Рэлігіі на Беларусі

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ

Все свежие публикации

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Рэлігіі на Беларусі. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь глазами птиц HIT.BY! Звёздная жизнь KAHANNE.COM Мы в Инстаграме
Система Orphus

Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2003-02-17

Канфесii на беларусі. Язычнiцтва Да канца 1 тысячагоддзя н.э. плямёны, што насялялі тэрыторыю сучаснай Беларусі, прытрымліваліся старажытных язычніцкіх вераванняў, прынесеных у гэты рэгіён Еўропы нашымі далёкімі арыйскімі (індаеўрапейскiмі) продкамі яшчэн а рубяжы III і II тысячагоддзяў да н.э. Рэлігіяй усходніх ссавян бьшо язычніцтва з пантэонам багоў, шматбожжам, з абагаўленнем навакольнай прыроды. Язычніцтва нашага рэгіёна адрознівалася ад агульнаславянскіх уяўленняў. Язьічнішва ўсходнiх славян генетьічна паходзіла ад шматбожжа, ад пантэона старажытна-індыйскай рэлігіі. Але за некалькі тысячагоддзяў вандраванняў у Азіі і ў Еўропе, а таксама з-за новых клiматычных умоў, асяроддзя і спосабаў вядзення гаспадаркi падзелу індаеўрапейскай агульнасці на групы, новых перасяленняў, змяняліся і рэлігійныя погляды нашых далёкіх продкаў. У язычніцкім пантэоне найвышэйшымі багамі былі Дзіў, Род, Сварог, Стрыбог, Святавіт. Гэта імёны Бога, агульнага ддя ўсіх індаеўрапейскiх народаў, але ўжо ў славянскіх племянных уяўленнях. Далей ішлі багі, народжаныя старэйшым ба-жаством: Дажбог, Каляда, Ярыла, Сура, Велес (гэта розныя імёны Сонца); Пярун - бог грому і маланкі; Сварог - бог неба; Купала - бог дастатку і ўраджаю; Вярба - баііня вясны, абуд-жэння прыроды; Тур - бажаство дзікіх звяроў ( па назве самага дужага з іх); Лада - багіня кахання; Цёця (у беларусаў) - багіня асенняга ўраджаю; Парадзіха - жаночы пачатак жыцця; Жыжаль - богагню; Пераплут-бог весялосцi. У штодзённым жыцці чалавека існавалі яшчэ духі дабраі зла: Жыцень - жытны дух; Аўсень - дух авечак, а таксама дамавікі, лесавікі (або лесуны), вадзянікі, русалкі, ваўка-лакі і іншыя. Асобна стаялі бажаствы смерці і замагільнага існавання: Баба-Яга- багіня смерці; Зніч - у беларусаў бог пахавальнага агню; Велес, магчыма, выконваў функцыю бога замагільнага свету. Адносіны да некаторых з гэтых істотаў ў старажытных беларусаў былі амаль прыяцельскімі. Так, каб задобрыць дамавіка дастаткова было кінуць яму ў прыпечак некалысі зярня-так ці скарыначку хлебаі выліць яму некалькі кропелек вады, або пад час урачыстасцяў і хмяльнога напою. У канцы Х ст. галоўным бажаством усходніх славян быў Пярун. Гэты адзін са старажытных багоў, культ якога выводзіўся з часоў арыйскай, індаеўрапейскай супольнасці. У літоўцаў ён называецца Пяркунас. Гэта не толькі бог грому і маланкі, але і ўвасабленне навальнічай хмары, якая дае дождж і, такім чынам, спрыяе ўраджаю. У "Аповесці мінулых гадоў" сярод язычніцкіх багоў Пярун названы першым. Паводле старажытных беларускіх павер'яў Пярун выглядаў сівавалосым волатам. Ён панаваў над зямлёй, якая была падпарадкавана яго ўсемагутнасці. Перуна страшыліся і стараліся яго ўла-годзіць, зберагчыся ад яго страшнай кары. Для гэтага выпрацаваўся адмысловы сімвал - грамавы знак - круг з абазначэннем шасці радыўсаў. У беларускіх вёсках на пра-цягу