Пераемнасьць пакаленьняў Шэсьць стагодзьдзяў пропаведзі Эвангельля ў Беларусі

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ

Все свежие публикации

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Пераемнасьць пакаленьняў Шэсьць стагодзьдзяў пропаведзі Эвангельля ў Беларусі. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь глазами птиц HIT.BY! Звёздная жизнь KAHANNE.COM Мы в Инстаграме
Система Orphus

Автор(ы):
Публикатор:

Опубликовано в библиотеке: 2006-10-11
Источник: http://belreform.org/hieranim.php

Пераемнасьць пакаленьняў Шэсьць стагодзьдзяў пропаведзі Эвангельля ў Беларусі

Станіслаў Акіньчыц

Апошнім часам ў нашай краіне пачалі шмат казаць пра традыцыйныя для беларускага народу канфэсіі. Сярод гэтых канфэсіяў, рэлігіяў, якія лічацца традыцыйнымі, называюць праваслаўе, каталіцтва, юдэйства, іслам. Аднак калі гутарка заходзіць пра эвангельскія цэрквы, іх завуць "сэктамі", "новымі веравызнаньнямі", тым самым падкрэсьліваючы, што гэта нейкая прынесеная, не характэрная для беларускага народу і беларускай гісторыі зьява. Насамрэч, самі па сабе развагі аб тым, што чым якаясьці зьява больш старажытная, тым больш яна правільная, даюць тэму для дыскусіяў. Між тым патрэбна адзначыць, што ў дачыненьні да эвангельскай царквы такія сьцьверджаньні ўвогуле некарэктныя й гістарычна неабгрунтаваныя. Звангельская царква ў Беларусі мае доўгую й багатую гісторыю. І пачалася гэтая гісторыя ня 10, ня 20, і нават ня 100 год таму.

Увесну 1413 году Беларусь наведаў Геранім Праскі, сябра й паплечнік Яна Гуса. Ян Гус быў прафэсарам Праскага ўнівэрсітэту й казнадзеем у Бэтлеемскай капліцы ў Празе. Яго завуць прадвесьнікам эўрапейскае Рэфармацыі. За 100 год да Лютара Ян Гус прапаведаваў тое слова, якім ў XVI стагодзьдзі пачала жыць Эўропа. У сваім вучэньні праскі прафэсар казаў пра неабходнасьць жыць паводле Слова Божага, пра тое, што царква павінна вярнуцца да свайго першапачатковага вобразу, адлюстраванага ў Сьвятым Пісьме, што біблійны закон мусіць быць у сэрцы кожнага верніка. У Празе ў той час навучалася шмат студэнтаў з Беларусі. Ужо ў 1397 годзе тут была створаная адмысловая калегія для студэнтаў з Вялікіга Княства Літоўскага. Быць можа, менавіта яны падалі Гераніму Праскаму ідэю паехаць у місыянэрскую паездку па Ўсходняй Эўропе.

У 1413 годзе Геранім прыехаў у Вільню і меў аўдыенцыю ў вялікага князя Вітаўта. Казань чэскага госьця не пакінула Вітаўта абыякавым, і неўзабаве Геранім у складзе сьвіты вялікага князя наведаў буйныя гарады паўночна-ўсходняй Беларусі, прапаведуючы там Слова Божае, заклікаючы слухачоў жыць паводле веры. У Віцебску, як сьведчаць дакуманты, Гераніма слухалі асабліва ўважліва. Напэўна, менавіта таму ён застаўся ў горадзе над Дзьвіною на два месяцы, увесь гэты час энэргічна прапаведуючы вучэньне Гуса віцебскім месьцічам. Вялікі князь адкрыта падтрымаў дзейнасьць чэскага казнадзея, адназначна даючы разумець, што ён падзяляе гэтыя ідэі. На вялікакняскім двары шмат хто з беларускай шляхты таксама быў прыхільнікам Яна Гуса.

У тым самым 1413 годзе Геранім Праскі вярнуўся ў Чэхію, пакідаючы ў Беларусі першыя гусіцкія грамады. У 1415 годзе ў Чэхіі пачаліся ганеньні на рэфарматараў. Ян Гус як герытык, быў спалены на вогнішчы. Праз год быў страчаны і Геранім Праскі. Але ніякія перасьледы не маглі зьнішчыць ісьціну. У 1419 годзе чэскі народ узьняўся на барацьбу за эвангельскую веру, за права жыць паводле Бібліі. І першы, да каго гусіты зьвярнуліся па дапамогу, быў вялікі князь Вітаўт. У 1420 годзе ў Вільню прыехала чэскае пасольства, якое прапанавала Вітаўту стаць каралём гэтай краіныі падтрымаць гусітаў. Вялікі князь прыхільна прыняў пасольства, і неўзабаве ў Чэхію выправілася пяцітысячнае беларускае войска на чале з Жыгімонтам Карыбутавічам. На працягу сямі год беларусы і чэхі плячо ў плячо змагаліся за свабоду прапаведаваць Слова і жыць паводле Эвангельля.

