Лідзкая жаночая гімназія

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Лідзкая жаночая гімназія. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2003-02-16

Марыя Навіцкая і першая Лідзкая жаночая гімназія Рыгор Жалезны, дырэктар Лідзкага краязнаўчага музея У 1995 годзе мне пашчасьціла пабываць у Летувіскім дзяржаўным архіве і папрацаваць з дакументамі, якія сьведчаць пра вялікую, настойлівую і рашучую работу Марыі Канстанцінаўны Навіцкай. Яна была арганізатарам і кіраўніком 3-х класнай прыватнай жаночай навучальні ў г. Лідзе, паступова ператворанай ў жаночую гімназію. Марыя Навіцкая, уроджаная Снітко, нарадзілася 3 чэрвеня 1865 г. Праваслаўнага веравызнаньня. Атрымала адукацыю ў Віленскай Марыінскай вышэйшай жаночай навучальні. Мела годнасьць хатняй настаўніцы. Жыла ў Лідзе з 22 лістапада 1899 года. Памерла 26 лістапада 1908 года ад разрыву сэрца, не дажыўшы менш двух гадоў да канчатковага здзяй-сьненьня сваёй мары — адкрыцьця ў г.Лідзе жаночай прыватнай гімназіі. Пахована на старых праваслаўных могілках каля Сьвята - Георгіеўскай царквы. Вось і ўсё, што на сёньня вядома пра гэтую самаадданую настаўніцу, якая так шмат зрабіла для развіцьця асьветы на Лідчыне. Далей падаецца дакументальны матэрыял, дзе за скупымі казённымі радкамі ўсё ж удаецца лепш разгледзець постаць асьветніцы Марыі Навіцкай і які ў храналагічнай пасьлядоўнасці распавядае пра стварэньне прыватнай жаночай гімназіі ў горадзе Лідзе. ПАЧАТАК 14 красавіка 1901 года дырэктар Віленскай дырэкцыі народных навучальняў зьвярнуўся з хадайніцтвам да папячыцеля Віленскай навучальнай акругі з нагоды заявы жонкі штатнага прыглядчыка Лідзкага ўезнай навучальні Марыі Навіцкай аб дазволе ёй адчыніць у горадзе Лідзе прыватную 3-х класную з падрыхтоўчым класам жаночую навучальню. На гэты час у Лідзе налічвалася больш 12 тысяч чалавек. Жаночай навучальні ў горадзе не было акрамя зьмены пры прыходскім вучылішчы і габрэйскага жаночай навучальні, якія не адпавядалі запатрабаванням зажытачнай і інтэлігентнай часткі насельніцтва. Інтэлігенцыю складалі тут: службоўцы розных урадавых устаноў, вайскоўцы (у горадзе разьмяшчаўся 172 пяхотны Лідзкі полк), чыгуначнікі, небагатыя навакольныя памешчыкі і іншыя жыхары горада. Да хадайніцтва прыкладзены водгук Віленскага губернатара аб тым, што "жонка штатнага пры-глядчыка Лідзкага ўезднай навучальні Марыя Канстанцінаўна Навіцкая за час пражываньня ў г.Лідзе з 22 лістапада 1899 года пад судом і сьледзтвам не была і маральнай ды палітычнай неблагадзейнасьці не праяўляла". У Віленскую дырэкцыю народных навучальняў пададзены "План прыватнай трохкласнай з падрых-тоўчым класам жаночай навучальні, прадбачанай да адкрыцьця ў г. Лідзе, у годнасьці хатняй настаўніцы, жонкай Калежскага Асэсара Марыяй Канстанцінаўнай Навіцкай". План складаецца з 22 пунктаў. У ім у прыват-насці гаворыцца, што: 1) Навучальня мае на мэце даць дзяўчынкам закончаную элементарную адукацыю 2) Навучальня належыць да ведання Віленскай дырэкцыі народных навучальняў. 3) Навучальня ўтрымоўваецца за кошт сродкаў, утвораных ад платы за навучаньне. 14) Вызначэньне платы за навучаньне належыць дабраахвотнаму пагадненьню ўтрымальніцы навучальні з бацькамі навучэнцаў, але плата не павінна быць вышэй 40 рублёў у год з кожнай навучэнкі. 4) Навучальня складаецца з трох класаў асноў-ных і падрыхтоўчага пры іх класа. 5) На праходжаньне поўнага курса навучаньня ў навучальні выдзяляецца чатыры гады, па аднаму году для кожнага класа. 6) Навучальня памяшчаецца ў зручным наёмным доме па магчымасьціў цэнтры горада. 7) Неабходныя для класаў навучальныя дапа-можнікі, такія як: геаграфічныя карты, глобусы лічыльнікі карціны і г.д. набываюцца за кошт утры-мальніцы навучальні а кнігі, сшыткі іг.д. набываюцца самімі навучэнкамі. 10) У навучальні навучаюцца дзяўчынкі, якія прыходзяць, усіх станаў грамадзтва і веравызнаньняў. 11) У падрыхтоўчы клас прымаюцца дзяўчынкі не маладзей 7 і не старэй 10 гадовага ўзросту, у 1 клад 9 да 12 гадовага, у 2 клас ад 10 да 13 гадоў, у 3 клас — ад 11 да 14 гадовага ўзросту. 12) У падрыхтоўчы клас дзеці прымаюцца без усякага папярэдняга выпрабаваньня, а ў ва ўсе астатнія класы навучальні пасьля вытрымкі адпаведнага выпрабаваньня. 15)У навучальні выкладаюцца наступныя прадметы: Закон Божы праваслаўнага і рымска - ката-ліцкага веравызнання, расейская і царкоўна-славянская мова, арыфметыка геаграфія, усеагульная і айчынная гісторыя французская і нямецкая мовы, чыстапісаньне, рукадзельле і сьпевы. Заўеага. 3 замежных моваў абавязковая толькі адна па выбару бацькоў. 17) Навучаньне ў навучальні праводзіцца з 9 1/2 гадзін раніцы і складаецца з урокаў па 55 хвілін кожны, з дзесяціхьвіліннымі перапынкамі паміж урокамі і вялікім перапынкам пасьля 2 ўрока. 