стагоддзяў гэты знак ставілі на двярных шалёўках; каб захаваць хату ад удару маланкі, ад гневу Перуна. У гонар Перуна будавалі капішчы-свяцілішчы, дзе зна-ходзіліся ідалы з выявай гэтага бога. Яго выявы рабіліся не толькi з дрэва, але і з каменю. Некаторыя даследчыкi лічаць, што знакамітая скульпурная фігура язычніцкага бога, высе-чаная з пясчаніку (вышынёй 1,2метра), знойдзеная ў 1963 г. на беразе р. Серабранка каля Шклова ("Шклоўскі ідал", або "Ёлап", паводле энцыклапедыі) і датаваная Х ст., увасабляе Перуна. Іншых выяў Перуна незасталося. Перад прыняццем хрысціянства Пярун быў вылучаны на першае месца, а божа-сівы сонца і агню адыйшлі на другое. Перуну прыносілiся крывавыя ахвяры. Ахвярнай жывёлай, паводпе стара-даўняй традыцыі, лічыўся бык, які сімвалізаваў жыццёвую магугнасць. Хрышчэнне жыхароў полацкай, тураўскай зямель і іншых беларускіх зямель Хрышчэнне бларускіх зямедь адбылося ў апошнім дзесяцігоддзі Х-пачатку XI ст. Першымі перайшлі ў хрысціянства, адмовіўшыся ад язычніцтва, баяры і дружына, потым гараджане і сяляне. У пачатку XI ст. былі ахрышчаны жыхары Тураўскага і Смаленскага княстваў (у склад апошняга ўваходзіла цяперашняя Магілёўская вобласць). Хрысціянская царква тады яшчэ не была падзелена на каталіцкую і праваспаўную, а бьгаа адзінай, хаця ўжо ўсталяваліся Заходняя і Усходняя царкоўная іерархіі і заходні і ўсходнi абрады. Падзел адбыўся пазней, у 1054 годзе, калі абедзве царквы - Рымска-каталіцкая і Праваслаўная візантыйская - сталі існаваць асобна. Канчаткова гэты падзел аформіўся ў 1204 годзе. Таму, калі мы гаворым аб тысячагоддзі хрышчэння жыхароў беларускіх зямель, то правільна будзе называць гэта тысячагоддзем хрысціянства, а не праваслаўя ў Беларусі. Жыхары Полацкага і Тураўскага княстваў былі ахрышчаны святарамі, якія прыехалі з Кiева і былі выхадцамі з Візантыі і Балгарыі. Але іх было мала, і таму хрысціянізацыя ў беларускіх землях зацягнулася. Пры гэтым цэрквы пераважна будаваліся ў гарадах, а ў рэдкіх тады і адметных ад гарадоў сельскіх паселішчах іх было няшмат. Таму жыхары сёл і сялец (як тады называліся сельскія паселііпчы) яшчэ доўгі час успрымалі хрысціянекую веру вонкава і павярхоўна. У кожным старажытным беларускім княстве існавала епархія на чале зепіскапам - Полацкая, Тураўская і Смаленская (нагадаем, што ў склад апопшяй уваходзілі тады царкоўныя прыходы гарадоў і сёлаў сучаснай Магілёўскай вобласці). Пра-васлаўныя епіскапы мелі вялікі ўплыў на рашэнні князеў, а ў Полацку - і на рашэнні веча. 3 цягам часу, ужо ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, праваслаўныя епіскапы ўзначальвалі соймы асобных зямель дзяржавы. Епіскапы беларускіх княстваў у царкоўных адносінах былі падпарадкаваны кіеўскаму мітрапаліту, а праз яго -канстанцінопальскаму патрыярху. Царкоўны гісторык Я.Е.Галубінскі лічыць, што Полацкая і Тураўская епархіі былі заснаваны ў 992 годзе. . Епіскапы мелі ўсе тыя правы, якія бьші распаўсюджаны на епіскапаў Праваслаўнай царквы, паводпе "Свiтку Яраслава", дадзенага кіеўскiм князем Яраславам Мудрым. Яны валодалі зямлёй з залежнымі сялянамі, атрымалі права суда ў сяменных і шлюбных адносінах, у галіне сямейнай маралі, атрымвалі ад падсудных"віны"(штрафы па суду). 