Леонид Синицын (белорусский политик, кандидат в президенты Беларуси в 2001 году)

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ

Все свежие публикации

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Леонид Синицын (белорусский политик, кандидат в президенты Беларуси в 2001 году). Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь глазами птиц HIT.BY! Звёздная жизнь KAHANNE.COM Мы в Инстаграме
Система Orphus

Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2003-02-17

Леанід сініцын - магчымы кандыдат у прэзыдэнты Леанід Георгіевіч Сініцын нарадзіўся 28 ліпеня 1954 года ў горадзе Полацку. Бацька - Георгій Аляксеевіч Сініцын, рускі, вайсковец, маці - Кацярына Фёдараўна Сініцына (дзявочае прозьвішча Карпенка), беларуска, працавала ў харчовай прамысловасьці. Скончыў сярэднюю школу № 4 горада Полацку. Пасьля заканчэньня школы (1971) пайшоў працаваць на Полацкую мэблевую фабрыку, затым у 1972 годзе паступіў у Наваполацкі політэхнічны інстытут. Тут ён атрымаў сваю першую прафэсію - будаўніка, і пазнаёміўся з будучай жонкай, Вольгай Балычэўцавай. Пасьля заканчэньня НПІ ў 1977 годзе Л. Сініцын паехаў па размеркаваньні працаваць майстрам у трэст № 17 "Лаўсанбуд" (Магілёў), за восем гадоў - з 1979 па 1987 - прайшоў шлях ад майстра БУ да галоўнага інжынера. У 1987 годзе яму прапанавалі перайсьці на працу ў апарат Магілёўскага абкаму КПБ. Тут ён паўтары гады прарабіў інструктарам, затым вярнуўся да сваёй ранейшай працы: быў прызначаны галоўным інжынерам Трэста № 17 "Лаўсанбуд". У верасьні 1990 года Л. Сініцын быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 12-га скліканьня, дзе па 1994 год працаваў намесьнікам старшыні сталай камісіі Вярхоўнага Савета па пытаньнях архітэктуры, будаўніцтва, вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў і жыльлёва-камунальнай гаспадаркі. У сакавіку 1994 года Л. Сініцын узначаліў перадвыбарчы штаб Аляксандра Лукашэнкі і за кароткі час змог стварыць эфэктыўную структуру па зборы подпісаў і вядзеньні агітацыйнай працы. Ён быў фактычным аўтарам перадвыбарчай праграмы Аляксандра Лукашэнкі. Пасьля перамогі А. Лукашэнкі на прэзыдэнцкіх выбарах, зь ліпеня 1994 па кастрычнік 1995 года Л. Сініцын быў стаяў на чале Адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. З кастрычніка 1995 па 6 жніўня 1996 года працаваў намесьнікам прэм'ер-міністра Беларусі. У якасьці віцэ-прэм'ера адказваў за будаўніцтва, сувязь, транспарт, жыльлёва-камунальную гаспадарку краіны, а таксама за супрацоўніцтва зь міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі. Як глава Адміністрацыі Прэзідэнта, затым віцэ-прэм'ер, Леанід Сініцын праявіў сябе ў якасьці пасьлядоўнага прыхільніка эканамічнай інтэграцыі і палітычнага саюза Беларусі і Расеі. Таму пасьля адстаўкі яго запрасілі працаваць намесьнікам генэральнага дырэктара ў Фэдэральную фінансава-прамысловую групу Ўпраўленьня справамі Прэзыдэнта Расеі. Працаваў дарадчыкам у спэцыялізаваных банках (ІнтэрТЭКбанк, "Банк высокіх тэхналёгій"). Цяпер зьяўляецца старшынёй аргкамітэта па стварэньні некамэрцыйнага расейска-беларускага Фонду сацыяльна-эканамічнага супрацоўніцтва. СЯМ'Я Жонка:Вольга Аляксееўна, нарадзілася з будучым мужам ня толькі ў адным горадзе, але і ў адзін год і дзень. Вучыліся ў суседніх школах, хадзілі на адны і тыя ж дыскатэкі, хаця і ня былі знаёмыя асабіста. Ужо пазьней, перад вясельлем, былі зьдзіўленыя, калі даведаліся, што жадаюць запрасіць адных і тых жа сяброў. Асабіста пазнаёміліся ў Наваполацкім політэхнічным інстытуце, на кансультацыі па начартальнай геамэтрыі. Акрамя дыплёма НПІ, Вольга Аляксееўна атрымала міжнародны сэртыфікат, які дае права працаваць у эканамічнай і фінансавай сфэры. Сёньня працуе галоўным эканамістам у "Міжгандальбанку" (Менск). Сын, Аляксей Сініцын скончыў БДУ, працуе ў "Белавія". Валодае ангельскай (вельмі добра) і кітайскай (на размоўным узроўні) мовамі. Захапленьні сям'і - спорт і вандраваньні. Сініцыны любяць чытаць, праўда, тут іх густы розьняцца. Леанід Георгіевіч аддае перавагу сур'ёзнай літаратуры па гісторыі і паліталёгіі, Вольга Аляксееўна - клясыцы (Ахматава, Булгакаў, з беларускай літаратуры - Васіль Быкаў, Уладзімер Караткевіч), Аляксей чытае, у асноўным, сучасную літаратуру - Фаўлза, Пялевіна.

Комментируем публикацию: Леонид Синицын (белорусский политик, кандидат в президенты Беларуси в 2001 году)


Публикатор (): БЦБ LIBRARY.BY

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle

Скачать мультимедию?

подняться наверх ↑

Новые поступления

Выбор редактора LIBRARY.BY:

Популярные материалы:

подняться наверх ↑

ДАЛЕЕ выбор читателей

Загрузка...
подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY


Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY на Ютубе, в VK, в FB, Одноклассниках и Инстаграме чтобы быстро узнавать о лучших публикациях и важнейших событиях дня.