Беларускі нацыяналізм ці нацыяналізм Беларусі? Беларусь у 1990-1996 гг.

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ

Все свежие публикации

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Беларускі нацыяналізм ці нацыяналізм Беларусі? Беларусь у 1990-1996 гг.. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь глазами птиц HIT.BY! Звёздная жизнь KAHANNE.COM Мы в Инстаграме
Система Orphus

Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2003-02-16

Астрыд Зам Яшчэ ўлетку 1990 г. беларускі пісьменнік Алесь Адамовіч выказаў думку, што рэальнай небяспекай для палітыкі перабудовы можа з'явіцца павольнае спаўзанне ў дыктатуру або ў грамадзянскую вайну1. Мінулі гады, і ў Беларусі, якая лічылася спакойнай у палітычным сэнсе краінай, з'явіліся яскравыя прыкметы абедзвюх гэтых небяспек. У цэнтры палітычных баталій — пытанні развіцця і далейшага захавання дзяржаўнай самастойнасці і вызначэння нацыянальнай ідэнтычнасці. У Беларусі, як у ніводнай з краін постсавецкай прасторы, выразна выявілася адна з пяці дылемаў дэмакратыі ва Ўсходняй Еўропе, вызначаная Ядзвігай Станішкіс як супярэчнасць паміж адначасовым утварэннем асаблівага беларускага нацыянальнага ўладнага патэнцыялу, з аднаго боку, і новай формай каланіяльнай дзяржавы пад панаваннем Расіі, з другога2 . Як вядома, для паспяховага працэсу фармавання нацыі вырашальнае значэнне мае наяўнасць у грамадстве перадумоваў і сродкаў нацыянальнай мабілізацыі шырокіх масаў насельніцтва. У сувязі з гэтым беларускае развіццё за апошнія дзесяць гадоў неабходна разглядаць з улікам наяўных гістарычных і культурных традыцый, структур залежнасці рэгіянальнага (асабліва эканамічнага) значэння і дзейнасці палітычных актораў. Ажыццяўленне вызначанай нацыянальнай мадэлі шмат у чым залежыць, з аднаго боку, ад шэрагу складаных узаемасувязяў паміж мэтамі і дзейнасцю элітаў, а з другога — ад сацыяльна-палітычных стэрэатыпаў шырокіх колаў насельніцтва 3. Адсюль вынікае пытанне, якую функцыю выконваюць прэтэнзіі на наяўнасць нацыі або адмова ад іх у працэсе трансфармацыі беларускага грамадства, асабліва калі разглядаць гэта ў сувязі з дэмакратызацыяй і эканамічнай мадэрнізацыяй. Ад пачатку перабудовы ў беларускай палітыцы можна выявіць шэсць вялікіх этапаў: 1. Пачатак грамадскай тэматызацыі нацыянальных пытанняў (канец 1986 — сярэдзіна 1988 г.). 2. Заснаванне і цяжкі працэс станаўлення нацыянальнага руху (кастрычнік 1988 — ліпень 1990 г.). 3. Дзяржаўнае прызнанне нацыянальнай ідэі праз абвяшчэнне суверэнітэту і незалежнасці (ліпень 1990 — чэрвень 1991 г.). 4. Кампраміс паміж нацыянальным рухам і наменклатурай (верасень 1991 — верасень 1992 г.). 5. Рост унутрыпалітычнай канфрантацыі і новае збліжэнне з Расіяй пры ўрадзе Кебіча (кастрычнік 1992 — чэрвень 1994 г.). 6. Змена ўлады ўнутры наменклатуры, пераход да прэзідэнцкай сістэмы кіравання, рост аўтарытарных і новых рэстаўрацыйных тэндэнцый, аднаўленне дыскрымінацыі нацыянальнага руху і заключэнне шырокіх інтэграцыйных дамоваў з Расіяй (з ліпеня 1994 г.). Этнічны падзел Беларусі: 1959 1970 1989 Беларусы 81,1% 81,0% 77,9% Рускія 8,2% 10,4% 13,2% Палякі 6,7% 4,3% 4,1% Украінцы 1,7% 2,1% 2,9% Яўрэі 1,9% 1,6% 1,1% Астатнія 0,4% 0,6% 0,8% Поўная колькасць жыхароў 8,1 млн. 9,0 млн. 10,2 млн * - Крыніца: Astrid Sahm. Die weisrussische Nationalbewegung nach der Katastrophe von Tschernobyl 1986—1991. Munster, 1994. Паспяховая