3 вядомых летапісаў епіскапаў на пачатку XII ст. нагадваюцца полацкі епіскап Міна, а пасля Ілля. Менавіта ў яго час полацкая князёўна Прадслава, дачка князя Святасяава (Георгія) Усяслававіча і ўнучка ўсяслава Чарадзея, прыняла манашаскі сан з імем Ефрасінні ў жаночым манастыры пры Полацкiм Сафійскім саборы. Ужо ў гэты час епіскапы, святары, дыяканы і манахі складалі асобнае, прывілеяванае саслоўе ў феадальнай дзяржаве. Яны не плацілі шматлікiх падаткаў, у іх быў свой епіскапскі суд, дзе судзілiся ўсе духоўныя асобы. Гэты суд распаўсюджваўся ў шэрагу пытанняў (напрыклад, у сямейна-побытавых справах) і на іншыя саслоўі. Кожная епархія мела сваю царкоўную адміністрацыю. Побач з усходнім, візантыйскім абрадам (праваслаўем) на тэрыторыi Беларусі прыходзіць ізаходні, рымскі абрад хрысціянства. Так, каля 1010 года тураўскі князь Святаполк разам са сваімі падданымі прыняў хрышчэнне паводле заходняга абраду ад нямецкага біскупа Рэйнберна. Як паказваюць матэ-рыялы раскопак, "лацінскія" касцёлы існавалі ў XII ст. у Полацку і Смаленску. З канца XII ст. на тэрыторыю Полацкага княства пачынаецца ўплыў Лівонскага біскупства, стаоранагаў 1188г. У першай палове XIII ст. у Полацкім княстве нават існавала Русінсасае біскупства, падпарадкаванае ў 1255 г. новастворанай Рыжскай мітраполіі. Адрозненні паміж каталіцкім касцёлам і праваслаўнай царквой Жыхары Полацкай і Тураўскай зямель былі ахрышчаны па ўсходняму абраду. Таму з сярэдзіны XI ст. (пасля падзелу царквы) яны былі праваслаўнымі. Праваслаўе адрозніваецца ад каталіцызму не толькі абраднасцю. Асноўная розніца паміж дзвюма гэтымі канфесіямі заключаецца ў дагматыцы. Так, Каталіцкі касцёл (Рымска-каталіціая, Грэка-каталіцкая і іншыя каталіцкія цэрквы ў Азіі і Афрыцы) прызнае, як і Правасяаўная царква, крыніцай рэлігійнай ісцiны і Святое Пісанне (Біблію), і святое паданне. Да свяшчэннага падання Каталіціа касцёл адносіць не толькi веравучэнне царквы, атрыманае непасрэдна ад Ісуса Хрыста і яго апосталаў, і пастановы першых сямі Усяленскіх (агульных) сабораў, але і практыку і пастановы памесных сабораў (у адміністрацыйна-тзрытарыяльных адзінках Касцёла) і пастановы рымскага папы (галавы Каталiцкага касцёла). Каталіцкі касцёл прызнае сімвал веры, прыняты на Нікейскім саборы ў 325 годзе і дапрацаваны на Канстанцінопальскім саборы 381 года, але з вучэннем аб зыходжанні Святога Духа не толькі ад Бога Айца, але і ад Бога Сына (filioque). Каталіцгва лічыць кананічным ўвесь тэкст Бібліі. У ім у адрозеннне ад праваслаўя, ёсць вучэнне аб чысцілішчы, дзе знаходзяцца душы памёршых, адкуль яны могут трапіць у рай. У каталіцтве распаўсюджаны культ Божай Маці, дзевы Марыі. Рымскі першасвятар - папа з'яўляецца адзіным галавою Касцёла, у адрозненне ад Праваслаўнай царквы, якая падзелена на розныя самастойныя (аўтакефальныя) цэрквы без адзінага галавы. Да падзелу Царквы ў 1054 г. рымскі папа быў галоўным сярод першасвятароў памесных цэркваў (у Візантыйскай імперыі -вышэй за Канстанцінопальскага патрыярха). Ім ён і застаўся, але ўжо ў заходняй, Каталіцкай царкве. У адрозненне ад каталішва, Праваслаўная царква мела амаль з самага пачатку царкоўную арганізацыю з чатырох самастойных патрыярхаў на тэрыторыі Візантыйскай імперыі - Канстанцінопальскага, Александрыйскага, Антыяхійскага