18) Усе прадметы ў навучальні выкладаюцца па падручніках, адобраных міністэрствам народнай асьветы. 19) Навучаньне ў навучальні праводзіцца штодзённа за выключэньнем нядзельных, сьвяточных і высокаўрачыстых дзён, а таксама калядных і летніх канікул. 20) Вучаніцы, якія прайшлі курс аднаго ці некалькі класаў навучальні, атрымоўваюць пры выхадзе з вучылішча пасьведчаньне пра заканчэньне такога курса, а тыя, хто скончыў поўны курс навучаньня атрымоўваюць пасьведчаньне пра заканчэньня поўнага курса трохкласнай навучальні. Пасьведчаньне падпісваецца ўтрымальніцай навучальні. 21) У канцы кожнага навучальнага года навучэнкам праводзіцца выпрабаваньне ў межах прой-дзенага курса". Разам з планам навучальні была пададзена праграма прадметаў, якія выкладаюцца ў прыватнай жаночай навучальні з падрыхтоўчым класам. 1 траўня 1901 года на паседжаньні Папячыцельскай Рады Віленскай навучальнай акругі прызнана "дастаткова мэтазгодным дазволіць Марыі Навіцкай адчыніць у г.Лідзе трохкласную з падрыхтоўчым класам жаночую навучальню". 29 траўня 1901 года Марыі Навіцкай Управай Віленскай навучальнай акругі выдадзена пасьведчаньне за № 5185 аб дазволе "адчыніць і ўтрымоўваць у г.Лідзе Віленскай губерні прыватную трохкласную з падрыхтоўчым класам жаночую навучальню" " 7 кастрычніка 1901 года пасьля ўрачыстага набажэнства у прысутнасьці інсьпектара Ланачэўскага, прадстаўнікоў тутэйшай грамады і карпарацыі настаўнікаў і навучэнцаў адбылося адкрыццё прыватнай жаночай навучальні у г. Лідзе пры 73 навучэнцах". У пачатку 1902 г. Навіцкая зьвяртаецца ў Віленскую дырэкцыю народных навучальняў з прашэньнем пра дазвол ёй адчыніць з пачатку 1902-1903 навучальнага года пры яе навучальні 4-ты клас і ў сьнежні таго ж года атрымоўвае дазвол з атрыманьнем адпаведнага пасьведчаньня. У архіўных дакументах маецца апісанне дома, у якім разьмяшчаецца 4-х класная навучальня, скла-дзенае утрымальніцай гэтай навучальні Навіцкай М.К. "Дом разьмяшчаецца на Каменскай вуліцы і разьмешчаны ў двары, за 8 сажаняў ад вуліцы. Ён абнесены плотам і абсажаны з боку вуліцы кустамі бэзу і дрэвамі: ясенем, пірамідальнай таполяю і клёнамі. Тут жа за плотам, перад домам, невялікі вішнёвы садок і побач зь ім кветнік. Шырыня двара 20 саж, даўжыня 28 саж. За домам, на поўдзень пачынаецца вялікі, нядаўна пасаджаны малады сад, шырынёй 20 саж, даўжынёй 62 саж. Сярод двара разьмешчаны будынак навучальні. Дом аднапавярховы, драўляны, зь мезанінам і шыкарным ганкам. Як дом, так і брама перад ім пабудаваны ў расейскім стылі. Плот, брама і дом памаляваны ў зялёны колер. Страха чырвоная. Аканіцы — шэрыя, рамы цёмна - карычневыя. Даўжыня дома — 38 арш., шырыня — 22 арш. У доме 8 пакояў і вітальня. Вокны і дзьверы вялікія, столь высокая, у класах 5 арш. - 4 вярш., у зале 5 арш. - 8 вярш. Самы вялікі пакой — рэкрэацыйная зала, даўжынёю 19 арш., тырынёю 11 арш. У ім памяшчаюцца навучэнкі пад час перапынкаў і ў час урокаў танцаў ды музыкі. Зала асвятляецца 8 вокнамі, што выходзяць на двор, на сад і кветнік, (2-гі) насаджаны перад залай. Клазеты двух відаў: нутраныя, у доме, цёплыя і надворныя — халодныя. Суседнія дамы і справа з шырокім дваром : садам, злева — з агародам, Са сказанага відно, што вакол дома шмат прасторы, зелені і, адпаведна, чыстага паветра. Дзякуючы насаджэньням ад вуліцы няма пылу і гразі". У тым жа архіве маецца чарцёж дома з фасаду і два фотаздымкі, на адным зь якіх зьняты настаўніцкі склад і вучаніцы (1902).3араз на гэтым месцы размяшчаецца сярэдняя школа № 3 . Ад садоў і агародаў не засталося нічога. ДА ГІМНАЗІІ 15 лютага 1906 года бацькі зьвярнуліся да "Спадарыні Ўтрымальніцы" Лідзкай прыватнай 4-х класнай жаночай навучальні з заяваю, у якой адзначаецца, што "навучальня за чатыры гады існаваньня зарэкамендавала сябе з добрага боку, многія выпусніцы навучальні паступілі ў сярэднія жаночыя навучальні Вільні, Коўні, Кіева і др. Горад Ліда стаў вузлом дзьвюх бойкіх чыгунак і таму колькасць жыхароў паступова павялічваецца, а зь ім расьце патрэбнасць у адукацыі". Бацькі просяць Марыю Канстанцінаўну ўзбудзіць хадайніцтва перад начальствам аб пераўтварэньні даверанай ёй навучальні з будучага года ў прыватную 7 класную гімназію з усімі правамі. Пад гэтай заявай пастаўлены подпісы больш 30-ці бацькоў. 