Мірскі замак

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ

Все свежие публикации

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Мірскі замак. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь глазами птиц HIT.BY! Звёздная жизнь KAHANNE.COM Мы в Инстаграме
Система Orphus

Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2003-02-20

Несумненна, Мір старэйшы за першы ўспамін аб сабе (1395 год, тады крыжакі на чале з самім гросмайстрам Тэўтонскага ордэна Конрадам фон Юнінгенам, не ўзяўшы Наваградка, напалі на менш умацаваныя гарады Мір і Ліду і разбурылі іх). Ускосныя дадзеныя дазваляюць меркаваць, што горад існаваў яшчэ ў часы Кіеўскай Русі і, магчыма, быў цэнтрам княства. Але размяшчэнне на скрыжаванні дарог, якія вялі са Слуцка ў Наваградак і з Менска ў Слонім не спрыяла росквіту - вельмі ж часта ён цярпеў ад ворага (першы ўспамін аб Міры звязаны з яго разбурэннем). Так, напрыклад, у грамаце ВКЛ Жыгімонта ад 1434 г., па якой горад атрымаў у карыстанне віленскі кашталян Сенька Гедыгольдавіч, усё насельніцтва Міра складалася толькі з ... нейкага Дзяміда з сямействам. Як трапна сказаў вучоны Іадкоўскі - "Дзямід як Ной павінен быў стварыць будучыя пакаленні падданых Гедыгольдавіча". Дарэчы, перадача Міра Сеньку адыграла вялікую ролю ў развіцці горада. Менавіта з акта перадачы пачынаецца гісторыя Міра, як прыватнаўласніцкага горада. Знаходзячыся пад абаронай магутнага феадала прыватнаўласніцкія гарады маглі развівацца адносна спакойна. Праз сваякоў Сенькі Гедыгольдавіча ў 1490 годзе Мір адыйшоў да багатага і знатнага рода Ільінічаў. Пры унуку першага Ільініча - Юрыю - у 1555-м годзе было ўтворана Мірскае графства. Дарэчы, даволі цікавую версію прычыны будавання тут замка прыводзіць У. Сыракомля. Маўляў, прычынай паслужыла жаданне ўладальніка Міра Юрыя Ільініча атрымаць тытул графа Свяшчэннай Рымскай імперыі, які без замка атрымаць было немагчыма. У той час Мір быў звычайным сярэднявяковым пасяленнем, якое было ўмацавана земляным валам, па грэбні каторага праходзіла драўляная сцяна. Ірвы запаўняліся вадой са штучнага возера, што абараняла горад з усходняга боку. Напэўна, ўсё ж, набегі татар, ды міжусобныя войны, а не толькі славалюбства прымусілі Ільініча прыступіць да тэрміновага будаўніцтва замка-крэпасці, якое цяжкім брэмем лягло на плечы жыхароў Міра і навакольных вёсак. У 1508-1510 гадах пабудаваны 25-метровыя вежы і тоўстыя зубчастыя сцены. Мірскі замак не мае прататыпаў у свеце. Гэта - характэрнае для беларускага каменнага дойлідства збудаванне, якое адпавядала усім патрабаванням ваеннай справы, звязаннай з развіццём артылерыі. Як мяркуюць даследчыкі, архітэктарамі і будаўнікамі замка былі мясцовыя жыхары. Яны ўклалі свой вопыт і ўменне ў своеасаблівы выгляд вежаў, арыгінальную кладку цэглы і ва ўсю велічавасць гэтага збудавання, якое вытрымала націск ворага і часу. Па завяшчанню апошняга з Ільінічаў - Юрыя - Мірскае графства і іншыя маёнткі "з мястэчкамі, мяшчанамі, з замкамі, дварамі, з касцёламі і манастырамі, царквамі, баярскімі і шляхецкімі уладаннямі, з данямі грашовымі, мядовымі, жытнымі і аўсянымі, са усімі павіннасцямі, даходамі і пажыткамі..." перайшлі ва ўладанне Мікалая Крыштафа Радзівіла па прозвішчу "Сіротка". Для Міра наступіў "залаты век". Пад уціскам багатых гараджан новы гаспадар у 1579-м годзе даў Міру права на самакіраванне, якое асобнымі пунктамі напамінала Магдэбургскае. Па ініцыятыве Мікалая Крыштафа Радзівіла-Сіроткі ў Міры ўзведзены ратуша, бальніца, касцёл і царква, надбудаваны да 3-х паверхаў палац, у якім налічвалася 40 пакояў, аздобленых мармурам, упрыгожаных скульптурамі, карцінамі, габеленамі. Вокны пакояў былі застаўлены каляровым французскім шклом. Замак акружылі нанава насыпаныя гарадскія валы з чатырмя варотамі - Нясвіжскімі, Слонімскімі, Віленскімі і Мінскімі. Замак стаў тыповай магнацкай рэзыдэнцыяй... У пачатку 17 стагоддзя Мір, як і многія беларускія гарады знаходзіўся ў росквіце - ажыўлены рух праз горад па так званым "купецкім тракце", што звязваў Рускую дзяржаву з Захадам спрыяў развіццю гандлю і рамесніцтва. Але на пачатку 20-х гадоў 17-га стагоддзя на Мір звалілася вялікае нясчасце - чума занесла у магілы большую частку жыхароў. У памяць аб гэтым у 1625-м годзе на рыначнай плошчы ўцалелымі жыхарамі быў пабудаваны помнік-каплічка. У сакавіку 1706-га года шведы на чале з каралём Карлам 12 захапілі і разграбілі горад. 27-га красавіка асаджаны замак быў узяты штурмам і спалены. Захопнікі не шкадавалі нікога - ні дзяцей, ні жанчын. Услед за вайной на Мір зноў прыйшла чума... У час паўстання Тадэвуша Касцюшкі ў 1799-м годзе Мірскі замак быў адным з фарпостаў інсургентаў, аднак пасля артабстрэлу рускае войска ўзяло замак штурмам. У 1795-м годзе паследаваў трэці падзел Рэчы Паспалітай. Мір увайшоў у склад Расіі. З гэтага часу былы цэнтр графства стаў называцца мястэчкам Мінскай губерні… Сёння ў сценах замка ідуць актыўныя рэстаўрацыйныя работы, а ў 2000 годзе жамчужына беларускага дойлідства - Мірскі палацава-замкавы комплекс, які складаецца з замка, палаца, парка і капліцы-пахавальні ўключаны ў рэестр "Сусветная Спадчына" ЮНЕСКА.

Комментируем публикацию: Мірскі замак


Публикатор (): БЦБ LIBRARY.BY

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle

Скачать мультимедию?

подняться наверх ↑

Новые поступления

Выбор редактора LIBRARY.BY:

Популярные материалы:

подняться наверх ↑

ДАЛЕЕ выбор читателей

Загрузка...
подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY


Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY на Ютубе, в VK, в FB, Одноклассниках и Инстаграме чтобы быстро узнавать о лучших публикациях и важнейших событиях дня.