і Іерусалімскага. Канстанцінопальскі патрыярх лічыўся ўсяленскім, аднак з'яўляўся толькі першым сярод роўных. Пазней сталі стварацца новыя патрыярхіі (у тым ліку Маскоўсасая), цалкам незалежныя ад канстанцінопаль-скага патрыярха, якому спачатку падпарадкоўвалася Правас-лаўная царква на Русі. Верасповедную аснову праваслаўя складаюць Святое Пісан-не (Біблія) і святое паданне, пастановы першых сямі ўсяленскіх сабораў і працы айцоў царквы ІІ-VІІІ стагоддзяў. Асноўныя догматы праваслаўя як веравучэння выкладзены ў 12 пунктах сімвала веры, прынятага на першых двух уся-ленскіх саборах у Нікеі і Канстанцінопалі. Галоўныя адрозненні праваслаўя ад каталіцгва заключа-юцца ў наступным. 1. Правасяаўная царква адвяргае дадатак Каталіцкага касцёлу да сімвала веры filioque (ад сына), г. зн. лічыць, што Свяіы Дух заходзіць толькі ад Бога Айца. 2. Праваслаўная царква не стварыла адзінай царкоўнай ар-ганізацыі. 3. Сярод лiтургічных адрозненняў адно з галоўных - гэта спо-саб прыгатавання хлеба для эўхарыстыiі (прычашчэння): у Ка-таліцюм касцёде ўжываюцца праснакі (абла-па), у Праваслаўнай царкве-квасны хлеб. У Касцёле прычашчэнне вернікаў адбыва-ецца хлебам (аблаткамі), а святароў - хлебам і віном. У Правас-лаўнай царкве дпя ўсіх хлебам і віном. 4. У Праваслаўнай царкве адсутнічае цэлібат (бясшлюбнасць) святароў, у адрозненне ад Рымска-каталіцкага касцёла, у якім святары бясшлюбныя. Праўда, Грэка-каталіцкая царква дазваляе шлюбы святароў (паводле праваслаўнай традыцыі). БРЭСЦКАЯ ЦАРКОЎНАЯ УНIЯ 1596 г. I ЎНIЯЦКАЯ ЦАРКВА Ў ХVII -XVIII СТСТ 9 кастрычніка 1596 г. у царкве святога Мікалая бьша ўрачыста абвешчана Брэсцкая унія. Новая царква стала называцца ўніяцкай, або грэка-каталіцкай. Праваслаўны сабор унію не прыняў. Кароль Жыгімонт III Ваза сваім універсалам (актам) ад15снежня 1596 г.зацвердзіў акт уніі і заклікаў беларусаў і ўкраінцаў прызнаць уніяцкіх епіскапаў. Унію прыняла значная частка праваслаўнага насельнiцтва Беларусі, але ў некаторых раёнах яна не замацавалася (Слуцкаекняства, наваколле Пінска і Магілёва). Брэсцкая унія была праведзена на аснове ўзаемных уступак: прызнавалася вяршэнства папы рымскага, у царкоўных догматах - зыходжанне Святога Духа не толькі ад Бога-Айца, але і ад Бога Сына (каталіцкі догмат). У той жа час захаваліся ўсе праваслаўныя абрады, богаслужэнне і казанні на царкоўна-славянскай (потым на беларускай, а на ўкраіне - на ўкраін-скай) мове. Захавалася і права шлюбу для белага духавенства, як і ў Праваслаўнай царкве. Супраціўленне царкоўнай уніі было большым на ўкраіне, чым на Беларусі. Але і ў нашым краі супраціўленне прымала часам актыўныя формы. Так, у Віцебску ў 1623 г. адбылося забойства архіепіскапа Іясафата Кунцэвіча. Рэлігійныя канфлікты адбываліся і ў іншых гарадах Беларусі. У першай палове XVII ст. на сеймах выступалі з пратэстамі супраць уніі праваслаўныя шляхецкія дэпутаты. У 1620 г. аднак была адноўлена Праваслаўная царква на чале з мітрапалітам з рэзідэнцыяй у Кіеве. Яму былі падпарадкаваны і праваслаўныя ў Беларусі. У 1632 г. кароль Уладзіслаў Ваза афіцыйна прызнаў Праваслаўную царкву, а сейм у 1633 г. зацвердзіў гэтае прызнанне. Але паступова ўніяцкая царква на Беларусі ахапіла сваёй дзеннасцю шырокія масы гарадскога і асабліва