Юры Матулевіч - віленскі біскуп

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Юры Матулевіч - віленскі біскуп. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2003-02-17

ВІЛЕНСКІ БІСКУП БЛАГАСЛАЎЛЁНЫ ЮРЫ МАТУЛЕВІЧ (1871—1927) Благаслаўлёны Юры Матулевіч нарадзіўся 13 красавіка 1871 года ў вёсцы Лугіне (Літва), у літоўскай сям'і. Вельмі рана страціў бацькоў. Сіратою апека ваўся старэйшы брат Юрась. З1878 па 1881 г. хлапчук наведвае, пачатковую школу ў Марыянаполі, тут таксама скончыў гімназію. У 1889 годзе Юры Матулевіч пераязджае да свайго дзядзькі ў Кельцы (Польшча), дзе той працаваў выкладчыкам замежных моў у Духоўнай семінарыі. 1 кастрычніка 1891 г. У тую ж Кельскую семінарыю паступае і Юры. У 1893 годзе царскія ўлады зачынілі семінарыю і сваю навуку малады клерык працягваў ў Варшаве. Заўважыўшы у клерыка Матулевіча асаблівыя здольнасці да навукі, прафесары семінарыі накіравалі яго ў Пецярбургскую духоўную акадэмію, у якой 20 лістапада 1898 г. ён атрымаў святарскае пасвячэнне. Пасля гадавой працы ў кельскай дыяцэзіі малады святар Юры Матулевіч распачаў навуку ў Каталіцкім універсітэцеў Фрыбургу (Швейцарыя). Атрымаўшы доктарскую ступень, айцец Матулевіч працуе спачатку выкладчыкам у Семінарыі ў Кельцах, а затым ва універсітэце ў Пецярбургу. У часе працы ва універсітэце ў айца Матулевіча ўзнікла імкненне стаць законнікам. У 1909 годзе ён уступае ў Ордэн айцоў марыянаў і становіцца адным з яго рэфарматараў, Да канца свайго жыцця айцец Матулевіч выконваў функцыю генерала гэтага ордэна. У 1918 годзе па волі Апостальскай Сталіцы айцец Матулевіч прымае біскупскае пасвячэне і становіцца біскупам Вільні. У 1923 годзе засноўвае новы жаночы ордэн Сясцёр Служэбніц Езуса ў Эўхарыстыі (Сёстры Эўхарысткі), і кляштар марыянаў у Друі. На пасадзе віленскага біскупа айцец Матулевіч шмат зрабіў для Беларусі. Быў мужным абаронцам нашай мовы, культуры і годнасці. 3 1925 года арцыбіскуп Матулевіч выконваў функцыю апостальскага візітатара на Літве. Памёр айцец Юры 27 студзеня 1927 года. 28 чэрвеня 1987 года Святы Айцец Ян Павел ІІ узвялічыў айца Юрыя Матулевіча да хвалы алтароў. Благаслаўлёны Юры Матулевіч пакінуў пасля сябе багатую спадчыну духоўнай думкі і хрысціянскага вучэння. Сёння мы можам даследваць духоўнасць гэтага благаслаўлёнага, пагаыбляючыся ў ягоны шлях да святасці. Духовыдзённік, які напісаў айцец Юры, для многіх хрысціянаў служыць сёння надзейным правадыром па шляхах духоўнага жыцця. Навуковая дзейнасць блаславёнага айца Матулевіча прынесла багаты плён у галіне сацыяльнай навукі Касцёла, узбагачаючы яе новымі ідэямі хрысціянскага універсалізму. Святар і грамадскі дзеяч, прафесар і духоўны кіраўнік моладзі, законнік і генерал законнай супольнасці, рэфаматар і заснавальнік манаскіх ордэнаў, біскуп і папскі нунцый — вось тыя крокі айца Юрыя, з якіх склаўся ягоны зямны шлях. Спаўняючы кожную з гэтых функцый, нягледзячы на іх значную ролю ў грамадстве, айцец Матулевіч быў сапраўдным слугою. У сваім дзённіку ён пісаў, што хоча быць анучай, якая вычысціць