інтэграцыя Беларускай ССР у Савецкі Саюз Да XX ст. дзяржавы з назвай Беларусь у свеце не існавала, а адзіная пісьмовая мова была створана толькі ў 1918 г., калі Браніслаў Тарашкевіч выдаў першую беларускую граматыку. З XIII ст. сённяшнія беларускія землі былі часткай то Вялікага Княства Літоўскага, то Рэчы Паспалітай, то царскай Расіі, а значыць, полем розных культурных і палітычных уплываў. Для нацыянальна арыентаваных гісторыкаў Вялікае Княства Літоўскае з'явілася (на падставе канцылярскай мовы, якая існавала тут да 1697 г.) уласна беларускай дзяржавай або хоць бы федэратыўным утварэннем, фармаванню якога ў вялікай ступені паспрыялі беларускія землі. У супрацьвагу гэтаму меркаванню, у савецкай гістарыяграфіі Беларуская ССР лічылася першай формай беларускай дзяржаўнасці. Беларуская Народная Рэспубліка (БНР), якая праіснавала толькі некалькі тыдняў і да якой станоўча ставяцца сённяшнія беларускія нацыяналісты, цалкам ігнаравалася савецкімі гісторыкамі. Тым не менш, у дваццатыя гады на глебе ленінскай палітыкі ў Беларусі, дзе да гэтага часу існавалі чатыры дзяржаўныя мовы (беларуская, руская, польская, яўрэйская), можа, упершыню з'явіліся ўмовы для вольнага развіцця беларускай самасвядомасці. Такім чынам, вырашальная фаза беларускага нацыянальнага станаўлення, па мадэлі Гроха, супала з савецкім часам4. Нізкая ступень пісьменнасці і урбанізаванасці беларусаў (параўнальна з іншымі нацыянальнасцямі, што жылі ў рэспубліцы) у 30-х г.5, калі пачаліся першыя мерапрыемствы русіфікацыі; вялікая колькасць ахвяраў рэпрэсій (нават паводле вельмі асцярожных дадзеных, каля 600 000 чалавек, гэта значыць 6% насельніцтва БССР у 1939 г.)6; значныя разбурэнні і страты ў часе нямецкай акупацыі 1941—1944 г., калі краіна была амаль цалкам разбурана, 2,5 млн., або кожны чацвёрты жыхар рэспублікі, былі забітыя (толькі ў 1970 г., паводле перапісу насельніцтва, у БССР быў дасягнуты ўзровень 1939 г., згодна з савецкімі дадзенымі, матэрыяльныя страты за час вайны склалі 40% гадавога нацыянальнага прыбытку БССР даваеннага часу)7 — усе гэтыя абставіны зрабілі амаль немагчымай кансалідацыю беларускай эліты. Для калектыўнай памяці беларусаў другая сусветная вайна з'явілася найважнейшай падзеяй XX ст., таму жаданне прадухіліць вайну, абумоўленае вопытам пакут насельніцтва за ваенным часам, з'яўляецца істотным элементам беларускага менталітэту. З іншага ж боку, фармаванню рэгіянальнай, інтэграванай у савецкую сістэму самасвядомасці спрыяў вопыт партызанскага супраціву і створаны беларускімі партыйнымі правадырамі, асабліва П. Машэравым (1965—1980), маляўнічы вобраз гераічнай партызанскай рэспублікі 8. У 70-х г. кіравалі камуністычнай партыяй БССР у бальшыні былыя партызаны, што спрыяла асаблівай закрытасці КПБ. Неабходна адзначыць і тое, што эканамічнае аднаўленне рэспублікі пасля вайны было магчымае толькі з агульнаса юзнай дапамогай — такім чынам, выкарыстанне сістэмай у прапагандысцкіх мэтах моцна зношанага паняцця савецкай салідарнасці з'явілася таксама рэаліяй беларускага грамадства. Пасля 1944 г. у сацыяльна-эканамічнай структуры Беларусі адбыліся вялікія змены: так, напрыклад, у 1985 г. толькі 28,6% насельніц тва было занята ў сельскагаспадарчым сектары, адрозна ад 57,1% у 1961 г. У выніку палітыкі фарсіраванай індустрыялізацыі, а таксама з-за выгнання або фізічнага вынішчэння яўрэйскага і польскага гарадскога насельніцтва ў папярэдні