Ліда ў мастацкіх творах

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Ліда ў мастацкіх творах. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2003-02-20

Кацярына Янчэская Лідчына, як і увогуле Гарадзеншчына. для многіх мастакоў была крыніцай натхненьня і месцам духоўнага сталеньня. Цікавае гістарычнае мінулае, прырода вабілі такіх майстроў пэндзля і алоўка. як I. Пешка, В. Гразноў, В. Дмахоўскі, М. Кулеша, Н. Орда. Ф Рушыц, Я. Драздовіч. Што датычыцца Ліды, то гэтаму спрыяла і выгаднае геаграфічнае становішча. Побач Гародня, Вільня. Наваградак, першая сталіца ВКЛ. Творы прысьвечаныя Лідчыне, сталіся для гэтых мастакоў адной з прыступак уваходжаньня ў еўрапейскую культуру. Адзін зь першых малюнкаў Лідзкага замка належыць Юзафу Пешку (19.02.1767. Кракаў - 4.9.1831). польска-беларускаму жывапісцу. Ю Пешка - прадстаўнік акадэмічнага класіцызму- асноўнага кірунку ў мастацтве Рэчы Паспалітай у канцы 18-га — пачатку 19-га стагоддзя. Вучыўся Ю. Пешка ў Д. Эстрэйхера ў Кракаве і з1786 года ў Ф. Смуглевіча ў Варшаве. 3 1793 па 1812 год жыў у Гародні і Менску. Часта на-ведваў Магілёў, Нясьвіж. Ліду, Сьмілавічы, Дукору, Вільню. 3 1812 года жыў у Кракаве, з 1815 года - прафесар жывапісу і малюнка ў Школе прыгожых мастацтваў. Пісаў алегарычныя і гістарычныя кампазіцыі, партрэгы, пейзажы. У калекцыі пейзажаў Ю. Пешкі 12 малюнкаў Віцебска, 3 - Магілёва. 2 – Гародні, па аднаму Менска, Нясьвіжа, Ліды, Наваградка,Смалян, Лошыцы. Малюнкі выкананы акварэльлю, акрамя гарадзенскіх, зробленых туш’шу, на аркушах паперы 45х70 см. Маецца малюнак Ліды і ў Міхала Кулешы ( 1795.1800?-1863) Памешчаны ён у альбоме выдадзеным Юзафам Крашэўскім. Вядома. што Міхал Кулеша нарадзіўся ў Вільні ў збяднелай шляхочай сям'i У 1821 паступіў у Віленскі ўніверсітэт, дзе лічыўся адным са здольнейшых вучняў. Як найбольш таленавітаму, Я. Рустэм дазволіў яму працаваць у сваёй майстэрні. У гэты ж час Кулеша займаецца ў класе скульптуры пад кіраўніцтвам Казіміра Ельскага. У 1823 г. за ўдзел у таемным таварыстве філарэтаў прыцягнены да адказнасьці. У 1824 — адпушчаны і выязджае ў Пінскі павет, вёска Луно. Пра далейшы лёс зьбераглося мала зьвестак Цікавасьць да гісторыі роднага краю ўзьнікла ў Міхала Кулешы ў час вучобы ў Віленскім універсітэце, дзе ён сябраваў з вядомым беларускім этнографам, паэтам Я Чачотам. Падарожнічаючы па Беларусі і Літве. рабіў шмат замалёвак , пісаў пейзажы. эцюды, на аснове якіх пазьней стварыў гістарычныя кампазіцыі. Мастак меркаваў выдаць серыю альбомаў, якая павінна была складацца з некалькіх дзесяткаў графічных лістоў з выявай найцікавейшых мясьцін Беларусі, Літвы, Валыні. Сярод гэтых прац—выява Лідзкага замка. Нажаль. альбом. выдадзены пры дапамозе Юзафа Крашэўскага - адзіны прыжыццёвы альбом Міхала Кулешы. У 1844 г. М. Кулеша жыў ў Гародні. Юзаф Крашэўскі называе М. Кулешу лепшым з сучасных летапісцаў, які ў супрацьвагу многім "рамесьнікам" заўмаўся сапраўднай творчай працай. Дзякуючы яму, мы маем магчымасьць бачыць Каложу ў яшчэ непашкоджаным выглядзе .М. Кулеша аўтар гістарычных твораў "Гетман”, "Атака гусараў" і інш з характэрнымі рысамі рамантызму Апошнія гады жыцця правёў у Беластоку, дзе выкладаў малюнак. Літаграфія краязнаўца, рысавальшчыка, дасьледчыка старажытнай беларускай архітэктуры. матэрыяльнай культуры і мастацтва В Гразнова (?