Сонечны гадзіннік у в. Ішчаліна

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Сонечны гадзіннік у в. Ішчаліна. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2003-02-20

Сонечныя гадзіньнікі – найстаражытнейшыя навуковыя прыборы. Іх выкарыстоўвалі йшчэ за шмат вякоў да н.э. Вядома, што сонечныя гадзіньнікі (па грэцку-гноманы) ўжываліся ў Старажытным Эгіпце[1]. З часоў антычнасьці стваральнікі гэтых прыбораў ужо ведалі як адрэгуляваць іх на неабходную геаграфічную шырату. У жывапісу Адраджэння мы сустракаем “ унівэрсальныя” сонечныя гадзіньнікі ў выглядзе шматграньнікаў, кожны бок якіх адпавядае сваёй геаграфічнай шыраце. Нягледзячы на тое, што йшчэ ў 12ст. будучы папа Рымскі СільвестрІІ(у той час абат Герберт) вынайшаў мэханічны гадзіньнік[2] , у эпоху Адраджэньня ў Эўропе наступае росквіт вытворчасьці розных сонечных гадзіньнікаў, ад стацыянарных , усталяваных на плошчах гарадоў, у палацах магнатаў, у дварох кляштараў і г.д. , да партатыўных гадзіньнікаў. У гэты час ствараюцца новыя тыпы й новыя канструкцыі інструмэнтаў. Сонечны гадзіньнік робіцца ня толькі прыборам дакладнае мэханікі, але й сапраўдным творам мастацтва. Самы вялікі ў сьвеце сонечны гадзіньнік збудаваны на пачатку 18ст. у Дэлі (Індыя). Цень ад трохкутняй сцяны , якая мае вышыню 18м. , падае на алічбаваныя мармуровыя дугі з радыюсам каля 6м. Гэты гадзіньнік дзейнічае дагэтуль й адлічвае час з дакладнасьцю да аднае хвіліны[3]. У нашай навуковай літараратуры інфармацыі аб сонечных гадзіньніках амаль што няма. Але вядома, што ў 1736г. у Нясвіжы быў напісаны на лацінскай мове курс пра выраб сонечных гадзіньнікаў розных канструкцыяў[4]. Цікавы сонечны гадзіньнік усталяваны каля Троіцкага касцёлу ў в.Ішчална Шчучынскага р-ну. Касцёл пабудаваны у 1758г. у стылі позьняга барока з цэглы. З паўднёвага боку касцёла знаходзіцца сонечны гадзіньнік . Ён уяўляе сабою круглы абцясаны пастамэнт з камяню вышынёю каля 1м. і дыямэтрам каля 0,5м. . Двума сталевымі стрыжнямі да яго прымацавана медная круглая пласьціна дыямэтрам 0,3м. Трохкутняя стрэлка на палову зламаная. На пласьціне выгравіраваны : цыфэрблят , прозьвішча майстра (J.Malecki) , месца вырабу(Vilna) , геаграфічная шырата в.Ішчална(54 *41”2’) . Гэты гадзіньнік адносіцца да клясы гарызантальных сонечных гадзіньнікаў з трохкутняю стрэлкаю, верхні кут якой накіраваны на Палярную зорку. Цень ад стрэлкі падае на гарызантальны цыфэрблаят , часавыя дзяленьні якога няроўныя між сабою. Верагодна, што гэты гадзіньнік быў замоўлены да заканчэньня будовы касцёлу .Ён уяўляе сабою цікавы ўзор дакладнае мэханікі, вырабленай у беларускай Вільні у 18ст.. Заўвагі: [1]Пьер Монтэ. Египет Рамзесов . – М.,1989. – С.42. [2]Освальд Шпенглер. Закат Европы ч1. – Мн.,1997. – С.19. [3]Ф.Ю.Зигель. Астрономы наблюдают. – М, 1979.-С.14. [4]БСЭ Т.III.-С.284. – Мн ., 1979 ________________________________________ Надрукавана ў "Cпадчына" №2-2000 Лаўрэш Л. Круцiкаў У. Пастухоў В.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Сонечны гадзіннік у в. Ішчаліна


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.