час, гарады ўпершыню набылі беларускі выгляд: у 1959 г. 67% гарадскіх жыхароў складалі беларусы, параўнальна з 38,7% у 1926. А ступень урбанізацыі склала ў 1985 г. 62,0% параўналь на з 30,9% у 1959 г. Аднак неабходна адзначыць, што вынікам працэсу урбанізацыі з'явілася правінцыялізацыя гарадоў, пастаяннае паслаблен не гарадской культуры, якая толькі пачынала нараджацца 9. Да таго ж, эканамічная мадэрнізацыя ў вялікай ступені залежала ад Масквы: так, напрыклад, у 1988 г. 55,4% усіх прадпрыемстваў знаходзіліся ў прамым падпарадкаванні саюзнаму цэнтру10. Паралельна з эканамічным ростам паскорылася і моўная асіміляцыя беларусаў. У 1989 г. 80% беларусаў усё яшчэ вызначалі беларускую мову як родную. Аднак у штодзённым жыцці яе скарыстоўвалі толькі 10,5% беларусаў, а з гарадскога насельніцтва — толькі 1,5%, тымчасам у 1959 г. у Мінску гэты паказчык складаў 48,66%. Гэтыя абставіны з'явіліся вынікам свядомай палітыкі выцяснення беларускай мовы з грамадскага жыцця: так, напрыклад, у 70-х г. у гарадах практычна не існавала беларускамоўных школ, і на партыйных сходах ужо не было чуваць беларускага слова, у адрозненні ад часу, калі на пасадзе першага сакратара партыі знаходзіўся К.Мазураў (1956—1965). Такім чынам, русіфікацыя, рост дабрабыту насельніцтва і ўплыў другой сусветнай вайны на беларускі менталітэт з'явіліся галоўнымі фактарамі, якія паспрыялі паспяховай інтэграцыі БССР у Савецкі Саюз. Гэты працэс характарызаваўся фактычнай кансервацыяй нацыянальнай нявызначанасці: «Беларускі савецкі гараджанін практычна нічым не адрозніваўся па культуры ад рускага, размаўляў (і працягвае размаўляць) па-руску і беларускай мовы не ведае або ведае дрэнна. Пры гэтым ён дакладна разумее, што з'яўляецца беларусам, грамадзянінам БССР — раўнапраўнай савецкай рэспублікі і нават сябры ААН, і што яго родная мова — беларуская» 11. Поўнаму спыненню існавання беларускай нацыі перашкаджалі асновы савецкай нацыянальнай палітыкі, такія як: існаванне нацыянальна вызначанай тэрыторыі, перавага тытульнай нацыі пры размеркаванні пасадаў у мясцовых органах улады, нацыянальна вызначаныя навуковыя і мастацкія саюзы, а таксама пяты пункт, які фіксаваў нацыянальнасць, што, у першую чаргу, вызначалася паходжаннем. Таму ва ўмовах перабудовы была магчымая рэмабілізацыя беларускай нацыянальнай свядомасці, хоць гістарычныя і рэальныя перадумовы для гэтага яшчэ выразна не вызначыліся 12. Цяжкае стварэнне нацыянальнага руху ў беларускай «Вандэі перабудовы» Першыя прыкметы пачатку грамадскай нацыянальнай дыскусіі з'явіліся ўжо ў снежні 1986 г., калі 28 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі звярнуліся з лістом да Генеральнага сакратара кампартыі М.Гарбачова, якога заклікалі зрабіць усё для выратавання беларускай мовы, што знаходзіцца пад пагрозай вымірання. Улетку 1988 г. археолаг Зянон Пазняк у Курапатах, у лесе недалёка ад Мінска, знайшоў пахаванні каля 30 000 чалавек, расстраляных НКУС у канцы 30-х г. Апублікаван не дадзеных пра гэтыя раскопкі ў газеце Саюза пісьменнікаў «Літарату ра і мастацтва» мела вынікам стварэнне Беларускага Народнага Фронту за перабудову «Адраджэньне» на чале з Пазняком. Такім чынам, Беларускі Народны Фронт з'явіўся старэйшай сярод падобных арганізацый былога Саюза пасля трох прыбалтыйскіх. Цэнтральнымі пунктамі першай, прынятай у 1989 г., праграмы БНФ былі: увядзенне «поўнага гаспадарчага разліку», вяртанне да ленінскай