Фарміраванне асноўных элементаў беларускай нацыі і вынікі гэтага фарміравання

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Фарміраванне асноўных элементаў беларускай нацыі і вынікі гэтага фарміравання. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-11-21

Станаўленне нацыянальнай (літаратурнай) мовы, агульнай для ўсёй этнічнай тэрыторыі, патрабуе ад прыгнечаных народаў, найперш іх інтэлігенцыі, працяглай барацьбы за пашырэнне яе ўывання на ўсе сферы гаспадарчага, грамадска-палітычнага і культурнага жыцця, а таксама дзяржаўнага кіравання на адпаведнай тэрыторыі. Канчаткова гэтыя праблемы для прыгечаных этнасаў вырашаюцца толькі з заваяваннем імі дзяржаўнай самастойнасці.

Старая беларуская літаратурная мова фактычна стала мёртвай. Вышэйшыя класы мясцовага грамадства і амаль уся інтэлігенцыя засвоілі польскую мову і культуру і цалкам адарваліся ад свайго народа. Пасля далучэння Беларусі да Расіі афіцыйнае становішча заняла руская мова. Прыгнечанае становішча беларускага народа, адсутнасць уласнай нацыянальнай інтэлігенцыі, русіфікатарская палітыка царызму і паланізатарская дзейнасць полскіх паноў і каталіцкага касцёла - усё гэта стварала незвычайныя цяжкасці на шляху фарміравання новай беларускай літаратурнай мовы. Ёй давялося развівацца без дастатковай сувязі са здабыткамі і традыцыямі старой беларускай пісьмовай мовы, абапіраючыся выключна на жывую гутарковую мову народа. Нанова складваліся графічная сістэма, правпісная і граматычыя нормы, грамадска-палітычная, навуковая лексіка.

Важнейшай сферай развіцця нацыянальнай мовы ў гэты час зяўляецца мастацкая літаратура. Сярод пачынальнікаў новай беларускай літаратуры былі інтэлігенты - прадстаўнікі апалячанай беларускай шляхты (Ян Баршчэўскі, Ян Чачот, Аляксандр Рыпінскі).

Незвычайна цяжкай была праблема друкавання і распаўсюджання беларускіх твораў. Ужыванне беларускай мовы ў друку прыкметна пашырылася ў перыяд рэвалюцыйнай сітуацыі канца 50-х - пачатку 60-х гадоў. Выдатную ролю ў станаўленні беларускай рэвалюцыйнай публіцыстыкі адыгралі “Мужыцкая праўда” Кастуся Каліноўскага і яго “Пісьмо з-пад шыбеніцы”.

Пры адсутнасці традыцыі пісьмовага афармлення жывой мовы і стыхійным характары выпрацоўкі новых літаратурных норм аўтары і выдаўцы беларускіх твораў кіраваліся ў асноўным фанетычным прынцыпам правапісу, скарыстоўвалі пры гэтым пісьмовыя традыцыі польскай або рускай літаратурнай мовы.

Вынікі

1. Сацыяльна-палітычнае жыццё Еўропы ў другой палове 19 стагоддзя характарызывалася абяднальнымі войнамі і рухам за незалежнасць дзяржаў, што было выклікана ростам нацыянальнай самасвядомасці народаў;

2. Станаўленн беларускай нацыі адбывалася ў цяжкіх сацыяльна-палітычных умовах, што было першапачаткова звязана з палітыкай русіфікацыі, якую праводзіў урад і моцным польскім уплывам;

3. Ідэалогія “заходнерусізму” узнікла ў выніку падаўлення паўстання 1863 года і характарызавалася рэзкім уціскам дзяржавы ў справы касцёла, пакараннем удзельнікаў паўстання і канфіскацыяй маёнткаў;

4. У гэты час на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі ў асноўным нацыянальныя арганізацыі, якія знаходзіліся пад уплывам расейскіх арганізацый такого кшталту, але існавалі і суполкі, што мелі сваю ярка выражаную нацыянальную адметнасць;

5. Мова і культура Беларусі ў гэты час развіваліся ў даволі складаных умовах, што было звязана ў асноўным з палітыкай “заходнерусізму”. Вялікую ролю ў развіцці мовы і культуры адыграла нацыянальная інтэлігенцыя.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Фарміраванне асноўных элементаў беларускай нацыі і вынікі гэтага фарміравання


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.