Ліда і Лідскі павет 150 гадоў таму: шляхта ваколічная

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ

Все свежие публикации

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Ліда і Лідскі павет 150 гадоў таму: шляхта ваколічная. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь глазами птиц HIT.BY! Звёздная жизнь KAHANNE.COM Мы в Инстаграме
Система Orphus

Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2003-02-16

Мiрон Бронiслаў Нарбут Шляхта засьцянковая, альбо як яе пайсюдна на Лiтве называюць- ваколiчная, найвялiкшая ў Лiдзкiм павеце, у парафiях: Эйшышкi, Pадунь, Лiда, Нача, Забалаць, а таксама i ў iншых ваколiцах; у весках, што цягнуцца на некалькi дзесяткаў дамоў, дзе жыве толькi сама шляхта часамi нават аднаго прозвiшча, як напрыклад: Едка, Чапля, Вiльканец, Гервiль, Болцiч, Сонгiн, Павятоўскi i iнш. Ваколiцы гэтыя маюць толькi невялiкiя адрозненьнi ад звычайных весак парабчанскiх строем забудовы: з аднаго боку стаяць дамы пад жыльле, свiран, студня з жоравам, агароджаны падворак, пасярэдзiне вулiца, а на другiм баку – гумно , стайнi i аборы для жывелы, птушкi хлеvнай. Розьнiца iснуе толькi ў дамах. Дом шляхцiца мае сенi, з якiх адны дзверы вядуць у гасьцiнны пакой -пакой з большымi вокнамi, з драўлянаю цi цаглянаю падлогай; сцены пабеленыя, а на iх абразы Збаўцы, Маткi Божай, Святых патронкаў, у некаторых партрэты Касцюшкi альбо князя Юзефа Панятоўскага. Ля сцен стаяць зэдлiкi накрытыя кiлiмкамi ( дыванамi бяз ворсу), альбо некалькi старасьвецкай работы крэслаў, столiкi простыя цi шлiхтаваныя, а часам са стальнiцай у краты для гульнi ў шашкi; на столiку можа быць калода старых зашмальцаваных карт для гульнi i некалькi кнiжак да набажэнства , жыццеабрысы сьвятых, з рэдку якая-небудзь iншая кнiжка з тэкстам сьвецкiм: Старажытная Хронiка , альбо Марфей-разгадчык сноў, альбо Гiсторыя пра Мелюжына. За гасьцiным пакоем – другi пакой званы альковам, дзе стаяць куфры з аддзеньнем, бялiзнай. Адначасова алькоў з’яуляeцца спальным пакоем для гаспадароў. Пад абразам Маткi Божай Вострабрамскай старанна захоўваюцца завешаныя фiранкай стары карабэлум i пара пiсталетаv цi флiнтa - як памяткi пра прадзедаў. З другой паловы сяней дзверы вядуць у абшырную хату, дзе месьцiцца чэлядзь, з малымi вокнамi, цагляным токам; печ бяз комiна толькi з дымнiкам, званым пякарняй. Хата гэта нiчым не адрозьнiваецца ад звычайнай парабчанскай хаты лiтоўскай. Проста ад уваходу ў сенi бывае камора (кладоўка), дзе захоўваецца варанае i розныя гаспадарчыя прыпасы.Ва ўсiх шляхэцкiх дварах захоўваецца аднолькавая планiроўка з розьнiцай толькi ў тым, што ў некаторых дамах замест алькова на адзiн пакой болей. У дварах есць сады, дзе пад садовымi дрэвамi стаяць вульлi, а на градах квiтнеюць камелi (рамонкi), кракосы (календула), пiвонi, астры, зелянее рута, божае дрэўца (мiрт), мята пярцовая. У такiх дамках жыве грамадства шляхэцкае: дзяды, бацька з дарослымi сынамi, дачка з малымi дзецьмi. Усе разам працуюць, уласнымi рукамi абрабляюць частку зямлi, перайшоўшую iм у спадчыну, што iх кормiць i якую яны любяць. Рэдка шляхцiц прадае сваю сялiбу, хоць бы яму i