нацыянальнай палітыкі, а таксама дзяржаўны суверэнітэт БССР у межах адноўленага Саюза. Думка пра выхад са складу Савецкага Саюза ўпершыню сфармулява ная старшынёй Народнага Фронтy ўжо ў выступленні на другім кангрэсе Латвійскага Народнага Фронту 8 кастрычніка 1989 г. Неўзабаве з пададзенай З'езду Народных Дэпутатаў перадвыбарчай праграмы знікла пазітыўнае стаўленне да ленінізму, а 23—24 сакавіка 1991 г. на другім кангрэсе ў Мінску рухам са сваёй назвы быў выкраслены дадатак «за перабудову» 13. Дзякуючы поспехам у сферы эканомікі, палітычнае кіраўніцтва БССР не бачыла падставаў для пераймання вопыту гарбачоўскіх рэформаў. Яно арыентавалася на захаванне палітычнай еднасці кампартыі і на значнае абмежаванне дзейнасці новых нефармальных арганізацый, што нараджаліся ў рэспубліцы. У кастрычніку 1988 г. КПБ прыняла рашэнне аб несумяшчальнасці адначасовага сяброўства ў КПБ і БНФ14. Рэпрэсіўны характар КПБ яскрава выявіў сябе ў выкарыстанні сілы з боку міліцыі і частак АМАПа ў адносінах да дэманстрантаў, якія хацелі ўшанаваць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Дзень усіх святых (Дзяды) у Мінску 30 кастрычніка 1988 г. Жорсткі разгон дэманстрацыі, які пазней ацэньваўся як папярэднік тбіліскіх і вільнюскіх падзеяў, выклікаў хвалю абурэння як у рэспубліканскім, так і ў агульнасаюзным маштабе, у выніку чаго пісьменнік Алесь Адамовіч назваў рэспубліку «Вандэяй перабудовы». БНФ быў афіцыйна зарэгістраваны толькі ў чэрвені 1991 г., калі ў яго шэрагах налічвалася каля 150 000 чалавек. Да гэтага часу Фронт быў вымушаны весці працу ў нелегальным становішчы і залежаў ад дапамогі перш за ўсё літоўскага Народнага Фронту «Саюдзіс», а таксама розных навуковых, мастацкіх і экалагічных таварыстваў Беларусі. Так, устаноўчы кангрэс БНФ адбыўся летам 1989 г. у Вільнi, яго друкаваныя органы «Навіны БНФ» і «Белoрусcкая трибуна» выходзілі з 1988 да 1990 г. у Літве. Пасля закрыцця «Белорусской трибуны» ў 1990 г. БНФ больш не меў рускамоўнай газеты, што павінна было значна абмежаваць яго папулярнасць сярод насельніцтва. У 1990 г. у рэспубліцы друкаваліся больш за 50 нефармальных газет і часопісаў. З улікам адсутнасці вялікага вопыту самвыдатаўскай культуры можна сцвярджаць пра значнае развіццё неафіцыйнай прэсы (хоць на той час у Эстоніі выдавалася больш за 300 назваў аналагічнай перыёдыкі). Аднак відавочна, што гэты нефармальны сектар друку не быў у стане супрацьстаяць паклёпніцкім кампаніям, якія разгарнуліся ў афіцыйных сродках масавай інфармацыі. Грунтам для гэтых кампаній была прапаганда БНФ беларускай нацыянальнай сімволікі — герба «Пагоня» і бел-чырвона-белага сцяга, якія выкарыстоўваліся таксама беларускімі нацыяналістамі ў часы першай і другой сусветных войнаў, што і паслужыла для КПБ падставай, каб заклеймаваць БНФ як фашысцкую арганізацыю 15. З прычыны моцнага ціску з боку дзяржаўных структураў развіццё іншых невялікіх партый да 1994 г. было магчымае толькі ў ценю Беларускага Народнага Фронту, які ўсё больш пераўтвараўся ў апорную канструкцыю, хоць яшчэ заставаўся галоўнай нацыянал-дэмакратычнай апазіцыйнай сілай. Іншымі значнымі партыі, што з'явіліся ў 1990 г., былі Беларуская Сацыял-Дэмакратычная Грамада (БСДГ), якая з часам адышла ад радыкальнага антыкамуністычнага курсу БНФ, і Аб'яднаная Дэмакратычная Партыя Беларусі (АДПБ), якая выступала за рашучы рынкавы курс. Да таго ж, бальшыня іншых дробных партый не прымала