Яна Карцан - беларускі друкар

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Яна Карцан - беларускі друкар. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2003-02-20

Антось Савук Друкар з Вялічак 390 год з дня смерці Яна Карцана Ёсць на Лідчыне такая вёска Вялічкі. Адсюль, як мяркуецца, паходзіў адзін з знакамітых друкароў нашага краю Ян Карцан. Біяграфічных звестак пра гэтага чалавека амаль не захавалася. Невядома, ў якім годзе ён нарадзіўся. Затое дакладна вядомы год смерці – 1611. І жыццёвы шлях яго можна прасачыць толькі па дайшоўшых да нашага часу выдадзеных ім кнігах. Справе свайго жыцця Ян Карцан навучаўся ў Кракаве, які не толькі славіўся ў той час сваімі навукоўцамі, пісьменнікамі і мастакамі, але і выдат-нымі друкарамі. Доўгі час, займаючыся ўжо сваёй друкарскай справай, падтрымліваў сувязі з сябрамі-выдаўцамі з гэтага горада Мікалаем Шарфенбергерам і Якубам Сібенейхерам. На небасхіле друкарскай справы імя нашага земляка ўпершыню з’явілася ў мястэчку Лоск (Вало-жынскі р-н), дзе ён змяніў на пасадзе выдаўца Даніеля Лянчыцкага, што працаваў у магната Яна Кішкі і выехаў у Вільню. У 1576 годзе выходзяць з так званай Замковай друкарні Яна Кішкі сачыненне Сымона Буднага “Аб артыкулах веры” і праца Цыцэрона “Аб павіннасцях”, пераложаная на польскую мову С. Кашуцкім. За час працы ў Лоску з 1576 па 1580 г.г. Карцан выпусціў сем кніг: пяць на польскай мове і дзве на лацінскай. Пасля гэтага імя Карцана сустракаецца на выданнях, што выходзяць у Вільні. Першыя кнігі выдаўца віленскага перыяду: “Тлумачэнне малітваў” (“Wyklad na modlitwie”) С. Судровіса і “Новы запавет” (“Nowy testament”) датуюцца 1580-ым годам. Невядома месцазнаходжанне друкарні Кар-цана ў Вільні. Актавыя кнігі паведамляюць толькі, што 31 ліпеня 1599 года ён уступіў у законнае валоданне домам па вуліцы Бернардынскай, які адкупіў у віленскага мешчаніна Захарыяша Амуратовіча. А ў акце ад 4 студзеня 1601 г. запісана, што “Ян Карчан, друкар места Віленскага” зрабіў заяву аб “продажы дома свайго на вуліцы Бернардынскай… Андрэю Беліковічу, падсудку земскаму Ашмянскаму”. Усё справаводства ў той час, як вядома, вялося па-беларуску. І вышэйзгаданыя акты таксама напісаны па-беларуску. На адным з іх ад 4 студзеня 1601 года ёсць подпіс Карцана на польскай мове (“Ian Karczan drukarz renka wlasna”). Мяркуецца, што сам гаспадар такім асабістым подпісам напамінае сваё сапраўднае прозвішча. Бо ў дакуменце сустракаецца і Карчан, а не Карцан, як заўсёды падпісваўся выдавец. За трыццаць год працы з 1580 г. па 1611 г. Ян Карцан выдаў 101 кнігу на польскай, лацінскай і грэчаскай мовах; у тым ліку – сачыненні антычных аўтараў – 11, на маральна-этычныя тэмы – 4, наву-кова-вучэбная літаратура – 7, па медыцыне - 3, на палітычныя тэмы – 10, апісанне вандровак - 3, календары – 3, палемічная літаратура – 9, панегірыкаў – 22, тэалагічнага характару – 21, на іншыя тэмы – 8. Для свайго часу друкарня Карцана ўяўляла сабой добра абсталяванае паліграфічнае прадпрыемства. Сярод друкарскага матэрыялу былі самыя розныя шрыфты: гоціка, анціква, курсіў, грэчаскі алфавіт, багаты набор гравіраваных ініцыялаў, арнамента-льных упрыгожванняў. Кнігі выдаваліся вельмі хутка. Сам Ян працаваў у друкарні над наборам кніг, перадаючы свой досвед і веды іншым супрацоўнікам. Пасля смерці Яна Карцана ў 1611 годзе справа бацькі разам з друкарняй перайшла яго сыну Іосіфу. Так на тытуле кнігі П. Скаргі “Заклік да адзінай веры” можна знайсці надпіс, дзе пазначана, што кніга надрукавана ў Вільні і яе выдаў Іосіф Карцан ў 1611 годзе. Змяніліся ў інтарэсах кірункі выдавецкай дзейнасці малодшага Карцана. Іосіф Карцан стаў католікам (бацька належаў да пратэстанскай веры), што падпарадкавала ўсю яго дзейнасць каталіцкаму касцёлу. За перыяд з 1611 па 1620 г.г. з друкарні Карцана-сына выйшла амаль 40 выданняў. Дзейнасць друкарні нашага славутага земляка, як у адносінах зместу выдадзеных у ёй кніг, так і ў адносінах майстэрства друку – адна з яскравых старонак у гісторыі кнігадрукарства Вялікага Княства Літоўскага. Літаратура: 1. Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцык. дав. – Мн.: БелЭн, 1995; 2. Анушкин.А. На заре книгопечатания в Литве / Выд. “Mintis” – Вільнюс, 1970.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Яна Карцан - беларускі друкар


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.