ТУРАУСКАЕ КНЯСТВА

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ

Все свежие публикации

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему ТУРАУСКАЕ КНЯСТВА. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Крутые видео из Беларуси HIT.BY - сенсации KAHANNE.COM Футбольная биржа FUT.BY Инстаграм Беларуси
Система Orphus

7 за 24 часа
Публикатор:


Тураўскае княства ўтварылася ў межах рассялення дрыгавiчоў — у Паўднёвай Беларусi, басейне Прыпяцi. Сталiца княства — горад Тураў прыгадваецца пад 980 г., калi на Беларусi з'яуляюцца князi, магчыма, браты Рагвалод i Тур. Ад апошняга, як паведамляе летапiс, "тураўцы празвалiся". Першая звестка i падзеi 988 г., калi былi вызначаны межы Тураўскай зямлi, сведчаць аб тым, што Тураўшчына ад пачатку развiвалася як самастойная дзяржаўная адзiнка з усiмii адпавядаючымi гэтай пабудове iнстытутамi. Галоўнай складанасцю ў фармiраваннi гэтай дзяржавы было тое, што яна займала не ўсю этнiчную тэрыторыю дрыгавiчоў, а толькi землi левага берага Прыпяцi з гарадамi Туравам, Пiнскам, Слуцкам, пазней — Бярэсцем. На поўначы землi вакол Менска належалi Полацкай дзяржаве, на поўднi i ўсходзе Брагiнская воласць належала Kiеўскаму княству, Рэчыцкая — Чарнiгаўскаму, на захадзе частка зямель была ва ўладаннi ўладзiмiра-валынскiх князёу. Разам з тым крынiцы дазваляюць меркаваць, што да канца Х ст. у Тураве кiравала уласная дынастыя князёў, чый радавод быў спынены падчас утварэння "iмперыi Уладзiмiра Святаславiча". У 988 г. Уладзiмiр кiеўскi выдзелiў Тураўскую зямлю свайму трэцяму сыну Святаполку. Парадкавая лiчба сведчыць аб вялікай значнасці і ролі гэтага княства. Акрамя таго, Святаполк быў сынам Уладзіміра Святаславіча ад грачанкі — былой жонкі Яраполка. Як паведамляе летапіс, калі Уладзімір забіў свайго брата Яраполка, грачанка была ўжо цяжарнай. Верагодна, Святаполк не быў упэўнены ў бацькоўстве Уладзіміра, што праявілася ў далейшым у яго імкненні да незалежнасці Тураўшчыны ад Кіева. Ён зрабіў гэту спробу яшчэ ў 1012 г. пры жыцці Уладзіміра, узяўшы напярэдадні шлюб з дачкой польскага караля Баляслава Харобрага і запрасіўшы да сябе каталіцкага епіскапа Рэйн-берна. Менавіта апошнім, можна меркаваць, выклікана такое страшэннае непрыняцце асобы Святаполка кіеўскімі летапісамі. Аднак у барацьбе Святаполка за самастойнасць Тураўскай зямлі былі падставы геапалітычнага плана. Справа ў тым, што Тураўшчына знаходзілася ў выгадным геаграфічным становішчы. Яна ляжала на шляху з Польшчы ў Кіеў. Акрамя таго, праз Тураў праходзіла адно з адгалінаванняў знакамітага шляху “з варагаў у грэкі”. Да таго ж тут былі надзвычай ураджайныя і багатыя ворныя землі. Пасля смерці Уладзіміра Святаславіча ў 1015 г. менавіта Святаполк тураўскі становіцца кіеўскім князем, але пакідае за сабой і Тураўскую зямлю. 3 гэтым не пагадзіўся Яраслаў Мудры і распачаў супраць Святаполка вайну. Пасля бітвы на р.Альце ў 1019 г. па дарозе ў Польшчу ён гіне. Напрыканцы свайго жыцця Яраслаў Мудры — князь кіеўскі — аддаў Тураўшчыну свайму сыну Ізяславу. Верагодна, гэта адбылося да смерці вялікага князя ў 1054 г. і сведчыць пра ўстойлівасць дзяржаўна-княжацкай трады-цыі ў Тураве, гэтаксама як і пра пастаянства тэрыторыі гэтай дзяржавы. Пасля смерці Яраслава Ізяслаў становіцца вялікім князем кіеўскім, але пакідае за сабой і Тураў. Два сыны Ізяслава — Яраполк і Святаполк —трымалі за сабой Тураў. Але ў 1113 г. са смерцю Святаполка ўлада Ізяславічаў у Тураве скончылася