22 лютага 1906 года ўтрымальніца Лідскай прыватнай 4 - класнай жаночай навучальні, жонка надворнага саветніка Марыя Навіцкая падае Папячыцелю Віленскай навучальнай акругі прашэньне наступнага зьместу: "У 1901 г. мною было адчынена 3 класная жаночая навучальня, якая праз год пераўтворана ў 4 класную. Гэтая навучальня, як сказанаў плане, "мае сваёю мэтай даваць дзяўчатам правільную закончаную элементарную адукацыю, рэлігійна-маральнае выхаваньне і, акрамя таго, падрыхтоўваць іх да паступленьня ў 5-ы клас жаночых гімназій Міністэрства народнай асьветы і ў адпаведны клас жаночых навучальняў Ведамства імператрыцы Марыі. Чатырохгадовыя стасункі з бацькамі навучэнак пераканалі мяне, што адукацыйныя патрэбнасці г. Ліды і навакольнай мясцовасці з кожным годам пашыраюцца колькасна і павышаюцца якасна і таму ня могуць быць задаволены праграмаю існай навучальні. Аддаючы сваіх дзяцей у навучальню бацькі пастаянна задаюць мне адно і тое ж пытанне: "Ці хутка гэтая навучальня будзе пераўтворана ў прагімназію ці гімназію. Гэтыя пытанні і заявы прымушаюць мяне прыглядзецца да ўмоў мясцовага жыцця і глыбей вывучаць тыя зьвесткі, якія высьвятлялі б сапраўдную патрэбу мясцовай грамады ў сярэдняй школе для жаночай адукацыі. Сямігадовае вывучэнне мясцовага побыту і выніклых зь яго духоўных запатрабаваньняў насельніцтва паказала мне, што жаночая гімназія тут даўно высьпелая, пякучая патрэбнасць, што патрабуе задавальненьня. 10 гадоў таму назад мясцовая шляхта і гарадская грамада падымала пытаньне пра гімназію, але гэтае пытаньне з-за адсутнасьці асобы, кампетэнт-най у справах, са сродкамі і энергічнай ініцыятывай засталося у вобласці жаданьняў. 3 кожным годам патрэбнасць у гімназіі ўзмацнялася. Вось практычны бок справы. 1) Віленская губерня займаючы цэнтральнае становішча ў Паўночна-Заходнім краі, мае жаночыя сярэднія навучальныя ўстановы толькі ў Вільні. Ва ўезных гарадах жаночых гімназій няма. 2) Пры поглядзе на карту Лідзкага павету відно, што ён уяўляе сабой аддалены пункт губерні, але бойкі і ажыўлены, з-за судакрананьня з аднаго боку з Гарадзенскай губерняй, з другога — зь Менскай. Да Ліды цягнуцца пункты: Ашмяны, Наваградак, Барана-вічы з разьмешчаным там планам і інш. 3) Ліда ўяўляе сабой самы вялікі павятовы горад Віленскай губерні, як па колькасці свайго насельніцтва, лічачы да 15 тысяч разам зь Лідзкім палком, так і па бойкасьці гэтага горада, што ляжыць на вузле двух чыгунак (Палеск. і Балаг.—Седліцк.), вялікага тракта і шасейнай дарогі. 4) Дзякуючы згаданым дарогам, горад разра-стаецца штогод і зь пераносам цэнтральнага пункта чыгуначных майстэрняў і галоўнага дэпо паравозаў зь Пінска ў Ліду, насельніцтва апошняй павялічыцца, па крайняй меры на 10 тысяч. Праектуецца таксама адкрыццё некалькіх заводаў. 5) Паводле сабраных зьвестак г. Ліда і Лідзкі павет пасылае вучаніц-дзяўчынак у гімназіі гарадоў Вільні, Коўні, Гародні, Гомеля, Навазыбкава і Кіева больш 100 чалавек. Абывацель жа сярэдняга дастатку вымушаны абыходзіцца школай на месцы. 6) Пры адкрыцці мною навучальні ў 1901 г., па даведцы ў гарадзкой управе аказалася, што дзяцей у Лідзе школьнага ўзросту, выключаючы тых, хто наведвае мясцовыя навучальні, 714. Да гэтага часу гэтая лічба значна вырасла. Сам павет пад увагу не браўся. Абапіраючыся на гэтыя зьвесткі можна рашуча сьцьвярджаць, што жаночая гімназія ў Лідзе напэўна будзе забясьпечана дастатковым кантынгентам навучэнак. і што адкрыцьцё яе ніколькі не зьвязваецца з матэрыяльнай рызыкай, хісткасьцю і няўстолівасьцю яе існаваньня. Ажыцьцяўленьне даўняга запаветнага жаданьня тутэйшага насельніцтва пра адкрыцьцё гімназіі -магчыма з будучага 1906-1907 г.г., таму што для гэтай справы не патрэбны ніякія прыватныя сродкі Мой уласны дом, які знайходзіцца ў зручнай і здаровай часцы горада сьпецыяльна пабудаваны для навучальнай установы. У ім зараз можна памясьціць пяць класаў. Пашырэньне памяшканьня, для далейшых класаў магчымае ў самых шырокіх памерах, бо прастора двара з дастаткам гарантуе любую прыбудову, для якой ужо нарыхтаваны матэрыял. Выкладчыцкі персанал маёй навучальні складаецца сёлета з 12 чалавек: мяне, 3 законанастаўнікаў, 4 настаўнікаў гарадской навучальні і 4 настаўніц (лічачы і нас-таўніцу працы). Выпускаў з навучальні было чатыры: адзін з 3 класнай і тры з 4 класнай навучальні. Усе, закончыўшыя курс, паступілі ў розныя сярэднія жаночыя навучальныя ўстановы. Падсумоўваючы ўсё вышэй выкладзенае, асмелюся па-першае прасіць Вашае Правасхадзіцельства, ці не прызнаеце магчымым са свайго боку, увайсці з належным хадатайствам у Міністэрства Народнай Асьветы пра дазвол мне адчыніць і ўтрымоўваць на ўласныя сродкі прыватную 7-класную жаночую, з усімі ўрадавых гімназій правамі гімназію згодна з палажэньнем аб іх, высачайша зацьверджаным 24 траўня і 5 чэрвеня 1870 г. з наступнага навучальнага года, пераўтва-рыўшы трыманую мною 4 класную навучальню і дазволіўшы сфармаваць мне першыя чатыры класы гімназіі. Плату за навучаньне, памер якой быў устаноў-лены сходам бацькоў вучаніц 15 лютага гэтага года, пакорнейша прашу зацьвердзіць у такім выглядзе: 1, 2, 314 класы — 50 руб. 5, 6 і 7 класы — бОруб. у год. Пры гэтым дадаю: 1) План і праграмы 4 класнай навучальні; 2) Заявы бацькоў пра адкрыцьцё гімназіі; 3) Выгляд дома іяго апісаньне." Лідзкі гарадзкі стараста ад 28 сакавіка 1906 г. за № 1342 падаў Папячыцелю Віленскай