Стварэнне новых палiтычных партый i рухау на Беларусi. Рэформы палiтычнай сiстэмы. Канстытуцыя 1994г. Выбары прэзiдента Рэспублiкi Беларусь

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Стварэнне новых палiтычных партый i рухау на Беларусi. Рэформы палiтычнай сiстэмы. Канстытуцыя 1994г. Выбары прэзiдента Рэспублiкi Беларусь. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-11-20

Па iнiцiятыва новага кiраунiка ЦК КПСС М.С.Гарбачова з 1985г. у СССР пачалося правядзенне рэформ пад лозунгамi галоснасцi, паскарэння, перабудовы. Першыя вынiкi рэформы выявiлiся у сферы галоснасцi. Пачалося адраджэнне поунауладдзя Саветай, актывiзавалiся грамадскiя арганiзацыi. У 1989г. адбылiся выбары народных дэпутатау СССР, якiх упершыню выбiралi на альтэрнатыйнай аснове. У адпаведнасцi з рэформай палiтычнай сiстэмы у 1990г. быу прыняты Закон "Аб грамадзянскiх аб'яднаннях", згодна якiм насельнiцтва атрымала правы на стварэнне суполак i таварыствау, а таксама палiтычных партый. У тым жа годзе на Беларусi прайшлi выбары дэпутатау Вярхойнага i мясцовых саветау. У Вярхоуным Савеце упершыню з'явiлася парламенцкая апазiцыя. Манаполiя на уладу КПС была падарвана.

Шматпартыйнасць - сведчанне дэмакратычнасцi грамадства, рэалiзаваных на справе правоу грамадзян на абэяднанне розных рухау, саюзау, палiтычных партый. У СССР народ фактычна быу пазбаулены такiх правоу яшчэ у пачатку 20-х гг., калi усе палiтычные партыi, акрамя Камунiчтычнай, былi забаронены. Таму фармiраванне новых партый праходзiла на Беларусi вельмi цяжка i было немагчыма без пазбаулення усеуладдзя Кампартыi. Партыйнае кiраунiцтва рэспублiкi iмкнулася захаваць свае прывiлеяванае становiшча, што праявiлася у рашучым супрацьдзеннi узнiкненню любых палiтычных партый. Пераход да шматпартыйнасци адбыуся у рэспублицы у 1990 - 1994гг. Узник шэраг палитычных партый: Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя Беларуси, Аб'яднанная дэмакратычная партыя Беларуси, Нацыянал-сялянская партыя и инш. Палiтычныя партыи розняцца памiж сабой праграммамi палiтычнага i эканамiчнага будайнiцтва. Гэтыя партыи были нешматликия.

Выбары 1995г. у Вярхоуны Савет рэспублики садзейничали актывизацыи дзейнасци палитычных партый, пашырэнню их колькасци. БНФ, яки прадстаулял у папярэдним складзе парламенцкею апазицыю, на гэты раз не атрымау ниводнага мандата. Яго месца заняла парламенцкая фракцыя, у якой аб'ядналися прадстауники некальких партый.

У сувязi са значным ростам партый, рухау i аб'яднанняу, многiя з якiх мелi незначную колькасць членау, у 1999г. была праведзена iх перэрэгiстрацыя.

15 сакавiка 1994г. Была прынята Канстытуцыя. У адпаведнасцi з ей, Рэспублiка Беларусь - унiтарная, дэмакратычная, сацыяльная, прававая дзяржава. Галойнай каштоунасцю прызнаецца чалавек. Беларуская дзяржава заснавана на прынцыпе падзелу улады - заканадаучай, выканаучай i судовай. Кiраунiком дзяржавы i выканаучай улады з'яуляеца Прэзiдэнт. Такiм чынам, Канстытуцыя Республiкi Беларусь усталявала прэзiдэнцкую форму дзяржаунага кiравання. Яна складаецца з дзевяци раздзелау и васьми глау. У першых трох раздзелах разглядаюцца такия пытанни, як асновы канстытуцыйнага ладу рэспублики; асоба, грамадства, дзяржава; выбарчая систыма. У чацвертым раздзеле Канстытуцыи разглядаюцца статус и паунамоцтвы прэзидэнцкай улады, парламента, урада и суда. У пятым и шостым раздзелах размова идзе аб мясцовым самакираванни и пракуратуры рэспублики. У астатних раздзелах разглядаюцца финансава-крэдытная систэма дзяржавы, дзеянне Канстытуцыи, парадак и змяненни. Характэрными рысами новага Асноунага Закона Беларуси з'яуляецца: замацаванне у якасци эканамичнай асновы разнастайных формау уласнасци; устанауленне роунасци дзяржавы и грамадзянина, их узаемных абавязкау; гарантыи правоу и свабод; падзел и узаемадзеянне улад; прамы характар дзеяння нормау Канстытуцыи. У ей идэалагиа палитычных партый, рэлигий або иншых грамадзянских аб'яднанняу не можа устанауливацца у якасци абавязковай для грамадзянина.

24 лiстапада 1996г. у краiне по iнiцыятыве Прэзiдэнта i Вярхоунага Савету прайшоу яшчэ адзiн рэферэндум. Яго важнейшiмi вынiкамi стала прыняцце новай рэдакцыi Канстытуцii Рэспублiкi Беларусь. Па ей Прэзiдэнт выступае кiраунiком дзяржавы i гарантам Канстытуцыi. Яму нададзены права заканадаучай iнiцыятывы. Згодна новай рэдакцыi Канстытуцыi створаны двухпалатны парламент - Нацыянальны сход. Ен складаецца з Палаты прадстаунiкоу i Савета Рэспублiкi. Выканаучая улада належiць Савету Мiнiстрау. Такiм чынам, асноуным законам Рэспублiкi Беларусь з'яуляецца Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь 1994г. са змяненнямi i дапауненнямi, прынятымi на усенародным рэферэндуме 24 лiстапада 1996г. Суды ажыццяуляюць правасуддзе на аснове Канстытуцыи и прынятых у адпаведнасци з ей нарматыуных актау.

У той час ишли спрэчки аб тым, якой рэспублика павинна быць: прэзидэнцкай ци парламенцкай. У ходзе гэтай дыскусии узрастау палитычны аутарытэт старшыни парламенцкай камиссии па барацьбе з карупцыяй А.Р.Лукашэнки. 10 лiпеня 1994г. Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь быу абраны А.Р.Лукашэнка.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Стварэнне новых палiтычных партый i рухау на Беларусi. Рэформы палiтычнай сiстэмы. Канстытуцыя 1994г. Выбары прэзiдента Рэспублiкi Беларусь


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.