— 27.2.1909 г.) "Выява Лідскага замка 14 ст." захоўваецца ў Эрмііажы. В. Гразноў скончыў Строганаўскае вучылішча (1862) 3 1864 г. жыў у Вільні. выкладаў маляваньне ў гімназіях. Сабраў унікальную калекцыю прадметаў беларускай культуры і побыту, навукова апісаў і замаляваў Барысаглебскую царкву ў Гародні. замак у Лідзе. цэрквы-крэпасьці ў Сынкавічах Зэльвенскага і Мураванцы Шчучынскага раёнаў Пры даследваньні Каложы ў Гародні зьвярнуў увагу на наяў-насьць галасьнікоў у муроўцы царквы і выявіў знакі на цэгле. Многія малюнкі Гразнова сталі ілюстрацыяміда кніг П Бацюшкава ("Беларусь і Літва", 1890 г.), I. Корчынскага ("Старажытная Каложская царква ў імя св. князёў Барыса і Глеба ў Гародні" (1892) і інш. 3 партрэтаў-абразоў другой паловы XVII ст. да нас дайшоў партрэт Афанасія Філіповіча, толькі дзякуючы В. Гразнову, бо арыгінал не зьбярогся. В. Гразноў замаляваў замак з паўднёва-заходняга боку. Малюнак датуецца першай паловай XIX ст. А. Трусаў лічыць, што найболынай дакладнасьцю вызначаецца менавіта карціна В. Гразнова. У гэты ж перыяд замак малюе В Дмахоўскі (1807— 1862) "Клодары Ларташ віленскіх ваколіц” называлі яго сучасьнікі. Ураджэнец в. Самішут Ашмянскага павета, ён зьяўляўся мастаком, скультарам, дэкаратарам, паўстанцам. Вучыўся на факультэце літаратуры і вольных мастацтваў, дзе сустрэўся са сваім земляком Юліянам Карчэўскім. 3 універсітэта Дмахоўскага прызвалі ў войска. Магчыма, ён зьяўляўся сябрам адной з таемных студэнцкіх арганізацый, за што і быў "здадзены ў салдаты". У 1831 г ўжо ў чыне падпаручніка XIII уланскага палка ён прыняў удзел у паўстаньні 1830-31 г.г. Пасьля задушэньня паўстаньня быў вымушаны эмі-граваць за мяжу. Пасьля вяртаньня працаваў шмат і напружана. Яго работы на той час былі шырока вядомы ў Беларусі, Летуве і Польшчы У асноўным замалёуваў месцы звязаныя з жыцьцём і дзейнасьцю А. Міцкевіча. асабістым сябрам якога быў. В. Дмахоускага без перабольшваньня можна лічыць заснавальнікам рэалістычнага пейзажу Аўтар рамантычных пейзажаў "Радзіма", "Замак і вежа ў Троках". "Руіны замка ў Гальшанах", "Замак ў Крэве", "Замак у Лідзе". Вялікую цікавасьць выклікае і асоба жывапісца, графіка, удзельніка паўстаньня 1863-64 гг. Міхала Эльвіра Андрыёлі. Ён нарадзіўся 2 лістапада 1853 г. у Вільні ў сям'і настаўніка маляваньня, які паходзіў зь Італіі. Пачатковую мастацкую адукацыю атрымаў у бацькі. У 1855 г. Андрыёлі скончыў гімназію ў Вільні і паехаў у Маскву, дзе паступіў на медыцынскія курсы. Але хутка Міхал перайшоў у маскоўскую школу жывапісу, скульптуры і дойлідства, дзе яго выкладчыкам быў знакаміты беларус Сяргей Заранка. Сваю адукацыю Андрыёлі працягваў затым у Пецярбургскай акадэміі мастацтваў і акадэміі Святога Лукі ў Рыме, дзе лічыўся адным з лепшых вучняў. Паўстаньне 1863 г. мастак сустрзў ў Вільні. Андрыёлі І ўступіў у атрад Людвіка Нарбута, змагаўся разам з ім на Гарадзеншчыне, быў сьведкам гібелі камандзізра паўстанцаў ля Дубічаў (раней Лідзкі павет), прысьвяціў гэтым падзеям адзін са сваіх вядомых твораў "Сьмерць Людвіка Нарбута каля Дубічаў". Пасьля разгрому паўстаньня Андрыёлі. здолеўшы зьбегчы з турмы, некаторы час жыў за мяжой — у Лондане, Парыжы і іншых еўрапейскіх гарадах. У 1866 г. як эмісар эміграцыйнага камітэта мастак спрабаваў перайсьці мяжу Расейскай імперыі, але быў схоплены і асуджаны на пакараньне сьмерцю Жорсткі прысуд замянілі высылкай у Вятку, дзе Міхал жыў да 1871 г. У Вятцы М. Э Андырёлі стаў настаўнікам будучых рускіх мастакоў В. і А. Васняцовых. У 1871 г. вярнуўся са ссылкі, але яму было