Сіла і Слова ў гісторыі рэфармацыйнага руху ў Беларусі

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2022)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Сіла і Слова ў гісторыі рэфармацыйнага руху ў Беларусі . Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь глазами птиц HIT.BY! Звёздная жизнь KAHANNE.COM Беларусь в Инстаграме


Автор(ы):
Публикатор:

Опубликовано в библиотеке: 2006-10-16
Источник: http://belreform.org/conf/conf_shybieka.php

ВЫСТУПЛЕНИЕ АВТОРА НА КОНФЕРЕНЦИИ

СПРАВКА:
1 чэрвеня 2002 г. МГА "Згуртаваньне беларусаў сьвету "Бацькаўшчына" правяло навукова-практычную канфэрэнцыю "Рэфармацыя й Залаты Век Беларусі", удзельнікамі якой сталі вядомыя гісторыкі, філёзафы, грамадзкія дзеячы, а таксама служыцелі эвангельскіх цэркваў ўсіх дэнамінацыяў. Канфэрэнцыя ставіла сваёй мэтай дасьледваньне ўплыву Рэфармацыі на развіцьцё беларускага грамадзтва ў ХУІ ст., вывучэньне прычынаў Залатога Веку Беларусі.


1.Агульная характарыстыка


На XYI ст. прыпадае "залаты век" у Еўропе. І не столькі таму, што над ёй праліўся "залаты дождж" пасля вялікіх геаграфічных адкрыццяў. Слова (згода, пагадненне, кампраміс, узаемаразуменне і узаемапавага) тады брала верх над Сілай. Пераважала рэлігійная талерантнасць. Там, дзе рэлігійны плюралізм быў мацнейшым, рэфармацыйны рух прыводзіў да дамінацыі пратэстантызму. Мадэрнізаванае хрысціянства замацавалася на поўначы Еўропы, у тым ліку Галандыі і Англіі, якія сталі лідэрамі эканамічнага развіцця.


2. Рэфармацыя ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе


Лютэранства знаходзіла палкіх прыхільнікаў у традыцыйна моцных асяродках нямецкага мяшчанства Славакіі, Славеніі, Харватыі практычна адразу пасля яго абвяшчэння (1517 г.). Пазней прыйшлі ўплывы Кальвіна і яго паслядоўнікаў. Кальвінізм стаў рэлігіяй венгерскіх магнатаў і шляхты. У Чэхіі атрымаў распаўсюджанне радыкальны прагусіцкі рух (чэшскія браты). Такія ж суполкі радыкальных рэфарматараў (арыянаў, ці антытрынітарыяў) выявілі сябе ў 20-х гг. XYI ст. у Маравіі, а ў наступных дзесяцігоддзях -- у Венгрыі. На літоўска-беларускіх землях імклівае пашырэнне пратэстантызму адбылося ў сярэдзіне 16 ст. Сваіх адэптаў кальвінізм знайшоў сярод магнатаў і сярэдняй шляхты, найбольш ангажаванай ў агульны рух за дзяржаўныя рэформы. Шляхта ўлівалася ў пратэстантызм з двух бакоў -- як каталіцкага, так і праваслаўнага. Літоўска-польскае мяшчанства таксама стала ў значнай ступені пратэстанскім (арыяне ці літоўскія браты). Можна сцвярджаць, што ў 50-60-х гг. 16 ст. на прасторах Цэнтральна-Усходняй Еўропы пратэстантызм заняў дамінуючае становішча.


3. Важная прычына рэфармацыі


Нарастаючы дзяржаўны абсалютызм у Еўропе тварыў абсалютызм рэлігійны, як адзін з фундаментаў улады. Дзейнічаў прынцып: чыя краіна (зямля) - таго і рэлігія. І ў гэтым сэнсе ўзнікаў абсалютызм каталіцкі і абсалютызм праваслаўны. Пратэстантызм стаў спробай не дапусціць далейшага ўмацавання дэспатычных рэжымаў, хоць і сам часам не ўтрымліваўся ад спакусаў Сілы. Натуральна, што пратэстанты не знаходзілі падтрымкі ў большасці манархаў -- ні ў Габсбургаў, ні ў Ягелонаў (да 1572 г.), ні ў каралёў Чэхіі і Венгрыі. У канфлікце Слова і Сілы адбіваўся выбар методыкі фарміравання будучых мадэрных нацый. Пратэстанты выступалі за дэмакратычную кансалідацыю знізу. Католікі і праваслаўныя схіляліся да кансалідацыі зверху, з дапамогай дэспатычных манархаў.


