Пржавальскі Мікалай Міхайлавіч (географ)

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Пржавальскі Мікалай Міхайлавіч (географ). Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2003-02-17

Пржавальскі Мікалай Міхайлавіч [31.3(12.4). 1839— 20.10(1.11). 1888] Падарожнік і географ, даследчык Цэнтральнай Азіі, асветнік, ганаровы член Пецярбургскай Акадэміі навук (з 1878), генерал-маёр. Нарадзіўся ў в. Кімбарава Смаленскай губ. ў сям'і дробнага памешчыка, які паходзіў з Віцебшчыны. У 1855 Пржавальскі скончыў гімназію ў Смаленску і паступіў на ваенную службу. У 1861—63 ён слухач Акадэміі Генеральнага штаба ў Пецярбургу. У гэтыя гады ім складзены «Ваенна-статыстычны агляд Прыамурскага краю», які стаў падставай для абрання Пржавальскага ў 1864 членам Рускага геаграфічнага таварыства, з якім у далейшым была звязана ўся яго дзейнасць. У 1864—67 выкладаў геаграфію і гісторыю ў юнкерскім вучылішчы ў Варшаве. Знаёмства ў 1867 з П.П.Сямёнавым-Цян-Шанскім паўплывала на фарміраванне Пржавальскага як вучонага з шырокім кругаглядам. На працягу 1867— 88 Пржавальскі ажыццявіў 5 вялікіх экспедыцый: у 1867—69 Усурыйскую, у 1870—73 Мангольскую, у 1876—77 Лабнорскую і Джунгарскую, у 1879—80 першую Тыбецкую, у 1883—85 другую Тыбецкую. Раптоўная смерць перашкодзіла Пржавальскаму здзейсніць пачатую ім у 1888 першую экспедыцыю па Цэнтральнай Азіі. Галоўная заслуга Пржавальскага — даследаванне Цэнтральнай Азіі. Ён некалькі разоў перасёк Манголію, быў у Паўночным Кітаі, у пустынях Гобі, Алатаня і Ардоса, у гарах Наныпаня, Куэнь-Луня, Тыбета. У Заходнім Кітаі ён даследаваў Цайдам, пустыню Такла-Макан і бяссцёкавае блукаючае возера Лабнор, Джунгарыю і горы ўсходняга Цянь-Шаня. У выніку падарожжаў Пржавальскага зроблена шмат выдатных навуковых адкрыццяў. Усе свае маршруты Пржавальскі паклаў на карту; даў характарыстыку прыродных умоў буйных фізіка-геаграфічных абласцей Цэнтральнай Азіі па элементах: рэльеф, клімат, рэкі і азёры, раслінны і жывёльны свет. Пржавальскі даказаў, што пустыня Гобі не ўзвышша ў адносінах да навакольных гор, а велізарная чаша з няроўным дном. Вызначыў, што паўночная мяжа Тыбецкага нагор'я фактычна знаходзіцца на 300 км далей на поўнач. Пржавальскі ўпершыню абследаваў і зрабіў апісанне хрыбтоў Куэнь-Луня, вызначыў, што Наныпань з'яўляецца не адным хрыбтом, а сістэмай. Ім адкрыты і ўпершыню апісаны хрыбты Бурхан-Буда, Гумбальта, Рытэра, Аркатаг (Пржавальскага) і інш. Ён дасягнуў вярхоўяў вялікіх кітайскіх рэк Янцзыцзян і Хуанхэ, даў першую кліматалагічную характарыстыку Цэнтральнай Азіі; паведаміў шмат новых звестак па біялогіі і экалогіі расліннага і жывёльнага свету Цэнтральнай Азіі; сабраў і сістэматызаваў выдатныя калекцыі флоры і фауны, гербарыі з 15—16 тыс. раслін, з якіх еўрапейскімі батанікамі ўпершыню апісаны 218 новых відаў і 7 родаў; апісаў вялікую калекцыю жывёл (702 млекакормячыя. 5010 птушак. 1200 паўзуноў і земнаводных, 643 рыбы), у якой былі дзесяткі новых відаў, у тым ліку дзікі вярблюд і дзікі конь, які стаў вядомы як конь Пржавальскага. Зробленыя ім астранамічныя і метэарагалічныя назіранні, заалагічныя і батанічныя зборы апрацоўваліся шматлікімі вучонымі. Даследаванні Пржавальскага адкрылі новы перыяд навуковых экспедыцый у Цэнтральную Азію. Працы Пржавальскага, напісаныя з вялікім літаратурным талентам, у кароткі час набылі шырокую вядомасць, былі перакладзены і выдадзены на многіх замежных мовах і атрымалі сусветнае прызнанне: Пржавальскі быў узнагароджаны медалямі шматлікіх рускіх і замежных навуковых таварыстваў, абраны ганаровым членам Рускага геаграфічнага таварыства (1870). У 1891 у яго гонар Рускае геаграфічнае таварыства ўстанавіла сярэбраны медаль і прэмію імя Пржавальскага; у 1946 устаноўлены залаты медаль імя Пржавальскага які прысуджаецца геаграфічным таварыствам. Імем Пржавальскага названы горад, у якім ён памёр (б. Каракол), адкрыты ім хрыбет у сістэме Куэнь-Луня, ледавік на Алтаі, мыс на востраве Ітуруп (Курыльскія астравы), мыс возера Бенета (Аляска) і шэраг відаў жывёл і раслін, якія ён адкрыў у час падарожжа па Цэнтральнай Азіі.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Пржавальскі Мікалай Міхайлавіч (географ)


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.