стыль кіраўніцтва ўнутры БНФ, цалкам сканцэнтраваны на асобе Пазняка, часам нават да яго абагаўлення 16. У час выбараў у Вярхоўны Савет увесну 1990 г., з-за цяжкіх умоваў перадвыбарчай барацьбы, БНФ змог атрымаць толькі 27 дэпутацкіх месцаў з 360, кандыдатуры ж дэмакратычнага блоку атрымалі ў агульнай колькасці каля 60 месцаў. Рэспубліка Беларусь — нежаданы прадукт працэсу распаду Савецкага Саюза? Для таго, каб супрацьстаяць палітычнай апазіцыі і саступіць ціску савецкага цэнтра ў правядзенні рэформаў, КПБ згадзілася пайсці на некаторыя саступкі ў галіне нацыянальнай палітыкі. На X пленуме ЦК у чэрвені 1989 г. партыя вырашыла асудзіць сваю палітыку «нацыянальнага нігілізму» ў мінулым і абвясціла сваёй ініцыятывай палітыку «нацыянальнага адраджэння». Рэальнай прыкметай гэтай змененай тактыкі з'явілася прыняцце 26 студзеня 1990 г. напярэдадні выбараў у Вярхоўны Савет БССР «Закона аб мове», у выніку чаго беларуская мова атрымала статус адзінай дзяржаўнай мовы. Яшчэ раней сенсацыйным з'явілася прызнанне ў студзені 1992 г. дзяржаўнай следчай камісіяй пахаваных у Курапатах ахвярамі сталінскіх рэпрэсій. Але гэты крок ў першую чаргу неабходна разглядаць у рэчышчы польска-савецкіх расследаванняў расстрэлаў польскіх афіцэраў у Катыні, а не як вынік унутрыбеларускага грамадскага кансэнсуса. У канцы 1990 г., калі ў БССР упершыню пасля другой сусветнай вайны паказчык нацыянальнага прыбытку зменшыўся да 1,4% і, такім чынам, эканамічны крызіс савецкай сістэмы ахапіў і Беларусь, урад пад кіраўніцтвам В.Кебіча зрабіў стаўку на гарызантальныя сувязі з асобнымі саюзнымі рэспублікамі. Такім чынам, Кебіч, ранейшы старшыня Дзяржплана, прадстаўнік фракцыі «прамыслоўцаў», або камуністаў-прагматы каў у КПБ, фарсіраваў працэс эканамічнай самастойнасці рэспублікі. Фактычна КПБ здолела захаваць адзінства на працягу ўсяго часу перабудовы. «Беларуская партыйная эліта — больш шчыра савецкая, чым эліта іншых рэспублік, не захопленая агульнай нацыянальнай хваляй (...), не спарадзіла ніякіх аналагаў Краўчуку, Гарбунову і Бразаўскасу» 17. Толькі некалькі вядомых партыйных функцыянераў 80-х г. канчаткова перайшлі ў нацыянал-дэмакратычны лагер, напрыклад, былы сакратар Мінскага камітэта партыі па ідэалагічных пытаннях Пётр Краўчанка, кіраўнік Міністэрства замежных спраў Беларусі з 1990 да 1994 г., зрабіўся значнай фігурай у беларускай сацыял-дэмакратыі. Ды ў чэрвені 1991 г. 33 дэпутаты стварылі фракцыю «Камуністы за дэмакратыю» пад кіраўніцт вам А.Лукашэнкі, які ў ліпені 1994 г. быў абраны першым прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 18. Галоўная прычына страты даверу да камуністычнай партыі і маскоўскага цэнтралізму ў БССР была ў трохгадовай палітыцы замоўчвання сапраўдных маштабаў Чарнобыльскай катастрофы, якая наклала вялікі адбітак на рэспубліку: у красавіку 1986 г. 70% усіх радыеактыў ных выкідаў прыйшліся на БССР і закранулі 22% яе тэрыторыі з 2,2 мільёнамі насельніцтва. Аднак толькі 2 лютага 1989 г. з'явіліся першыя карты радыеактыўнага забруджвання мясцовасцяў (у тым ліку дзякуючы намаганням БНФ). У сувязі з гэтым замоўчванне наступстваў Чарнобыльскай катастрофы разглядалася як свядомы «генацыд» у дачыненні да беларускага народа з боку Масквы і партыі і было пастаўлена ў адзін шэраг са сталінскімі рэпрэсіямі і постсталінскай русіфікацыяй. Такое адзінства гістарычнага вопыту знішчэння народа ў савецкай сістэме з'явілася істотным палітычным аргументам для абгрунтавання неабходнасці нацыянальнай незалежнасці. Менавіта на гэтым БНФ заснаваў сваю праграму «маральнага аздараўлення», каб гарантаваць «захаванне нацыі». Акцыі пратэсту і страйкі 1989-90 г. з удзелам вялікай колькасці людзей з забруджаных абласцей з'явіліся важкай падставай прыняцця беларускім праламентам 27 ліпеня 1990 г. Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР19. Новы нацыянальны курс павінен быў паспрыяць пашырэнню доступу да заходніх крыніц дапамогі, тым больш, што для гэтай мэты рэспубліка як сябра-заснавальнік ААН мела спецыяльнае месца для афіцыйных выступаў. Аднак урад, адначасова з эканамічнымі і панславісцкімі аргументамі, спасылаўся на фінансавыя праблемы рэспублікі ў барацьбе з наступствамі катастрофы, што з'яўлялася доказам неабходнасці захавання Савецкага Саюза20. Як вынік, на агульнасаюз ным рэферэндуме 17 сакавіка 1991 г. праект новага Саюзнага пагаднення быў падтрыманы ў БССР 82,7% галасоў (гэта самая вялікая колькасць пасля Сярэдняй Азіі). Рэзкае павышэнне цэн 2 красавіка 1991 г., што не адпавядала абяцанням М.Гарбачова, дадзеным ім у лютым 1991 г. пад час наведвання Мінска і Гомеля, выклікала пазней хвалю агульнарэспубліканскіх страйкаў, што доўжыліся на працягу некалькіх тыдняў. Ім папярэднічала чатырохгадовая арганізацыйная фаза рабочых страйкавых камітэтаў і незалежных прафсаюзаў. Патрабаванні красавіцкіх страйкаў 1991 г. адрозніваліся тым, што яны ўпершыню абмяжоўваліся рэспубліканскімі праблемамі. Новы «рэгіянальны патрыятызм» рабочага руху лепш за ўсё выявіўся ў закліку рэспубліканскай канферэнцыі страйкавых камітэтаў да беларускай інтэлігенцыі выпрацаваць планы пераадолення эканамічнага крызісу ў «роднай Беларусі» 21. Але як і Чарнобыльскія, сацыяльныя рухі пратэсту былі арыентаваныя амаль выключна на сучасныя ім патэрналісцкія дзяржаўныя структуры, да забеспячэння функцый якіх яны і апелявалі. Гэтыя рухі дзейнічалі выключна ў межах самой сістэмы і калі толькі атрымлівалі жаданыя абяцанні ад дзяржаўных кіраўнікоў, натуральна, распадаліся 22. У жніўні 1991 г. няўдалы путч пад кіраўніцтвам віцэ-прэзідэнта Савецкага Саюза Генадзя Янаева, як і трэба было чакаць, шчыра вітаўся беларускім партыйным кіраўніцтвам і часткаю Вярхоўнага Савета БССР разам з яго старшынёй М.Дземянцеем 23. Пасля было склікана пазачарговае пасяджэнне Вярхоўнага Савета, што адбылося 24—25 жніўня і дзе быў ажыццёўлены негалосны кампраміс паміж дэпутатамі КПБ і БНФ: яны разам падтрымалі палітычную і эканамічную незалежнасць Беларусі, часовае перапыненне дзейнасці КПБ і зняцце з пасады М.Дземянцея. 27 жніўня прэм'ер-міністр Кебіч, як і ўвесь Савет Міністраў, выйшлі са складу КПБ. Гэтым камуністычная партыя была толькі паслаблена, але небяспека таго, што камуністычная наменклатура будзе імкнуцца выжыць з дапамогай нацыянал-камуністычнага рэжыму, была даволі рэальная. 19 верасня паралельна з пераназовам краіны ў Рэспубліку Беларусь Вярхоўны Савет абраў сваім старшынёй і кіраўніком дзяржавы С.