Напалеон Орда - кампазітар, піяніст, педагог, пісьменнік, мастак

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ

Все свежие публикации

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Напалеон Орда - кампазітар, піяніст, педагог, пісьменнік, мастак. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь глазами птиц HIT.BY! Звёздная жизнь KAHANNE.COM Мы в Инстаграме
Система Orphus

Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2003-02-20

Кампазітар, піяніст, педагог, пісьменнік, мастак, творчасць якога звязана з Беларуссю і Польшчай. Нарадзіўся ў вёсцы Варацэвічы Пінскага павета Мінскай губерні (цяпер Іванаўскі раён Брэсцкай вобласці) у сям'і інжынера-фартыфікатара. Пачатковую адукацыю атрымаў у бацькоў. У 1823 скончыў Свіслацкую гімназію і паступіў у Віленскі універсітэт. У 1827 выключаны за ўдзел у тайным студэнцкім таварыстве "Заране". Удзельнік паўстання 1830-31. Пасля яго задушэння эмігрыраваў. Жыў у Аўстрыі, Швейцарыі, Італіі, Францыі. 3 1833 - у Парыжы, удасканальваў майстэрства ігры на фартэпіяна ў Ф.Шапэна, сябраваў з А.Міцкевічам. У 1838 выдаў "Альбом твораў польскіх кампазітараў", даход ад выдання якога аддаў на дапамогу бедным суайчыннікам. Выдаў свае творы для фартэпіяна (паланэзы, вальсы, мазуркі, серэнады), ухваленыя Шапэнам і Ф.Лістам, а таксама рамансы і песні на словы С.Вітніцкага і А.Плуга. Там жа атрымаў мастацкую адукацыю ў студыі П.Жэрара. У сярэдзіне 1840-х гадоў быў дырэктарам Італьянскай оперы ў Парыжы. У 1856 вярнуўся на радзіму, жыў у Варацэвічах, у Гродне (1862-63), потым перабраўся на Валынь, быў хатнім настаўнікам. Лепшыя яго музычныя творы, асабліва паланэзы, вылучаюцца маштабнасцю, разнастайнасцю і багаццем фактуры, віртуозным стылем, меладычнасцю; заўважаецца імкненне да "паэмнасці", што характэрна для эвалюцыі гэтага жанру ў сярэдзіне 19 ст. У некаторых творах пераважае песенны, лірычны пачатак. Стварыў і ў 1873 выдаў "Граматыку музыкі", высока ацэненую С.Манюшкам. Як мастак найбольш вядомы сваімі замалёўкамі архітэктурных помнікаў і мясцін, звязаных з жыццём і дзейнасцю славутых людзей на тэрыторыі Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы. Для іх стварэння ён шмат падарожнічаў па краіне. Замалёўкі рабіў алоўкам, акварэллю, сепіяй. Яго пейзажы адметныя паэтычнасцю і рамантычнаи узнёсласцю. Архітэктурныя замалёўкі вызначаюцца строгай дакументальнасцю, таму маюць вялікую каштоўнасць для гісторыі архітэктуры. На кожным малюнку у левым ніжнім вугле аўтарам абавязкова пазначалася: "Зрысавана з натуры" - нязменнае аўтарскае сведчанне арыгінальнасці твора, таго, што мастак працаваў ля адлюстраванага помніка, сядзібы. Акрамя гэтага, Орда суправадззіў кароткімі, але змястоўнымі подпісамі кожны ліст літаграфіі, што, дарэчы, сведчыць аб яго далёка не дылетанцкім веданні гісторыі. (Менавіта гэтыя каментарыі суправаджаюць малюнкі Напалеона Орды ў "галерэі" на гэтай старонцы). Толькі на Беларусі ім зроблена больш як 200 такіх малюнкаў. У гэтай серыі малюнкі беларускіх гарадоў Гродна (больш як 20 малюнкаў), Віцебска, Полацка, Мінска, Магілёва, Навагрудка, Пінска, Нясвіжа, Камянца, Сянна, Чашнікаў, Гомеля, Свіслачы, Друі, Асвеі, Пружан і інш. Гістарычную каштоўнасць маюць замалёўкі помнікаў, якія не захаваліся да нашага часу або часткова разбураны ці перабудаваны: замкаў, сядзіб і палацаў, помнікаў культавага дойлідства. Паводле яго малюнкаў і акварэляў у 1873-83 мастаком А.Місурэвічам створаны і выдадзены ў Варшаве літаграфіі (260 графічных аркушаў у 8 серыях). Вялікая колькасць малюнкаў Напалеона Орды зберагаецца ў Нацыянальным музеі ў Кракаве.

Комментируем публикацию: Напалеон Орда - кампазітар, піяніст, педагог, пісьменнік, мастак


Публикатор (): БЦБ LIBRARY.BY

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle

Скачать мультимедию?

подняться наверх ↑

Новые поступления

Выбор редактора LIBRARY.BY:

Популярные материалы:

подняться наверх ↑

ДАЛЕЕ выбор читателей

Загрузка...
подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY


Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY на Ютубе, в VK, в FB, Одноклассниках и Инстаграме чтобы быстро узнавать о лучших публикациях и важнейших событиях дня.