і горад з зямлёй перайшоў да роду Манамахавічаў. Яны трымалі княства ў якасці дадатку да сваіх асноўных уладанняў — Кіева, Пераяслаўля і іншых зямель. Але гэта было права сілы, а не вынік прыналежнасці Тураўскай зямлі да Кіеўшчыны. У сярэдзіне XII ст. паміж паўднёварускімі князямі адбывалася зацятая барацьба за валоданне Кіевам. Разам з Кіевам з рук у рукі пераходзіў і Тураў — то да суздальскіх, то да валынскіх князёў. Але ў 50-х гадах XII ст. на тураўскім троне апынуўся князь Юрый Яраславіч, які вярнуў зямлю ва ўладанне дынастыі Ізяславічаў. 3 гэтым не жадалі змірыцца кіеўскія князі. Аб'яднаўшыся ў 1158, г., яны зрабілі паход на Тураў, каб адабраць яго ў Юрыя. Відавочна, што Юрый Яраславіч быў не толькі ўдалым военачальшкам, але карыстаўся павагай тураўцаў, іх поўнай падтрымкай. Ён клапаціўся ў першую чаргу пра жыхароў зямлі, разглядаючы княства як сваю законную спадчыну. Толькі гэтым І моцнай фартыфікацыяй горада можна растлумачыць, што дзесяцідзённая аблога была паспяхова вытрымана. Гэтаксама быў адбіты напад на Тураў валынскіх князёў у 1160 г. На гэты раз варожыя войскі прастаялі пад сценамі горада тры тыдні. Праз цяжкую барацьбу Тураўскае княства аднавіла сваю самастойнасць і незалежнасць. На Тураўшчыне аднавілася самастойная княжацкая дынастыя — неабходная ўмова дзяржаўнага існавання. У наступныя дзесяцігоддзі зямлёй кіруюць сыны Юрыя: Святаполак (1189), Іван (1170), Глеб (1196). Яраслаў (1183), Яраполак ( 1190). Былі ў Юрыя і дзве дачкі — Ганна і Малфрыд. У гэты час Тураўская зямля падзялілася на ўдзельныя княствы: Тураўскае, Пінскае, Клецкае. Слуцкае, Дубровіцкае. У кожным з іх кіравалі сыны Юрыя Яраславіча, Аднак некаторыя землі трапілі ў залежнасць ад кіеўскіх і галіцка-валынскіх князёў. Але, нягледзячы на ўдзельную раздроблецасць, можна меркаваць, што Тураўская зямля і ў XII ст. успрымалася цэласнай дзяржаўна-палітычнай адзінкай. У. летапісах згадваюцца "з Турава Святаполчычы" (1204) і "князі Тураўскія" (1274). Маецца на ўвазе дынастыя Свя-таполка Юр'евіча і ўвогуле ўсе ўнукі Юрыя Яраславіча. Тураў па-ранейшаму разглядаецца як цэнтр усёй зямлі. Сярод гарадоў Тураўскага княства найбуйнейшымі былі Пінск і Бярэсце, меншымі — Кобрын, Камянец, Драгічын, Бельск, Мельцік, Мазыр, Рагачоў, Брагін. У крыніцах XII - XIII стст. досыць часта згадваюцца першыя два. Недалёка ад Бярэсця прайшліся мангола-татары і на навакольных палях бцло "многа пабітых". Аб зруйнаванні самога горада звестак няма. З'яўляючыся памежнымі, часта адбівалі гарады напады польскіх і літоўскіх дружын. Разам з галіцка-валынскімі князямі тураўцы і пінчукі хадзілі паходамі на Літву (1251 — 1252, 1275). Але неўзабаве, у канцы XIII — пачатку XIV ст., Тураўская эямля была цалкам далучана да Вялікага Княства Літоўскага. Адбылося гэта падчас праўлення Віценя і Гедыміна. Лiтаратура 1. Гiсторыя Беларусi для паступаючых у ВНУ (А. Г. Каханоускi, Ю. Л. Казакова)

Опубликовано 06 сентября 2005 года




Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL+ENTER!

Публикатор (): БЦБ LIBRARY.BY

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle

Скачать мультимедию?

Выбор редактора LIBRARY.BY:

подняться наверх ↑

ДАЛЕЕ выбор читателей

Загрузка...
подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY


Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY на Ютубе, в вКонтакте, Одноклассниках и Инстаграме чтобы быстро узнавать о лучших публикациях и важнейших событиях дня.