самыя брудныя куткі ў Касцёле і сапраўды так было. Праз сваю любоў да ўсіх Божых дзяцей, ён парадніўся з многімі народамі. Асаблівая сувязь блаславёнага з беларусамі і нашай Краінай узнікла ў час ягонага прабывання ў Вільні. Гэты перыяд у жыцці айца Юрыя быў самы цяжкі і адначасна найболыд творчы. Намінацыю на біскупа Вільні святар Юры Матулевіч атрымаў 23 кастрычніка 1918 года. Апостальскі нунцый тагачаснай Рэчы Паспалітай Акілле Рацці ў сувязі з гэтай падзеяй пісаў, што справа намінацыі іерарха на віленскую дыяцэзію для папы Бенедыкта ХУ была вельмі складанай. Ад 1908 года, калі былы арцыбіскуп Эдвард Роп пад прымусам расейскіх уладаў быў вымушаны пакінуць Вільню, вялізная дыяцэзія на дзесяць гадоў засталася без пастыра. Да таго ж на пачатку дваццатага стагоддзя ў самой Вільні, як і ва ўсёй віленскай дыяцэзіі вельмі моцна абвастрылася рэвалізацыя этнічных адносінаў насельніцтва, а імперскія інтарэсы знешняй палітыкі суседніх дзяржаў спрычыніліся да таго, што даўняя сталіца Вялікага Княства трапіла ў вір захопніцкіх напасцяў і няспынных унутранных міжусобіц. Сутыкнуліся тут інтарэсы немцаў, беларусаў, літоўцаў, палякаў, а пасля кастрычніцкага перавароту — і савецкай Расеі. Ваўмовах палітычных і нацыянальных канфліктаў біскуп Вільні павінен быў споўніць ролю пастыра і айца для ўсіх дзяцей Касцёла, якія ваявалі між сабою. Арэну нацыянальнай варожасці і этнічнай барацьбы не стваралі выключна палітычныя адносіны і інтарэсы ваюючых дзяржаў. У стратэгіі ваяўнічага нацыяналізму надзейнай і трывалай прыладай прапаганды і ўмацавання карыслівай ідэалогіі прыхільнікі той ці іншай партыі бачылі рэлігійныя пачуцці народаў. У такой сітуацыі касцёльны іерарх павінен быў, альбо прыхіліцца да аднаго з палітычных кланаў, падтрымліваючы яго сваім аўтарытэтам, альбо распачаць барацьбу супраць якога кольвечы спалучэння палітычных фактараў з рэлігіяй, што ў сваю чаргу магло выклікаць непрыхільнасць і нават варожасць з боку ўсіх суперніючых апазіцый. Святар Юры Матулевіч гэтую прабдему разумеў выдатна. Даведаўшыся аб намерах Апо-стальскай Сталіцы кансакраваць яго біскупам для Вільні, ён пісаў: Яў Вільнг не змагу даць рады. Ня ведаю, ці дагадзіў бы там усім анёл, калі б зышоў раптам з неба. Натуралъна, калі ўсё ж я туды траплю, то неўзабаве буду аблаяны і пахаваны. Двойчы прафесар Матулевіч накіроўваў да апостальскага нунцыя просьбу аб замене ягонай кандыдатуры іншай на пасаду біскупа Вільні. Аднак жа паслухмяны волі Касцёла 1 снежня 1918 года прыняў пасвячэнне. Ужо на сваім інгрэсе, які адбыўся 8 снежня ў віленскай катэдры, новы біскуп моцна расчараваў палітычныя партыі, якія разлічвалі на аўтарытарную падтрымку іерарха. Прамаўляючы на літоўскай і польскай мовах пасля ўрачыстай Святой Імшы, біскуп Матулевіч адважна абвесціў свае погляды на служэнне, якое даверыў яму Касцёл: Па прыкладу Хрыста я буду намагацца агарнуць усіх, і быцьусім для ўсіх. Я гатовы панесці смерцъ за праўду. Я прагну быць для вас толькі айцом і пастырам, апосталсш Хрыста. Ніва маёй працы—Хрыстовае