Стан рамяства і мануфактур. Першыя фабрыкі на Беларусі у 19 ст.

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Стан рамяства і мануфактур. Першыя фабрыкі на Беларусі у 19 ст.. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-11-21

На беларускіх землях першай паловы XIX ст. адбываліся агульныя для Расійскай імперыі працэсы, якія вялі да распаду феадальна-прыгонніцкай сістэмы. Узнікалі адносіны новага, капіталістычнага тыпу. Пра гэта сведчылі поспехі прамысловасці: узрасла колькасць мануфактур, на многіх з іх пачала выкарыстоўвацца вольнанаёмная праца.

У рамеснай вытворчасці адбываліся значныя змены. Былі ліквідаваны самастойнасць і карпаратыўная замкнёнасць цэхаў, іх манаполія ў вытворчасці.

У гарадах і мястэчках было шмат дробных прадпрыемстваў з 1 - 3 рабочымі. Сярод іх найбольш распаўсюджаныя - скураныя, медныя, цагельныя, капялюшныя прадпрыемствы. Рынак збыту іх прадуцыі быў вельмі вузкі. Сяляне былі не ў стане купіць іх вырабы. Прадукцыя гарадской прамысловасці не цікавіла буйных памешчыкаў-прадпрымальнікаў. Да таго ж у гарадах не было сканцэтравана вялікіх капіталаў. Таму купцам і мяшчанам даводзілася самім плаціць за зямельныя ўчасткі, сыравіну і рабочую сілу. З гэтай прычыны канкурыраваць з вотчыннікамі ім было вельмі цяжка, а часам і немагчыма.

Вялікія разбурэнні і страты нанесла гарадам вайна 1812 г. Непасільныя для многіх мяшчан дзяржаўныя падаткі і павіннасці суправаджаліся паўперызацыяй значнай часткі гарадскога насельніцтва.

У канцы 50-х гг. XIX ст. 16,5 тыс. рамеснікаў Беларусі задавальнялі патрэбы ў сваіх вырабах не толькі жыхароў горада, але і навакольнага вясковага насельніцтва.

Да пачатку 60-х гг. XIX ст. на Беларусі пераважала дробная вытворчасць, хоць, у параўнанні з 1796 г., яна скарацілася па колькасці прадпрыемстваў у 2,3 раза, але прадукцыя яе істотна вырасла. У 1860 г. дробная прамысловасць па кошту прадукцыі ўдвая пераўзыходзіла мануфактурную і фабрычную вытворчасці, разам узятыя. Рост адбываўся ў асноўным за кошт узмацнення эксплуатацыі рабочых.

У першай палове XIX ст. развітай была вотчынная прамысловасць. Гэта тлумачыцца тым, што памешчыкам належалі галоўныя каштоўнасці на Беларусі - земля, воды, лясныя і выкапнёвыя багацці, прыгонныя сяляне таксама былі іх уласнасцю.

Развіццю памешчыцкай прамысловасці спрыяў дазвол мясцоваму дваранству з 1776 г. атрымліваць пазыкі ў цэнтральных банках, з правам закладу маёнткаў разам з сялянамі на 24 гады. У канцы 50-х XIX ст. у банках было закладзена каля 68 % беларускіх сялян. Памешчакам было значна лягчэй, чым купцам і мяшчанам, арганізоўваць прамысловыя прадпрыемствы. У пачатку XIX ст. на Беларусі налічвалася больш за 50 буйных прадпрвемстваў, якія мелі да 200 рабочых, 45 з іх належала памешчыкам.

Ha Бeлapyci найбольш распаўсюджанымі 6ылі перапрацоўчыя прадпрыемствы, якія працавалі на сельскагаспадарчай сыравіне, - вінакурныя, суконныя, палатняныя, цукровыя, мукамольныя. Асаблівае развіццё атрымалі вінакурні. Прычынай гэтай з'явы было тое, што адной з найважнейшых прывілей шляхты яшчэ з часоў Рэчы Паспалітай было права прапінацый. Гэта азначала свабоду вырабу i продажу cпipтныx напояў. Царскае заканадаўства толькі часткова абмяжоўвала гэтае права. 3 1796 па 1859 гг. вытворчасць прадукцыі віанакурняў ў Беларусі ўзрасла больш чым у 3,5 раза.

У гэты час з'яўляюцца i прадпрыемствы, заснаваныя на вольнай працы. На суконнай мануфактуры Любамірскіх у мястэчку Дуброўна ў 1814 г. быў 261 вольнанаёмны рабочы, на суконнай мануфактуры віцебскага мешчаніна Рубанека. У 50-х гг. XIX ст. значная колькасць вольнанаёмных працавала на цукровых мануфактурах. Але большасць рабочых былі прыгоннымі, якіх паны на кароткі тэрмін адпускалі на заробкі.

У сярэдзіне 20-х гг. колькасць мануфактур павялічылася. Калі ў 1796 г. на Беларусі налічвалася 8844 дробных прамысловых прадпрыемстваў (галоўным чынам вінакурні i млыны), а таксама 53 мануфактуры, то на 1805 г. колькасць мануфактур павялічылася да 104, а дробных прадпрыемстваў скарацілася да 6681. Пры гэтым прадукцыя i тых i другіх павялічылася. Вядучай галіной вытворчасці была суконная (46 прадпрыемстваў з 2420 рабочымі). Пасля суконнай iшлi па латняная i шкляная галіны прамысловасці. Найбольш развітай у прамысловых адносіах у першай палове XIX ст. была Гродзенская губерня. Там было сканцэнтравана больш 1/3 прадпрыемстваў i больш паловы рабочых Беларусі. Па колькасці прадпрыемстваў яна займала 7-е месца сярод губерняў Pacii.