навучальнай акругі прыгавар сходу ўпаўнаважаных г. Ліды ад 23 сакавіка 1906 г. за № 6. Ён указвае, што 27 студзеня гэтага года атрымана заява жыхароў г. Ліды, ў якой выкладзена, што жыхары горада даўно ўжо ўсьведамляюць неадкладную неабходнасьць жаночай прагімназіі. "... На сёньня пры існаваньні добра аргані-заванага 4 класнай прыватнай жаночай навучальні п. М. К. Навіцкай, з 'явілася патрэба на адкрыцьцё так неабходнай прагімназіі шляхам пераўтварэньня навучальні п. Навіцкай. Праграма названай навучальні і падрыхтоўка закончыўшых курс навучэнак даказалі, што навучальная і выхаваўчая справа пастаўлены ў ёй добра і што сама навучальня падходзіць да тыпу прагімназіі. У выніку гэтага яны падалі заяву п. Навіцкай, просячы яе ўзбудзіць хадатайніцтва перад навучальным начальствам аб пераўтварэньні яе навучальні ў прагімназію.Разам з тым яны просяць гарадскую ўправу са свайго боку засьведчыць неабходнасьць у г. Лідзе жаночай прагімназіі і разам з Навіцкай узбудзіць хадатайства, як перад панам Віленскім Губернатарам, так і перад навучальным начальствам аб пераўтварэньні навучальні ў прыватную 4 класную жаночую гімназію. Затым 21 лютага гэтага года ўтрымальніца жаночай навучальні п. Навіцкая пісьмова заявіла гарадской управе, што з дазволу навучальнага начальства яна ўзбуджае хадайніцтва аб адкрыцьці ў Лідзе прыватнай 7 класнай жаночай гімназіі з правамі. Улічваючы ўсе неаспрэчаныя доказы пра неабходнасць мець у гор. Лідзе жаночую гімназію сход упаўна-важаных пастанавіў: даручыць гарадскому старасце ўзбудзіць хадатайства перад п. Віленскім Губерна-тарам і навучальным начальствам аб пераўтварэньні жаночай навучальні пані Навіцкай у прыватную семікласную жаночую гімназію з правамі ўрадавых гімназій". Тут не лішнім будзе адзначыць, што сярод бацькоў, якія падпісалі заяву за адкрыцьцё гімназіі ёсьць і сам Лідзкі гарадскі стараста калежскі сакратар пан Вісьмант . Гэта значыць што дачка гарадскога старасты таксама вучылася ў навучальні М. Навіцкай. НІХТО НЕ СУПРАЦЬ, АЛЕ... 12 траўня 1906 г. адбылося паседжаньне Папячыцельскай рады пры Управе Віленскай навучальнай акругі пад старшынствам Папячыцеля Віленскай навучальнай акругі Сапраўднага статскага дарадцы барона Б.Э. Вомера, пра што складзены пратакол за № 13. Прысутнічалі; памочнік Папячыцеля с. ст. дар. А.В. Бялецкі, акружныя інсьпектары ст. дар. М. А. Шчасьліўцаў, ст.дар. М.Г. Касакоўскі, дырэктары 1-й Віленскай гімназіі с. ст.дар.П.І. Яхантаў, 2-й Віленскай гімназіі ст. дар. В.А. Лідарс, Віленскай рэальнай навучальні с. ст. дар. А.М. Дабрахотаў, Марыінскай вышэйшай жаночай навучальні с. ст. дар. I. Д. Лаўроў Віленскага гарадскога настаўніц-кага інстытута с. ст. дар. В.С. Багаяўленскі, Віленскага габрэйскага настаўніцкага інстытута с.ст. дар. В.М. Спаскі, Віленскай сярэдняй хіміка-тэхнічнай навучальні с.ст.дар. М.А. Паўлоўскі, народных навучальняў Віленскай губерні ст. дар. І.А. Ашэвіч, старшыня Камісіі для разбору старажытных актаў с. ст. дар. Ф.М. Дабранскі. Было заслужана прадстаўленьне дырэктара народных навучальняў Віленскай губерні ад 18 красавіка 1906 г. за № 1996, па хадайніцтву ўтрымальніцы прыватнай 4 -х класнай жаночай навучальні ў г. Лідзе Марыі Канстанцінаўны Навіцкай аб пяраўтварэньні названай навучальні ў прыватную сямікласную жаночую гімназію. "3 нагоды згаданага хадайніцтва п. дырэктар народных навучальняў дакладвае наступнае; 1. Прыватная жаночая 4-класная навучальня, трыманая ў г. Лідзе ў годнасці хатняй настаўніцы Навіцкай, існуе з 1901-1902 г.г. навучальнага года. План і праграмы гэтай навучальні ў 4-класным яго складзе зацьверджаны ўправай навучальнай акругі 22 сьнежня 1902 г. У заўвазе да праграмы расейскай мовы для гэтага вучылішча сказана: "Выкладаньне расейскай мовы, як і іншых прадметаў вядзецца ў адпаведнасьці з выкладаньнем іх у жаночых гімназіях". Параўнальны разгляд праграмы навучальні спадарыні Навіцкай і першых чатырох класаў жаночых гімназій пераконвае ў сапраўднай адпавяднасьці іх па ўсіх прадметах, пры гэтым праграмы па натуральнай гісторыі і па гісторыі Расеі ў навучальні с-ні Навіцкай некалькі шырэй, таму што ўтрымоўваюць у сабе закончаны курс прыродазнаўства і сістэматычны (заміж эпізадычнага) курс айчыннай гісторыі. 3 супастаўленьня табліц урокаў у першых чатырох класах жаночай гімназіі і ў навучальні Навіцкай праглядваецца, што толькі па чыстапісаньню і маляваньню ў навучальні Навіцкай урокаў паложана на палову менш, чым у 4 класах гімназіі, па нямецкай мове менш на два ўрокі ў тыдзень і па французскай менш на адзін, па ўсіх жа іншых прадметах колькасьць урокаў у навучальні Навіцкай ці роўная, ці большая, чым у чатырох класах гімназіі. 