Завоссе - радзіма Адама Міцкевіча

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Завоссе - радзіма Адама Міцкевіча. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2003-02-17

У 1798 годзе, напярэдадні нараджэння Адама - будучага паэта - фальварак Завоссе знаходзіўся ва ўласнасці братоў яго бацькі. Да Міцкевічаў Завоссе трапіла ад Яновічаў пасля судовага працэсу 1784-1785 гг. Справа пачалася з-за нявыплаты Яновічамі 200 злотых, пазычаных у Юзэфа Міцкевіча. Уладальнікам Завосся па суду атрымаўся Базыль Міцкевіч. У лістападзе 1798 г. Базыль Міцкевіч памірае і Феліцыян, пляменнік Мікалая Міцкевіча (бацькі Адама), запрашае дзядзьку Мікалая з сям'ёй пераехаць у Завоссе, каб заняцца гаспадаркай. Бацькі паэта, Мікалай і Барбара Міцкевічы, паходзілі з дробнай літоўскай шляхты. Ні бацька, ні дзед, ні прадзед Адама сваёй зямлі не мелі. Яны былі арандатарамі. Маці - Барбара Маеўская - родам з вёскі Чамброва, дачка эканома. Мікалай Міцкевіч спачатку працаваў каморнікам, а пасля - адвакатам у Навагрудку. Доўга Міцкевічы ў Завоссі не жылі. Менавіта адвакацкая практыка гаспадара вымусіла сям'ю Міцкевічаў у 1801 годзе пераехаць у Навагрудак. Невялікі панскі двор, які існаваў тут да Першай Сусветнай вайны нельга аднесці да манументальных архітэктурных твораў. Гэта была звычайная дробнапамесная сядзіба з традыцыйным наборам драўляных, абкружаных жардзінным плотам пабудоў: дом гаспадароў, свіран, лямус. Дом уладальнікаў уяўляў сабой працяглы па фронту неашаляваны зруб, пакрыты вальмавым саламяным дахам і двухслуповым ганкам. Лямус - традыцыйная сялянская гаспадарчая пабудова ў выглядзе звычайнага двух'яруснага зруба таксама з вальмавым дахам. Тут захоўвалі гаспадарчыя прылады, збожжа, харчовыя прыпасы. Другі ярус нярэдка служыў летнім мезанінам.Пасля Міцкевічаў уладальнікамі Завосся сталі Стыпулкоўскія, якія жылі тут да 1831 года - да таго часу, пакуль фальварак не быў канфіскаваны за ўдзел іх сына Люцыяна ў Лістападаўскім паўстанні. На пачатку 1854 года маёнтак Завоссе быў далучаны да суседняга, больш значнага маёнтка Каўляніца і займеў статус дзяржаўнай вёскі. Пасля 1880 г. на месцы Міцкевічаўскай сядзібы застаўся толькі некрануты часам лямус, які раней падчас вакацый служыў за кватэру Адаму і яго брату і вобраз якога прадставіў аловак Напалеона Орды. Затым быў разбураны і ён, а пасля першай Сусветнай вайны тут не засталося ніякіх слядоў жыцця… Да 200-годдзя Міцкевіча на зямлі, што яго ўскалыхала, была поўнасцю адноўлена сядзіба, якая з'яўляецца амаль дакладнай копіяй той, дзе некалі на вігілію (калядную ноч 1798 года) нарадзіўся вялікі пясняр беларускай зямлі. Сёння фальварак Завоссе - літаратурна-мастацкі вобраз, створаны аўтарамі экспазіцыі на падставе паэтычных ілюстрацый, якія намаляваў Адам Міцкевіч у неўміручай паэме "Пан Тадэвуш". Адсюль - і ўмоўная назва ўсёй музейнай экспазіцыі - "Вяртанне пана Тадэвуша".

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Завоссе - радзіма Адама Міцкевіча


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.