Нарастанне сялянскага руху. Рэформы ў панскай і дзяржаўнай вёсках на Беларусі ў 19 ст.

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Нарастанне сялянскага руху. Рэформы ў панскай і дзяржаўнай вёсках на Беларусі ў 19 ст.. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-11-21

Адным з паказчыкаў нарастаючага крызісу існуючай сістэмы быў сялянскі рух. У 1800-1839 гг. у Беларусі зафіксавана 160 сялянскіх хваляванняў, якімі былі ахоплены 147 маёнткаў і звыш 200 паселішчаў. 37 выступленняў былі падаўлены ваеннай сілай. У 1840-1860 гг. адбылося 350 хваляванняў. Абсалютная большасць з іх прыпадала на панскія маёнткі. Паглыбленне антаганізму паміж сялянствам і памешчыкамі было выклікана ўзмацненнем прыгонніцкага ўціску, якое выяўлялася ў павелічэнні памераў паншчыны і чыншу, захопе сялянскіх надзелаў, гвалтоўным перасяленні сялян на неўрадлівыя землі, пераводзе на вотчынныя фабрыкі, жорсткім абыходжанні з імі прыгоннікаў, арандатараў. Асаблівасцю сацыяльных супярэчнасцяў на Беларусі зяўлялася іх пераплятанне з нацыянальна-рэлігійнай варожасцю паміж сялянамі і панамі.

Барацьба сялян супраць прыгнёту выяўлялася ў розных формах: скаргі, “іскі аб вольнасці”, адмова ад выканання павіннасцяў, уцёкі, супраціўленне вотчыннай паліцыі і войску. Пачасціліся выпадкі забойства сялянамі сваіх паноў і эканомаў маёнткаў. У 1840 былі забіты памешчыкі Магілёўскай губерні Рымша, Солтан, памешчыкі Віцебскай губерні Радзевіч, Таргонскі. Распаўсюджанай формай пратэсту быў пошук сялянамі “вольных зямель”. У пачатку 40-х гг. 1200 прыгонных Беліцкага павета Магілёўскай губерні пакінулі сваё жыллё і накіраваліся ў Херсонскую губерню. Для вяртання іх на радзіму была паслана ваенная каманда.

У канцы 40-х гг. сярод беларускіх сялян шырока распаўсюджваліся чуткі, што рыхтуецца адмена прыгоннага права. У сувязі з гэтым сяляне пачалі часцей уцякаць ад памешчыкаў.

З сярэдзіны 30-х гг. XIX ст. царызм прыступіў да шырокіх рэформаў адміністрацыйна-гаспадарчага кіравання. У 1840-1857 гг. праводзілася рэформа сярод дзяржаўных сялян, якія тады складалі каля пятай часткі ўсяго сялянства Беларусі. Амаль усе казённыя маёнткі здаваліся ў арэнду прыватным асобам і таму эканамічнае і прававое становішча сялян у іх да канца 30-х гг. XIX ст. практычна не адрознівалася ад становішча памешчыцкіх прыгонных. Ініцыятарам і асноўным правадніком рэформ стаў міністр дзяржаўных маёмасцяў Расійскай імперыі граф П. Дз. Кісялёў - прыхільнік абмежавання і лібералізацыі феадальна-прыгонніцкіх адносін. Царскі ўрад меў на мэце зняцце сацыяльнай напружанасці ў дзяржаўнай вёсцы заходніх губернях, павышэнне яе даходнасці і заваяванне сімпатый сялянскіх мас у процівагу дэмакратычнаму руху.

28 снежня 1839 г. былі падпісаны законы аб новай сістэме кіравання і люстрацыі дзяржаўных маёнткаў у заходніх губернях. На губернскім узроўні ствараліся палаты, а яшчэ ніжэй - акруговыя ўпраўленні дзяржаўных маёмасцяў.

У ходзе люстрацыі - новага апісання дзяржаўных уладанняў - змяншаліся павіннасці сялян і павялічваліся іх зямельныя надзелы. На падставе маёмаснай няроўнасці сяляне дзяліліся на цяглых, паўцяглых, агароднікаў і бабылёў. Цягламу двару паншчына вызначалася ў памеры 6 дзён на тыдзень. Агароднікі прыцягваліся на паншчыну ў выпадку неабходнасці. Бабылі працавалі за плату.

На аснове ўказаў 1844 і 1845 гг. сяляне казённых маёнткаў пераводзіліся з паншчыны на аброк і адначасова спынялася практыка здачы іх у арэнду. На месцах ствараліся сельскія грамады з выбарачным кіраваннем, якім давяралася самастойнае вырашэнне гаспадарчых, адміністрацыйных і судовых спраў. Прызнавалася “грамадзянская свабода” дзяржаўных сялян, што выгадна адрознівала іх ад бяспраўных памешчыцкіх падданых. Ажыццяўлялася малаэфектыўная з-за недахопу сродкаў “папячыцельная палітыка”. Аднак мэты рэформы, пры захаванні дзяржавай феадальнай сістэмы, не маглі быць у поўнай ступені дасягнуты.

Інвентарная рэформа ў памешчыцкай вёсцы пачала ажыццяўляцца на падставе закона ад 15 красавіка 1844 г. Яе сутнасць зводзілася да рэгулявання памераў надзелаў і павіннасцяў памешчыцкіх сялян і замацавання іх гранічных узроўняў у абавязковых не толькі для сялян, але і для памешчыкаў інвентарах (вопісах феадальных уладанняў). Гэтым практычнп займаліся губернскія інвентарныя камітэты, што складаліся з царскіх чыноўнікаў і прадстаўнікоў мясцовага дваранства. Абавязковыя інвентары былі ўведзены ва ўсіх памешчыцкіх маёнтках заходняй і цэнтральнай Беларусі і ў частцы маёнткаў усходняй Беларусі. Фактычна была нададзена сіла закона тым павіннасным адносінам, якія рэальна склаліся.

Рэформа выклікала супраціўленне памешчыкаў і нараканні сялян там, дзе павіннасці аказаліся завышанымі. Таму ўрад некалькі разоў мяняў падыходы да яе правядзення. Перагляд і выпраўленне інвентароў цягнуліся да 1857 года, калі пачалася падрыхтоўка да адмены прыгоннага права.

Нягледзячы на прыгонніцкую абмежаванасць інвентарнай рэформы, яе непаслядоўнасць і незавершанасць, абавязковыя інвентары афіцыйна ставілі мяжу памешчыцкай уладзе і адкрывалі некаторыя легальныя магчымасці для адстойвання сялянамі сваіх інтарэсаў.

У цэлым жа аграрныя рэформы 40-першай паловы 50-х гг. хоць і стваралі лепшыя ўмовы для развіцця таварна-грашовых адносін і разгортвання гаспадарчай ініцыятывы сялянства (перш за ўсё ў дзяржаўнай вёсцы), але не закраналі асноў феадальных парадкаў, ліквідацыя якіх заставалася жыццёва неабходнай эканамічнай і палітычнай задачай часу.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Нарастанне сялянскага руху. Рэформы ў панскай і дзяржаўнай вёсках на Беларусі ў 19 ст.


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.