Галоўныя напрамкі развіцця сельскай гаспадаркі беларускіх земляў у пачаткку 19 стагодзя

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Галоўныя напрамкі развіцця сельскай гаспадаркі беларускіх земляў у пачаткку 19 стагодзя. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-11-21

Асновай гаспадаркі было ворнае земляробства з панаваннем трохпольнай сістэмы. Адсюль - монакультурны характар паляводства, нізкая ўраджайнасць. Пры недахопе сенажацяў, рэгулярным выкарыстанні сялянскай жывёлы на цяглавых работах у фальварках пастаянна і дастаткова ўгнойваліся толькі прысядзібныя ўчасткі.

Пры вузкасці ўнутранага рынку і нізкай плацежаздольнасці сялян самым надзейным і простым спосабам збыту ўраджаю для памешчыкаў было вінакурэнне. Развівалася яно шляхам перапрацоўкі збожжа і бульбы. Даход ад продажу гарэлкі складаў палову памешчыцкіх даходаў.

Увядзенне шматпольных севазваротаў і пасеваў кармавых культур, агратэхнічныя ўдасканаленні закраналі толькі рэдкія маёнткі. Гэта тлумачыцца тым, што памешчыцкая зямля апрацоўвалася інвентаром і цяглавай сілай прыгонных сялян.

На працягу першай паловы XIX ст. ішоў паступовы працэс сялянскага абеззямельвання.

Новыя зявы ў эканоміцы, выкліканыя фарміраваннем капіталістычных адносін, адзначаліся і ў беларускай вёсцы. Пад уздзеяннем таварна-грашовых адносін сельская гаспадарка ўсё больш страчвала свой натуральны характар і значная частка прадуктаў выраблялася для продажу альбо перапрацоўкі. Сельская гаспадарка ўсё больш звязвалася з рынкам, павялічвалася плошча ворыўных зямель, пашыраліся пасевы тэхнічных культур (ільну, канапель), значна узрасла ўдзельная вага бульбы і цукровых буракоў, узнікла танкарунная авечкагадоўля, у шэрагу памешчыцкіх гаспадарак пачалі выкарыстоўвацца сельскагаспадарчыя машыны. Меліся палатняныя, цукровыя, спіртавыя і інш. фабрыкі. Прапагандай перадавых метадаў земляробства і жывёлагадоўлі займалася Беларускае вольнае эканамічнае таварыства, што існавала з 1826 па 1841 гг. у Віцебску. У 40-я гады ў маёнтку Горы-Горкі Магілёўскай губерні быў адкрыты першы ў Расійскай імперыі земляробчы інстытут. Акрамя сельскагаспадарчай працы сяляне ўсё больш займаліся промысламі, наймаліся на розныя работы. Паглыблялася іх маёмаснае расслаенне: выдзяляліся заможныя сяляне, якія арандавалі млыны, вялі гандаль і інш.

Далейшае развіццё прагрэсіўных зяўу эканоміцы стрымлівалася панаваннем феадальнай сістэмы, існаваннем прыгоннага права. Памешчыкі з мэтай павелічэння прыбытковасці маёнткаў пашыралі ўласныя пасевы за кошт сялянскіх надзелаў. Але занядбаная, няўгноеная, дрэнна апрацаваная зямля радзіла ўсё горш. Ураджай сам-3 лічыўся ўжо добрым, часам не збіралі і пасеянага. За 30 гадоў у Віцебскай і Магілёўскай губернях было 10 няўродаў. Сяляне ў сваёй масе ўсё больш разараліся і не маглі, як раней, несці ўзрастаўшыя павіннасці. З паглыбленнем крызісу прыгоннай гаспадаркі хутка расла запазычанасць памешчыцкіх маёнткаў прыватным асобам і асабліва казне.

Каб забяспечыць спраўнае выкананне сялянамі падатковых абавязкаў, царызм дазволіў арандатарам аддаваць беззямельных сялян у наём да заможных гаспадароў. Гэтак жа паступалі і ўладальнікі, якія здавалі сялян на прымусовую працу па кантрактах, наймалі беззямельных сялян і здавалі іх на ўтрыманне да заможных сялян. Малазямельныя сяляне перадавалі свае мізэрныя ўчасткі ў арэнду з доляй ураджаю, а самі займаліся адыходніцтвам.

Заможныя сяляне складалі каля 13 агульнай колькасці гаспадарак. Батракі ў заможных гаспадароў падвяргаліся жорсткай эксплуатацыі.

Наёмная праца найбольш шырока ўжывалася на суконных, шкляных, палатняных, папяровых прадпрыемствах. У гэты час панавала дробная рамесная вытворчасць з наймам несвабоднай рабочай сілы. Вядучай галіной прамысловасці заставалася суконная. На канец 50-х гадоў XIX ст. у ёй было занята амаль 14 усіх рабочых. З 1828 года па 1859 колькасць мануфактур павялічылася з 3311 да 6508, а рабочых на іх - прыблізна ў 5 разоў. Фактычна 44% рабочых на іх працавалі па найму.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Галоўныя напрамкі развіцця сельскай гаспадаркі беларускіх земляў у пачаткку 19 стагодзя


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.