забаронена жыць у родным краі і мастак Андрыёлі спыніўся ў Варшаве, дзе працаваў як графік-ілюстратар і мастак У хуткім часе імя Андрыёлі стала вядомым у Еўропе як імя майстра мастацкай ілюстрацыі. У 1883 г. па запрашэньні фрнцузскай выдавецкай фімы "Фіршін — Дзідо" Адрыёлі выязджаў у Парыж. Фірма планавала выдаць раманы Фенімора Купера,ілюстрацыі да якіх прапанавалі зрабіць мастаку Андрыёлі зрабіў ілюстрацыі да чатырох раманаў знакамітага амерыкан-скага пісьменьніка: "Апошні з магіканаў". "Піянеры". "Прэрыя" і "Містыкп". Ілюстрацыі Андрыёлі карысталіся посьпехам у чытачоў як з-за іх адпаведнасьці літаратурнаму матэрыялу, гак і па мастацкай вартасьці Андырёлі рабіў таксама ілюстрацыі да твораў А. Міцкевіча, Э. Ажэшкі, У Сыракомлі і інш. М. Андырёлі пражыў не вельмі доўгае жыцьцё. Памёр ён ад цяжкай хваробы ва ўзросьце 57 гадоў, у 1893 г. Нелітасцівы лёс быў і да Напалеона Орды. мастака кампазітара, педагога. пісьменьніка. Нарадзіўся ён пад Янавым у Варацэвічах. у сямы адукаванага шляхціца. Бацька працаваў інжынерам-фартыфікатарам. маці была добрай піяністкай, зь дзяцінства вучыла іграць сына на фяртэпіяна. Орда скончыў Сьвіслацкую гімназію, працягваў вучобу ў Віленскім універсітэце. Орду залічылі на фізіка-матэматычны факультэту 1823г.) Год гэты ўвайшоў у гісторыю навучальнай установы трывожным часам — была ўчынена расправа над таемным студэнцкім таварыствам філаматаў. Але вальналюбства не ўдалося задушыць канчаткова — працягвала існаваць дзейнічаць таемная суполка, студэнг Напалеон Орда таксама аказаўся ў ланцужку са "змоўшчыкамі".Яго выключылі з універсітэта. на параўнаўча невялікі тэрмін (год і тры месяцы) пасадзілі ў турму. Пасьля вызваленьня вярнуўся ў Варацэвічы займауся самаадукацыяй Калі пачалося паўстаньне 1830 г., Орда ўжо служыў у коннай гвардыі Літоўскага корпуса, што амаль цалкам перайшоў на бок інсургентаў. Пасьля паўстаньня ў час ганеньняў на паустанцаў Ордзе ўдалося пазьбегнуць арышту, але ўсё роўна на ім вісела кляймо інсургента — Напалеон Орда вырашае эміграваць у Парыж. У Парыжы Н. Орда наведае майстэрню Жырара (франц. пейзажыст), зь не меншай ахвотай бярэ урокі музыкі і кампазіцыі ў Фрыдэрыка Шапэна Яны разам музыцыравалі ў салоне Жорж Санд, дзе хутчэй за ўсё і пачуў Н. Орду Ферэнц Ліст, якi высока ацаніў талент маладога музыканта. У далёкім Парыжы лёс зьвёў Орду таксама і з Адамам Міцкевічам. Дасягнуўшы высокага майстрства як піяніст, Орда адначасова карыстаўся вядомасьцю і як адзін з лепшых у Парыжы выкладчьікаў музыкі. У 1873 г. у Варшаве выйшла кніга Н. Орды “Граматыка музыкі”, у якой ён абагульніў уласны трыццацігадовы досьвед навучання ігры на фартэпіяне. Орда стаў мастаком вандроўнікам, мастаком-пілігрымам. яшчэ жывучы ў Парыжы, ён рабіў экспедыцыі па Іспаніі, Англіі, Шатландыі, Галандыі, Партугаліі, Скандынаўскіх краінах, прывёз адтуль дзесяткі, сотні архітэктурных пейзажаў. Але ўсё роўна ў душы яго жыла вялікая мара — вярнуцца дамоў, на Бацькаўшчыну. Толькі ў 1856 г. Н. Орда змог вярнуцца на радзіму. Два гады жыў у Гародні, потым ў Пінску, Варанцэвічах. Н. Орда робіць своеасаблівую энцыклапедыю архітэктурных пейзажаў Беларусі. Нягледзячы на ўжо сталы ўзрост, пачынаючы з 1873 г. Орда пасьпеў стварыць 8 серый-альбомаў — усяго 260 лістоў-літаграфій са сваіх архітэктурных пейзажаў. Орда замаляваў і Лідзкі замак, суправадзіўшы літаграфію падрабязнай гістарычнай даведкай: "Вельмі старажытнае мястэчка, руіны замка. пабудаванага вялікім князем літоўскім Гедымінам у 1323 г. У тым замку бывалі вялікія князі Вітаўт, Ягайла, Аляксандр Ягелончык Тут пражываў Тактамыш — хан татарскі .