Возера Свіслач

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ

Все свежие публикации

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Возера Свіслач. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь глазами птиц HIT.BY! Звёздная жизнь KAHANNE.COM Мы в Инстаграме
Система Orphus

Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2003-02-17

Плошча Свіцязі 2.24 кв. км., даўжыня 1,7 км., найбольшая шырыня 1,6 км. У папярочным разрэзе катлавіна возера мае сподкападобную форму і толькі ў цэнтры набывае варонкападобны выгляд з найбольшай глыбінёй 15,05 м., глыбіні ж больш 10 м. займаюць крыху больш 2% плошчы возера. 28% плошчы знаходзіцца на глыбіні да 2 м. Возера непраточнае. З яго выцякае толькі невялічкая рака Сваротва, але ў яе вытока пабудавана плаціна, якая амаль не прапускае ваду ў перыяд межані (найменьшы ўзровень вады). Аб'ём вады ў возеры складае 7.7 млн куб. м. Яна чыстая, празрыстасць высокая (звыш 4 м.) Своеасаблівы раслінны і жывёльны свет возера. Акрамя звыклых для Беларусі трыснёгу, які займае даволі шырокую прыбярэжную паласу і падводных раслін рдэстаў, у флоры выяўлены рэліктавыя і рэдкія расліны - лабелія Дортмана, палушнік азёрны, прыбярэжнік аднакветкавы і ніжэйшыя раслінныя формы - тэтрадыніум яванікум (акрамя Свіцязі сустракаецца толькі на востраве Ява). У фауне возера адзначаны малюск планорбіс стэльмактыкус (водзіцца ў некаторых азёрах Бельгіі, Францыі і Германіі), рэліктавыя віды заапланктону, характэрныя для азёр Скандынавіі. З рыб жывуць шчупак, плотка, акунь, верхаводка, лінь. Плошча водазбору 9,04 кв. км. Лясы, што яго пакрываюць вызначаюцца разнастайнасцю парод. На тэрыторыі заказніка выдзелена 27 тыпаў лесу. Пераважаюць яловыя, сасновыя, дубовыя і бярозавыя лясы, ў меньшай ступені распаўсюджаны грабавыя, асінавыя, таполевыя, лістоўнічныя, алешнікі. Растуць таксама клён, ліпа, ясень. Прычына зберажэння чыстаты возера і іншых яго ўнікальных уласцівасцяў, верагодна ў тым, што яго катлавіна прасадачнага паходжання ўтварылася на выступе трэшчынаватых вапняковых пародаў, залягаючых недалёка ад паверхні. Карставыя працэсы (растварэнне і размыванне вапняковых пародаў, што ўсцілаюць дно) працягваюцца і зараз, паступова павялічваючы глыбіню возера. Прыгажосць возера і акаляючай яго мясцовасці служылі невычарпальнай крыніцай для казак, легенд, паданняў. Даўно гэта было… Пан Незабытоўскі, якому некалі належала возера, захацеў даведацца, ці глыбокае дно. Часта выязджаў ён на сярэдзіну, прывязваў да шнурка груз і апускаў у ваду, каб дастаць дно, але так і не дастаў. Вельмі цікавіла яго і тое, адкуль ідзе вада ў возера. Вось і загадаў пан сваім сялянам выкапаць два каналы, каб спусціць з возера ваду. Адзін канал выкапалі ў бок Валеўкі, ён злучыў Свіцязь з р. Неўдай, а другі - ў бок в. Парэчча, да р. Моўчадзь. Вада так пайшла па каналах, што ў Валеўцы затапіла некалькі хат. Пасля гэтага пану прысніўся сон, што прыйшла да яго ў абліччы дзяўчыны Свіцязь і, грозна глянуўшы ў вочы, сказала, што ён зможа дастаць дно хіба ўласнай галавою, а, калі будзе чапаць возера, то яно затопіць усе землі на 7 міляў вакол. Пан спужаўся і загадаў засыпаць каналы. Сляды тых каналаў відаць і цяпер… Але цікавасць да таго, адкуль ідзе вада ў возера і куды яна дзяецца, не пакідала пана. Незабытоўскі злавіў трох шчупакоў, акальцаваў іх і адпусціў у Свіцязь. На кольцах было напісана, што калі хто зловіць шчупака, каб пазваў пана на абед. Пана ж, вядома, цікавіла, дзе зловяць гэтую рыбу. Дык вось, кажуць, што аднаго шчупака злавілі ў Азяранах, каля Наваельні, а другога - ў Калдычэўскім возеры пад Баранавічамі. Так пан даведаўся пра падземныя крыніцы, што лучаць Свіцязь з іншымі азёрамі і рэкамі. А ці так гэта было - цяпер ніхто дакладна не скажа… У адным з выданняў па геаграфіі пачатку 20 ст. сказана: "вярсты за 3 ад Валеўкі на поўдзень па дарозе на м. Гарадзішча ляжыць воз. Свіцязь з берагамі, паросшымі з трох бакоў лесам, а таксама - чаротам і з пясчаным дном. Возера гэта даволі рыбнае: ловяць там шчупакоў, лінёў і акунёў… Паводле народных легенд, на дне возера знаходзіцца горад і замак, якія праваліліся па малітве безабаронных дзяўчат у час нападу ворага... Навакольныя жыхары паказваюць тут забрукаваную каменем дарогу ў затануўшы горад, якая сапраўды існуе і цягнецца з высокага берага ў возера…

Комментируем публикацию: Возера Свіслач


Публикатор (): БЦБ LIBRARY.BY

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle

Скачать мультимедию?

подняться наверх ↑

Новые поступления

Выбор редактора LIBRARY.BY:

Популярные материалы:

подняться наверх ↑

ДАЛЕЕ выбор читателей

Загрузка...
подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY


Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY на Ютубе, в VK, в FB, Одноклассниках и Инстаграме чтобы быстро узнавать о лучших публикациях и важнейших событиях дня.