Вайна 1920 года і Беларусь: вызваленне ці акупацыя?

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ

Все свежие публикации

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Вайна 1920 года і Беларусь: вызваленне ці акупацыя?. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь глазами птиц HIT.BY! Звёздная жизнь KAHANNE.COM Мы в Инстаграме
Система Orphus

Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2003-02-16

Кiрыл Маль Савецка-польская вайна 1920 г. была адной з самых значных i драматычных старонак нашай гiсторыi XX стагоддзя. Падзеi 1920 г., як сцвярджаў вядомы польскi пiсьменнiк i публiцыст Збiгнеў Залускi, "... стварылi новае матэрыяльнае становiшча, новую рэальнасць быцця Расii, Беларусi i Украiны, а ў пэўнай ступенi i Польшчы"1. Не выпадкова савецка-польская вайна заўсёды выклiкала цiкавасць як айчынных, так i замежных даследчыкаў. Аднак сярод значнай колькасцi гiстарычных прац няма амаль нiводнай, прысвечанай месцу Беларусi ў савецка-польскiм канфлiкце, уплыву падзей 1920 г. на ейны лёс. Савецкая гiстарыяграфiя заўсёды лiчыла паход Чырвонай Армii вызваленнем беларускага i ўкраiнскага народаў з-пад польскай акупацыi. Цi гэта на самой справе было так? Увесну 1920 г. грамадзянская вайна, што ахапiла велiзарныя абшары былой Расiйскай iмперыi, у еўрапейскай часцы Расii ў асноўным завяршылася. Часткi барона Ўрангеля, заблакаваныя ў Крыме, не ўяўлялi сур'ёзнай пагрозы бальшавiцкаму рэжыму. Гэтая адносная, хоць i не канчатковая, стабiлiзацыя ўнутранага становiшча дала магчымасць бальшавiкам звярнуцца да Еўропы i зноў вярнуцца да паўсталага яшчэ пад час нямецкай рэвалюцыi праекту сусветнай класавай вайны супраць iмперыялiзму. Польшча, якая, па словах Сталiна, была "контрреволюционным барьером между революционным Западом и социалистической Россией", стала ворагам нумар 1 для РСФСР, i менавiта праз яе "труп" праходзiў шлях Чырвонай Армii, якая несла на сваiх штыках "мiр" i "шчасце" ўсiм народам Еўропы. Цi iмкненне "ашчаслiвiць" увесь свет было такiм наiўна шчырым, цi за iм, як за шырмай, хавалiся iншыя, больш прагматычныя планы? Як нi дзiўна, адказ на гэтае пытанне можна знайсцi ў працах У.Ленiна, дзе той кранае падзеi Французскай рэвалюцыi. Правадыр расiйскага пралетарыяту пiсаў, што "из национальных французских войн получились империалистические, породившие в свою очередь национально-освободительные войны против Наполеона"2. Прыкладна тую ж эвалюцыю мы можам заўважыць i ў знешняй палiтыцы Савецкай Расii. Нават калi дапусцiць, што бальшавiцкiя лiдары iмкнулiся папросту пашырыць сацыялiстычныя заваёвы на ўсю Еўропу, нельга не прызнаць, што аб'ектыўна яны стваралi падставы для таталiтарнай iмперскай сiстэмы. Хацелi таго цi не, а "война за независимость России, за её союз с социалистической Польшей и с пролетариями Европы и всего мира"3 была пачаткам iмперскай экспансii Расii на Захад, гэтаксама, як калiсцi пачаткам iмперскай экспансii стаў паход у Iталiю тады яшчэ рэвалюцыйнага генерала Напалеона Банапарта. Мiжнародная сiтуацыя для бальшавiкоў, аднак, была не такая спрыяльная, як для французскiх "краманьёлаў", якiм супрацьстаялi старыя, струхлелыя еўрапейскiя манархii. Сусветная сацыялiстычная рэвалюцыя не карысталася такой папулярнасцю, як iдэi свабоды, роўнасцi i братэрства. У вынiку прамыслова адсталая