добра абяцалi плацiць. Вопратка засьцянковага шляхцiца розьнiцца кроем ад парабчанскай сярмягi. Найчасцей носяць кароты з даматканага альбо крамнага сукна ў фалды з тылу на манер тарататкi, альбо сурдут доўгi за калена, камiзэльку, каляровую хустку i боты. Шляхцянкi носяць сукенкi з рысавальнага паркалю, альбо з воўны, чапцы i капелюшы. Паненкi галаву не пакрываюць. У часе работы нават на полю, а асаблiва ў жнiво, шляхцянка засьцянковая заўседы ўбрана ў сукенку, шырокаполы саламяны капелюш i нiцяныя пальчаткi. Уся сям’я з патрыярхальным укладам паслухмяная гаспадару. Раскоша для яе чужая, патрэбы абмежаваныя. Ужо некалькi гадоў вольная ад падатку шляхта не ведала бядноты. А стaранны шляхцiц меў добры запас грошай, што згодна са старадаўнiм звычаем змяшчаў пад працэнты ў больш заможнага грамадзянiна, не даючы веры адшчаднаму банку i iншым крэдытным расейскiм iнстытутам. У такой шляхэцкай сям’i заўседы панавалi адзiнства i пакой. Простая шчырая вера, пабожнасць i гасьцiннасць, любоў да айчыннай зямлi- гэта ва ўсе часы адметныя рысы засьцянковага шляхцiча. Да касцела моладзь найчасцей едзе конна, мужчыны сталага веку i жанчыны - у брычках. Калi шляхцiчу надарыцца iсьцi пехатою, то боты нясе на кiйку, наблiжаючыся да мэты падарожжа абувае iх, а робiць гэта дзеля замiлавання навакольных. Пiяцтва i разбэшчанасць рэдка сустракаецца мiж шляхтай, аднак часьцей пiяцтва, якое найбольш заўцятых даводзiць да самагубства. Штодзенная ежа шляхэцкая розьнiцца ад ежы парабчанскай большай разнастайнасьцю страў. На бяседах i ўпамiнках, вяселях, хрысцiнах, ушанаваньнях i т.п. – вялiкая колькасьць ежы, багацце страў. На стале апроч гарелкi i пiва з’яўляецца мядок i кiслае вiно з блiжэйшага мястэчка, а больш заможных кава i гарбата. Танцы шляхты - гэта ужо не скокi i матляханьнi, а паланэз, англес, вальс, галопада, часам мазурка i овертас. Апрача набожных песень, калi надыйдзе вяселая пара, з прыемнасьцю можна паслухаць песьнi, што сьпяваюць мужчыны: “Курдэш над Курдэшамi”, “Сядзiць заяц пад мядзьведзем” i iншыя, альбо паненка заспявае: “Выйдзi, выйдзi прыгожая з хаткi”, “Тыя некалькi бяроз”, “Чaго вочкi заплакала”, “Страцiўшы шчыгла” i т.п., якiя для патрыета роднай зямлi з’яўляюцца ўзорам тэксту, i мэледыi. Шляхта засьцянковая лiдзкая заўжды пiльнуецца дому i гаспадаркi, рэдка выязджае за межы павету, таму часта ў размовах з людзьмi карыстаецца досць скажонай польскай мовай, якае мае ўдзельныя, толькi ей уласьцiвыя правiнцыяналiзмы i звароты мовы. Напрыклад: “Мусi быць в тым лесе веверкi ест”, “Як я в бабкi паньскей служыл и седзял в столе пшы вечежы”, альбо на пытанне: “Пане С…, чы сон юж ксенжа в косцеле?” Шляхцiч адказаў: “Ту сон вшыстке народы, але не вшыстке обычае”, гэта значыць: тут людзi розных заняткаў, але духавенства няма; альбо на пытанне одной грамадзянкi: “Панi Р…, цi добра аддала дачку замуж i з каго?”, шляхцянка адказала: “Ласне я панi не мувiла?… За Мядовскегo”,- “Чы добже?”