2. У навучальні спадарыні Навіцкай за ўвесь час яе існаваньня склад настаўнікаў камплектаваўся з асобаў паводле адукацыйнага ЦЭНЗУ паўнапраўных і адпаведных патрабаваньням службы ў прыватных навучальнях 2-га разраду. У сёлетнім навучальным годзе ў педагагічнай карпарацыі навучальні акрамя ўтрымальніцы, двух законанастаўнікаў праваслаўнага і рыма-каталіцкага спавяданьняў і габрэйскага веранастаўніка маюцца чатыры выкладчыкі ў годнасьці настаўнікаў гарадзкіх навучальняў і тры настаўніцы ў годнасці хатняй настаўніцы. Дамаводства выкладаецца асобай са сьпецыяльнай падрыхтоўкай. У выхаваўчым наглядзе бліжні ўдзел прымаюць дзьве настаўніцы, агульнае ж кіраўніцтва справай выхаваньня засяроджана ў руках утрымальніцы, якая мае пастаянны і неаслабны нагляд за дзецьмі. 3. У навучальні с-ні Навіцкай у апошнія тры гады была пасьлядоўна ніжэй пазначаная колькасьць вучаніц: 93, 102 і 80. Наяўная колькасьць вучаніц у гэтым годзе па веравызнаньню і станах грамадзтва разьмяркоўваецца так: праваслаўных - 26, каталічак - 25 і габрэяк - 29; дачок спадчыннай шляхты - 10, асабістай шляхты і чыноўнікаў - 15, ганаровых грамадзян і купцоў - 20, мяшчан - 25 і сялян - 10. Памяншэньне ліку навучэнак у сёлетнім навучальным годзе- зьява часовая і тлумачыцца прычынамі экана-мічнага характару, а менавіта, агульным пагаршэньнем матэрыяльнага побыту тутэйшага насельніцтва. 4. Паводле водгуку інсьпектара народных навучальняў 1-га раёна ст. дар. Кукушкіна і паводле маіх асабістых назіраньняў за станам вучылішча с-ні Навіцкай, навучальна - выхаваўчы лад гэтай установы заслугаўвае адабрэньня. Выкладаньне прадметаў навучальнага курсу, пры наяўнасьці ў педагагічным персанале чатырох настаўнікаў мясцовай гарадзкой навучальні і пры дастатковай дасьведчанасьці іншых настаўнікаў, вядзецца ўмела і пасьпяхова. Вучаніцы ў межах пройдзенага выяўлялі і на працягу года і на выпрабаваньнях веды задавальняльныя. У выхаваўчых адносінах навучальня пастаўлена бездакорна. 5. У горадзе Лідзе паводле перапісу 1897 г. насельніцтва налічвала 9323 чалавекі абоега полу. За сьцёкшыя з часу перапісу 9 гадоў насельніцтва гэтае значна павялічылася, як у сілу натуральнага прыросту, так і дзякуючы правядзеньню Балагое -Сядлецкай чыгункі і ўладкаваньню пры станцыі Ліда цэнтральных чыгуначных майстэрняў. На сёньня Ліда па колькасьці насельніцтва зьяўляецца сапраўды самым значным з павятовых гарадоў Віленскай губерні. Патрэбнасьць, як для названага горада, так і для навакольнага раёна ў жаночай навучальнай установе з правамі для навучэнак несумніўная. 6. Адкрыцьцё ў г. Лідзе прыватнай сямікласнай гімназіі без субсідый ад горада ці ўрада ў матэрыяльных адносінах ня можа быць прызнана справай надзейнай, якая абяцае моцнае існаваньне ўстановы і забясьпечвае належную аплату асоб педагагічнай карпарацыі, без умовы якой не бачыцца маг-чымым камплектаваньне апошняй праваздольнымі настаўнікамі і настаўніцамі для старэйшых класаў. Як паказвае досьвед існаваньня нават субсідаваных урадавых жаночых гімназій у некаторых павятовых гарадах (напр. у Шаўлях Ковенскай губ.і такога роду навучальных устаноў), пры колькасьці навучэнак, якая не перавышае 300 чал., адчуваюць крайнія цяжкасьці ў матэрыяльных адносінах, тым больш непасільным было б для прыватнай асобы ўтрыманьне поўнай гімназіі ў такім горадзе, як Ліда. Улічваючы гэта паводле тутэйшых абставінаў і ўмоваў мэтазгодна было б заснаваць у г. Лідзе на першых парах прыватную 4 класную прагімназію з правамі для навучэнцаў урадавых прагімназій. 7. 3 улікам вышэйвыкладзенага сп. дырэктар мяркуе, что трыманая ў г. Лідзе сп-няю Навіцкай прыватная жаночая 4-кл. навучальня, курс якой адпавядае курсу першых чатырох класаў жаночай гімназіі было б мэтазгодным ператварыць у прыватную ж чатырохкласную прагімназію з правамі для навучэнак з тым, каб навучальная частка ў абазначанай прагімназіі арганізаваная была ўва ўсім згодна палажэньню 1870 г. аб жаночых гімназіях і прагімназіях, пытаньне ж аб пераўтварэньні абазначанай навучальні ў жаночую гімназію пакінуць адкрытым, наперад да атрыманьня досьведу далейшага існаваньня і разьвіцьця гэтай навучальні ў выглядзе прагімназіі". На паседжаньні папячыцельскай Рады ўсебакова былі разгледжаны прашэньні сп-ні Навіцкай М. К. ад 22 лютага, заява ад імя бацькоў вучаніц гэта навучальні ад 15 лютага, падпісаная 36 асобамі і прыгавор сходу ўпаўнаважаных г. Ліды ад 23 сакавіка за № 6, пададзены лідзкім гарадзкім стара-стам ад 28 сакавіка за № 1342. Папячыцельская Рада не знайшла магчымым узбудзіць хадайніцтва аб наданьні навучальні Навіцкай усіх правоў урадавых навучальных устаноў. Прызнана магчымым толькі хадайнічаць аб наданьні навучэнкам прыватнай жаночай навучальні, трыманай ў г. Лідзе Віленскай губерні сп-няю Навіцкай, правоў, якія прысвоены навучэнцам урадавых прагімназій, а самой абазначанай навучальні - найменьня прыватнай прагімназіі, але пры ўмове, каб "...