Расiя апынулася перад развiтай, моцнай Еўропай, i яе ўшчэнт разграмiлi ў першай жа бiтве. Час рэваншу надышоў значна пазней, калi праведзеная праз сталiнскую iндустрыялiзацыю i рэпрэсii Расiя была ператворана ў моцную, добра ўзброеную таталiтарную iмперыю - СССР. У тых грандыёзных планах "вызваленне" Беларусi не было нi галоўнай, нi нават другараднай мэтай. БССР, створаная бальшавiкамi ў 1919 г., а потым iмi ж разбураная i адноўленая ў лiпенi 1920 г., пад час наступу Чырвонай Армii, аўтаматычна ўваходзiла ў будучую сацыялiстычную Еўропу. А пакуль гэтая новая Еўропа яшчэ не стварылася, бальшавiкi планавалi скарыстаць Беларусь у сваiх ваенна-стратэгiчных мэтах. Перш за ўсё чырвоныя камандзiры разглядалi Беларусь як плацдарм аперацыяў супраць Польшчы, з якога было зручна весцi далейшае наступленне на Варшаву. Па планах бальшавiцкага камандавання, беларускiя землi мусiлi стаць галоўным тэатрам баявых дзеянняў, бо геаграфiчныя i палiтычныя ўмовы тут былi самыя спрыяльныя для шырокамаштабнага наступу4. Праўда, пэўны клопат спачатку выклiкала пазiцыя Лiтвы, якая магла пагражаць праваму флангу наступаючых армiй, але бальшавiкi вырашылi i гэтую праблему, "купiўшы" нейтралiтэт Лiтоўскай дзяржавы часткаю беларускiх земляў. Згодна з умовамi мiрнай дамовы, падпiсанай памiж Савецкай Расiяй i Лiтвой, да апошняй адыходзiла практычна ўся паўночна-заходняя частка сённяшняй Беларусi са Смаргонню, Ашмянамi, Лiдай i Горадняй. Больш за тое, бальшавiкi абавязалiся выплацiць Лiтве 3 мiльёны рублёў золатам5. Апрача гэтага, бальшавiкi глядзелi на Беларусь як на дэмаграфiчную базу для папаўнення сваiх армiяў мясцовым насельнiцтвам. Такая iдэя належала камандуючаму Заходнiм фронтам Мiхаiлу Тухачэўскаму,6 якi паспрабаваў ажыццявiць яе яшчэ ў траўнi 1920 г., калi рыхтаваў другое наступленне сваiх армiй. Аднак нi мясцовыя жыхары прызыўнога ўзросту, нi дэзерцiры, што хавалiся па вёсках, не спяшалiся iсцi на фронт ваяваць за справу, якую не разумелi i не падтрымлiвалi. Таму камандаванне Заходнiм фронтам пайшло на жорсткiя меры. У месцах, дзе праходзiў набор папаўнення, з 15 траўня да 1 чэрвеня праводзiлася так званая кампанiя па барацьбе з дэзерцiрствам, якая, па сутнасцi, была адным з актаў бальшавiцкага тэрору i рабавання насельнiцтва. Спецыяльныя часовыя надзвычайныя камiсii пры дапамозе асобных узброеных аддзелаў, у кожным з якiх было па 300 штыкоў i 50 шабляў, ладзiлi сапраўднае паляванне, што ахапiла Смаленскую, Гомельскую i часткова Вiцебскую губернi. Вобласць, у якой адбывалася аперацыя, абвяшчалася на ваенным становiшчы, i ўзброеныя групы праводзiлi аблавы. Тых, хто адмаўляўся iсцi на фронт, расстрэльвалi без усялякай лiтасцi. У iншых канфiскоўвалi маёмасць i прымушалi iсцi ў армiю7. Маёмасць забiралi i ў тых, хто хаваў у сябе дэзерцiраў. Так, у Гомелi па загаду Л.Троцкага ў сем'ях так званых укрывальнiкаў адбiралi коней, жывёлу i асабiстую маёмасць - нават "независимо от предания трибуналу"8. Гэта быў толькi пачатак рабавання Беларусi, якое дасягнула апагею пад час наступу Заходняга фронту. Бальшавiкi разглядалi i без гэтага спустошаныя беларускiя землi як базу харчавання i задавальнення iншых патрэбаў армii. Як пiсаў потым камандуючы 4-й армiяй Е.