Валадарства, Змагарскі Касцёл. Мая партыя —Хрыстус. Я каталіцкі біскуп і хачу аднолькава клапаціцца аб патрэбах маіх дыяцэзіянаў. Для мяне ўсе роўныя, ці то беларусы, ці то палякі, ці то літоўцы. Напрыканцы сваёй прамовы біскуп перапрасіў усіх беларусаў, затое, што не можа пакуль прамаўляць на іх роднай мове і паабяцаў у хуткім часе яе вывучыць. За сем гадоў, на працягу якіх айцец Матулевіч спаўняў сваю біскупскую паслугу ў віленскай дыяцэзіі, у Вільні восем разоў змянялася ўлада. Віленская дыяцэзія амаль ніколі не належала да адной дзяржавы. У некаторыя моманты паства айца Юрыя была раздзеленая дзяржаўнымі межамі на пяць частак. Аднойчы ў лісце да Апостальскай Сталіцы біскуп Матулевіч пісаў, што частыя палітычныя змены не дазваляюць яму мець упэўненасць, у якой дзяржаве знаходзяцца некаторыя парафіі ў дадзены момант. Аднак такія ўмовы кіравання дыяцэзіяй ніколі не прымусілі біскупа адступіцца ад абяцанняў, якія даў ён вернікам і Богу на парозе сваёй пастырскага служэння. Праз некалькі тыдняў пасля інгрэсу ў катэдры, у сваім дзённіку айцец Матулевіч напіша: Усё мацней я пераконваюся, што ж найхутчэй мушу авалодацъ беларускай моваю. Вельмі цяжка сёння ўстанавіць этнічную статыстыку даўняй Віленшчыны. Ёсць некалькі зусім розных варыянтаў дадзеных па колькасці этнічна змешанага насельніцтва. Айцец Матулевіч лічыў, што большасць ягоных дыяцэзіянтаў — гэта беларусы. 16 красавіка 1919 года ў сваёй справаздачы для Апостальскай Сталіцы на імя апостальскага нунцыя Акілле Рацці віленскі біскуп піша: У вольныя для мяне хвіліны вывучаю беларускую мову, на якой размаўляюць большасць людзей у маёй дыяцэзіі. Апрача лацінскай мовы, якая ў Рыма-Каталіцкім Касцёле лічыцца літургічнай, у парафіях Віленшчыны пераважна ўжывалася польская. Існавала нават памылковае перакананне, што польская мова належыць выражаць сутнасць ка-таліцызму, адкуль вядомы да нашага часу несуразны тэрмін "польская вера". Біскуп Матулевіч быў свята перакананы, што беларусы, як і кожны народ, маюць права на сваю мову. Асаблівае ўвагі таксама заслугоўвае погляд айца Юрыя на беларускую мову, як на " мост, які можа лучыць каталіцтва і праваслаўе". Не палохала біскупа тое, што беларусы не мелі моцнай свядомасці сваёй нацыянальнай годнасці і тоеснасці. Прычыну такога стану рэчаў айцец Матулевіч бачыў у паланізацыі, якую свецкія ўлады намагаліся ажыццяўляць выкарыстоўваючы Касцёл. Тую ж думку з віленскім біскупам падзялялі іерарх мінскай дыяцэзіі Зыгмунт Лазінскі, а таксама магілёўскі арцыбіскуп Эдвард Роп. Трэба адзначыць, што пад адміністрацыйнай уладай менавіта гэтых трох біскупаў у той час знаходзіліся землі, на якіх пераважна пражывалі беларусы. Такім чынам афіцыйная думка каталіцкага Касцёла адносна беларускай нацыі ў часе біскупскага служэння гэтых трох вялікіх людзей фармавалася на падставе іхніх перакананняў, якія былі незалежныя ад якіх кольвечьі палітычных інтарэсаў. Пасля візіту ў віленскую дыяцэзію 14 лютага 1920 года апостальскі нунцый Акілле Рацці, пазней папа Рымскі Пій ХІІ, так напіша ў сваім рапарце