Вынікі падзелу Рэчы Паспалітай

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Вынікі падзелу Рэчы Паспалітай. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-11-21

Страшэнны нацыянальны і сацыяльны уціск не змог змярцвіць беларусаў як народ. Што ж, калі яны змаглі скласціся і вырасці на зямлі, дзе амаль бесперастанку лютавалі знішчальныя войны, то ўжо гэта характарызуе іх як выключна жыццяздольную нацыю. І таму яна змагла пераадолець найцяжэйшыя выпрабаванні на сваім шляху, захаваўшы сваю адметнасць як народа і адрадзіўшы сваю дзяржаўнасць.

У вынніку антыфеадальнай вайны былі зруйнаваны гарады і мястэчкі, спалены вескі, узмацнілась прыгонніцтва, акрамя загубленных жыццяў у час вайны, беларусы перажылі страшны голад, эпідэміі, хваробы. Таксама казацка-сялянская вайна - гэта пачатак разбуральнага ў Беларусі.

Вайна паміж Рэчу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай прывяла к памяншэню насельніцтва у два разы, масаваму вывазу беларусаў-рамеснікаў у Маскву, голад, эпідэміі, хваробы, спаленым вёскам, разбураным гарадам і мястэчкам, значнаму скарачэню колькасці ворыўных зямель.

3 мая 1791 г. - была прынята Канстытуцыя Рэчы Паспалітай, асновай якой было вывядзенне Рэчы Паспалітай з палітычнага крызісу і станаўленне яе на шлях буржуазнага развіцця. Гэта была першая дэмакратычная Канстытуцыя ва ўсей Еўропе, але час рэформаў даўно быў упушчаны Рэчу Паспалітай, замежныя магнаты ўжо дзялілі паміж сабой гэты край.

Выннікі паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі: паўстанне пацярпела паражэнне; Тадэвуш Касцюшка не змог падняць вышэй абмежаваную шляхецкую праграму і абаперціся на народ; галоўны дакумент паўстання “Паланецкі універс” не скасаваў прыгоніцкага права; асноўная маса насельніцтва - сяляне і мяшчане спакойна і абыякава аднеслісь да распаду Рэчы Паспалітай.

Абяднанне беларускіх зямель з Расіяй, якое ж да таго насіла прымусовы характар для насельнікаў ВКЛ, не толькі пазбавіла, але яшчэ больш абвастрыла ў абяднанай дзяржаве ўнутраныя супярэчнасці паміж рознымі грамадскімі пластамі. Тэрыторыя Рэчы Паспалітай па-ранейшаму заставалася арэнай даволі жорсткіх і працяглых войнаў, накіраваных як супроць яе самой, так і супроць суседніх дзяржаў. Таму непазбаўленая ад ранейшых унутраных і знешніх цяжкасцей Рэч Паспалітая праз два стагоддзі і аказалася расцягнутай па кавалках паміж сваімі сквапнымі на чужыя тэрыторыі суседнімі дзяржавамі.

Далучэнне да Расіі спачатку значна паўплывала на паскарэнне эканамічнага развіцця Беларусі. Былі акрэслены напрамкі гаспадарчай спецыялізацыі рэгіена як часткі гаспадарчага комплексу імперыі. Попыт на сельскагаспадарчую прадукцыю спрыяў павелічэнню пасяўных плошчаў, асабліва пад тэхнічныя культуры. Пашыраліся гандлевыя сувязі, развівалася мануфактурная прамысловасць. У выніку далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі тут пашырылася і замацавалася прыгоніцтва, паскорылася эканамічнае развіцце, і палітычнае і культурнае жыцце пераарыентавалася ва ўсходнім накірунку.

Такім чынам, Беларусь зрабіла значны крок наперад у сваім эканамічным развіцці. Завяршаецца аднаўленне рашаючай галіны эканомікі - сельскай гаспадаркі. Наглядаюцца далейшы рост рамяства і паступовае перарастане яго ў дробную таварную вытворчасць. Больш шырокае развіцце набывае працэс стварэння прамысловых прадпрыемстваў мануфактурнага тыпу, якія ў большай ступені звязаны з рынкам. Актывізуецца гандаль, умацоўваюцца і пашыраюцца гаспадарчыя сувязі Беларусі з іншымі краінамі.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Вынікі падзелу Рэчы Паспалітай


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.