Сяргееў, франтавыя тылы былi настолькi невялiкiя, "что любые их переброски не особенно стесняли войска, возложившие все свои упования почти исключительно на местные средства"9. Зборам харчавання для Чырвонай Армii займалiся спецыяльныя ограны - апрадкомы. Звычайна яны патрабавалi ад той цi iншай воласцi выканання пэўных нормаў па пастаўцы хлеба, якi рэквiзаваўся для армii. Тэрмiны выканання такiх нормаў былi вельмi жорскiя, i калi вёска цi воласць спазнялiся, апрадкомы рэквiзавалi ўсе "100 % без учёта каких-либо остатков по нормам; в случае же сознательного скрытия излишков нарядку с продуктами конфискуется весь скот и лошади"10. Аднак, нават калi мясцовыя жыхары i выконвалi нормы апрадкомаў у вызначаны тэрмiн цi па развёрстцы, яны ўсё роў-на не былi застрахаваныя ад паўторнага наведвання рэквiзiцыйных аддзелаў. Апрадкомы маглi правесцi рэквiзiцыi нават у тых вёсках, дзе ўжо праводзiлася харчразвёрстка11. Дзейнасць апрадкомаў наогул хутка выйшла з-пад усялякага кантролю. Арганiзаванае рабаўнiцтва стала неарганiзаваным i дасягнула такiх памераў, што камандаванне чырвоных было вымушана канстатаваць у спецыяльным загадзе: "Красноармейцы, прикомандированные к опродкомам и агентам последних, чинят над населением безобразные насилия и забывают дисциплину, обязательную для каждого солдата Красной Армии"12. Актыўна рабавалi мясцовае насельнiцтва i звычайныя армейскiя часткi. У свой час пра гэта пiсалi нават камандзiры Чырвонай Армii, праўда, яны называлi рабаўнiцтва больш мякка - словам "самоснабжение". Асаблiва вылучалiся ў гэтым палкi чырвонай коннiцы, якiя, са словаў Е.Сяргеева, "... вели войну несколько по заветам средних веков, чередуя лихие удары по противнику с излишне внимательным отношением к пожиткам местного населения"13. Пагроза спусташэння навiсла не толькi над звычайнымi сялянамi, але нават i над новаспечанымi савецкiмi гаспадаркамi, якiя таксама не ўнiклi разгрому, як, напрыклад, у Лепельскiм павеце Вiцебскай губернi14. Але больш за ўсё не пашанцавала былым маёнткам, якiя яшчэ захавалiся да таго часу. "Трудная задача предстояла агитаторам, - пiсаў Сяргееў, - убедить батрацкие группы принять в свои руки помещичьи хозяйства, от которых часто оставались одни головешки и рога убитого на мясо "животного инвентаря""15. Нехта можа заўважыць, што "самоснабжение" войска - з'ява натуральная i заўсёдная для выпадкаў, калi цэнтралiзаванае забеспячэнне прадуктамi недастатковае, або наогул адсутнiчае. Але чырвоныя займалiся рабаваннем не з прычыны цяжкага становiшчам з харчаваннем. Апрадкомы добра рабiлi сваю справу i забяспечвалi войска ўсiм неабходным, пастаўлялi нават больш, чым гэтага патрабавалася. Паводле дадзеных штаба Чырвонай Армii, у час рашучых аперацыяў 707 700 чалавек войска Заходняга фронту былi забяспечаны: мукой - на 111,07%; крупамi - на 96,3%; мясам i рыбай - на 137,8%; тлушчамi - на 61%; зернем-фуражом - на 80,6%16. Такiм чынам, прычынай рабавання была не нястача харчу (гэта яшчэ можна было б зразумець). Звычаi грамадзянскай вайны настолькi глыбока ўкаранiлiся ў Чырвоную Армiю, што яны аўтаматычна перанеслiся i на савецка-польскi фронт. Камандаванне бальшавiкоў, якое складалася ў асноўным з прафесiяналаў былой царскай армii, добра разумела, што ў рабаў-нiцтве войска разлагаецца, i спрабавала спынiць цi хаця б абмежаваць гвалтоўныя рэквiзiцыi. Але абабранаму мясцоваму жыхарству ад гэтага не было лягчэй, бо такiя