- “Ат добже, недобже, ды пшынаймней пiльноваць не тшеба!” Пасля дажынак, восеньню па Ўсiх Святых, шляхта адпраўляе ўпамiнальныя службы за душы памерлых родных. Гэтыя службы ў парафiях населеных шляхтай, адпраўляюцца кожны дзень цэлы месяц i прыносяць немалы даход пробaшчу. Пасля службы госьцi звычайна запрашаюцца на цэлы дзень i пры чарцы ўспамiнаюць пра годнасьцi i прыгоды памерлых, пра лепшыя часы, у якiя тыя жылi. У шляхты лiдзкай есць сымпатыi да Францыi i вера, што толькi з яе дапамогай Край уздыхне. Вера гэта глыбокая i паходзiць з памяцi старэйшага пакаленьня, што помнiць яшчэ Вялiкую Армiю Напалеона, якая ў 1812 годзе мясьцiлася праз Лiтву да Расеi. Пры наблiженьнi француза нiводнага маскаля на Лiтве не было. Помню, аднаго разу вярнуvся я з Вiльнi, зайшоў да мяне сусед шляхцiч засьцянковы Буйко па навiны з гораду, i калi я яму апавеў, што выйшаў указ, каб сыны грамадзян маючых сто душ, абавязкова служылi ў вайсковай альбо цывiльнай службе, Буйко з вялiкай упэўненнасьцю сказаў : “Калi так, то будзе вайна, даю Пану слова!” Пытаюся: “Адкуль такая упэўненнасьць i чаму павiнна быць вайна?” - Адказаў: “Француз гэтага ня сьцерпiць”. Я змаўчаv на гэткi переканаўчы аргумэнт. Пераслед i ўцiск на засьцянковую шляхту праводзiўся касаваньнем яе шляхэтства, запiсам у aднаасобнiкi i забiраньнем у рэкруты, знявераная i абдзiраная чынавенствам, з памяцьцю ад дзядоv i бацькоў пра свае даўнейшыя свабоды i роўнасьцi грамадзянскiя, калi шляхцiц на нарадзе быў паважаны за роўнага з ваяводам, шляхта засцярожылася ў сабе i старанна захоўвала ў сваiх сэрцах ва ўсiх пакаленьнях любоў да Айчыны i дух пасвячэньня для яе, а ў звычаях хатнiх – народныя традыцыi з даўнiны. Калi б пiсьменьнiкi гiстарычных аповесцей хацелi б праўдзiва намаляваць паспалiтую шляхэтнасьць, то толькi i трэба, што змаляваць з натуры больш сталага па ўзросту прадстаўнiка шляхты засьцянковай лiдзкай. Пасля заняпаду Рэчы Паспалiтай i падзелу Краю шляхта лiдзкая мала клапацiлася аб навуцы i адукацыi сваiх сыноy . Зрэдку пасылала iх да школ пiярскix у сваix касцелax, што фiнaнсавалiся з розных прыватных фундацыяў, пакуль тыя не былi забраныя на скарб расейцамi; альбо аддавалi iх за паслужнiкаў да ксяндзоў-прафэсараў, aльбо пры багацейшых панiчах студэнтах, з якiмi разам вучылiся v школах. Такiя шляхэцкiя сыны па заканчэньню школ павятовых найчасцей мелi працу ў канцылярыi павету i не раз займалi высокiя ступенi v чынавенскай гiерархii, не трацячы пры гэтым поўнасьцю рысы народнага духу Рэчы Паспалiтай. Другiя паступалi ў семiнарыi сьвецкiх ксяндзоў альбо да новiцыятаў законных, альбо арэндавалi драбнейшыя маенткi . Шляхцянкi ў кляшторах у законнiц навучалiся работам i выходзiлi да прaцы служанкамi i аптэкаркамi. Паўсюдна навука шляхцiча i шляхцянкi засьцянковай абмяжоўвалася веданьнем катэхезiсу, уменьнем чытаць, пiсаць i лiчыць. Уменьне набывалася ў шляхцiча, што зiмой кватэраваў у доме, альбо ад мясцовага арганiста. Аднак значная частка шляхты наогул не ўмела пiсаць. Лiдзкая шляхта давала на ўсю Лiтву аканомаў, намеснiкаў, пiсарчукоў павятовых. З яе кола былi арганiсты, садоўнiкi, ключвойты (ключвойт - выбраны прадстаўнiк ад жыхароў усяго ключа. Ключ – вялiкi двор, якi дзялiўся на фальваркi цi засьцянкi. Есць сляды самаўрадаваньня такiх ключоў. Прыкл. у Радзiвiлаўскiх дварох. Паводле Слоунiка расейска - крэўскага пад рэд. В. Ластоўскага; заўвага перакладчыка). Рамествамi i гандлем, як i даўней, шляхцiц не займаўся. Да службы вайсковай расейскай таксама не ўступалi, хiба што прымусова, калi былi перароблены на аднаасобнiкаў. У часы калi шляхта засьцянковая лiдзкая жыла лепей, чым звычайныя грамадзяне, т.