КОПНЫ СУД У ВЯЛІКІМ КНЯСТВЕ ЛІТОЎСКІМ (XVI – XVIII СТСТ.): «КАПАВІШЧЫ» («КОПІШЧЫ») І «КОПНЫЯ АКОЛІЦЫ»

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему КОПНЫ СУД У ВЯЛІКІМ КНЯСТВЕ ЛІТОЎСКІМ (XVI – XVIII СТСТ.): «КАПАВІШЧЫ» («КОПІШЧЫ») І «КОПНЫЯ АКОЛІЦЫ». Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Автор(ы):
Публикатор:

Опубликовано в библиотеке: 2010-02-13
Источник: http://library.by

Вялікая колькасць удзельнікаў капы прыводзіла да таго, што зборкі
адбываліся заўсёды пад небам на адкрытым месцы, бо з прычыны шмат
люднасці ў нейкіх закрытых месцах ці памяшканнях нельга было якасна
арганізаваць копны працэс. Аднак назіраўся адзінкавы выпадак калі капа
праводзілася ў хаце [8, с. 180]. Склад дадзенага сходу быў нешматлікі –
9 чалавек, таму даволі натуральна, што ўсе яны маглі змясціцца ў доме.
Але гэты факт не змяняе асноў практыкі склікання капы на вуліцы.
Месца, дзе адбывалася капа, можна падзяліць на дзве асноўныя
катэгорыі: надзвычайнае і традыцыйнае – уласна капавішча. Сярод
надзвычайных месцаў можна прывесці наступныя:
• месца, дзе канкрэтна адбылося злачынства (людныя месцы, гарады,
мястэчкі, вёскі, фальваркі, палі, урочышчы, азёры, лясы, дрыгва, шляхі,
скрыжаванні). Калі ж на месцы злачынства сабраць капу было нязручна,
яе пераносілі на бліжэйшае магчымае для збору [8, с. 182];
• месца выяўлення злачынства (напрыклад, знаходжанне трупа). Яно
магло быць такім жа, як і ў першым выпадку;
• месца знаходжання доказаў (вёскі, двары, памежжы). Напрыклад,
сляды, якія-небудзь рэчы;
43
• месца, якое было прызначана папярэдняй капой [1, №. 144, 148,
219].
Часцей за ўсё, акрамя надзвычайных, копы збіраліся на пэўным,
традыцыйным, дакладна вызначаным месцы. У судовых актах гэта месца
завеца «копішча», «капавішча», «капавіска», «копіска», «капавіцы
даўныя, звыклыя, старыя, старадаўнія». На капавішчы масцілі лавы на
штучным узгорку, і ўдзельнікі суда займалі свае месцы. На лавах мелі
права сядзець толькі суддзі, афіцыйны бок і «копная старана». У цэнтры
копішча на круглай утрамбаванай пляцоўцы зямлі было абведзена рысай
(вузенькім раўчуком або камянямі) кола, дзе выступалі ісцец і адказчык,
а вакол яго знаходзіліся лавы з суддзямі, а таксама астатнія ўдзельнікі і
назіральнікі капы, якія заўсёды толькі стоячы сачылі за працэсам.
Капавішча вельмі часта знаходзіліся пад дрэвамі – гэта стварала
некаторую натуральную абарону, калі прыходзілася стаяць цэлы дзень
пад дажджом ці палячым сонцам. Здараліся выпадкі, калі капа чакала
сваіх удзельнікаў некалькі дзён запар [10, с. 57].
Збор капы на нязвыклым месцы, калі гэта не было абумоўлена
ўважлівымі акалічнасцямі, мог лічыцца несапраўдным, а яе пастановы
можна быо не выконваць [7, с. 27]. Статут 1588 г. накладваў на
падкаморыяў абавязак увядзення новых капавішчаў у тых месцах, дзе іх
дагэтуль не існавала [2, с. 72–76].
Упершыню азва «копная аколіца» згадваецца ў Судзебніку Казіміра
1468 г., а потым у Статутах ВКЛ і ў судовых актах XVI – XVIII стст. У
пачатку актаў, дзе ўсталёўваліся тыя ці іншыя капавішчы, звычайна
казалася аб тым, да якой копнай аколіцы належыць дадзенае копішча.
Падрабязныя вопісы копных аколіц былі складзены ў 1590 г. згодна з
правіламі, усталяванымі ў Статуце 1588 г. [5, с. 97]. Паводле іх, мясцовы
падкаморы абавязваўся вызначаць месцы пад капавішчы і тым самым
акрэсліць тэрыторыю копных раёнаў.
Ёсць розныя погляды на прыроду копных аколіц. М. Іванішаў
атаясамліваў тэрыторыю копнай акругі з тэрыторыяй пэўнай грамады [4,