захады амаль не мелi поспеху. "Несмотря на приказ армиям Западного фронта от 17 марта №77 - канстатавалася у спецыяльнай тэлеграме камандарма 15-й i 16-й армiяў, - всё ещё продолжают поступать сведения о вмешательстве войск и войсковых начальников в работу местных продорганов, а также самочинных реквизициях и незаконных насильственных приёмах самоснабжения помимо продорганов за счёт ресурсов местного населения"17. У вынiку беларускiя вёскi былi так спустошаны, што бальшавiкi ўжо не змаглi атрымаць у iх нiякiх прадуктаў пад час адыходу сваiх армiяў ад Варшавы. Як даносiў М.Тухачэўскi, "ввиду бедности населения заготовок вести нельзя"18. Можна доўга прыводзiць факты таго, як Беларусь рабавалася пад час вайны 1920 г. i пасля яе заканчэння. Аднак i ўжо прыведзенага дастаткова, каб прыйсцi да высновы: для Беларусi паход Чырвонай Армii быў не вызваленнем ад польскай акупацыi, а чужым нашэсцем, якое несла ўсё, чым звычайна i характарызуецца ўсялякае нашэсце - рабункi i гвалт. Менавiта як да захопнiкаў i ставiлася да бальшавiкоў значная частка беларускага насельнiцтва. Ужо ў самым пачатку вайны беларускiя сяляне, пазнаўшыя савецкую ўладу яшчэ ў 1918-1919 г., мякка кажучы, не выяўлялi вялiкай радасцi з нагоды iх "вызвалення" бальшавiкамi. У кожным разе, як ужо гаварылася вышэй, яны не збiралiся разам з Чырвонай Армiяй "вызваляць" свае землi ад палякаў, i бальшавiкi мусiлi пайсцi на жорсткiя захады, каб прымусiць мясцовых жыхароў iсцi у войска. У далейшым сiтуацыя з прызывам мясцовага насельнiцтва ў Чырвоную Армiю не палепшылася. Пад час адыходу бальшавiкоў ад Варшавы яны зноў iмкнулiся папоўнiць страты сваiх разбiтых войскаў за кошт беларусаў. У.Ленiн пiсаў 12 жнiўня 1920 г. у лiсце да Э.М.Склянскага: "Не надо ли указать Смигле, что надо поголовно (после сбора хлеба) брать в войско всех взрослых мужчин? Надо. Раз Будённый на юг, надо усилить север"19. Ленiн мае тут на ўвазе прызыў у армiю ўсiх дарослых мужчын менавiта з Беларусi. Аднак, каб не пакiдаць нiякiх сумненняў, прывядзем тэкст яшчэ аднаго лiста, напiсанага крыху пазней,19 жнiўня, яскравым, тыпова "ленiнскiм" стылем. "Необходимо налечь изо всех сил, чтобы белорусские рабочие и крестьяне, хотя бы в лаптях и купальных костюмах, но с немедленной и революционной быстротой дали вам пополнение в тройном и четверном количестве"20. Аднак "белорусские рабочие и крестьяне" не толькi "в лаптях и купальных костюмах", але нават i ў мундзiрах ды ботах не спяшалiся на вайну за савецкую уладу. Прызыўнiкi ўцякалi ў iншыя раёны, а тыя, хто трапляў у войска, нярэдка таксама знiкалi. Сабатаж прызываў i дэзерцiрства былi значнымi нават у часы парамог Чырвонай Армii, а калi разбiтыя пад Варшавай бальшавiцкiя войскi адыходзiлi на ўсход, дык яны набылi катастрафiчныя маштабы. Савецкiя ваенныя i грамадзянскiя ўлады рабiлi ўсё магчымае - ад забароны прызыўнiкам з'язджаць у iншыя раёны да расстрэлу ўцекачоў i зняволення iх сем'яў у канцэнтрацыйным лагеры21, але так i не здолелi выправiць становiшча. Але нават тыя з беларусаў, што засталiся ў войску, змагалiся з палякамi без асаблiвай ахвоты. Наогул, дух фармаванняў Чырвонай Армii Заходняга фронту ў гэтай вайне быў далёка не лепшы, i камандаванне "падбадзёрвала" сваiх жаўнераў так званымi заградатрадамi. Пад час аднаго толькi першага наступлення глаўком С.