а) склад вучаніц у кожным класе не перавышаў 30; б) нагляд за станам навучальнай часткі па-ранейшаму заставаўся ў веданьні Віленскай дырэкцыі народных навучальняў і бліжэйшы нагляд за навучальняй з-за адсутнасьці ў гор. Лідзе інсьпектара народных навучальняў быў аддадзены настаўніку -інсьпектару тутэйшай гародзкой навучальні... Незалежна ад гэтага з наступнага навучальнага 1906/7 года навучальня сп-ні Навіцкай у Лідзе можа быць дапоўнена дадаткам пятага класа пасьля падданьня сп-няй Навіцкай і адабрэньня Папячыцельскай Радай навучальнага плана гэтага класа. Папячыцельская Рада лічыць патрэбным зьвярнуць увагу ўтрымальніцы навучальні і на тое, што выкладаньне навучальных прадметаў у старшым 5-м класе можа быць дазволена толькі асобам..., якія закончылі курс вышэйшых навучальных установаў і, што ў выпадку, калі пастаноўка навучальна-выхаваўчай справы будзе цалкам задавальняльнай, якой яна была да гэтага часу, то навучальня паводле новага хадайніцтва сп-ні Навіцкай можа быць дапоўнена і наступнымі класамі да складу поўных жаночых гімназій". 5 красавіка 1907 года дырэктар народных навучальняў Віленскай губерні I. А. Агіевіч выходзіць з прадстаўленьнем Папячыцелю Віленскай Навучальнай акругі за № 1981. У прашэньні на імя дырэктара народных навучальняў сп-ня Навіцкая М. К. указвае, што ў прапанове - Папячыцеля Віленскай Навучальнай акругі ад 28 чэрвеня 1906 г. за № 10054, дазволена ёй адчыніць у сёлетнім навучальным годзе 5-ты клас прагімназіі пры паданні ёю і адабрэньні Папячыцельскай Радай навучалльнага плана. Падаўшы ўказаны план яна просіць узбудзіць хадайніцтва аб адкрыцьці ў будучым навучальным годзе 5-га класа прагімназіі. Пры гэтым яна паведам-ляе наступнае; "1) Лічэбны склад у ... прагімназіі ў сёлетнім навучальным годзе так і: у падрыхтоўчым класе 18, у 1-31, у 2-32, у 3-32, і у 4-37; усяго 150 вучаніц. 2) чацьвёрты клас прагімназіі сфармаваны з вучаніц закончыўшых курс 4-га класа маёй жа навучальні. Таму курс 4 класа пройдзены паўторна, грунтоўна, і ніякіх адступленьняў ад курса адпаведнага класа ўрадавых прагімназій не было. 3) Для выкладаньня ў 5-м класе будуць запрошаны асобы з вышэйшай адукацыяй (выкладчыцы)." У пастанове паседжаньня Папячыцельскай Рады ад 31 жніўня 1907 г. (пратакол № 18) указана "... дазволіць сп-ні Навіцкай адкрыць пяты клас пры трыманай ею ў г. Лідзе жаночай прагімназіі і ўтрымоўваць такі па праграмах і планах пятага класа ўрадавых жаночых гімназій, з той умовай, каб 1) лік навучэнак у гэтым класе не перавышаў сарака; 2) каб номер гадавой платы з кожнай вучаніцы не перавышаў 70 рублёў; 3) каб настаўніцкі персанал быў запрошаны з асобаў праваздольных быць выкладчыкамі ў старэйшых класах сярэдніх навучальных ўстаноў, таму што ад гэтага будзе залежаць далейшае ператварэньне навучальнай установы ў вышэйшы разрад". 28 сакавіка 1908 г. утрымальніца Лідскай 5-ці класнай прагімназіі М. К. Навіцкая зьвяртаецца да папячыцеля Віленскай навучальнай акругі з прашэньнем, у якім тлумачыць што "ў сёлетнім годзе агульны лік вучаніц у прагімназіі зьменшыўся на 12 чалавек, асабліва ў малодшых класах. Гэта тлумачыцца адкрыцьцём габрэйскай прагімназіі, якая некалькі зьменшыла прыток вучаніц - габрэек. Незначны лік вучаніц у габрэйскай прагімназіі (45, у 3 класе 7) не пагражае далейшаму разьвіцьцю маёй прагімназіі. У пачатку студзеня 3 вучаніцы паступілі да мяне, а 9 студзеня ўтрымальніца прагімназіі Цыпкіна зьявілася да мяне на кватэру і прапаноўвала купіць у яе прагімназію, г.зп. за грашовае ўзнагароджаньне пагаджалася зачыніць сваю прагімназію". Вось матывы, якія забясьпечаць зварот з прашэньнем аб адкрыцьці да пачатку наступнага навучальнага года 6-га класа ў прагімназіі М.К. Навіцкай; "1. Колькасьць вучаніц -29 - зусім дастатковая для ўтварэньня 6-га класа. 2. Пасьпяховасьць вучаніц 5-га класа па заяве ўсіх сяброў педагагічнай рады, цалкам задавальняльная. 3. 24 студзеня г.г. да мяне зьявілася дэпутацыя зь 7 чалавек ад бацькоў вучаніц з просьбаю адчыніць 6-ты клас (зьяўленьне дэпутацыі выклікана было пушчанымі ў горадзе чуткамі, што я зачыняю прагімназію, і я вымушана была вывесіць абвяргальную аб'яву). 4. Вучаніцы 5-га класа па даручэньню сваіх бацькоў заявілі мне, што яны не жадаюць абмяжоўваць сваю адукацыю курсам 5-ці класаў і просяць пераводу ў 6-ты клас. 5. Педагагічны склад для 6-га класа будзе сфармаваны да пачатку навучыльнага года выключна з асобаў з адпаведнай адукацыяй. 6. Летась мною пабудаваны вялікі двухпавярховы каменны дом пад гімназію, які цалкам задавальняе патрабаваньням школьнай гігіены. 7. Запрошаны (і зацьверджаны навучальным начальствам) 3 класныя наглядальніцы. 8. Увесь выкладчыцкі персанал сёлета складаецца з 15 чалавек: 1 утрымальніца, 3 законанастаўнікі, 5 выкладчыкаў, 3 выкладчыцы і 3 класныя наглядальніцы... 