Дом-музей Адама Міцкевіча ў Навагрудку

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ

Все свежие публикации

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Дом-музей Адама Міцкевіча ў Навагрудку. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь глазами птиц HIT.BY! Звёздная жизнь KAHANNE.COM Мы в Инстаграме
Система Orphus

Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2003-02-17

Пляц, на якім калісьці стаяў дом, купіў за 50 рублёў у 1803 годзе бацька паэта - Мікалай Міцкевіч - тады мінскі каморнік. Тут ужо былі скляпы і падмуркі дома, які калісьці належаў навагрудзкаму бурмістру і згарэў падчас пажару ў Наваградку ў 1751 годзе. Спачатку Мікалай Міцкевіч (бацька Адама) пабудаваў на пляцы сціплы драўляны дом, які дазваляла складанае фінансавае становішча. У 1806-1807 годзе пасля вялікага пажару ў горадзе драўляны дом згарэў і на гэтым месцы быў пабудаваны новы, мураваны дом, які, паводле слоў Ігнація Дамейкі, быў "найлепшым ва ўсім мястэчку, дзе мураванымі былі толькі касцёлы і кляштары". (Быў яшчэ ў Наваградку і палац Радзівілаў, у якім у 1812 годзе кватараваў брат Напалеона Банапарта - вестфальскі кароль Геранім, хаця існуе легенда, што спыняўся ён менавіта ў доме Міцкевічаў). Вядома таксама, што дом гэты "хаця не ўбогі, заможным таксама не быў"… У новым будынку сям'я Міцкевічаў жыла да 1812 года - да смерці бацькі паэта. Хутка сям'я пакідае гэты дом - не было сродкаў яго ўтрымліваць і пераходзіць жыць у флігель, які стаяў на пляцы. Пасля смерці маці 9 кастрычніка 1920 г. дом атрымалі ў спадчыну чатыры браты: Францішак, Адам, Аляксандр і Ежы Міцкевічы. Гаспадаром дома стаў Францішак. Браты ж раз'ехаліся: Аляксандр меў юрыдычную практыку ў Кіеве, Ежы, медык, знаходзіўся на Валыні, Адам быў высланы ў Расію. Францішак жыў у Навагрудку да выбуху паўстання 1830 года. Ён удзельнічаў у паўстанні, за што у 1833 годзе маёмасць інсургента (у тым ліку і дом) была канфіскавана і затым прададзена… Шмат разоў фальварак пераходзіў з рук у рукі, некалькі разоў гарэў і адбудоўваўся. У часе Першай Сусветнай вайны ў доме кватаравалі па чарзе ваенныя штабы: нямецкі, польскі і бальшавіцкі. У маі 1922 года ў Навагрудку пабаваў сын Адама Міцкевіча - 86-гадовы Уладзіслаў Міцкевіч. У хуткім часе пасля гэтага візіту ў Навагрудку паўстаў Міцкевічаўскі Камітэт, які 10 мая 1930 года вырашыў утварыць музей вялікага паэта, але ніяк не змог дамовіцца з тагачаснымі гаспадарамі. Толькі ў чэрвені 1937 года Камітэту ўдалося атрымаць дом для музея. Урачыстае адкрыццё музея Адама Міцкевіча адбылося за год да Другой Сусветнай вайны - 11 верасня 1938 года. Пасля рамонту дома ў ім былі сабраны памяткі і ўнікальныя экспанаты, якія да цяперашняга часу амаль не захаваліся. Знішчыла іх, як і дом, нямецкая бомба 22 чзрвеня 1941 года. Захавалася толькі мадзль парыжскага помніка Адама Міцкевіча, набытая даваенным Міцкевічаўскім камітэтам у жонкі разьбяра Антуана Бурдэля. У юбілейны міцкевічаўскі 1955 год за кошт беларускай дзяржавы дом быў адбудаваны ў даваенным выглядзе, і на 100-годдзе са дня смерці Паэта ў ім быў адкрыты Дом-музей Адама Міцкевіча з біяграфічнай экспазіцыяй, аздобленай нешматлікімі памяткамі, копіямі партрэтаў і фатаграфіямі, якія прыслаў з Варшавы Міцкевічаўскі музей (сёння - Літаратурны музей). Гзта быў пачатак супольнай працы Варшаўскага і Навагрудскага музеяў, якая аднак найбольш ажывілася пасля падпісання ў 1987 годзе пагаднення аб супрацоўніцтве паміж музеямі. У аснову праекта была пакладзена дакументацыя з Варшаўскага Літаратурнага музея, сабраная яшчэ сынам паэта Уладзіславам Міцкевічам. А яшчз праз тры гады - у 1990 годзе была распачатая рзстаўрацыя роднага дома Паэта, сядзібных пабудоў і наваколля, якая скончылася 12 верасня 1992 годзе ўрачыстым адкрыццём Дома-музея Адама Міцкевіча. Адбудова дома-музея - гэта не толькі аднаўленне будынка. І Дом-музей Адама Міцкевіча ў Наваградку не толькі залавая музейная экспазіцыя - гэта таксама і музей "пад адкрытым небам". Гэта - аднаўленне шляхецкай сядзібы пачатку 19 стагоддзя: уласна дом, флігель, клець, альтанка, студня. Малюнак:

Комментируем публикацию: Дом-музей Адама Міцкевіча ў Навагрудку


Публикатор (): БЦБ LIBRARY.BY

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle

Скачать мультимедию?

подняться наверх ↑

Новые поступления

Выбор редактора LIBRARY.BY:

Популярные материалы:

подняться наверх ↑

ДАЛЕЕ выбор читателей

Загрузка...
подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY


Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY на Ютубе, в VK, в FB, Одноклассниках и Инстаграме чтобы быстро узнавать о лучших публикациях и важнейших событиях дня.