Каменеў перадаў Тухачэўскаму пяць такiх фармаванняў22. Аднак i такiя метады не дадалi чырвонаармейцам рашучасцi. Амаль усе польскiя камандзiры адзначылi няўпэўненасць, таптанне на месцы буйных частак Чырвонай Армii, асаблiва ў пачатку першага i другога наступленняў. Напрыклад, увесь дзень 4 лiпеня 4-ю армiю чырвоных стрымлiваў адзiн 33 польскi полк з дзесяццю гарматамi23. I ў далейшым, пакуль супрацiў палякаў не быў канчаткова зламаны i iх адступленне не набыло катастрафiчнага характару, бальшавiцкiя войскi дзейнiчалi надзвычай нерашуча. Камандарм Е.Сяргееў у адным з загадаў пiсаў: "Требую прекратить постоянное опасение за фланги и учитывать моральное состояние противника; совершенно недопустимо, чтобы отдельные роты расстроенного противника, случайно не успевшие удрать, принимались бы за свежие полки, под угрозой удара которых задерживалось бы продвижение целых дивизий"24. Справа тут, канешне, не ў нiзкай баяздольнасцi савецкiх войскаў. За два гады грамадзянскай вайны яны набылi дастатковы баявы вопыт. Прычына iх няўпэўненасцi - недахоп баявога духу, што ў сваю чаргу выклiкалася неразуменнем мэтаў гэтай вайны. Нi заклiкi ЦК РКП(б), нi натхнёны зварот Тухачэў-скага не кранулi душы чырвоных жаўнераў. Той жа Е.Сяргееў, адзiн з самых крытычных савецкiх аўтараў, пiсаў: "Ставка на вспышку польской революции могла серьёзно приниматься в расчёт только в политических канцеляриях, да и то достаточно удалённых от фронта. В войсках в это мало верили ..."25. Iснавалi i iншыя формы супрацiву мясцовых жыхароў бальшавiкам, больш актыўныя, чым дэзерцiрства i сабатаж прызыву ў войска. Да iх належалi падпалы ваенных складоў i пашкоджванне чыгуначных шляхоў. Армейскiм уладам давялося ўвесцi адказнасць усяго мясцовага насельнiцтва, якое жыло ў паласе да 15 вёрст ад чыгункi, за стан чыгункi26. Акрамя гэтага, сяляне сабатавалi харчразвёрстку, а калi ўхiлiцца ад яе ўжо не мелi магчымасцi - аддавалi бальшавiкам непрыдатныя прадукты i атручаныя кармы для жывёлы27. У цэлым няўзброеныя формы барацьбы мясцовага насельнiцтва супраць бальшавiкоў былi даволi значнымi i, думаю, сталi адной з прычынаў паразы савецкiх войскаў пад Варшавай. I тут мусiм згадаць, што дачыненне беларусаў да той вайны не абмяжоўвалася адно "мiрным" супрацiвам захопнiкам. Змагалiся яны i са зброяй у руках у складзе польскiх узброеных сiлаў. Дзве дывiзii польскага Паўночнага фронту - 1-я i 2-я Лiтоўска-Беларускiя складалiся з нараджэнцаў Беларусi28. Гэтыя фармаваннi былi цалкам баяздольныя i надзейныя. Пад час бiтвы пад Варшавай 1-я Лiтоўска-Беларуская дывiзiя складала апошнюю рэзервовую частку абаронцаў горада i была ўведзена ў бой пад Радзiмiным,29 а потым, калi пачалося контрнаступленне польскiх армiй, Ю.Пiлсудскi перакiнуў яе ў авангард, каб яна магла браць удзел у вызваленнi сваёй радзiмы30. У 1922 г. дывiзiя была ўзнагароджаная ордэнам Вiртуцi Мiлiтары31. Ва ўзброенай барацьбе супраць бальшавiкоў бралi ўдзел i тыя мясцовыя жыхары, якiя не служылi ў польскiх частках. Часта яны ўтваралi добраахвотныя часткi, якiя разам з палякамi абаранялi свае гарады i мястэчкi, як гэта было, напрыклад, у баях пад Горадняй32. З мясцовых жыхароў складалiся i антыбальшавiцкiя партызанскiя аддзелы ды iншыя фармаваннi, якiя на мове чырвоных называлiся "бандамi". Тэрмiн гэты, ужываны тады