Дзейнасць беларускіх рэвалюцыйных арганізацый

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Дзейнасць беларускіх рэвалюцыйных арганізацый. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-11-21

Арганізаваны рэвалюцыйны рух на Беларусі пачаў адраджацца толькі ў сярэдзіне 70-х гадоў. У той час пануючым накірункам апазіцыйнай грамадскай думкі ў Расіі было народніцтва. Ідэалагічна яно грунтавалася на тэорыі сялянскага сацыялізму, заснавальнікамі якой былі А. Герцэн і М. Чарнышэўскі. Народнікі верылі ў асаблівый шлях развіцця Расіі. Ім не падабаўся капіталізм, які суправаджаўся пралетарызацыяй дробных уласнікаў. Народнікі спадзяваліся, што Расія мае магчымасць пазбегнуць капіталістычнай стадыі і, абапіраючыся на сялянскую абшчыну, перайсці да сацыялізму. Сваіх прыхільнікаў народніцтва знайшло перш за ўсё сярод разначыннай інтэлігенцыі.

З самага пачатку ў народніцтве існавалі дзве плыні - рэвалюцыйная і рэфарматарская. Прадстаўнікі першай асноўным сродкам дасягнення сваіх мэт лічылі сялянскую рэвалюцыю і рабілі ўсё магчымае, каб падштурхнуць сялян да рашучай барацьбы супраць самадзяржаўя і перажыткаў прыгонніцтва. Памяркоўныя народнікі хацелі перайсці да сацыялізму шляхам паступовага рэфармавання існуючага лада Расіі. У 70-я - пачатку 80-х гадоў папулярным было рэвалюцыйнае народніцтва (П. Л. Лаўроў), бунтарскую (М. А. Бакунін) і змоўніцкую (П. М. Ткачоў).

Народніцкі рух на Беларусі быў ідэйна і арганізацыйна звязаны з агульнарасійскім. Сярод вядомых расійскіх народнікаў 70-х гадоў былі ўражэнцы Беларусі М. Сухдзілоўскі, С. Кавалік, І. Грынявіцкі, Р. Ісаеў,. У другой палове 70 - пачатаку 80-х гадоў у Мінску, Магілёве, Гродне, Віцебску і іншых гарадах Беларусі дзейнічалі народніцкія гурткі.

Народнікі на Беларусі спрабавалі абяднацца ў адзіную арганізацыю. У пачатку 1882 г. у Вільні была створана Паўночна-заходняя арганізацыя “Народная волі”. Праўда праіснавала яна нядоўга.

У першай палове 80-х гадоў у Пецярбургу існавалі гурткі студэнтаў - выхадцаў з Беларусі нарадавольніцкага і ліберальна-асветніцкага накірункаў. Падпольна яны выдалі некалькі публіцыстычных твораў.

Як і іншыя арганізацыі рэвалюцыйнага народніцтва Расіі, беларускія народнікі перажавалі значны крызіс.

У рэвалюцыйным руху Расіі ідэалогія народніцтва паступова саступала месца марксізму. Першае знаёмства з марксісцкай літаратурай адбылося яшчэ ў гуртках народнікаў. Узнікненне самастойнага сацыял-демакратычнага руху на Беларусі звязана з дзейнасцю польскай партыі “Пралетарыят” і пляханаўскай групы “Вызваленне працы”, у якой актыўна удзельнічалі беларускія народнікі А. Трусаў і С. Ляўкоў, паэт-дэмакрат А. Гурыновіч.

Працэс складвання нацыі праяўляецца ў нацыянальным руху. Гістарычная заканамернасць зяўлення нацыянальных рухаў звязана з эпохай канчатковай перамогі капіталізму над феадалізмам і высначаецца тым, што для поўнай перамогі таварнай вытворчасці неабходна заваяванне ўнутранага рынку буржуазіяй, неабходна дзяржаўнае згуртаванне тэрыторый з насельніцтвам, якое гаворыць на адной мове, пры ліквідацыі ўсіх перашкод развіццю гэтай мовы і замацаванню яе ў літаратуры.

Тэндэнцыяй усякага нацыянальнага руху зяўляецца ўтварэнне нацыянальнай дзяржавы, якая найперш забяспечвае адзінства мовы і бесперашкоднае яе развіццё ва ўсіх сферах гаспадаркі і грамадскага жыцця.

Найбольшы ўклад у распрацоўку беларускага нацыянальнага пытання і задач нацыянальнага руху ўнеслі два нумары гектаграфаванага часопіса “Гоман”, выдадзеныя у Пецярбургу ў 1884 г. дачыненне да іх выдання, па матэрыялах следства, малі студэнты, ураженцы Беларусы А. Марчанка, Х. Ратнер і інш. У заяве рэдакцыі (№1) адзначалася, што часопіс меў сацыальна-рэвалюцыйнай групы беларусаў, якая “зусім надаўна выступіла на арэне дзейнасці ў сябе на радзіме і атаясаміла свае інтарэсы з інтарэсамі беларускай народнасці”. Па нацыянальным пытанні група падтрымлівала і прапагандавала “прынцып абласной самастойнасці як аснову для будучага федэральна-палітычнага ладу”. Яна абвясціла права беларускага народа “кіравать сабою”, “распараджацца сваім лёсам”, “заняць ў Расіі такое ж месца, якое імкнуцца заняць іншыя больш ці менш буйныя народнасці”. Рэдакцыя падкрэслівала, што Радзіма толькі тады зможа забяспечыць сваю самастойнасць, калі яна “сама сваімі ўласнымі сіламі дабецца свабоды, сама ўладкуецца”. Для гэтага гоманаўцы прызналі неабходным выданне спецыяльнага беларускага органа друку і стваренне самастойнай абласной рэвалюцыйнай арганізацыі, якая зяўлялася б “арганічнай часткай насельніцтва свайго раёна”. Разам з тым яны лічылі абавязковымі ў неабходным выпадках самыя цеснасць паміж асобнымі мясцовамі арганізацыямі, а таксама дапамогу з боку центральным групам, якія дзейнічалі ў сталіцах.

Рэдакцыя “Гомана” змясціла ў №2 вялікі артыкул па нацыянальным пытанні (без назвы), які зыходзіў ад пецярбурскай групы, што называла сябе “беларускай мясцовай фракцыяй” партыі “Народная воля”. Адным з заснавальнікаў гэтай арганізацыі был Ігнат Грынявіцкі. У артыкуле дадзена разгорнутае навуковае абгрунтаванне прагрэсіўнасці працэсу ўзнікнення нацый і права кожнай нацыі на самавызначэнне свайго лёсу. Адносна сваей радзімы аўтары адзначылі, што яна “мае ўсе арыгінальныя якасці, якія надаюць ей своеасаблівую фізіяномію і самым натуральным чынам вылучаюць яе як асобную галіну славянскага племені”. Пры гэтым яны спасылаліся на спецыфічныя і этнаграфічныея ўмовы, агульны гістарычны лёс народа, асобую мову, эканамічная адносіны ў краі, усведамленне народам сваёй арганічнай еднасці і адрознення ад суседніх народаў. Зыходзячы з гэтага, аўтары заявілі аб сваей рашучасці “энергічна абраняць Беларусь як ад польскага, так і вялікарасейскага насілля”.

У артыкуле выказвалася ўпэўненасць у тым, што Беларусь у выніку барацьбы “перародзіцца для новага самастойнага жыцця і зойме ганаровае месца сярод іншіх федэрацый Расіі на прынцыпах свабоднага пагаднення з імі”

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Дзейнасць беларускіх рэвалюцыйных арганізацый


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.