е. па пoл-паньску, узнiкла патрэба навуковага выхаваньня дзяцей, i шляхта пасылала сваiх сыноў не толькi ў школы, але i ва ўнiвэрсытэты, а дачок, найчасцей з сем’яў аканомаў, навучалi ў прыватных пансыенах. Паненкi затым працавалi гувэрнанткамi, а некаторыя праз жанiмства з заможным чалавекам, падымалi з упадку ўсю сваю збяднелую сям ‘ю. У 1831 годзе i ў апошнiм паўстаннi 1863 г шляхта засьцянковая пастаўляла найвялiкшы кантынгент моладзi у шэрагi народныя, несла апошнi грош на ахфяру дзеля Краю, таму шляхта засьцянковая цярпела найбольшы пераслед з боку ўрада . Спальвалiся дамовыя пастройкi, забiралiся маенткi i цэлыя сем’i шляхэцкiя высылалiся этапам у Сiбiр альбо ў глыб Расеi, нават бяз aнiякай прычыны, дастаткова было даносу першага жандарма альбо палiцыянта, што захоўваецца зброя, альбо што калiсьцi ў засьцянку ўкрывалi паўстанца. Так у Лiдзкiм павеце ў Дзетвроўскай парафii вынiшчана цэлая ваколiца Шчукi i некалькi iнных. На высылцы ў Расеi, наколькi я мог бачыць, шляхта засьцянковая вызначалася працавiтасьцю, учцiвасьцю, мiласьцю да веры дзядоў-прадзедаў сваiх i глыбокай верай у блiзкае ўваскрашэннe, i будучую спрыяльнасць Айчыне. Нязломаны переследамi дух неаднойчы ўзбуджаў пашану ў самiх маскалеў. На высылцы ў Расеi часцей шляхцiц браўся за рамяство i нават займаўся дробным гандлем. У вязьнi ў Вiльнi ў кляшторы св. Пятра вiдзеў шляхцiца засьцянковага з-пад Лiды Стэфана Вiльбiка. Ен набiраў самахотнiкаў да аддзeлу Людвiка Hарбута v Лiдзкiм павеце i дастаўляў жывелу. Павязаны расейцамi з мандатам Ураду Народнага, асуджаны быў у вязьнi i адданы пад ваенны суд. Захоўваў поўны спакой i моцную волю i нiкога не скампрамэнтаваў. У калегi па вязьнi, каторы яго мне прадставiў, Вiльбiк пытаўся: “Скажы, Пан, якi можа мне быць дэкрэт?” “Могуць павесiць” - той адказаў. Задумаўся трошкi Вiльбiк, але праз хвiлiну спытаў: “А чы я буду ў гiсторыi? – Абавязкова- гiсторыя пераказвае нашчадкам iмены ўсiх, што заслужылi ў Айчыны – адказаў той. На што Вiльбiк з усей энергiяй выказаў: “Хвала Богу – няхай вешаюць!”. Потым яго выслалi на цяжкiя работы ў Сiбiр. Пераклад паводле газэты “Ziemia Lidzka” № 4/1937г. (№ 40/1997г.), з польскай мовы Галiна Лаўрэш, сакавiк 2000г.

Комментируем публикацию: Ліда і Лідскі павет 150 гадоў таму: шляхта ваколічная


Публикатор (): БЦБ LIBRARY.BY

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle

Скачать мультимедию?

подняться наверх ↑

Новые поступления

Выбор редактора LIBRARY.BY:

Популярные материалы:

подняться наверх ↑

ДАЛЕЕ выбор читателей

Загрузка...
подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY


Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY на Ютубе, в VK, в FB, Одноклассниках и Инстаграме чтобы быстро узнавать о лучших публикациях и важнейших событиях дня.