ў Апостальскаю Сталіцу: Што датычыць беларусаў, то як біскуп Матулевіч з Вілъні, так і біскуп Лазінскі з Менска, а таксама і іншыя святары пераканалі мяне, што нягледзячы на малую свядомасць сваёй нацыяналънай тоеснасці, беларусы не размаўляюць па-польску, і неразумеюць дакладна польскай мовы. Гэта проста многія палякі беларусаў лічаць палякамі. Асабісты сакратар біскупа МатулевічаЯн Крысцюкайціс успамінае, што ў часе пастырскіх візітаў у Гароднію айцец Матулевіч сустракаўся з суполкай беларускай інтэлегенцыі. У сваіх лістах біскуп даў ім умоўную назву "свядомыя". Спаўняючы абавязкі дыяцэзіяльнага біскупа, айцец Матулевіч адначасова быў генералам манаскага ордэна айцоў марыянаў. У клопаце пра беларусаў на тэрыторыі сваёй дыяцэзіі ў 1923 годзе ў горадзе Друя ён засноўвае марыянскі кляштар. Просячы ў Апостальскай Сталіцы дазволу на гэта, айцец Матулевіч піша:... прашу дазволіцъ мне заснаваць у Друе кляштар ордэна і стварыцъ пры ім навіцыят для беларусаў, бо народ гэты яшчэ не мае ўласных манаскіх законаў, якія б маглі служыцъ ягонаму навяртанню і збаўленню. У той жа дзень, 8 чэрвеня, віленскі біскуп дасылае ў Рым яшчэ адзін ліст, у якім у папы Пія ХІ просіць дазволу на заснаванне новага жаночага ордэну, які павінен насіць назву Сясцёр Служабніцаў Езуса ў Эўхарыстыі (скарочаная назва сёстры Эўхарысткі). Новаму ордэну айцец Матулевіч вызначае такія заданні: асноўнай мэтай будзе праца паміж беларусаў-католікаў, шляхам заснавання школ, майстэрняў, інтэрнатаў, дзіцячых садкоў; праз навучанне катэхізісу, распаўсюджванне добрых кніг і апеку над хворымі. 23 красавіка 1924 года збыліся планы біскупа, і ў Друі распачынаюць працу айцы марыяне і сёстры эўхарысткі. У хуткім часе гэта невялікае мястэчка ператварылася ў цэнтр духоўнага жыцця і культуры, што дало нашаму народу імёны вядомых рэлігійных і асветніцкіх дзеячаў, мучанікаў, з якіх двое 13 чэрвеня 1999 г. абвешчаныя Святым Айцом Янам Паўлам ІІ благаславёнымі... (...) Трэба адзначыць, што літоўскае насельніцтва, хоць і не шматлікае ў тагачаснай віленскай дыяцэзіі, вельмі часта патрабавала ад свайго суайчын-ніка-біскупа рэгарыстычных адносінаў да польскіх святароў. Не аднойчы айцец Матулевіч ратаваў іх ад пераследу літоўскай улады, абараняючы іхнія права на польскі патрыятызм. У сваім дзённіку айцец Матулевіч пісаў: Адны хочуць мяне бачыцъ біскупам полъскім, іншыя літоўскім. Адказваю адным і другім — я каталіцкі біскуп. Паняцце каталіцкасці айцец Матулевіч разумеў у даслоўным значэнні, а менавіта, як паўсюднасць. Апостальская Сталіца вельмі часта дасылала на рукі віленскага біскупа матэрыяльную дапамогу для найбольш бедных людзей ягонай дыяцэзіі. Для айца Матулевіча ніколі не існавала розніцы паміж людзьмі, якія прасілі дапамогі. Яе атрымлівалі не толькі прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў, але таксама і розных канфесій. Асабліва неспакойна грамадства глядзела на тое, што біскуп дапамагае габрэям. Але нават тады, калі польскія біскупы, дасылаючы матэрыяльную дапамогу, канкрэтна вызначылі, да якіх арганізацыяў яна павінна патрапіць, для айца Матулевіча гэта не быў аргумент для таго, каб не заўважыць рускую эміграцыю, якая ў той час была цалкам пазбаўленая магчымасці атрымаць адкуль-небудзь дапамогу. Калі гэты факт стаў яўным і абудзіў моцныя хваляванні ў грамадстве, у сваім лісце да нунцыя біскуп напісаў вельмі кароткае тлумачэнне: ...