4. Спецыфіка Вялікага Княства Літоўскага


ВКЛ стала адным з галоўных асяродкаў пратэстантызму ў Рэчы Паспалітай. У канцы XYI ст. рэфармацкі касцёл меў у літоўска-польскай дзяржаве, па падліках Ежы Клачоўскага, каля 500 парафій (збораў), з іх 207 -- у ВКЛ. Суіснаванне там каталіцызму і праваслаўя, а таксама праблема незавершанасці дзяржаўнага самасцвярджэння стваралі ўмовы для пошуку новых варыянтаў, рабілі дзяржаўнае рэфармаванне з дапамогай рэлігіі асабліва актуальным. Рэфармацыя станавілася ў руках аграрнай эліты проста палітычнай зброяй. План Радзівілаў (1655 г.) узначаліць ВКЛ як незалежную пратэстанскую дзяржаву сведчыў пра выбар мясцовых аграрыяў на карысць пратэстанскага абсалютызму, на карысць кансалідацыі грамадства зверху. А з другога боку, погляды арыянаў С.Буднага і В.Цяпінскага (у прыватнасці, іх сімпатыі да беларускай мовы) сведчалі аб існаванні імкненняў да дэмакратычнай кансалідацыі літоўска-беларускага жыхарства знізу.


5. Часовы кампраміс у Кароне


На польскім сейме 1555 г. прайшло рашэнне аб скліканні народнага сіноду для перагляду дагматычных і літургічных спраў. Аднак асцярожны кароль Жыгмунт Аўгуст толькі абяцаў перадаць патрабаванні сейма рымскаму папу. Пастанова варшаўскай канфедэрацыі 1573 г. гарантавала пэўную свабоду выбара рэлігіі. У першыя дзесяцігоддзі яна распаўсюджвалася не толькі на шляхту, але і мяшчан, чым спрыяла пашырэнню пратэстантызму. Каталіцызм ішоў на ўступкb. У той жа час пастанова 1573 г. не пазбаўляла каралёў права навязваць сваю веру падданым. Ёсць, праўда, сярод навукоўцаў і супрацьлеглы погляд, але ён нікім не даказаны.


6. Наступ контррэфармацыі


XYII ст. прынесла рэлігійныя спрэчкі, контррэфармацыю і трыумф каталіцызму. Яно стала для Еўропы стагоддзем войнаў і вялікіх выпрабаванняў. Слова саступіла Сіле. Ордэн іезуітаў не быў адзіным віноўнікам. Сілай скарысталіся і праваслаўныя на чале з Багданам Хмяльніцкім. Перавагу Cіле аддала і пратэстанская Швецыя на чале з каралём Густавам ІІ Адольфам. Войны, якія вяла Рэч Паспалітая ад 1648 г., мелі вынікам пагаршэнне атмасферы рэлігійнай талерантнасці. Варожасць да шведаў, у сувязі з іх наездамі, трансфармавалася ў варожасць да пратэстантызму. Урэшце, усе некаталіцкае звязвалася з варожасцю супраць Рэчы Паспалітай. Войны сілкавалі контррэфармацыю, якая прывяла ў сваю чаргу да ўсталявання на польска-літоўскіх землях ваяўнічага каталіцызму. Яму надаваўся статут дзяржаўнай рэлігіі, ён выкарыстоўваўся ў якасці палітычнай зброі. Контррэфармацыя ішла пад дэвізам: "кожны шляхціч - католік", які хутка ператварыўся ў стэрэатып "кожны католік - ёсць паляк". У той жа час пратэстантызм уцалеў у Венгрыі і Чэхіі, дзе хоць неяк удалося захаваць атмасферу рэлігійнай талерантнасці.


7. Неабароненасць рэфармацыі ў ВКЛ


Пратэстанскае вучэнне, што заклікала да аскетызму і працавітасці, уваходзіла ў супярэчлівасць са стылям раскошнага і гультайскага жыцця аграрнай эліты. Прыняцце пратэстантызму было для яе не столькі запатрабаваннем душы, колькі неабходнасцю рэалізацыі палітычных праграм, данінай модзе, спробай дабіцца вольнацей не толькі ў караля, але і ў Бога. Мяшчане выяўлялі большую шчырасць. На іх трымаўся пратэстантызм у Чэхіі. Але ў Рэчы Паспалітай мяшчанства не было шматлікім. Трэццяе саслоўе практычна не сфарміравалася. Калі паўстала праблема стварэння народнага пратэстанскага касцёла, шырокія мяшчанскія і сялянскія масы не пакінулі каталіцызму і праваслаўя, як пакідалі каталіцкую веру нямецкія сяляне. Сымон Будны не стаў беларускім Лютэрам.