сельскага насельніцтва, большая частка якога яшчэ ў канцы ХVІст. аўтаміатычна, разам з епіскапамі і святарамі сталася уніятамі. Пра-васлаўныя брацтвы - рэлігійна-дабрачынныя і кулыўрныя аб'яднанні гараджан - таксама пераўтварыліся ва ўніяцкія. Былі створаны і новыя - пры ўніяцкіх цэрквах і манастырах. Братчыкі дапамагалі школам, якія былі прыпісаны да брацтваў, распаўсюджвалі рэлігійную літаратуру, прапагандавалі хрысціянскае веравучэнне іншымі сродкамі. Літаратура выдавалася на беларускай і царкоўнаславянскай мовах. Найбольш вядомымі уніяцкiмі брацтвамі былі Траецкае ў Вільні, брацтвы пры цэрквах Спаса і святога Пятра ў Друі і іншыя. Да канца XVIII ст. 75 працэнтаў жыхароў Беларусі было ўніятамі (у сельскай мясцовасці - 80 працэнтаў). Тады ж праваслаўныя складалі 6,5 працэнта насельнiцтва. Такім чынам, амаль усё беларускае насельніцтва аніякаму рэлігійнаму прыгнёту (як гэта пгісалі дарэвалюцыйныя расійскія і савецкія, у тьм ліку беларускія гісторыкі) не падвяргалася. Уніяты даўно ўжо прызвычаіліся да сваёй царквы (як адзначыў Ф.Энгельс), дзе не толькі казанні, але і богаслужэнне ішло на беларускай мове. Герой паўстання 1863 г. і нацыянальны герой Беларусі Вінцэнт Канстанцін Каліноўскі (дарэчы, Кастусём ён ніколі і не быў і нават "не ведаў", што яго ў савецкі час пераймянуюць у "сялянскага правадыра" Кастуся) лічыў, пішу-чы пра гэта ў газеце "Мужыцкая праўда", што ўнiяцкая царква стала нацыянальнай царквой беларускага народа. Рэлігійнаа сітуацыя на Беларусі з 1945 года. Праваслаўная царква Упачатку савецка-германскай вайны 1941-1945 гг. Руская Правалаўная царква заняла патрыятычныя пазіцыі, цалкам падтрымаўшы барацьбу Савецкага Саюза супраць фашысцкай Германіі. У адказ на гэта Сталін вырашыў выкарыстаць Царкву ў сваёй палітыцы, не губляючы канзролю за яе дзейнасцю.У 1943 г., пасля спаткання з кіраўніцтвам Царквы Сталін дазволіў адчыніць храмы і манастыры, дзве духоўныя семінарыі. У верасні 1943 г. сабор з 19 епгіскапаў абраў патрыярхам Маскоўскім і усея Русі мітрапаліта Сергія, які даўно ўжо кіраваў Царквой. Пасля смерці патрыярха Сергія ў 1945 г. сабор абраў патрыярхам Алексія 1 (С.У.Сіманскага). Адносна спакойнае становішча Праваслаўнай царквы ў СССР, у тым ліку ў БССР, скончылася пасля таго, як М.С.Хрушчоў, першы сякратар ЦК КПСС, а потым і старшыня і Савета Мінісіраў, пачаў з 1959 г. шырокі наступ на Праваслаўную царкву і рэлігію ўвогуле. Царква была пастаўлена пад пільны надзор урадавых структур і КДБ. Пачаліся рэпрэсіі супраць святароў, іх арышты і суды, зачыняліся цэрквы (часта іх разбуралі), была ліквідавана большасць манастыроў, цэркваў і духоўных семінарый, некаторых епіскапаў аддалілі ад царкоўных пасадаў. Зноў вялася акіыўная антырэлігійная прапаганда. Менавіта ў гэты перыяд, у 1961 г. па загаду партыйнай улады была разбурана Віцебская царква Звеставання (Благавешчанская), унікальны помнік гісторыі і культуры ХІІ ст. Пэўная стабілізацыя Праваслаўнай царквы адбылася ў другой палове бО-ых-70-ых гадах. Але і ў гэты перыяд змяншалася колькасць царкоўных прыходаў. Актыўнасць рэлігійнага жыцця ў БССР назіраецца з другой паловы 80-ых гадоў. Царкве пачалі вяртаць будынкі некаторых цэркваў і манастыроў. У пэўнай ступені гэта было звязана з падрыхтоўкай да