с. 5–6]. Ён, а таксама В. Антановіч і І. Навіцкі нават імкнуліся падлічыць
колькасць аколіц у той ці іншай мясцовасці, але не вельмі ўдала. М.
Любаўскі баыў у копных аколіцах складаючыя часткі валасцей, што
паўсталі на падставе суседства і кругавой парукі, аднак копная аколіца
магла знаходзіцца ў межах адразу некалькіх валасцей [6, с. 660–661].
Пачатак i паходжанне гэтай акpyri Любаўскi выводзiў з
старажытнарускай вервi. Ф. Леантовiч лiчыў копнай аколiцай
тэрытарыяльную адзiнку, жыхары («суседзi аколiчныя») якой згодна
копнаму праву павiнны былi разам збiрацца на агульныя копы. Назву
44
копная аколiца аўтар выводзіць ад слова «кола», «у кола», «вакол» –
штосьці, што знаходзілася побач, вакол, на вядомай адлегласці ад
капавішча ці месца злачынства. А. Яфіменка разглядала феномен копнай
акругі як суседска-тэрытарыяльны саюз, што ўзнік на падставе кроўна-
роднаснай сувязі, члены якога забылі аб гэтых далёкіх часах [3, с. 9].
Людзі толькі памяталі, што «издавна о шкоды вшелякия зхаживалися»
(гэты факт упершыню прыводзіць Іванішаў), а чаму яны збіраліся
менавіта з гэтымі суседзямі, а не з кім іншым, не ведалі. На думку
даследчыцы, копныя акругі (суседствы) пры сваім натуральным
паходжанні і росце не маглі мець аднолькавых памераў, толькі потым,
пад уплывам Статутаў, аколіцы былі стандартызаваны.
Найбольш грунтоўна падышоў да праблемы ідэнтыфікацыі копнай
аколіцы І. Чаркаскі [8, с. 226–239]. Даследчык выказаў зусім новае
меркаванне наконт працэсу складвання аколіц, чым абверг ранейшыя
погляды ўсіх іншых навукоўцаў. Толькі ён адмовіўся ад пазіцыі, што
копныя аколіцы мелі дакладна акрэсленую тэрыторыю, пастаяннае
функцыянаванне, і іх колькасць была канкрэтна вызначана. Чаркаскі
прыйшоў да такой высновы, выкарыстоўваючы артыкулы Статута 1588 г.,
якія называлі два віды копных аколіц: радыусам у адну мілю (7 вёрстаў)
па ўсіх справах, акрамя забойстваў; і радыусам у дзве мілі (14 вёрстаў) па
справах аб забойствах. Такія іх памеры былі выкліканы меркаваннем, што
злачынца не зможа на працягу аднаго дня пакінуць дадзеную тэрыторыю.
Такім чынам, аколіцы маглі адрознівацца сваімі памерамі ў выпадках тых
ці іншых злачынстваў. Аколіца не мела пэўнай і сталай тэрыторыі, а
паўставала выпадкова, толькі ў выніку нейкага злачынства, а яе межы
залежалі ад розных умоў. Копная аколіца – гэта прастора з людзьмі, якая
знаходзіцца вакол пэўнага цэнтра. Дадзеная адзінка складалася з
населеных пунктаў і людзей, што знаходзіліся па суседству і межавалі
паміж сабой [11, с. 8]. Жыхары-суседзі і іх населеныя пункты, якія
ўваходзілі ў адну копную аколіцу, звалія ў актах па-рознаму: «суграннія»,
«сугранічныя», «прыгранічныя», «пагранічныя», «а граніцы мешкаючыя»,
«парубежныя», «прылеглыя». Гэтыя аколічныя месцы разам са сваім
насельніцтвам складалі своеасаблівае кола, што не дазваляла злачынцу
выйсці за яго межы, а тым самым пазбегнуць судовай адказнасці.
Суседзямі аколічнымі маглі быць жыхары адной ці суседніх вёсак. Каб
адрозніць аколічных людзей у шырокім сэнсе (жыхары суседніх вёсак) ад
іх жа ў вузкім (аднавяскоўцы), для першых выкарыстоўваўся выраз
«суседзі сёл аколічных». Асобы не мясцоваа паходжання не былі
абавязаны станавіцца на такую капу. Здараліся нават выпадкі, калі
рашэнні капы, на якой прысутнічалі не мясцовыя чуыя людзі, не лічыліся
45
сапраўднымі і абавязковымі для выканання. Аднак існавалі прыклады так
званых «обчых» ці «загранічных» копаў, якія маглі адбыцца ў працэсе