8. Вынікі контррэфармацыі для хрысціянства


Барацьба з пратэстантызмам паспрыяла хрысціянізацыі Рэчы Паспалітай, але найлепшыя поспехі пры гэтым меў каталіцызм. Асветніцкія праекты лацінян з радасцю сустракала моладзь. У езуіцкіх калегіумах маглі бясплатна вучыцца мяшчане і сяляне. У Вільні ў 1579 г. пачаў дзейнічаць іезуіцкі універсітэт. Па прыкладу пратэстантаў каталіцкі клір прызнаваў богаслужэнні на краёвых мовах. Паскорыліся пераклады Бібліі. Каталіцкі касцёл і праваслаўная царква пайшлі на заключэнне Брэсцкай уніі 1569 г. Узнік уніяцкі ордэн Базыліянаў. Рэлігійнае спраборніцтва падштурхнула да павышэння свайго іміджу і праваслаўную царкву. Праваслаўны мітрапаліт Пётр Магіла (30-40-я гг. 17 ст.), а потым Магілянская духоўная акадэмія ў Кіеве істотна павысілі адукацыйны ўзровень праваслаўных святароў, зрабілі праваслаўе больш адкрытым для вестэрнізацыі.


9. Уплывы контррэфармацыі на свецкае жыццё


Справа да рэлігійных войнаў у Рэчы Паспалітай не дайшла. Контррэфармацыя перамагла без бою. Для ВКЛ гэта перамога азначала адмову ад ідэалаў самадастатковасці і вымушанае імкненне да кансалідацыі з Каронай. Дэспатычная мадэль грамадскай кансалідацыі ў выніку контррэфармацыі ўзяла верх над гуманістычнай. Імперскія ідэалы сталі пануючымі. Яны мацавалі манархічныя дзяржавы-імперыі і зусім не спрыялі самасцвярджэнню правінцыйных народаў. На думку прафесара Ежы Клачоўскага, без Пятра Магілы не было б Пятра Вялікага. Сапраўды, настаўнікам у царскай сям'і працаваў гадаванец Кіева-Магілянскай духоўнай акадэміі Сімяон Полацкі. Контррэфармацыя падрыхтавала, па сутнасці, глебу для разбораў Рэчы Паспалітай.


11. Актуальнасць новай рэфармацыі


Ад XYII ст. Сіла ператварылася ва ўніверсальны спосаб вырашэння грамадскіх праблем. Што ўдаецца сучасным палітыкам, дык гэта дабівацца часовых кампрамісаў паміж Сілай і Словам. І толькі з дапамогай хрысціянскіх цэркваў у Слова ёсць шанц зноў, як у XYI ст., узняцца над Сілай. Але адбудзецца гэта, відаць, пасля прыпынення даўняй хрысціянскай спрэчкі. Ва ўмовах экумінізму пратэстантызм можа ўстаць на чале новай рэфармацыі. Яна - адна з рэальных альтэрнатываў "сівой" імперскасці і маладой глабалізацы, бо толькі ў пратэстанскай традыцыі паслядоўна шануецца прынцып рэгіяналізму, які ідзе ад першых хрысціянскіх абшчынаў. Новую рэфармацыю даўно чакае Беларусь, дзе Сіле па-ранейшаму надаецца выключная роля, а паміж праваслаўем і каталіцызмам цягнецца адвечнае змаганне. Пратэстантызм, відаць, мог бы нейтралізаваць яго. Ва ўсякім разе, беларуская нацыя "кніжнікаў" зойме "пачэснае месца сярод іншых народаў" толькі ва ўмовах панавання Слова над Сілай.

______________________________

Літаратура

1. Дмитриев М.В. Православие и реформация: Реформационные движения в восточнославянских землях Речи Посполитой во второй половине XYI в. М., 1990.

2. Historia Europy Srodkowo-Wschodniej. T. 1-2. Redakcja: Jerzy Kloczowski. Lublin, 2000.

3. Сагановіч Генадзь. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XYIII cтагоддзя. Мн., 2001.


Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Сіла і Слова ў гісторыі рэфармацыйнага руху ў Беларусі

© Захар Шыбека, доктар гістарычных навук () Источник: http://belreform.org/conf/conf_shybieka.php

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle

Скачать мультимедию?

подняться наверх ↑

ДАЛЕЕ выбор читателей

Загрузка...
подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY


Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY на Ютубе, в VK, в FB, Одноклассниках и Инстаграме чтобы быстро узнавать о лучших публикациях и важнейших событиях дня.