Дзве асноўныя канцэпцыі па праблеме утварэння ВКЛ

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Дзве асноўныя канцэпцыі па праблеме утварэння ВКЛ. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-11-21

Пытанне аб утварэнні Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ) з'яўляецца адным з самых складаных і спрэчных у сучаснай гістарычнай навуцы. Аб першапачатковым палітычным і тэрытарыяльным цэнтры Літвы ў навукоўцаў склаліся дзве асноўныя канцэпцыі. Першая, якая адлюстравана ў шматлікіх публікацыях савецкіх гісторыкау, звязвае ўзнікненне ВКЛ з паскораным развіццём феадальных адносін на тэрыторыі ўсходняй часткі сучаснай Літвы (Аўкштайціі). Вынікам гэтага з'явілася палітычная кансалідацыя плямёнаў, што пражывалі на азначанай тэрыторыі, і ўзнікненне моцнага дзяржаўнага ўтварэння на чале з уласнай княжацкай дынастыяй. Такі пункт гледжання азначае, што Вялікае княства Літоўскае ўтворана знешнімі сіламі без удзелу ўсходніх славян. а таму ВКЛ было чужым для беларусаў і ўкраінцаў. Некаторыя даследчыкі, асабліва Л.А.Абецадарскі і яго паслядоўнікі, спецыяльна падкрэслівалі агрэсіўныя намеры літоўскіх феадалаў у адносінах да беларускіх зямель, гаварылі аб вялікім нацыянальным прыгнёце беларусаў літоўцамі.

«Як справядліва піша прафесар С.Ф.Сокал, "больш памяркоўныя даследчыкі бачылі і адзначалі, што утварэнне ВКЛ не мела ў сваёй аснове ваеннай сілы, а больш важную ролю тут адыгрывалі працэсы натуральнай сацыяльна-эканамічнай і адпаведна ёй палітычна-тэрытарыяльнай кансалідацыі беларуска-літоўскіх зямель. Але яны не рашаліся выказаць думку, што ВКЛ - гэта гістарычная форма дзяржаўнасці нашых продкаў, і што нашы продкі не адчувалі сябе чужынцамі ў гэтым "Літоўскім княстве"»
Другая канцэпцыя атрымала права на жыццё з выхадам у свет работ беларускага гісторыка М.Ермаловіча.

Выкарыстоўваючы дадзеныя летапісаў, тапанімікі, археалогіі. аўтар прасочвае лёс нашай зямлі са старажытнасці і да ўтварэння і ўмацавання Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыняцце ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія доўгі час панавалі ў гістарычнай навуцы, відаць, і сталі прычынай таго, што працы М.Ермаловіча ўбачылі свет толькі ў апошнія гады. Магчыма, не з усімі вывадамі і назіраннямі М.Ермаловіча можна пагадзіцца. але яго погляды на гісторыю Беларусі па некаторых пытаннях. яго трапныя меркаванні вельмі цікавыя і маюць права на жыццё.

М.Ермаловіч сцвярджае, што гістарычная Літва не мела нічога агульнага з тэрыторыяй сучаснай Літвы, а таксама з яе ўсходняй часткай Аукштайціяй. На яго думку, летапісная Літва знаходзілася ў Верхнім Панямонні, прыблізна паміж Навагрудкам і Мінскам з захаду на ўсход, і паміж Маладзечнам і Слонімам з поўначы на поўдзень. "Яна ўрэзвалася клінам паміж Полацкай, Турава-Пінскай і Новагародскай землямі, і, побач з імі з'яўлялася гістарычнай вобласцю Беларусі".

У працэсе вывучэння ўмоў утварэння ВКЛ М.Ермаловіч прыйшоў да высновы, што не літоўскія князі захапілі частку новагародскай і іншых беларускіх зямель, а наадварот, "Новагародак паставіў яго (Міндоўга) сваім князем для больш паспяховага ажыццяўлення сваёй дзяржаўнай мэты - заваявання Літвы".

Такім чынам, кіруючыя колы Новагародскага княства выкарыстал палітычным цэнтрам, вакол якога пачалася кансалідацыя беларускіх, літоўскіх, а потым і ўкраінскіх зямель. Некаторыя даследчыкі разглядалі ўтварэнне Вялікага княства Літоўскага як адну з магутных плыняў палітычнага развіцця ўсходніх славян (Масква і ВКЛ). Адсюль і бярэ паходжанне тэрмін "Літоўская Русь".

Існаванне розных пунктаў гледжання на працэс утварэння Вялікага Княства Літоўскага сведчыць аб неабходнасці далейшай навуковай распрацоукі гэтай важнай праблемы.

А.Ф. Вішнеўскі лічыць, што Вялікае княства Літоўскае «з'яўляецца вынікам беларуска-літоўскага грамадскага сінтэзу. Галоўнай рухаючай сілай аб'яднання беларускіх і літоўскіх княстваў у адну буйную дзяржаву было развіццё прадукцыйных сіл і эканамічных сувязей паміж княствамі. Паскарэнню гэтага працэса паслужыла неабходнасць аб'яднання ваенных сіл у барацьбе з крыжакамі, а таксама з нашэсцем мангола-татараў» [1, C. 37].

Здаецца, Полацкае княства, якое мела багатыя традыцыі самастойнага існавання, павінна было стаць аб'ядноўваючым цэнтрам навакольных зямель. Але ж справа ў тым, што Полаччына XIII ст. не была ўжо настолькі багатай і магутнай, як у папярэднія стагоддзі, бо страта выхаду да Балтыкі, зацяжная барацьба з крыжацкай агрэсіяй падтачылі яе сілы. Наадварот, цэнтрам палітычнага жыцця на беларускіх землях у сярэдзіне XIII ст. паступова становіцца Новагародак, які падчас двух вялікіх супрацьстаянняў - з крыжакамі і татара-манголамі - быў адносна бяспечнаі тэрыторыяй.

Менавіта Новагародская зямля разам з суседнімі з ёй літоўскімі землямі стала ядром зараджэння новай дзяржавы, якая атрымала назву Літоўскае княства. Нездарма ж першы князь гэтага дзяржаўнага утварэння - Міндоўг - зрабіў Новагародак сталіцай сваёй краіны.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Дзве асноўныя канцэпцыі па праблеме утварэння ВКЛ


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.