Камень жалобы

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Камень жалобы. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2003-02-17

"Забудзь гэтае каханне, якое з'яўляецца тваім няшчасцем. Ты пакутуеш, мой дарагі! Ты няшчасны, ты не звяртаеш увагі на сябе! Скажы мне, што выклікае твае пакуты, які сродак табе дапаможа? Забудзься на мяне, калі гэта патрэбна дзеля твайго шчасця і спакою. Калі б дзеля твайго шчасця патрэбна было б толькі маё каханне, ты быў бы занадта шчаслівы. Але ж не! Замест таго, каб што-небудзь зрабіць дзеля твайго шчасця, гэта я, адна прыношу табе столькі пакут. Ты не можаш уявіць, як прыгнятае мяне гэтая думка. Будзь разважлівы, мой дружа, думай і пра свой талент. Калі дзеля твайго спакою трэба, каб ты мяне болей не бачыў, я згодна на гэта. Даю табе поўную свабоду дзейнічаць, як табе будзе заўгодна, толькі б ты быў шчаслівы, задаволены і спакойны. Адзінае, на чым я настойваю, - гэта захаванне твайго здароўя. Падумай пра тое, што мне дарагое. Будзь вялікім, мой дружа!" Кажуць, што пасля гэтага пісьма Міцкевіч "быў як абвугленае дрэва…". І ўсё ж яе пярсцёнак паэт бярог усё жыццё, пранёс яго як талісман праз усе дарогі, што выпалі яму ў свеце. Кажуць, што, развітаўшыся назаўжды з Марыляй, Адам Міцкевіч пасадзіў у Туганавіцкім парку бярозку. Марыля слязамі палівала гэтае дрэва. І жыве паданне, што дзяўчаты прыходзяць туды на святы каб знайсці не кветку папараці, а бярозу Адама. Хто яе адшукае, ў тым годзе выйдзе замуж. І выйдзе за таго, каго яна пакахала. А ў ляску, што ў паўкіламетры ад маёнтка Путкамераў у Больценіках (цяпер Воранаўскі раён) Марыля загадала прывезці і пакласці вялікі камень, які сябры Міцкевіча назвалі потым "Камень Марылі", ці "Камень Жалобы". Ёсць меркаванне, што яна сама высекла на гэтым камені крыж i надпіс "Няздзейсненым надзеям і страчаным марам"… "Прэч з маіх воч!" І я знікну без следу, "Прэч з майго сэрца!" І сэрца скарыцца. "Прэч з маёй памяці!" З гэтым, ты ведай, Век наша памяць не зможа згадзіцца. … Там, дзе страчаліся шчаснай парою, Дзе расставаліся сумнай хвілінай, Буду заўжды неразлучным з табою, Бо ўсюды частку душы я пакінуў. Прысвячаецца: Да М.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Камень жалобы


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.