Калі ваяры Карыбутавіча вярнуліся ў Беларусь, многія зь іх пачалі распаўсюджваць вучэньне Яна Гуса на Бацькаўшчыне. Да іх далучыліся тыя хто атрымаў адукацыю ў Праскім унівэрсітэце. У выніку, у 20-30-ыя гады XV стагодзьдзя ўплыў гусізму ў Вялікім Княстве нагэтулькі ўзрос, што ў 1436 годзе для барацьбы з гусітамі была ўведзена інквізыцыя. Аднак вялікіх посьпехаў яна не дасягнула, бо беларуская шляхта адзінадушна выступіла супраць спробаў абмежаваць свабоду веравызнаньня ў сваёй краіне.

На працягу ўсяго XV стагодзьдзя мы сустракаем сьведчаньні аб дзейнасьці гусітаў у Беларусі. Менавіта яны, праз сваю казань, закладалі падмуркі Рэфармацыі, якая ў XVI стагодзьдзі ахапіла ўсю краіну. Гусітам быў і беларускі першадрукар Франьцішак Скарына. Гісторыкі ў адзін голас кажуць аб велізарным уплыве які зрабілі на Скарыну ідэі Яна Гуса, а вуніяцкі архімандрыт Анастас Сялява, які жыў на пачатку XVII стагодзьдзя, наўпрост называе беларускага першадрукара "герытыком-гусітам". Нездарма Скарына друкаваў Біблію ў Празе, сталіцы гусітызму, а напрыканцы жыцьця, ня маючы магчымасьці плённа працаваць у сваёй краіне, таксама скіраваўся ў гэты горад.

Вялізнай папулярнасьцяй вучэньне Яна Гуса карысталася сярод студэнтаў і выкладчыкаў Кракаўскага ўнівэрсітэту, а там жа вучыліся і Франьцішак Скарына і Сымон Будны, знакаміты дзеяч рэфармацыйнага руху ў Беларусі, і Цыпрыян Базылік, выдавец і кампазытар, і Сымон Зак, пастар першага ў Вялікім Княстве кальвінскага збору.

Эвангельскі рух у Беларусі, які пачаўся ў 1413 годзе з казані Гераніма Праскага, вось ужо шэсьць стагодзьдзяў нясе нашаму народу сьвятло праўды, прапаведуючы Эвангельле, даючы прыклад жыцьця паводле Слова Божага. Гэта не былі адасобленыя расьцярушаныя ўсплёскі. Гэта была пераемнасьць пакаленьняў. Гусіты XV стагодзьдзя рыхтавалі краіну, каб яна магла прыняць у XVI стагодзьдзі вучэньне Лютара й Кальвіна. Кальвіністы й лютаране несьлі ісьціну ў цяжкія для краіны XVII, XVIII і XIX стагодзьдзі, каб перадаць у XX стагодзьдзі эстафету баптыстам і пяцідзясятнікам. На поўначы Беларусі першымі баптыстамі рабіліся парафіяне лютаранскіх цэркваў, а першае баптысцкаае служэньне ў Слуцку праходзіла ў слуцкім кальвінскім зборы. Тыя рэгіёны Беларусі, дзе ў XVI стагодзьдзі быў моцны рэфармацыйны рух, сёньня таксама напоўненыя эвангельскімі цэрквамі. Гэта і Берасьце, у якім Мікалай Радзівіл Чорны заклаў першы кальвінскі збор, і Слуцак, дзе да 1917 году дзейнічала кальвінская гімназія, Баранавіцкі рэгіён, які калісьці быў часткай Наваградзкага ваяводства, у якім з 600 родаў шляхты толькі 16 не прынялі эвангельскай веры.

Праз 10 год эвангельскія цэрквы Беларусі будуць сьвяткаваць 600-годзьдзе эвангельскага руху ў нашай краіне. Тэрмін больш чым дастатковы, каб казаць аб традыцыях эвангельскага хрысьціянства ў Беларусі.

Комментируем публикацию: Пераемнасьць пакаленьняў Шэсьць стагодзьдзяў пропаведзі Эвангельля ў Беларусі


© Станіслаў Акіньчыц • Публикатор (): БЦБ LIBRARY.BY Источник: http://belreform.org/hieranim.php

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle

Скачать мультимедию?

подняться наверх ↑

Новые поступления

Выбор редактора LIBRARY.BY:

Популярные материалы:

подняться наверх ↑

ДАЛЕЕ выбор читателей

Загрузка...
подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY


Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY на Ютубе, в VK, в FB, Одноклассниках и Инстаграме чтобы быстро узнавать о лучших публикациях и важнейших событиях дня.