Што рабілі беларусы ў Маскве ў XVII стагоддзі?

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2022)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Што рабілі беларусы ў Маскве ў XVII стагоддзі?. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь глазами птиц HIT.BY! Звёздная жизнь KAHANNE.COM Беларусь в Инстаграме


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2005-02-13

АВТОР: Трусаў Алег

ОПУБЛИКОВАНО: 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. І. Саверчанка, Зм. Санько.- Мн.: "Звязда", 1993. С. 45-46.

Уплыў беларусаў на духоўную і матэрыяльную культуру Маскоўшчыны быў адчувальны ўжо з часоў Сярэднявечча. У ХVІІ стагоддзі ён стаў вызначальным і абымаў літаральна ўсе сферы жыцця.

Перасяленні беларусаў на Маскоўшчыну адбываліся і раней, але асабліва масавымі яны сталі ў 1654-1667 гадах. Гэта былі часы сама страшнай і крывавай у гісторыі Беларусі вайны. Тады расейскія акупанты ажыццявілі дэпартацыю блізу 300 тысяч нашых суайчыннікаў.

Беларусы жылі ў Маскве ў розных месцах. У 1672 годзе яны засялілі так званую Мяшчанскую (Новамяшчанскую) слабаду. Да прыкладу, у 1685 годзе тут жыло 612 сем'яў з розных куткоў Беларусі. Шмат беларусаў жыло па-за межамі Мяшчанскай слабады. Так, у Новадзявочым манастыры знаходзілася блізу 300 беларускіх манашак, якіх забралі сюды з Куцеінскага манастыра. Навогул, паводле падлікаў вучоных, у другой палове ХVІІ стагоддзя беларусы складалі каля 20% насельніцтва Масквы.

Надзвычай важкім быў уклад беларусаў у развіццё маскоўскага дойлідства, яскравым пацверджаннем чаго з'яўляецца пабудаваны нашымі продкамі шэдэўр архітэктуры - Каломенскі палац.

Менавіта беларусы прынеслі ў Маскву аб'ёмную, ажурную, высокарэльефную рэзь. Разная драўляная паверхня, выкананая ў стылі барока, пакрывалася сусальным золатам па спецыяльным грунце і старанна паліравалася. Сярод унікальных твораў беларускай рэзі ў Маскве можна назваць грандыёзны пяціярусны іканастас Смаленскага сабора Новадзявочага манастыра - помнік культуры сусветнага значэння. Кіравалі гэтымі работамі Клім Міхайлаў, Герасім Акулаў, Восіп Андрэеў, Андрэй Фёдараў, Яўсей Сямёнаў.

Прыкметную ролю ў развіцці рамяства ў Маскве адыгралі беларускія кахляры, якія прынеслі сюды сакрэт вырабу рэльефнай шматколернай кахлі. Найбольш славутымі кахлярамі былі вучні беларускага майстра Пятра Заборскага з Вільні - выхадзец з Копыся Ігнат Максімаў і мсціславец Сцяпан Іванаў. Гэтыя майстры разам зрабілі кахляныя фрызы царквы Рыгора Неакесарыйскага ў Маскве, а потым паліхромную кахлю для фасадаў Пакроўскага сабора ў Ізмайлаве. Сцяпан Іванаў (па мянушцы Палубес) стварыў унікальныя маёлікавыя рэльефы Апосталаў для барабана царквы Ўспення ў Ганчарах (1691 год). Зараз некаторыя яго творы можна пабачыць у музеі народнага мастацтва ў Каломенскім.

Беларускія майстры працягвалі традыцыі гарматніцкай справы, закладзеныя яшчэ Андрэем Чохавым (Чэхавым), таксама беларусам з паходжання, які ў 1586 годзе адліў славутую “Цар-гармату”. У Маскве ў ХVІІ стагоддзі асабліва цаніліся беларускія збраёўнікі, якія выраблялі халодную і агнястрэльную зброю; яны працавалі ў складзе Збраёвай (Аружэйнай) палаты.

Сярод беларусаў-ювеліраў вылучаліся спецыялісты па апрацоўцы срэбра, якія выраблялі разнастайны багата аздоблены посуд і царкоўнае начынне.

Менавіта дзякуючы нашым таленавітым продкам высокага роўню ў Маскве дасягнула майстэрства апрацоўкі косці. Асаблівымі здольнасцямі ў гэтай галіне вылучаліся былыя віцебскія майстры, якія выраблялі дзівосныя па прыгажосці шахматныя фігуркі са слановай косці, а таксама шахматныя дошкі і столікі.

Стваральная праца беларусаў у Маскве ў ХVІІ стагоддзі не абмяжоўвалася толькі сферай матэрыяльнай культуры. Вельмі плённым было ўздзеянне нашых продкаў на духоўнае жыццё Масковіі. Дастаткова прыгадаць імя Епіфана Славінецкага, які быў адной з ключавых асобаў у часе вядомых царкоўных рэформаў Нікана. Ён пераклаў і выдаў шматлікія творы айцоў царквы, склаў грэцка-славянска-расейскі лексікон. Праз ягоны пераклад твора заснавальніка навуковай анатоміі А.Везалія “Пра будову чалавечага цела” маскоўскія лекары далучыліся да вяршыняў анатамічнай навукі Заходняй Эўропы. Дзякуючы Епіфану Славінецкаму нашы ўсходнія суседзі пазнаёміліся і з геліяцэнтрычнай тэорыяй М.Каперніка.

Выключнае месца ў маскоўскай культуры заняў Сымон Полацкі - вядомы асветнік, таленавіты паэт, непаўторны драматург, унікальны багаслоў, тонкі перакладнік і выдатны педагог. Яму належыць гонар укладальніка і аўтара першага статута Маскоўскай акадэміі. Пад яго кіраўніцтвам доўгі час дзейнічала маскоўская друкарня. Ён жа, дарэчы, быў і незаменным выхавальнікам царскіх дзяцей, аддаваў шмат увагі ўзгадаванню Пятра І - будучага цара-рэфарматара.

Акрамя таго, беларусы заклалі асновы расейскага тэатра. Яны былі акторамі тэатральнай трупы пры двары Аляксея Міхайлавіча. Нават касцюмы для тэатра рыхтавалі ў асноўным беларускія краўцы і шаўцы. Вельмі шмат беларусаў было і сярод царкоўных спевакоў ды вайсковых музыкаў; яны зрабілі моцны ўплыў на развіццё расейскага музычнага мастацтва.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Што рабілі беларусы ў Маскве ў XVII стагоддзі?

()

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle

Скачать мультимедию?

подняться наверх ↑

ДАЛЕЕ выбор читателей

Загрузка...
подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY


Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY на Ютубе, в VK, в FB, Одноклассниках и Инстаграме чтобы быстро узнавать о лучших публикациях и важнейших событиях дня.