тысячагоддзя Хрышчэння Русі, якое мела часткова і афіцыйны характар. Пасля Другой сусветная вайны кіраўніцтва царквой у Беларусі адбывалася праз Мінска-Беларускую епархію, якая ўва-ходзіла ў склад Маскоўскага патрыярхата Рускай Праваслаўнай царквы. Ранейшыя епархіі не былі адноўлены, і на ўсю Беларусь быў адзін архіерэй- архіеігіскап альбо мітрапаліт. У 1957 г. у БССР існавала 968 праваслаўных храмаў, з якіх 709 былі прыходскімі, тры манастыры, адна духоўная семіна-рыя. У перыяд чарговых рэпрэсій канца 50-ых - пачатку 60-ых гадоў колькасць прыходаў значна скарацілася. Засталося 369 царкоўных прыходаў і адзін манастыр; духоўная семінарыя была зачынена. 3-за больш працагоага перыяду рэпрэсій ва ўсходніх абласцях цэркваў і прыходаў засталося значна менш, чым у заходніх. Вялікую ролю ў адраджэнні Праваслаўнай царквы на Бела-русі адыграў і адыгрывае мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх ўсея Беларусі Філарэт (К.В.Вахрамееў), якi ўзначальвае Царкву на Беларусі з 1978 г. 3 1989 г. мітрапаліт Філарэт узначальвае Сінод Беларускай Праваслаўнай Цар-квы (Беларускага экзархату), якая з'яўляецца састаўной част-кай Рускай Праваслаўнай Царквы. Гэта, дарэчы, адзіны экзархат (намеснгіцства) у Рускай Праваслаўнай Царкве. Бе-ларускі экзархат складаецца з 10 епархій: Брзсцка-Кобрынскай, Гродзенска-Ваўкавыекай, Мінска-Слуцкай, Віцебска-Аршанскай, Магілёўска-Мсціслаўскай, Гомельска-Жлобінскай, Пінска-Лунінецкай, Навагрудска-Лідскай, По-лацка-Глыбоцкай, Тураўска-Мазырскай. Епархіі падзяляюцца на бдагачынні, а апошнія - на прыходы. Вы-шэйшая царкоўная заканадаўчая, выканаўчай і судовая улада ў экзархаце належыць Сіноду з пяці епіскапаў беларускіх епархій. Дзейнічаюць Мінская духоўная семінарыя і Мінскае духоўнае вучылішча, а таксама тры мужчынскія і шэсць жа-ночых манастыроў (на 1 студзеня 1997 г.). Суполкі Правас-лаўнай царквы складаюць 45 працэнтаў ад усіх рэлігійных суполак Беларусі. Праваслаўныя беларусы, якія жывуць за мяжой, маюць дзве. Аўтакефальныя Праваслаўныя Царквы. Адну ўзначальвае мітрапаліт Мікалай (М.Мацукевіч) у Таронта, другую - мітрапаліт Іэясяаў (Я.Бруцкі) у Нью-Йорку. Богасяўжэнні ў гэтых царквах вядуцца на беларускай мове (у адрозненне ад Беларускага экзархата). Існуе таксама Беларуская Праваслаўная Царква Паўночнай Амерыкі (прыходы ў ЗША і Канадзе), якая з'яўляецца самастойная епархіяй ў складзе экзархата Канстанцінопальскай патрыярхіі ў Паўночнай і Паўдаёвай Амерыцы.У 1995 г. ў Беларусі былі створаны рэлігійныя суполкі Беларускай Аўтакефальнай (Народнай) Праваслаўнай царквы, падначаленай Амерыканскаму Сусветааму Патрыярхаіу (праваслаўнаму). Асабліва буйная суполка ў Лідзе Богаслужэнне ў гэтай Правасааўнай царкве вядзецца на беларускай мове. Узначальвае Царкву епіскап Петр (П.