ніводзін убогі, нават габрэй, не можа быць выключаны з сэрца папы, айца не толькі хрысціянаў, але і ўсіх убогіх. 3 дапамогаю айца Матулевіча расейскія дзеці-сіроты неаднойчы атрымлівалі дапамогу з-за мяжы. Благаслаўлёны Юры спрычыніўся таксама да заснавання для расейскіх эмігрантаў дзіцячага дома. Ужо пасля смерці айца Матулевіча віленскія расейцы ў дыяцэзіяльнай газеце напісалі пра яго: Паміж расейскай калоніі ў Вілъні пакойны арцыбіскуп пакінуў па сабе найлепшую памяцъ. Расейцы памятаюць яго і доўга будуцъ успамінаць не толъкі з сапраўднай пашанай, але і з глыбокім паклонсім. Амагіь усе сучаснікі айца Матулевіча ў сваіх успамінах пра яго падкрэсліваюць ягоны глыбокі сантымент да Усходу і праваслаўрай Царквы. Ужо на пачатку навуковай дзейнасці, працуючы над доктарскай працай у Фрыбургу, айцец Юры абраў тэму: Вучэнне Рускай праваслаўнай Царквы пра перша-родны грэх. Падьіход айца Матулевіча да каталіцка-праваслаўных адносінаў не адпанядаў межам тагачаснага экуменізму. Айцец Юры не мог згадзіцца з агульнаіірынятым у ягоную эпоху тэрмінам "схізматыкі", якім нават у тэалогіі называлі праваслаўных. Неадпаведнай, нават памылковай лічыў ён думку, што праваслаўных трэба навяртаць. Калі ў 1921 годзе ўзнікла вядомае "Таварыства распаўсюджвання каталіцкай веры на Усходзе", айцец Матулевіч выступіў з адкрытай і моцнай крытыкай у адрас гэтай установы. У той час, калі паўсюдна на новае Таварыства ўскладваліся вялікія надзеі, віленскі біскуп тдумачыў, што праваслаўных нельга параўноўваць з афрыканцамі, якіх трэба наварочваць, і што за такое стаўленне маюцъ яны падставу і права на крыўду. Шэраг сваіх заўваг адносна створанай інстытуцыі айцец Юры дасылае апостальскаму нунцыю. У сваім лісце віленскі біскуп між іншым піша: Гэтае Таварыства ў той форме, у якой яно прапануецца, разам з рэлігійнымі мэтамі імкнецца рэалізавацъ палітычныя і польскія нацыянальныя інтарэсы. І існуюць не беспадстаўныя непакоі, што ў практыцы, як гэта звычайна бывае, каталіцкая рэлігія будзе падпарадкавана тым жа палітычным мэтам, як прылада іх ажьщцяўлення... Да такой святой справы, як місія, місіянер павінен падыходзіць з самымі чыстъші намерамі, гробячы сябе, пакідаючы свае справы і адрынуўшы ўсе магчымыя зямныя мэты. Ен павінен стацца як бы адным з гэтага народу і адным з гэтай краіны, у якой працуе, будучы для грэка грэкам, для габрэя габрэем. У ліпені 1926 года арцыбіскуп Матулевіч удзельнічаў у Эўхарыстычным кангрэсе ў Чыкага, дзе прачытаў даклад пра апостальскае служэнне сярод праваслаўных. Быў гэта сістэматычны выклад поглядаў айца Юрыя на экуменізм, які сваёю неардынарнасцю моцна здзівіў і зацікавіў шырокае кола багасловаў. На жаль, увесь тэкст даклада