бальшавiкамi, не мае нiчога агульнага з сённяшнiм яго сэнсам - арганiзаванымi крымiнальнымi структурамi. Як пiсаў Тухачэўскi, "самоорганизующаяся местная крестьянская власть опирается на местные крестьянские вооружённые формирования, обычно называемые у нас бандами"33. Такiм чынам, любыя сялянскiя ўзброеныя аддзелы, скiраваныя супраць бальшавiзму, атрымлiвалi назву "банды", i такiх "бандытаў" у Беларусi было нямала. Ужо ў траўнi 1920 г., у адказ на кампанiю па барацьбе з дэзерцiрствам, у Вiцебскай, Смаленскай, Гомельскай i Пскоўскай губернях назiраўся рост мясцовага "бандытызму", што i прымусiла Тухачэўскага пакiнуць войскi "ВОХР" у тыле i не даручаць iм баявых задачаў34. Узброеныя антыбальшавiцкiя аддзелы не спынялi сваёй дзейнасцi i пад час вырашальных аперацыяў на фронце. Самым вядомым з iх можна лiчыць аддзел С.Булак-Балаховiча, якi, што праўда, выглядаў больш як рэгулярная частка. Ён браў актыўны ўдзел у восеньскiх баях i адыграў значную ролю ў канчатковай паразе бальшавiкоў. 26 верасня 1920 г. сiлы С.Булака-Балаховiча збiлi часткi 4-й армii ля Невельскай пераправы, падарвалi чыгуначны мост у станцыi Маладковiчы, а потым захапiлi Пiнск, чым прымусiлi бальшавiкоў пакiнуць лiнiю абароны на рацэ Шчары i адысцi на ўсход. Гэты дзёрзкi налёт меў такi рэзананс, што нават Ленiн устрывожыўся. "Запросить условия потери Пинска, - пiсаў ён у спецыяльным пасланнi. - Была ли опасность известна раньше?"35. Дзейнасць узброеных аддзелаў не прыпынiлася з афiцыйным завяршэннем вайны. Рыжскi мiр быў даўно падпiсаны, а бальшавiкi ўсё ўтрымлiвалi на тэрыторыi Беларусi Заходнi фронт. Як пiсалi савецкiя гiсторыкi, "командующему фронтом ещё не раз приходилось разрабатывать и проводить военные операции по ликвидации в Западной Белоруссии (?) эсеро-кулацких мятежей и уничтожению бесчинствующих белогвардейских банд, подстрекаемых и поддерживаемых белополяками"36. Гэтая "ликвидация" ажыццяўлялася надзвычай жорсткiм спосабам. Сам М.Тухачэўскi сведчыў, што метады барацьбы з "бандытызмам" у Беларусi былi ў асноўным "тамбоў-скiя"37. Што такое "тамбоўскiя метады" таварыша Тухачэўскага - цяпер ужо добра вядома. Iх сутнасць у шырокiм выкарыстаннi канцэнтрацыйных лагераў, куды звозiлi сем'i, мужчыны з якiх падазравалiся ва ўдзеле ў барацьбе супраць савецкай улады. Калi ў азначаны тэрмiн "бандыт" не здаваўся - сям'ю ссылалi. Тухачэўскi пiша пра гэта халодна: на ягоную думку, "из репрессий наиболее действительными являются: выселение семей бандитов, укрывающих своих членов, конфискация их имущества и передача советски настроенным крестьянам. Если выселение трудно организовать сразу, то необходимо устройство широких концентрационных лагерей. За укрывательство, за несообщение о местонахождении и действиях бандитов должна быть установлена круговая порука"38. Такiмi вось былi метады "самого гуманного в мире государства" па ўсталяванню ўлады "рабочых i сялян" у Беларусi. Аднак ня гледзячы на ўсё гэта, барацьба супраць бальшавiкоў тут працягвалася амаль да сярэдзiны 20-х гадоў, i толькi ў 1924 г. бальшавiкi адважылiся злiквiдаваць Заходнi фронт. Такiм чынам, як ужо паказана вышэй, жыхары Беларусi не лiчылi бальшавiкоў вызваленцамi. Савецкая ўлада ўспрымала Беларусь як сваю ўласнасць, як тэрыторыю, што натуральна належыць Савецкай Расii. Яе арганiзаванае i неарганiзаванае рабаўнiцтва выклiкала адпаведную рэакцыю насельнiцтва, якое пераважна бачыла ў бальшавiках захопнiкаў i ворагаў. Савецка-польская вайна стала яшчэ адной вялiкай трагедыяй Беларусi. Менавiта ў вынiку падзей 1920-21 г. перш палова, а потым i ўся Беларусь апынулася пад савецкай акупацыяй, якая i вызначыла яе складаны i цяжкi лёс на наступныя 70 гадоў. ДАДАТАК: 1 Залуский З. Пути к достоверности. Приложение к кн: Налеч Д., Налеч Т. Юзеф Пилсудский - легенды и факты. Москва, 1990. С.226. 