Шушкевіча, чалавека нацыянальнага кампрамісу, які аднак не меў уласнага лобі ў парламенце. Грунтам ягонага ўплыву быў толькі маральны аўтарытэт прафесара атамнай фізікі, незалежнага ад наменклатуры. Адначасова парламент узаконіў дзяржаўную сімволіку новай рэспублікі, бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня», выкарыстанне якіх было забаронена для БНФ на працягу апошніх двух гадоў. Аднак неабходна адзначыць, што адхіленне ад пасады Дземянцея і абранне Шушкевіча з'явіліся адзінай значнай кадравай зменай у вышэйшых колах улады. Такім чынам, дзяржаўную самастойнасць і наступны распад Савецкага Саюза нельга абазначаць як свядомую мэту беларускай дзяржаўнай палітыкі, хоць яны і не з'явіліся поўнай нечаканасцю для беларуска га грамадства. У канцы 1991 г. можна было канстатаваць надзіва шырокі ўплыў беларускага нацыянальнага руху, які і без атрымання палітычнай улады змог ажыццявіць шматлікія ідэі і заваяваць некаторую прыхільнасць сярод насельніцтва 24. Такі ўплыў БНФ тлумачыцца ўзаемадзеян нем розных фактараў: уласнай дзейнасці, рэфарматарскага ціску цэнтральнага маскоўскага ўрада, увядзення вольных выбараў як сродку самалегітымізацыі партыйнага апарату і эканамічнага інтарэсу фракцыі прамыслоўцаў унутры КПБ. Доўгатэрміновасць гэтых поспехаў у вялікай ступені залежала ад таго, якія намаганні былі або маглі быць зроблены з боку дзяржавы для зацвярджэння нацыянальна-дзяржаўнай ідэі25. Часовы нацыянальны кампраміс паміж наменклатурай і нацыянальным рухам У пачатку 1992 г. амаль усе палітычныя сілы пагадзіліся з неабходнасцю стварэння афіцыйнай нацыянальнай ідэалогіі. Яскравым сімвалам гэтай згоды з'явілася фармаванне антыкрызіснага камітэта ў сакавіку 1992 г., у склад якога ўвайшлі 49 прадстаўнікоў усіх афіцыйна зарэгістраваных партый і рухаў (у тым ліку і БНФ), а таксама прафсаюзаў і саюзаў прадпрымальнікаў. Мэтамі гэтага камітэта былі спрыянне развіццю нацыянальнай свядомасці і абарона ад магчымага расійскага ціску. Верагодна, так наменклатура хацела адмежавацца ад расійскай шокавай тэрапіі, бо ў студзені 1992 г. Беларусь вымушана была пайсці па расійскім шляху вызвалення цэн. Аднак ўжо ў наступныя месяцы камітэт не меў рэальнага палітычнага ўплыву26. Наменклатуры, відавочна, цяжка было ўдзельнічаць у нацыяналь най дыскусіі, якая лічылася неабходнай. Так, у снежні 1992 г. Кебіч заявіў прадстаўнікам беларускай дэлегацыі ў Мірскім замку: «Калі мы нацыя, то ў нас павінны быць свае нацыянальныя святыні. Тым сціплым арсеналам нацыянальнага, які мы атрымалі ў спадчыну ва ўсіх сферах духоўнага жыцця, нам... наўрад ці ўдасца пераканаць нашых сучаснікаў і нашчадкаў, што ў нас ёсць уласная гісторыя» 27. Вельмі часта пад час афіцыйных дзяржаўных мерапрыемстваў многія выступоўцы спасылаліся на тое, што і дзяржава, і грамадства ўсё яшчэ знаходзяцца «на шляху да Беларусі». Нягледзячы на гэта, афіцыйная лінія на стварэнне беларускай нацыянальна-дзяржаўнай ідэалогіі і выкарыстанне беларускай мовы выклікала істотныя змены ў сферы культуры, сродкаў масавай інфармацыі і навукі. Асабліва новыя павевы былі адчувальныя ў гістарыяграфіі і адукацыі. Да пачатку 1993-94 навучальнага года з друку выйшлі 20 новых падручнікаў па гісторыі (на беларускай мове) для ўсіх класаў, дзе гісторыя Беларусі пачыналася з Вялікага Княства Літоўскага і дзе з'явілася негатыўнае стаўленне да «таталітарнай савецкай сістэмы» 28. У сродках масавай інфармацыі таксама назіралася відавочная тэндэнцыя да ўзмацнення нацыянальнай дыскусіі і інтэнсіўнага выкарыстан ня беларускай мовы. Аднак гэтыя высілкі даволі хутка апынуліся на мяжы сваіх матэрыяльных магчымасцяў. У праграмах адзінага беларускага тэлеканала дамінавала руская мова, да таго ж на Беларусі не было ўласнай студыі для сінхранізацыі замежных фільмаў. У 1992 г. у