти" (р. XII, арт.24).

У асобны склад правапарушэння вылучаны замах на дзяржаўную бяспеку ("покой посполитый"), які выяўляўся ў "похвалке" і "отповеди", у пагрозе ўчынення злачынства. Абвяшчаючы прынцып "нихто в невинности своей терпеть не повинен", Статут ускладвае на "отповедника" абавязак узнагародзіць асобу, якой была выказана пагроза, нават у выпадку адсутнасці якіх-небудзь рэальных дзеянняў па ажыццяўленню пагрозы, або ў выпадку ўчынення яе іншай асобай, якую не змаглі затрымаць (р. I, арт.25,26; р. XI, арг.14, 40 і інш).

Крымінальнае пакаранне - інстытут, які ўстаноўлены ў інтарэсах усёй дзяржавы і яе грамадзян. Даследаванне гістарычнага развіцця гэтага інстытута і практыкі яго прымянення мае вялікае значэнне і эфектыўнасць у тым выпадку, калі мы адмовімся ад мэты пабудовы ідэальных каральных сістэм і прызнаем, што пакаранне павінна служыць спецыяльным мэтам і канкрэтным патрэбам дзяржавы. Менавіта гістарычны аналіз гэтай праблемы можа паказаць, якімі ўмовамі выклікаліся пэўныя рысы пакарання, якім патрэбам дзяржавы яны служылі і што цягнулі за сабой.

Сістэму пакаранняў можна вызначыць як сукупнасць каральных мер, якія прымяняюцца ў асобнага народа ў пэўную эпоху.

Г.В. Дземчанка на падставе статутнага заканадаўства і практыкі яго прымянення ў сістэме пакаранняў выдзяляе агульныя і галоўныя пакаранні, а таксама дапаўняльныя. Да агульных і галоўных ён адносіць:

1) штрафы на карысць пацярпеўшага: галоўшчына, навязка, гвалт, віна, заклад (зарука), а таксама штрафы на карысць гаспадара;

2) публічна-крымінальныя пакаранні:

а) асабістыя: смяротная кара, цялесныя пакаранні, пазбаўленне волі, пазбаўленне гонару і правоў;

б) маёмасныя: агульная і спецыяльная канфіскацыя, адабранне маёнткаў;

3) помста, некаторыя формы якой захоўваюцца на працягу ўсяго XVI ст. Аднак помста пачынае абмяжоўвацца рамкамі судовага прыгавору, у сувязі з чым мсціўца пачынае выступаць выканаўчым органам улады, якая яго рукамі дасягае асноўных мэт пакарання.

Да ліку дапаўняльных відаў пакарання належаць: выгнанне, пазбаўленне спадчынных правоў. Акрамя таго, у асобныя дзве групы Г.В. Дземчанка ўключае замяняючыя пакаранні, гэта значыць тыя, што прымяняліся ў якасці замены іншых відаў пакаранняў ("выволанье", выдача ў кабалу і выдача ў вечную няволю), а таксама выключныя пакаранні (пазбаўленне пасады). Чым прасцей было злачынства па складу, тым прасцей было пакаранне, і наадварот - чым складаней быў састаў злачынства, тым складаней было пакаранне. Рэгламентуючы пэўнае пакаранне, заканадаўца ў думках падраздзяляў складаныя саставы злачынства (ідэальная сукупнасць злачынства) на простыя і абкладваў кожнае (або амаль кожнае) адпаведным пакараннем: за насілле рэгламентаваў выплату гвалта, за забойства - галоўшчыны, за нанясенне пабояў і ран - выплату навязкі, за прычыненне шкоды - рэгламентавалася выплата кошту шкоды з навязкай і г. д. Вряднікі атрымлівалі спецыяльныя штрафы - "вину". У тых выпадках, калі заканадаўца лічыў злачынствы больш цяжкімі і парушаючымі правапарадак, рэгламентавалася далучэнне публічна-крымінальных, маёмасных, асабістых пакаранняў, у тым ліку самых цяжкіх - пазбаўленне гонару і смяротнае пакаранне.

Маёмасныя пакаранні ў выглядзе штрафаў у старажытнасці былі самым пашыраным відам пакаранняў. Яны маглі выражацца ў пэўных сумах грошай, прычым і ў канкрэтным памеры ў адносінах да нанесеных злачынствам страт (часцей за ўсё ў двайным памеры), якія спаганяліся на карысць пацярпеўшага, яго родзічаў або ў прыбытак дзяржаве, адміністрацыі.

Галоўшчына (галаўшчызна) - штраф за галаву забітага чалавека, снімалася з вінаватага на карысць сваякоў забітага. Яна была асноўным відам пакарання, аднак часам выступала ў якасці дапаўняльнага. Галоўшчына ў адных выпадках выступае з перавагай каральнага элемента і разглядаецца як "вина денежная и каранье", а ў іншых выпадках з'яўляецца не больш як плата за нанесеныя шкоды. Каральны характар галоўшчыны як крымінальнага штрафу бачны ў тым, што памер яе вызначаецца не ў залежнасці ад сапраўднага або магчымага ўрону (шкоды), але выключна ў залежнасці ад цяжару злачынства (кратная галоўшчына) і ад саслоўнага становішча або полу забітага чалавека. Забойства шляхціца, напрыклад, павялічвае памер галоўшчыны да самага высокага памеру, а забойства чалавека "простага стану" зніжае яе да мізернага памеру. Забойства жанчыны павялічвае памер галоўшчыны ў два разы.

У Статуце 1588 г. колькасць дзеянняў, якія караліся "горлом", павялічваецца амаль у пяць разоў у параўнанні з першым Статутам і больш чым у паўтары разы - параўнальна з Статутам 1566 г. Прычым гаворыцца ўжо аб чвартаванні, пасаджэнні на кол, адсячэнні галавы і катаванні злачынца рознымі пыткамі. Такім чынам, рэгламентуецца прымяненне ўсё больш цяжкіх і застрашваючых відаў смяротнага пакарання. Да павешання прысуджаліся, як правіла, разбойнікі, а таксама тыя злодзеі, што былі злоўлены на гарачым учынку, і нават тыя, хто быў упершыню абвінавачаны ў крадзяжы, калі кошт пакрадзенай маёмасці перавышаў пэўную суму. Статут 1588 г. рэгламентуе шэраг кваліфікаваных відаў смяротнай кары, якія не былі прадугледжаны папярэднім крымінальным законам, аднак прымяняліся на практыцы. У асноўным за дзяржаўныя злачынствы прымяняліся: чвартаванне, пасаджэнне на кол і калясаванне. За забойства жонкай мужа прадугледжвалася закопванне жыўцом у зямлю. Асуджаную закапвалі па плечы са звязанымі за спіной рукамі і пакідалі марудна паміраць ў прысутнасці аховы. Прахожым дазвалялася толькі кідаць грошы на будучае пахаванне асуджанай, а духоўніку - маліцца за яе.

Цялесныя пакаранні (членашкодніцкія і балючыя) прымяняліся галоўным чынам да простых людзей. Пошук заканадаўцам кампрамісаў прыводзіў часам да залішняй складанасці і недакладнасці палажэнняў і фармулёвак, да непаўнаты і лагічнай незавершанасці абвешчаных прававых ідэй і прынцыпаў.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Віды злачынства і пакарання ў ВКЛ у 16 ст.


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.