М. Гушча). Яго намеснікам з'яўляецца святар-айцец Аляксандр Шымбалёў. Каталіцкі касцёл Каталіцкі касцёл на Беларусі ў 1945 г. апынуўся ў цяжкім становішчы. Тады ў БССР існавала 525 парафіяльных і філіяльных касцёлаў, з іх у Віленскай арцыдыяцэзіі (на тэрыторыі БССР) - шэсць. Аднак ніводнага каталіцкага біскупа ў БССР тады ўжо не было. Далейшы і вельмі працяглы перыяд - гэта амаль пастаянны наступ і рэпрэсіі супраць каталіцкіх святароў і закрыцце касцёлаў. Ужо ў 1944-1945 гг. пачаліся арышты прадстаўнікоў каталіцкага духавенства. Пасля заканчэння вайны святароў вымушалі выязджаць у Польшчу (ў працэсе рэпатрыяцыі польскага насельніцтва). Большасць касцёлаў была зачы-нена. Вернікаў каралі за спробы маніфеставаць сваю веру. У школах дзецям і моладзі забаранялі ўдзельнічаць у набажэнствах. Захавання традыцый і вывучэння каталіцкіх догматаў ў значнай ступені перамясцілася ў сем'і. Адраджэнне Каталіцкага касцёла ў Беларусі пачалося ў гады перабудовы грамадства. 3 1986 г. ва ўсходнюю Бела-русь пачалі вяртацца каталіцкія святары. Важнай падзеяй у жыццi Каталіцкага касцёла ў Беларусі была намінацыя (прызначэнне) першага Каталіцкага біскупа і апостальскага адміністратара Мінскай дыяцэзіі (біскупства) пасяя перапын-ку ў некалькі дзесяцігодзяў. 25 жніўня 1989 г. Папа Рымскі Ян Навел II прызначыў Мінскім біскупам Тадэвуша Кандрусеві-ча, які цяпер з'яўляецца арцыбіскупам і кіраўніком Каталіцкага касцёла ў еўрапейскай частцы Расіі. Цяперашнім кіраўнiком Каталіцкага касцёла ,ў Беларусі з'яўляецца кардынал Казімір Сьвёнтэк, мітрапаліт Мінска-магілёўскай мітраполіі. У 1995 г. Папа Рымскі надаў Казімі-ру Сьвёнтаку найвышэйшы сан кардынала. Касцёл на Беларусі адміністрацыйна падзяляецца на Мінска-Магілёўскую мітраполію, Гродзенскую і Пінскую ды-яцэзіі. Гродзенскую дыяцэзію ўзначальвае біскуп Аляксандр Кашкевіч, а Пінскую - кардынал Казімір Сьвёнтэк. Дыяцэзіі Каталіцкага касцёла падзяляюцца на дэканаты, а апошнія - на парафіі. У Каталіцкім касцёле Беларусі на 1 студзеня 1977г. было 389 парафій, утым ліку 163 - у Гродзенскай вобласці. Су-полкі Каталіцкага касцёла складаюць 18,3 процэнта ўсіх рэлігійных суполак беларусаў. Каталіцкі касцёл па Беларусі карыстаецца адным з заходніх абрадаў - Лацінскім. Свяшчэн-наслужыцелі маюць таксама тры ступені свшчэнстаа, ў белага духавенства - гэта дыяканы, ксяндзы (святары) і біскупы. Для белага і чорнага каталіцкага духавенства існуе правіла .цэлібату (бясшлюбнасці). Дыякан мае права хрысціць, вянчаць, прычашчаць вернікаў іадпяваць нябожчыкаў. Ксяндзы здзяйсняюць усе Сакраман-ты (Таінства). Саны вышэйшага духавенства ў католікаў: біскуп, арцыбіскуп, мітрапаліт, патрыярх, кардынал, папа. У склад Каталіцкага касцёла, аднак з самастойнай адміністрацыяй, уваходзіць адроджаная ў Беларусі Беларус-кая Грэка-Каталіцкая царква (Уніяцкая). Яна мае 15 парафій і яб'ядноўваецца ў дэканат. Кіруе дэканатам протапрэсвітэр Ян Матусевіч. Духоўныя званія ў Грэка-каталіцкай царкве амаль цажам адпавядаюць званням ў Праваслаўнай. Каар-дынацыю дзеянняў паміж Ватыканам і Беларускай Грэка-ка-таліцкай царквой здзяйсняе апостальскі візітатар архiмандрыт Ян Сергій Гаек, прафесар Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта. Беларусы-католікі і беларусы-уніяты за мяжой маюць свайго духоўнага пастыра. Гэта - апостальскi візітатар, рэктар Беларускай каталіцкай місіі ў Вялікабрытаніі, протаіерэй Аляксандр Надсан (таксама і дырэктар Беларускай бібліятэкі імя Францішка Скарыны ў Лондане). У Беларусі, дарэчы, як і ў Расіі, існуе з ХVІІст. Царква стараабрадцаў, якая ўтварылася тут са старавераў і іх нашчадкаў, якія ў ХVІІ-ХVІІІ стст. перасяліліся ў Беларусь пасля царкоўнага расколу. Цяпер у Беларусі існуе 33 прыходы Царквы стараабрадцаў (большасць - у Віцебскай вобласці). Гэта толькі 1,6 працэнта ад усіх рэлігійных суполак у нашай краіне. Акрамя традыцыйных хрысціянскіх канфесій (правас-яаўнай і каталiцкай), у Беларусі існуе нямала і іншых, якія адносяцца да пратэстанцкіх цэркваў, якія адкалоліся ад праваслаўя і каталiдтва ў XVI ст. і пазней. Значна пашыралася колькасць суполак пратэстантаў розных плыняў у апошнія гады. Так, на Беларусі налічваецца 332 суполкі хрысціян веры евангельскай, 192 супожі евангельсюх хрысціян-бапгыстаў. Іншых суполак значна менш. 3 іх вылучаюцца адвентысты сёмага дня - 37 суполак, рада цэркваў хрысцiян-баптыстаў -31 і хрысціяне поўнага Евангелля - 25 суполак. А ўсяго пратэстанцкія цэрквы ў Беларусі налічваюць 674 суполкі (31,8 працэнта ўсіх рэлігійных суполак). Даволі высокае прадстаўніцгва розных пратэстанцкіх цэркваў у рэлігійным жыцці краіны тлумачыцца неіерархічным характарам адміністрацыйнага ладу суполак і цэркваў, у адрозненне ад Праваслаўнай царквы і Каталіцкага касцёла, і папулярнымі, нескладанымі формамі казанняў, тлумачэнняў Евангелля, што не патрабуе вялікіх дагматычна-тэарытычных ведаў. Акрамя таго, у гады эканамічнага крызісу і палі-тычнай няўстойлівасці значная частка насельніцтва хіліцца да пратэстанцкіх цэркваў. А ўвогуле, суполкі ўсіх хрысціянскіх канфесій складаюць 97,8 працэнта ўсіх рэлігійных суполак у краіне. На Беларусі некалькі стагодзяў існуюць мусульманска» (беларускія татары) і іудзейсюя рэлігіі (яўрэі). Аднак іх мала. Мусульманскіх суполак - 22, а іудзенскіх - 16. Самыя малалікія канфесіі ў краіне прадстаўлены крышнаітамі (мадэрнізаваная індыйская рэлігія) - пяць суполак, бахаі - тры і японскай сэктай аамота - адна супожа ў Мінску. Аднак гэтыя суполкі маюць маргінальны характар. Дзейнаець рэлігійных суполак і Цэркваў, у першую чаргу Праваслаўнай царквы і Каталіцкага касцёла, рэгулююцца не толькі стаіугамі і кананічнымі правамі, але з боку дзяржавы законам "Аб свабодзе веравызнанняў і рэлігійных арганізацый", прынятым Вярхоўным Саветам Беларусі ў снежні 1992 г., якім пардугледжана захаванне правоў чалавека ў рэлігійнай дзейнасці з міжнародна прынятымі дэмакратычнымі нормамі. Канфесійнае жыццё беларусаў і іншых жыхароў Беларусі разнастайнае і багатае. У беларусаў захавалася шмат старадаўніх абрадаў, некаторыя ў якіх сягаюць у дахрысціянскія часы. Разам з тым, трэба адзначыць рэлігійную талеранцыю, верацярпімасць беларусаў. Гэтыя якасці былі выпрацаваны ў нашага народа за стагоддзі, калі на нашай зямлі ўжываліся розныя канфесіі, калі Беларусь пазбегда рэлігійных войн, якіе доўга ішлі ў Еўропе. Лiтаратура: 1. Беларусазнаўства — навўчальны дапаможнiк (П. Брыгадзiн). 2. Гiсторыя беларускай рэлiгii (А.Г. Водыр).

Комментируем публикацию: Рэлігіі на Беларусі


Публикатор (): БЦБ LIBRARY.BY

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle

Скачать мультимедию?

подняться наверх ↑

Новые поступления

Выбор редактора LIBRARY.BY:

Популярные материалы:

подняться наверх ↑

ДАЛЕЕ выбор читателей

Загрузка...
подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY


Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY на Ютубе, в VK, в FB, Одноклассниках и Инстаграме чтобы быстро узнавать о лучших публикациях и важнейших событиях дня.