Беларуская бібліятэка ў Шчорсах

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Беларуская бібліятэка ў Шчорсах. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2003-02-20

Вядомы на Беларусі род Храптовічаў адносіцца да самых старажытных і ўплывовых на беларускіх землях. Першым з гэтага роду ў гістарычных крыніцах упамінаецца Ян Храптовіч, сын Высагерда, стараста Наваградскі, які прыняў радавы герб на Гарадзельскім сейме ў 1413 г. Храптовічы мелі графскі тытул, які быў зацверджаны сеймавай пастановай у 1641 г. Найбольш значным прадстаўніком гэтага роду быў Іаахім Літавар Храптовіч, які нарадзіўся ў 1729 годзе. Іаахім Храптовіч атрымаў грунтоўную адукацыю і выхаванне ў Шчорсах у доме бацькоў, у Вільні, дзе вывучаў лацінскую мову і логіку, у Брунсбергу - паэзію і рыторыку, у Нясвіжы - таксама рыторыку. Ён быў вялікім рэфарматарам і ўнёс значны ўклад у развіццё асветы ў Вялікім княстве Літоўскім, апошнім канцлерам якога ён быў. Іаахім Літавар Храптовіч быў заўзятым бібліяфілам. Менавіта ён заснаваў прыватную бібліятэку, вядомую як "Бібліятэка Храптовічаў", якая стала значнай культурнай з'явай на Беларусі. Яна збіралася на працягу другой паловы 18 ст. і першай паловы 19 стагоддзя. Іаахім Храптовіч пачаў збіраць сваю бібліятэку ў Варшаве, а затым перанёс яе ў свой родавы маёнтак у Шчорсы, дзе яна размяшчалася ў спецыяльна абсталяваным памяшканні новага палаца, пабудаванага архітэктарам Саччо ў 1770-76 гг. Храптовіч набываў кнігі падчас сваіх падарожжаў па Францыі, Італіі, Германіі, Польшчы, Беларусі. Адной з найбольш значных крыніцаў набыцця заходнееўрапейскіх старадрукаў была багацейшая бібліятэка кардынала Іосіфа Імпперыялі ў Рыме. Пасля смерці кардынала ў 1737 годзе яго бібліятэка стала ўласнасцю дзяржавы, а затым паступіла ў продаж. Другой крыніцай быў збор вядомага ў 18 ст. польскага рэлігійнага дзеяча, заснавальніка Варшаўскай публічнай бібліятэкі епіскапа Іосіфа Залускага. У 1768 годзе Залускі быў сасланы расійскай імператрыцай Кацярынай 2 у Калугу, а яго каштоўная бібліятэка засталася ў Варшаве пад даглядам бібліятэкара Яноцкага , які быў хворы і не вельмі клапаціўся аб зберажэнні кнігазбору. У выніку рэдкія выданні трапілі на рынак, дзе і папалі на вочы агентам Храптовіча. Як вядома, пасля далучэння Галіцыі да Аўстрыі новыя ўлады ліквідавалі вялікую колькасць каталіцкіх манастыроў у Галіцыі. Іх багатыя бібліятэкі распрадаваліся. Гэта таксама скарыстаў Храптовіч. Да яго ж перайшла кніжная спадчына графа Раецкага. Значную колькасць геаграфічных карт падарыў Храптовічам польскі кароль Станіслаў Аўгуст. Багатая кнігадрукамі калекцыя ў Шчорсах прыцягвала да сябе вядомых людзей, вучоных, грамадзкіх дзеячаў. Яе фондамі карысталіся І. Лялявель, У. Сыракомля, К. Даніловіч, Ф. Малеўскі, Ян Чачот і шматлікія іншыя. У 1784 г., вяртаючыся з Нясвіжа, польскі кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі не прамінуў Шчорсы і, як заўзяты бібліяфіл, доўгі час правёў у знакамітай бібліятэцы. Некалькі разоў у Шчорсах бываў Адам Міцкевіч. Першы раз гэта было ўвосень 1819 г., другі раз у снежні 1821 і трэці - у студзені 1822 г. Менавіта ў багацейшай у гэтых краях бібліятэцы Міцкевіч збіраў матэрыял да паэмы "Конрад Валенрод". Тут, у Шчорсах, пісалася паэма "Гражына". І, відаць, невыпадкова, а ў памяць аб заснавальніку Шчорсаўскай бібліятэкі, Міцкевіч даў галоўнаму герою - Наваградскаму князю - рэдкае старажытнае імя Літавор. На паўночнай ускраіне вёскі рос вялікі дуб, які назвалі потым "Дубам Міцкевіча". Пад ім узнікалі радкі паэмы "Гражына", у аснову якой Адам паклаў легенду пра возера Літоўка, што і зараз знаходзіцца недалёка ад Наваградка. На вялікі жаль, дрэва загінула вясной 1998 года падчас вялікай буры. Пасля смерці Адама Храптовіча (сына і спадкаемца Іаахіма Літавара), бібліятэка перайшла да яго брата Іерэнея, а пасля - да яго сына Міхаіла, рускага дыпламата ў Неапалі, Бруселі, Лондане. У гэты час каштоўнейшыя выданні Шчорсаўскай бібліятэкі раздорваліся, прадаваліся, а бібліятэка ўвогуле стала недаступна чытачам. Тым не менш у 1880 годзе пры наведванні Шчорсаў этнограф і гісторык А. Ельскі ацэньваў Шчорсаўскі збор у 20000 тамоў. У пачатку 20 стагоддзя браты Храптовічы Міхаіл і Казімір вырашылі перадаць кнігазбор на дэпазіт (часовае захаванне) ў бібліятэку Кіеўскага ўніверсітэта Св. Уладзіміра, дзе ён зноў стаў бы даступным для шырокага карыстання. Няпросты лёс напаткаў збор у 20 стагоддзі. Пасля яе эвакуацыі з Кіева ў Саратаў у 1915 і вяртання ў 1916 годзе, ён доўгі час знаходзіўся ў нераспакаваных скрынках. Бібліятэка была перададзена Усенароднай бібліятэцы Украіны пры Акадэміі Навук Украіны. Затым - зноў эвакуацыя (1941 г.), на гэты раз - у Уфу і зноў вяртанне. У выніку - з калісьці багацейшага ва Ўсходняй Еўропе збору старадруку з 20000 асобнікаў, на сёняшні дзень маецца нямногім больш 2000 (10%) ды і тое - не на яе "радзіме" - не на Беларусі.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Беларуская бібліятэка ў Шчорсах


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.