Прамысловае развіццё беларускіх губерняў у другой чвэрці XIX ст. паскорылася. Да сярэдзіны 40-х гг. усяго на Беларусі было ўжо 215 прадпрыемстваў мануфактурнай пра мысловасці з 3920 рабочымі. Вядучай галіной прамысловасці заставалася суконная, у якой у 50-я гг. працавала каля 1/4 ycix рабочых. Разам з тым пaвялiчвaeццa колькасць капіталістычных прадпрыемстваў, якія выкарыстоўвалі вольнанаёмную працу. Гэта было звязана з тым, што на прыгонных мануфактурах прадукцыйнасць была нізкай, што прыводзіла да высокага сабекошту прадукцыі i нізкай рэнтабельнасці прамысловых прадпрыемстваў. Напрыклад, у 1858 г. цукраварэнне ў маёнтку Паскевіча ў Гомелі не толькі не дало ніякага прыбытку, але i прынесла страты на 4087 руб.

Такім чынам, прыгонныя мануфактуры ўжо не маглі прыносіць вялікія прыбыткі i таму паступова спынялі сваё існаванне. Пачынаючы з 50-х гг. XIX ст. ідзе хуткі рост купецкіх, капіталістычных прадпрыемстваў, якія выкарыстоўвалі воль нанаёмную працу. У 1860 г. да 45% ycix прадпрыемстваў дзейнічалі на аснове вольнага найму.

У другой чвэрці XIX ст. ідзе ўзбуйненне вотчынных мануфактур. Некаторыя з ix ужо адносіліся да тыпу фабрыч назаводскіх прадпрыемстваў, але рабочыя на ix па-ранейшаму заставаліся прыгоннымі. Так, на металургічным за водзе князя Вітгенштэйна выкарыстоўвалася праца прыгонных сялян. Наёмная праца была яшчэ рэдкай з'явай. Напрыклад, у суконнай прамысловасці Мінскай губерні было 7 мануфактур, на якіх працаваў 131 рабочы, з ix 50 -вольнанаёмныя, a acтaтнія - прыгонныя. Развіццё мануфактурных прадпрыемстваў стварала перадумовы для ўзнікнення першых фабрык i заводаў.

Фабрыкi на Беларусі пaчaлi узнікаць у 20-я гг. XIX ст. першымі былі пабудаваны суконныя фaбpыкi ў мястэчках Хомск i Косава Кобрынскага павета. Тут былі ўстаноўлены паравыя рухавікі, якiя з'явіліся на Беларусі на два дзесяткі гадоў пазней, чым у Pacii. Буйным было цукровае прадпрыемства князя Паскевіча ў Гомелі. На металаапрацоўчым прадпрыемстве Бенкендорфа ў маёнтку Старынцы Чэрыкаўс кага павета працавала каля 900 рабочых. У 1841 г. пачаў працаваць мукамольны завод капіталістычнага тыпу ў Maгілёве. На заводзе выкарыстоўваўся паравы pyxaвік, які штогод перапрацоўваў у крупчатку 30 тыс. пудоў пшаніцы. Так на Беларусі з'явіліся першыя прадпрыемствы з механізаванай вытворчасцю прамысловых працэсаў. Пераход ад ручной працы да механізаванай азначаў прамысловы пераварот, які павінен быў прывесці да павышэння прадукцыйнасці працы i стварыць новую арганізацыю вытворчасці - фабрычна-заводскую прамысловасць. У 1845 г. на Беларусі налічвалася 9, у 1850 г. - 13, у 1860 г. - 30 фабрык, у тым ліку 8 - у вінакурнай, па 4 - у суконнай i металаапрацоўчай, па 3 - у цукраварнай, мукамольнай i лесапільна-гантарэзнай, па 1 - у мылаварна-свечнай, смола-шкіпінарнай, паташнай i гарбар най вытворчасцях. Яны вырабілі прадукцыі на 1,6 млн. руб. i па гэтаму паказчыку перавысілі 127 мануфактур.

Прамысловасць па-ранейшаму спецыялізавалася на перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі. Таму прыкметную ўдзельную вагу мелі такія галіны прамысловасці, як суконная (5152 рабочых, кошт прадукцыі каля 3 млн. руб.), папяровая (539 рабочых, кошт прадукцыі звыш 2 млн. руб.), шкляная (523 рабочых, кошт прадукцыі каля 200 тыс. руб.) i шш. У 1860 г. агульны кошт прадукцыі прамысловасці дасягаў ужо 10,2 млн. руб., аднак агульная колькасць прамысловых рабочых была невялікай.

Такім чынам, развіццё прамысловасці ў Бeлapyci ў першай палове XIX ст. характарызавалася cвaiмi асаблівасцямі. Галоўнай з ix была даволі вялікая колькасць дробных прадпрыемстваў. Фабрычная вытворчасць мела нізкую удзельную вагу ў агульным выпуску прамысловай прадукцыі. Дробныя прадпрыемствы (з колькасцю рабочых да 15 i без прымянення паравых рухавікоў) давалі амаль 84% усёй прамысловай прадукцыі, мануфактуры (прадпрыемствы з 16 i больш рабочымі, з ручной працай) - 7,4%, фабрычныя (машынізаваныя) - да 9%.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Стан рамяства і мануфактур. Першыя фабрыкі на Беларусі у 19 ст.


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.