2 Ленин В.И. Полн. собр. соч. Т.30. С. 5-6. 3 Директивы командования фронтов Красной Армии. Москва, 1974. Т.3. С.13. 4 Тухачевский М.Н. Поход за Вислу. Москва, 1992. С. 36. 5 Документы внешней политики СССР. Москва, 1959. Т.3. С. 38. 6 Тухачевский М.Н. Поход за Вислу. С. 45. 7 Приказание полевому управлению Запасной армии Западного военного округа. Смоленск, 1920. Приказ по Западному военному округу №957. (Далей: Приказание полевому управлению - Ред.) 8 Тамсама. Приказ Реввоенсов. и Наркомата №215 от 10 мая по гор. Гомелю. 9 Сергеев Е. От Двины к Висле. Смоленск, 1923. С. 39. 10 Сборник приказов опродкомам Западного фронта. Смоленск, 1921. С.123-124 (Далей: Сборник приказов - Ред.). 11 Тамсама. С.124. 12 Приказание полевому управлению. Приказ армиям Западного фронта №25. 15 Сергеев Е. От Двины к Висле. С.55. 14 Приказание полевому управлению. Приказ армиям Западного фронта №1741. 15 Сергеев Е. От Двины к Висле. С.82. 16 Какурин Н.Е., Меликов В.А. Война с белополяками 1920 г. Москва, 1925. С. 52. 17 Сборник приказов. С. 91-92. 18 Директивы командования фронтов Красной Армии. Т.3. С.100. 19 Ленин В.И. Полн. собр. соч. Т.51. С. 258. 20 Тамсама. С. 261. 21 Приказание полевому управлению. Приказ армиям Западного фронта от 13 июля 1920 г. Приказ армиям Западного фронта от 16 ноября 1920 г. 22 Директивы командования фронтов Красной Армии. Т.3.С. 39. 23 Пилсудский Ю. Война 1920 г. Москва, 1992. С. 146. 24 Сергеев Е. От Двины к Висле. С. 122. 25 Тамсама. С. 82. 26 Приказание полевому управлению. Приказ армиям Западного фронта №865. 27 Сборник приказов. С. 130. 28 Пилсудский Ю. Война 1920 г. С. 262. 29 Залуский З. Пути к достоверности. С. 263. 30 Пилсудский Ю. Война 1920 г. С. 246. 31 Gomolka K. Polskie ugrupowania polityczne wobec kwestii bialoruskiej 1918-1922. Warszawa, 1992. S.52. 32 Сергеев Е. От Двины к Висле. С. 66. 33 Тухачевский М.Н. Борьба с контрреволюционными восстаниями // Война и революция. 1926. №7/8. С. 7. 34 Какурин Н.Е., Меликов В.А. Война с белополяками. С. 90. 35 Ленин В.И. Полн. собр. соч. Т. 51. С. 291. 36 Иванов В.М. Маршал М.Н.Тухачевский. Москва, 1990. С. 185 37 Тухачевский М.Н. Борьба с контрреволюционными восстаниями // Война и революция.1926. №9. С. 4. 38 Тамсама. С.16.

Комментируем публикацию: Вайна 1920 года і Беларусь: вызваленне ці акупацыя?


Публикатор (): БЦБ LIBRARY.BY

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle

Скачать мультимедию?

подняться наверх ↑

Новые поступления

Выбор редактора LIBRARY.BY:

Популярные материалы:

подняться наверх ↑

ДАЛЕЕ выбор читателей

Загрузка...
подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY


Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY на Ютубе, в VK, в FB, Одноклассниках и Инстаграме чтобы быстро узнавать о лучших публикациях и важнейших событиях дня.