Старастам лідзкім быў Хаджы Прэй — пазьнейшы хан крымскі. Замак разбураны ў вайну са шведамі". Орда памёр у Варшаве у 1883 г. ва ўзросце 76 г. Было выканана і апошняе пажаданьне Напалеона Орды — яго прах быў перавезены на радзіму ў Янаў і пахаваны ў сямейным склепе. У некралогу на сьмерць Н Орды Адам Плуг пісаў:"... Гэта быў пісьменнік, мастак. музыкант, але перш за ўсё сумленны патрыёт, які вельмі любіў свой край...." "Вялікая любоў была гэтага чалавека па родная зямлі,- пісаў М. Танк. — Яна раскрывала перад мастаком харство ляснога яе кута і часавую далячынь — стагоддзі айчыннай гісторыі і зьмянлівую загадкавасьць Сусьвету". Гэтыя радкі пра мастака, майстра дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. этнографа. фалькларыста. пісьменніка Язэпа Драздовіча. Ён нарадзіўся ў засьценку турмы Дзісьненскага павета 13 кастрычніка 1888 г.: "Беларускім Леанардада Вінчы" называў яго мастак П. Сергіевіч. Сам жа Драздовіч называў сябе даволі сціпла "аматарам тэарытычнай астраноміі або проста вандроўным мастаком. Яшчэ ў дзяцінстве маці гаварыла Язэпу: " Вучыся і пазнай нябесныя бегі". Сын выканаў яе просьбу ў 1931 г. у Вільні выходзіць кніга Драздовіча “Нябесныя бегі”. У творчасьці Драздовіча пераплецены гісторыя і космасам. Пасьля навучаньня ў Вільні ў акадэміка Трутнева, ён працуе як мастак-ілюстратар, афармляе. напрыклад, кнігу "Курганная кветка" Канстанцыі Буйло. У гэты ж час падоўгу сядзіць ў бібліятэках, вывучаючы працы па геаграфіі. геалогіі, астраноміі, гісторыі культуры. У 1915 годзе Драздовіч серыю сімвалічных малюнкаў і перадае яе ў Пецярбург прафесару Эпімаху Шыпіле. На жаль. з гэтай серыі захавалася толькі некалькі малюнкаў па тэме "Архітэктура на Месяцы", "Ахвярапрынашэнне". Цікавасць Я. Драздовіча да гісторыі, зведання яе таямніц прысутнічае ва ўсёй яго творчасьці. Дыяпазон яго прац: ад замалёвак сярэднявечных замкаў да вобраза легендарнага князя-чарадзея Ўсяслава. У 1927-1930 г Я.Драздовіч працуе настаўнікам маляваньня ў Наваградзкай гімназіі, яго вучні ўспамінаюць, што ён неяк духоўна прымушаў кожнага працаваць у мастацтве. Ён любіў свой народ, цікваіўся касмалогіяй. Язэп Драздовіч — фенамен беларускасці... У гэты час Язэп Драздовіч і замалёўвае Мірскі замак, руіны замкаў у Наваградку, Крэве, Лідзе. У 1929 г. выйшаў цэлы альбом "Ліда". "Учора і сёння меў прыемнасць аглядаць велічава прыгожыя муры, як старажытнейшы помнік нашай краёвай беларускай архітэктуры". Язэп Драздовіч адкрыў для беларускага мастацтва таксама і касмічную тэму. Тут можна ўспомнінь такія яго працы, як "Жыцьцё на Марсе". "Жыцьцё на Сатурне”, "Космас", "Панарама месяцовага горада", "Сустрэча вясны на Сатурне". Вельмі цяжкімі матэрыяльна і духоўна былі апошнія гады жыцьця мастака. Пахаваны ён у в. Ліжмены Глыбоцкага раёна. “Мяне яшчэ пашукаюць", — гаварыў Язэп Драздовіч у апошнія гады свайго жыцьця, вандруючы па вёсках Дісненшчыны. Гэтыя словы можна аднесьці і да іншых беларускіх мастакоў, імёны якіх доўгі час нават не ўспаміналіся, а зараз мы шукаем зьвесткі пра іх творы. але, на жаль, многае з духоўнай спадчыны беларускага народа ўжо беззваротна страчана.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Ліда ў мастацкіх творах


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.