дзейнасці гарачай капы або пры разглядзе вельмі цяжкага злачынства, але
гэта было выключэннем, а не правілам. Дадзеныя судовых актаў
супрацьпастаўляюць «людзей аколічных» «обчым людзям», а ў некаторых
выпадках праву копнаму «обчае» права. Тэрыторыя і памеры копнай
аколіцы маглі быць рознымі: адна міля, дзве і, нават насуперак Статуту,
чатыры мілі. Здаралася, калі копная аколіца мела дакладна акрэслены
тэрытарыяльны характар: выпадкі, пры якіх капа збіралася на звычайных
капавішчах, тады плошча акругі была аднолькавай у любы час і пры
любых абставінах [8, с. 238]. Такім чынам, усе копныя аколіцы можна
падзяліць на выпадковыя (з цэнтрам на месцы злачынства) і не
выпадковыя (з цэнтрам на капавішчы). Тэарэтычна магло здарыцца, што
тэрыторыя выпадковай і не выпадковай аколіцы супадала. Гэта магло
адбывацца пры здзяйсненні злачынства на месцы пастаяннага капавішчы.
Сярод копных аколіц можна вылучыць: «малыя» (2–3 населеных
пункты); часцей за ўсё згадваюцца аколіцы ў складзе 5 – 14 паселішчаў;
больш рэдкімі і складанымі былі памерам у 16–33 паселішчы. У актах
членамі копных аколіц выступаюць не толькі людзі «простага стану», але
і «аколічная» шляхта, баяры, зямяне [5, с. 99–100]. Усіх гэтых
удзельнікаў аколіц аб’ядноўвала адна галоўная прычына – існаванне ў
межах звычаёвага права суседска-салідарных узаемаадносін і кругавой
парукі. Гаспадар адказваў за сваіх падданых, вёска – за кожную хату,
копны раён – за ўсіх жыхароў [9, с. 215].
Копная аколіца – гэта не пастаянная адзінка, яна нараджаецца толькі
пры ўмове наяўнасці злачынства, а яе цэнтрам з’яўляецца пэўнае
капавішча, выпадковае або не. Асноўная роля аколіцы складаецца ў аба-
вязковым прыцягнення сваіх жыхароў на капу для разгляду той ці іншай
справы.
Літаратура
1. Акты, издаваемые Виленскою археографическою комиссиею. Т. XVIII. Акты о
копных судах. Вильна, 1891.
2. Бобёр І. М. Ліст падкаморага гарадзенскага Грыгорыя Масальскага насельніцтву
Гарадзенскага павета аб правілах склікання коп і прызначэнні месцаў капавішчаў
// Архіварыус. Мн., 2001. Вып. 1. С. 72 – 76.
3. Ефименко А. Я. Народный суд в Западной Руси: (Исторический очерк). // Рус.
мысль, 1893, кн. 8, отд. 2. С. 1 – 29.
4. Иванишев Н. Д. О древних сельских общинах в Югозападной России. Киев, 1863.
5. Леонтович Ф. Областные суды в Литве // Журнал министерства юстиции. – 1910
г. № 9-10. С. 88 – 128.
46
6. Любавский М. К. Областное деление и местное управление Литовско-Русского
государства ко времени издания первого Литовского статута: Ист. очерки. М.,
1892.
7. Спрогис И. Я. Предисловие // Акты, издаваемые Виленскою археографическою
комиссиею. Т. XVIII. Акты о копных судах. Вильна, 1891.
8. Черкаській І. Громадській (копній) суд на Украіні – Русі XVI – XVIII вв. // Праці
комісіі для виучування історіі західно-руського та вкраінського права. – К., 1928.
Вип. 4.
9. Шкялёнак М. В. Беларусь і суседзі: Гістарычныя нарысы. Беласток, 2003. – С.
196 – 217.
10. Юхо І. А. Копныя суды старажытнай Беларусі // Юстыцыя Беларусі. – 1999. – №4
(7). – С. 55 – 59.
11. Ясинский М. Н. Материалы для истории судоустройства и судопроизводства в Ли-
товско-Русском Государстве. Акты о копных и панских судах. Киев, 1897. Т. І.:
1501 – 1588.

У автора есть сайт: www.tut.by.
Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: КОПНЫ СУД У ВЯЛІКІМ КНЯСТВЕ ЛІТОЎСКІМ (XVI – XVIII СТСТ.): «КАПАВІШЧЫ» («КОПІШЧЫ») І «КОПНЫЯ АКОЛІЦЫ»

© Дз. С. Буцін () Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.