айца Матулевіча да нашых дзён не захаваўся, аднак думкі, якімі дзяліўся айцец Юры на кангрэсе, вядомы нам з канспектаў. Разважаючы аб адносінах каталіцкага Касцёла і праваслаўнай Царквы ў тагачаснай Польшчы, айцец Матулевіч надалей даказвае неадпаведнасць тэрміну "навяртанне". Паводле ягоных слоў, першай мэтай экуменізму павінна быць "прымірэнне". Матулевіч піша, што прымірэнне каталіцкага Касцёла і праваслаўнай Царквы можа ажыццявіцца перш за ўсё на шляху асабовых кантактаў праваслаўных і католікаў. Падыход айца Юрыя да справы еднасці нават у наш час не перастае здзіўляць сваёю глыбінёю і развагаю. Жывучы ў эпоху пастаяннай міжканфесійнай барацьбы, ён, з аднаго боку, свята верыць у справу экуменізму, а з другога — вельмі моцна і станоўча супрацівіцца неразумным памкненням у гэтай галіне навучання і дзейнасці Касцёла. І хоць погляды айца Матулевіча на еднасць Паўсюднага Касцёла значна разыходзіліся з агульнапрынятай у той час практыкай, можна сцвярджаць, што былі яны пачаткам па-сапраўднаму экуменічнага падыходу да трагедыі падзелаў, і адкрытыя сёння наноў, могуць сыграць немалую ролю ў міжканфесійным дыялогу. Супраціў Айца Матулевіча ўдзелу палітычных фактараў у жыцці Касцёла, клопат пра чысціню веры і правы кожнага народа, сталі прычынаю адкрытых атакаў на віленскага іерарха з боку розных палітычных згуртаванняў і партыяў. Быў гэта цяжкі крыж пагарды і прыніжэннл, які на працягу сямі год нёс гэты святы. Супраць айца Матулевіча распачала кампанію варшаўская і віленская прэса. Ілжывая інфармацыя, што з’яўлялася на старонках газет, вельмі часта выходзіла за межы прыстойнасці, тым самым абражала не толькі аўтарытэт іерарха Касцёла, але і прыніжала ягоную чалавечую годнасць. На такі стан рэчаў не аднойчы рэагавала Апостальская Сталіца. Сам жа біскуп зносіў публічныя прыніжэнні ў пакорным маўчанні. За сем год сумеснай працы сакратар айца Матулевіча ксёндз Ян Крысцюкайціс толькі аднойчы пачуў ад яго нараканне: Восъ дык жыццё, глядзяць на мяне ўсе, як на ваўка. Айцец Юры прамовіў гэтыя словы гледзячы праз акно на патрулёў, што цэлы дзень за ім сачылі. У сваіх успамінах ксёндз Ян піша, што ананімныя лісты з пагрозамі на адрас біскупа прыходзілі амаль кожны дзень. Перыядычна адны "невядомыя" пагражалі айцу Матулевічу расквітацца за ягоную "літваманію", іншыя за "польскі шавінізм", а ад сімпатыі да "маскалёў і жыдоў" біскупа гатовыя былі адвучыць адны і другія. Каля Вострай Брамы, куды вельмі часта наведваўся айцец Матулевіч, амаль заўсёды пільнавалі яго нанятыя юнакі, якія, убачыўшы айца Юрыя; пад патокам брыдкай лаянкі абкідвалі яго пяском і камянямі. Вострай праблемай у Вільні між іншым сталі нядзельныя казанні на беларускай мове ў катэдры, дзейнасць у касцёле святой Анны ксяндза Адама Станкевіча, якога не аднойчы абараняў біскуп ад напасцяў уладаў. Шмат гневу на айца Матулевіча наклікала ягонае знаёмства з кіраўніком Беларускай рады ў Вільні Браніславам Тарашкевічам, а неўзабаве з далёкай Друі пачалі далятаць весткі аб непрыхільнасці ўладаў да дзейяасці ордэна