9. У будынку прагімназіі абсталяваны вучаніцкі буфет і тым спынена хаджэньне вучаніц дадому на сьнеданьне, што разам з тым упарадачвае і дысцыплінуе школу. Такая ў агульных рысах, карціна вонкавага і нутранога стану трыманай мною прагімназіі. Матывы гэтага хадайніцтва будуць вычарпаны, калі дадаць, што ўсё сказаное мною ў прашэньні, два гады назад, пра неабходнасьць у г. Лідзе жаночай гімназіі; засталося ў ранейшай сіле (калі не ў большай), бо адукацыйная патрэбнасьць горада і ваколіц несумненна з кожным годам павышаецца". Да гэтага хадайніцтва прыкладзен план прыватнай 6-ці класнай, з падрыхтоўчым класам, жаночай прагім-назіі ў г. Лідзе. Пастановай Папячыцельскай Рады ад 20 траўня 1908 года М.К. Навіцкай дазволена адчыніць з пачатку 1908/9 навучальнага года "пры трыманай ёю у г. Лідзе прыватнай пяцікласнай, з падрыхтоўчым класам, жаночай навучыльні з правамі для навучэнцаў, шосты клас і ўтрымоўваць сваю навучальную ўстанову па праграмах адпаведных класаў урадавых жаночых гімназій", на што выдадзена пасьведчаньне ад 25 червеня 1908 г. за № 8844. 1 кастрычніка 1908 г. хатняя настаўніца Вера Сяргееўна Махцэвіч, уроджаная Шыльдар -Шульднер, зьмеркаваньнем Папячыцеля Віленскай Навучальнай акругі за № 1667 была прызначана памочніцай утрымальніцы Лідзкай 6-ці класнай жаночай прагімназіі. Увядзеньне гэтай пасады, магчыма было выклікана павелічэньнем колькасьці навучэнцаў і ўскладленьнем работы ў прагімназіі ў сувязі з павышэньнем яе разраду на сённяшні час і на персьпектыву. 26 лістапада 1908 года ад разрыву сэрца памірае ўтрымальніца Лідзкай прыватнай жаночай прагімназіі Марыя Канстанцінаўна Навіцкая . Пахована яна ў г. Лідзе на праваслаўных могілках каля Сьвята-Георгіеўскай Царквы. ГІМНАЗІЯ ІМЯ М. К. НАВІЦКАЙ У сувязі са сьмерцю жонкі ўтрымальніцы прагімназіі, Ф. Л. Навіцкі, выкладчык гісторыі прагімназіі і В. С. Махцэвіч, памочніца ўтрымальніцы зьвярнуліся 1 сьнежня 1908 г. да Папячыцеля Віленскай Навучальнай акругі з прашэньнем каб пакінуць назаўжды навучалльнай установе найменьня "Прагімназія М.К. Навіцкай" і разьмеркаваньні абавякаў; Ф.Л. Навіцкаму аддаць агульную адміністрацыйную ролю, г.зн. старшынства ў педагагічнай радзе, запрашэньне на работу выкладчакаў і выкладчыц, вядзеньне канцылярыі і гаспадаркі, а В.С. Махцэвіч - вядзеньне і кіраўніцтва навучальна - выхаваўчай часткай у прагімназіі. У лістападзе 1909 года ад Папячыцеля Віленскай навучальнай акругі ў Лідзкую жаночую прагімназію была накіравана прадпісаньне з тым, каб не пазьней 1 студзеня 1910 г. знайшлі загадчыка навучальна-выхаваўнай справай з належным адукацыйным цэнзам, на што Вера Сяргееўна, якая на гэты час ужо ўзяла шлюб з Ф.Л. Навіцкім, адказала, што Ф.Л. Навіцкі зараз здае іспыты па дадатковых прадметах пры Санкт-Пецярбургскім універсітэце, пасьля чаго будуць пададзены адпаведныя дакументы ў канцылярыю навучальнай акругі. Угэты ж час зь Міністэрства Народнай Асьветы прыходзіць паведамленьне аб адмове навучэнкам у прыватнай Лідзкай жаночай навучальнай установе правоў, якімі карыстаюцца навучэнкі ва ўрадавых жаночых гімназіях. У канцы лістапада 1909г. Фёдар Людвікавіч Навіцкі здаў іспыты пры Санкт-Пецярбургскім універсітэце і надзелены годнасьцю настаўніка гімназій і прагімназій з правам выкладаць гісторыю і геаграфію, пра што выдадзена пасьведчаньне за № 702 ад 8 сакавіка 1910 г. 1 красавіка ўтрыманьнік і загадчык навучальна-выхаваўчай часткай Лідзкай прыватнай жаночай 7-класнай навучальнай установы зьвярнуўся з прашэньнем да Папячыцеля Віленскай Навучальнай акругі, у якім выклаў, што 29 сакавіка гэтага года быў асабіста на прыёме ў Міністра народнай асьветы і ў вуснай просьбе выказаў хадайніцтва аб ператварэньні трыманай ім разам з жонкай жаночай гімназіі ў паўнапраўную прыватную жаночую гімназію. Выслухаўшы яго просьбу міністр рэкамендаваў: "Для развязкі гэтага пытаньня прасіць сп. Папячыцеля, каб у аднаведным хадайніцтве былі асабліва падкрэсьлены тыя выключныя ўмовы ў якія пастаўлена гімназія адмовай Міністэрства" Ф.Л. Навіцкі просіць... не адмовіць пацьвердзіць сапраўд-ную бязвыхаднасьць і выключнасьць нашага стано-вішча, а менавіта; 1)Навучальная ўстанова існуе з 1901 г. і дала 4 выпускі да 1906 г., калі яна была ператворана ў прагімназію з правамі для навучэнак і дазволам што гадовага адкрыцьця старэйшых класаў да складу поўнай гімназіі. 2) У выніку гэтага ў 1907 г. утрымальнікі пабудавалі сьпецыяльна для гімназіі каменны двухпавярховы дом, пры гэтым пабудавалі дом коштам у 15100 руб. 3) У 6-класным складзе ўстанова таксама выявіла сваю працаздольнасьць дэпутатскія экзамены прайшлі з поўнай пасьпяховасьцю — не вытрымаўшых не было. 4) Каб стаць паўнапраўным на чале сваёй гімназіі, Ф.Л.Навіцкі, пакінуўшы педагагічную дзяржаўную службу паступіў у С.