Нормы дзяржаўнага права і кампетэнцыі вялікага князя па прывілею 1492 г на Беларусі

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Нормы дзяржаўнага права і кампетэнцыі вялікага князя па прывілею 1492 г на Беларусі. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-11-21

Прывілей 1492 г. з'яўляецца першай агульнадзяржаўнай хартыяй вольнасцей. Шляхецкаму класу ўсёй дзяржавы яна давала такія правы і прывілеі, якія рабілі для яго непатрэбнымі мясцовыя акты. Прывілей вялікага князя Аляксандра перш за ўсё пацвярджае ўсе правы і вольнасці, падараваныя шляхце ранейшымі гасударамі і дадае больш за 20 пунктаў новых абавязацельстваў з боку гаспадара. Значная частка гэтых абавязацельстваў з'яўляецца абмежаваннем улады вялікага князя на карысць рады гаспадарскай, якая была пакуль адзінай юрыдычна аформленай установай, таму што сойм, які існаваў фактычна, не атрымаў яшчэ прававога афармлення. Так, вялікі князь дадаткова абавязваецца не пасылаць паслоў у чужыя краіны, не параіўшыся з панамірадаю, не заключаць саюзных дагавораў з замежнымі дзяржавамі без іх згоды. Вялікі князь абавязваецца выконваць парады паноўрады нават і ў тым выпадку, калі гэтыя парады не будуць адпавядаць яго думцы, а таксама абавязваецца зацвярджаць і выконваць усе тыя парады і судовыя рашэнні паноўрады, якія яны прапануюць.

Улада вялікага князя абмяжоўваецца ў пытаннях кіравання: «урады» і «дзяржавы» вялікі князь абавязваецца раздаваць толькі ўраджэнцам Вялікага княства і прытым толькі параіўшыся з панамірадаю, прычым яе службовых асоб не мае права пазбаўляць пасад без суда. Усіх службовых асоб ён павінен трымаць у такой жа «пашане», як гэта было пры вялікіх князях Вітаўту, Жыгімонту і Казіміру. Усе ўскосныя падаткі, што збіраюцца ў казну, расходуюцца на земскія патрэбы з ведама і згоды паноўрады. Хоць усе гэтыя абмежаванні велікакняжацкай улады робяцца на карысць радных паноў, але з прычыны таго, што гэтыя пасады з'яўляюцца пажыццёвымі, што яны займаюцца самымі вядомымі прадстаўнікамі арыстакратыі, бо ў гэты час ужо функцыяніраваў сойм, то само сабой зразумела, што радныя паны былі ў той час прадстаўнікамі шляхецкага саслоўя. Болын таго, тут мы сустракаем і некаторыя новыя пастановы, якія датычаць расшырэння саслоўных шляхецкіх правоў. Так, часовыя зямельныя падараванні Казіміра і яго папярэднікаў зацвярджаюцца як вотчынныя ўладанні. Гаспадар абяцае не аддаваць перавагу «плебеям» перад шляхтай і захоўваць яе годнасць.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Нормы дзяржаўнага права і кампетэнцыі вялікага князя па прывілею 1492 г на Беларусі


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.