марыянаў. Рэвізіі ў курыі, патрулі пад вокнамі, начны кантроль — былі звыклымі з’явамі, да якіх біскуп паступова прызвычаіўся, і як сам казаў, залічыў іх у свой расклад дня. Асаблівую цікавасць да айца Матулевіча праяўляла савецкая ўлада, калі чарговы раз "вызваляла" Вільню. Некалькі разоў у палацы біскупа праводзілася канфіскацыі маёмасці. Айца Юрыя пазбавілі нават крыжа і біскупскага пярсцёнка. Невялікая валізка з асабістымі рэчамі і брэвярыем, якую падрыхтаваў айцец Матулевіч на выпадак эвакуацыі, заўсёды знаходзілася на працоўным стале ў ягоным асабістым пакоі. 17 чэрвеня 1925 года пра сваё становішча айцец Юры напіша Рымскаму папу: Часта мяне з усіх бакоў акружаюць такія цяжкасці, што каб не мая падпора Хрыстус, ягоны Крымс і паслухмянасць Святой Сталіцы, упаў бы я, пазбаўлены ўсялякай сілы. Здароўе айца Юрью, якое ад малых гадоў не было моцным, пачало ствараць сур’ёзныя перашкоды ў кіраванні дыяцэзіяй. Некалькі разоў айцец Матулевіч прасіў Апостальскую Сталіцу вызваліць яго ад абавязкаў віленскага біскупа. Святы Айцец згадзіўся на гэта толькі ў 1925 годзе, за два гады да смерці благаславёнага. Айцец Юры пакідаў Вільню з добрым іменем. Нягледзячы на ўсе намаганні ягоных непрыяцеляў, для вернікаў і большасці святарстваВіленшчыны біскуп Матулевіч заўсёды быў святы. У парафіях, куды біскуп прыязджаў з пастырскімі візітамі, на сустрэчу яму разам з католікамі выходзілі неаднойчы і праваслаўныя святары са сваімі вернікамі, а ў Беластоку і Гародні нават равіны са шматлікай групай габрэяў. Люд бачыў прастату і пакору іерарха. Вернікі ведалі пра тое, што на візітацыю біскуп можа прыехаць у звычайным вагоне, а аднойчы, у ваенны час, нават убачылі, як ехаў ён з Вільні ў Гародню на лакаматыве. Святароў нярэдка здзіўляла добрае сэрца пастыра. Памяталі яны выпадак, калі перад ксяндзом, які хацеў адысці ад Касцёла, іхні біскуп упаў на калені, просячы ў яго, каб так моцна не раніў Хрыста. Тыя, што працавалі з айцом Матулевічам, ведалі, што спаў ён толькі тры гадзіны ў суткі. Пра тое, што айцец Юры не здымаў з цела валасяніцы, бічаваўся і спаў на дошках ведалі нямногія. І ўжо зусім ніхто не здагадваўся, што пад чырвоным біскупскім пасам у ягонае цела ўпіваецца пакутны пас з дроту... 28 чэрвеня 1987 года Святы Айцец Ян Павел ІІ узвялічыў айца Юрыя да хвалы алтароў. Урачыстасць беатыфікацыі, на якой прысутнічалі біскупы ўсёй Еўропы, адбылася ў Рыме, у базыліцы святога Пятра. Быў гэта рэванш праўды і справядлівасці. Сёння Касцёл просіць заступніцтва ў чалавека, які на зямлі быў пераследаваны і зносіў прыніжэнні. У літаніі да айца Матулевіча вернікі ўсклікаюць: Благаслаўлёны Юры, які клапаціўся аб сумленні народаў, маліся за нас! Бог яшчэ раз паказаў народам, як перамагае Ягоная Праўда над танным супакоем, збудаваным на крыўдзе іншага, калі абвяшчаюць яе людзі з чыстымі і адважнымі сэрцамі. Менавіта такоесэрца білася ў грудзях благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Юры Матулевіч - віленскі біскуп


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.