-Пецярбургскі ўніверсітэт і атрымаў неабходны адукацыйны ЦЭНЗ 5) На працягу ўсяго дзевяцігадовага існаваньня навучальнай установы ўтрымальнікамі зьвярталася асаблівая ўвага на ўзмацненьне хрысьціянскага элементу і таму што год вызваляліся ад платы за навучаньне 9-12 хрысьціянскіх дзяўчынак бяднейшага насельніцтва". 23 сакавіка 1910 года (Пратакол № 6) "...Папячыцельская рада знайшла: 1) што г. Ліда зьяўляецца па колькасьці насельніцтва самым буйным павятовым горадам Віленскай губерні і ў той жа час уяўляе вузлавы пункт пры перасячэньні Палескай лініі зь Мікалаеўскай, дзякуючы чаму колькасьць жыхароў у ёй хутка ўзрастае, у выніку ў гор. Лідзе акрамя прыватнай жаночай першаразраднай 7- класнай навучальнай установы сп. сп. Навіцкіх існуе прыватная 4-кл. жаночая габрэйская навучальня з правамі для навучэнак сп-ні Цыпкінай; 2) што пытаньне аб ператварэньні прыватнай 4- кл жаночай навучальнай установы у поўную 7-кл. гімназію падымалася Віленскай дырэкцыяй народных навучальняў яшчэ ў 1906 годзе, атрымала ва Ўправе акругі развязак у сэнсе частковага прысваеньня правоў толькі для навучэнак; 3) што прыватная жаночая першаразрадная 7-кл. навучаль-ная ўстанова сп.сп. Навіцкіх памяшчаецца ў сьпецыяньна пабудаваным пад гэтую навучальную ўстанову зручным каменным доме і забясьпечана ў дастатковай колькасьці навучальнымі дапаможнікамі і кабінетамі; 4) што навучальна-выхаваўчая справа пастаўлена ў гэтай навучальнай установе цалкам станоўча, што пацвярджаецца шэрагам рэвізій і водгукамі дэпутатаў ад Управы навучальнай акругі, што прысутнічалі паводле прызначэньня ад Управы акругі на экзаменах у гэтай навучальнай установе у канцы 1906-7, 1907-8 і 1908-9 гадоў; 5) што, як утрымальнікі гэтай навучальнай установы, так і ўвесь выкладчыцкі персанал гэтай навучальнай установы вядуць навучальна-выхаваўную справу правільна і ўмела; 6) што вызначэньнем Папячыцельскай Рады ад 22 красавіка 1909 г. (прат. № 8, арт.4) гэтая навучальная ўстанова ўжо прызнана на грунце дастаткова сур'ёзных зьвестак вартай прысваеньня правоў для навучэнак і 7) што гарадзкое грамадзкае кіраваньне ніякіх гарантый для матэрыяльнага забясьпечаньня казённай сярэдняй навучальнай установы ў гор. Лідзе даць не можа. 3 бачнасьці выкладзенага і прыняўшы да ўвагі, што жаночая гімназія ў гор. Лідзе праектавана пры складаньні школьнай сеткі па Віленскай губерні і што жаночая навучальная ўстанова Навіцкіх паступова развіта да поўнага 7-кл складу, Папячыцельская рада ПАСТАНАВІЛА: прасіць сп. Міністра Народнай Асьветы аб ператварэньні прыватнай першаразраднай 7-кл жаночай навучальнай установы, трыманай у гор. Лідзе Віленскай губерні, у годнасьці настаўніка гімназій і прагімназій Ф.Л. Навіцкага і яго жонкаю В.С. Навіцкай, урадж. Шыльдар-Шульднер, у паўнапраўную прыватную жаночую гімназію Міністэрства Народнай Асьветы паводле палажэньня 24 ліпеня 1910г. На імя Папячыцеля Віленскай навучальнай акругі атрымана паведамленьне зь Міністэрства народнай Асьветы ад 27 чэрвеня 1910 года за № 1804 наступнага зьместу; "Гасудар-імператар згодна з усепадданейшым дакладам Сп. Міністра, у 21-ы дзень гэтага чэрвеня усяміласьцівейша даў дазвол на ператварэньне прыватных жаночых навучальных установаў 1-га разрада, трыманых С.Г. Грачанінавай у гор. Вільні, Е.Д. Рэйман у гор. Менску і Ф.Л. і В.С. Навіцкімі у гор. Лідзе, у жаночыя гімназіі... Паведамляючы пра такое Высачайшае павяленьне даводжу да ведама Вашага Правасхадзіцельства, што Міністэрства Народнай Асьветы дазваляе ператварыць з пачатку 1910-11 навучальнага года прыватныя ўстановы Грачанінавай , Рэйман і Навіцкіх у жаночыя гімназіі на поўным грунце Палажэньня 24 траўня 1870 г. з выкананьнем ніжэй назначаных умоваў; 1) каб пры названых навучальных установах былі заснованы рады, 2) каб утрымальніцы навучальных устаноў, калі будуць абраны гэтымі радамі на пасаду начальніцы, атрымоўвалі жалаваньне толькі згодна з прызначэньні радаў і падпарадкоў-валіся ім у разьмеркаваньні сум; 3) каб зборы платы за навучаньне акрамя сум на ўтрыманьне паньсіёна) былі ўласнасьцю не асоб, якія ўтрымоўваюць навучальныя ўстановы, а саміх устаноў і рэшткі ад збору перадаваліся ў грашовы фонд установаў і 4) каб настаўнікі і настаўніцы мелі такую колькасьць крокаў, якая вызначана для выкладчыкаў і выкладчыц ва ўрадавых жаночых гімназіях". У той далёкі час у Лідзе былі і іншыя падобныя ўстановы (гарадская навучальня, павятовая навучальня і жаночая прыходская навучальня), але толькі будынак 3-й сярэдняй школы нагадвае нам пра тое, што тут некалі была створана жаночая прыватная гімназія, якая давала дзяўчатам сярэднюю адукацыю. 1 ў гэтым бясспрэчная заслуга выдатнай асьветніцы Марыі Канстанцінаўны Навіцкай. Надрукавана ў “ Лiдскiм Летапiсцу” № 6 - 7.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Лідзкая жаночая гімназія


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.