Вынікі ўтварэння ВКЛ

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Вынікі ўтварэння ВКЛ. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-11-21

Працэс стварэння адной з самых буйных дзяржаў Еўропы ў эпоху сярэднявечча - Вялікага княства Літоўскага - быў доўгім і складаным: пачаўся ён у сярэдзіне ХІІІ ст. і закончыўся ў другой палове XIV ст.

Прычыны, якія прывялі да абяднання беларусаў і літоўцаў у адной дзяржаве, былі наступныя.

1. Неабходнасць барацьбы са знешняй небяспекай. Пагроза ішла ад нямецкіх рыцараў (крыжакоў) і з усходу - ад мангола-татар.

2. Феадальная раздробленасць (на беларускіх землях налічвалася 20 княстваў). У перыяд феадальнай раздробленасці і распаду Кіеўскай Русі беларускія княствы аказаліся бездапаможнымі перад знешняй небяспекай. Таму яны шукалі падтрымкі і саюзаў са сваімі суседзямі.

3. Інтарэсы далейшага развіцця гаспадаркі, класавыя інтарэсы феадалаў як літоўскіх, так і беларускіх зямель, якія імкнуліся ўмацаваць сваё панаванне над эксплуатуемым насельніцтвам.

Існуе дзве канцэпцыі адносна ўтварэння ВКЛ. Першая звязвае ўзнікненне ВКЛ з паскораным развіццём феадальных адносін на тэрыторыі ўсходняй часткі сучаснай Літвы (Аўкштайціі). Вынікам гэтага з'явілася палітычная кансалідацыя плямёнаў і ўзнікненне моцнага дзяржаўнага ўтварэння на чале з уласнай княжацкай дынастыяй. Такі пункт гледжання азначае, што Вялікае Княства Літоўскае ўтворана знешнімі сіламі без удзелу ўсходніх славян. а таму ВКЛ было чужым для беларусаў і ўкраінцаў.

Па другой канцэпцыы гістарычная Літва не мела нічога агульнага з тэрыторыяй сучаснай Літвы, а таксама з яе ўсходняй часткай Аукштайціяй. На думку М.Ермаловіча, летапісная Літва знаходзілася ў Верхнім Панямонні, прыблізна паміж Навагрудкам і Мінскам з захаду на ўсход, і паміж Маладзечнам і Слонімам з поўначы на поўдзень. І не літоўскія князі захапілі частку новагародскай і іншых беларускіх зямель, а наадварот, Новагародак паставіў Міндоўга сваім князем для больш паспяховага ажыццяўлення сваёй дзяржаўнай мэты - заваявання Літвы.

З сярэдзіны ХІІІ да сярэдзіны XIV ст. у склад Літоўскай дзяржавы ўвайшлі практычна ўсе беларускія землі. Шляхі ўваходжання былі рознымі. Большасць гарадоў і княстваў уваходзіла у склад новай дзяржавы добраахвотна, прытрымліваючыся перш за ўсё ваенна-палітычнай мэтазгоднасці (Полацкая, Віцебская землі). Некаторыя тэрыторыі заваёўваліся і ўключаліся гвалтоўна, іншыя адбіраліся ў суседзяў.

Дзяржаўны лад ВКЛ - феадальная манархія. Вышэйшыя органы ўлады - вялікі князь, Рада, Сойм. Вялікі князь - носьбіт заканадаўчай, выканаўчай, судовай, ваеннай улады. Рада ў першыя гады свайго існавання выступала ў якасці Савета пры гаспадары. Аднак па меры ўзмацнення феадальнай знаці яна адасабляецца ў самастойны, асобны ад вялікага князя орган улады. Сойм канчаткова аформіўся ў канцы XV ст. У склад Сойма ўваходзілі паны-радныя, службовыя асобы, на яго пасяджэннях магла прысутнічаць уся шляхта ВКЛ. Ішоў працэс не цэнтралізацыі ўлады, як у Заходняй Еўропе, а пашырэнне ролі феадальнай знаці (шляхты).

Усе народы, якія прымалі ўдзел у палітычным, эканамічным і культурным жыцці Вялікага княства, а найперш беларускі і літоўскі, зяўляюцца гістарычнымі спадкаемцамі гэтай дзяржавы. Таму для вызначэння дзяржаўнасці Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ёсць падставы ўжываць тэрмін “Беларуска-Літоўскае гаспадарства.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Вынікі ўтварэння ВКЛ


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.