краіне афіцыйна выдавалася 140 найменняў перыядычных выданняў на беларускай і 159 на рускай мовах. Аднак адзіная штодзённая беларускамоўная газета «Звязда» выходзіла накладам 80 000 асобнікаў, у той час, калі ўсе рускамоўныя штодзённыя газеты мелі больш за мільённыя наклады. Да таго ж, выходзіла яшчэ і 241 дзвюхмоўнае выданне. Такое становішча яскрава сімваліза вала адкрытасць пытання вызначэння нацыянальнай ідэнтычнасці ў Беларусі. Неабходна адзначыць, што ў сродках масавай інфармацыі і пасля абвяшчэння незалежнасці дамінавалі дзяржаўныя органы, уплыў дзяржавы яшчэ больш узрос у выніку эканамічнага крызісу. Толькі адзін Савет Міністраў фінансаваў дзесятак рэспубліканскіх газет і часопісаў. Затое ў Беларусі і сёння няма ніводнай незалежнай штодзённай газеты. Распад Савецкага Саюза перадвызначыў рух у бок правінцыялізацыі Беларусі, бо парушыліся шматлікія інфармацыйныя каналы, а альтэрнатыўныя не былі створаныя. Пры гэтым замежная інфармацыя па-ранейшаму прыходзіла на Беларусь праз Маскву29. У верасні 1992 г. адбылося аднаўленне палітычнай барацьбы за ўладу, што было выклікана адмовай Вярхоўнага Савета падтрымаць ініцыятыву БНФ і іншых нацыянальна-дэмакратычных партый па зборы подпісаў за правядзенне рэферэндума аб перавыбарах Вярхоўнага Савета ўвосень 1992 г. Вярхоўны Савет, заклапочаны захаваннем сваіх прывілеяў, не выканаў свайго абяцання аб правядзенні датэрміновых выбараў і ў сакавіку 1994 г. (яны былі прапанаваныя ў якасці кампрамісу), хоць ужо з восені 1993 г. і прафсаюзы, і заснаваная ў снежні 1991 г. Партыя камуністаў Беларусі (КПБ) рашуча выступілі за роспуск парламента. У выніку з восені 1993 г. палітычныя сілы знаходзіліся ў стане перманент най палітычнай барацьбы. Прэзідэнцкія выбары ў ліпені 1994 г. былі першымі пасля выбараў у Вярхоўны Савет у сакавіку 1990 г. — у астатніх былых савецкіх рэспубліках палітычныя лідэры здолелі легітымізаваць дзяржаўную незалежнасць і, адпаведна, саміх сябе з дапамогаю выбараў шмат раней30. Такім чынам, у Беларусі былі асабліва моцныя палітычная апатыя і недавер да ўсіх дзяржаўных інстанцый з боку шырокіх пластоў насельніцтва. Пры гэтым факт неправядзення выбараў спрыяў кансервацыі тагачаснага палітычнага спектра, а запас легітымнасці, якім цяпер валодаў новы абраны прэзідэнт перад парламентам, зрабіўся потым асновай вострага канфлікту галін улады ў 1995 і 1996 г. Захаванне грамадскага парадку з'явілася адной з галоўных мэтаў беларускай урадавай палітыкі, асабліва ў галіне эканомікі 31. Каб прадухіліць паўтарэнне масавых забастовак красавіка 1991 г., урад Кебіча аддаваў вялікую ўвагу захаванню сацыяльнай стабільнасці, хоць такая палітыка субсідавання і ільгот з мэтаю пазбегнуць беспрацоўя і закрыцця прадпрыем стваў, на самай справе, мела вынікам перанапружанне дзяржавы і блакаванне эканамічнай рэформы. Відаць, урад разлічваў, што яго стратэгія, накіраваная на тое, каб пазбегнуць сацыяльных выдаткаў шокавай тэрапіі, прынясе яму пэўныя палітычныя дывідэнды. Менавіта таму ўладныя колы пагадзіліся на існаванне высокіх тэмпаў росту інфляцыі, якая дасягала 40% на месяц. Разам з тым адсутнічала дакладнае разуменне рэформаў, хоць урад заўсёды адзначаў, што мэта яго палітыкі — сацыяльна арыентаваная рынкавая эканоміка. Урадавая праграма прыватызацыі на чэшскі ўзор была, на самай справе, выключна сацыяльна арыентаваная, аднак у 1994 г. прыватызаванымі сталіся толькі 5% дзяржаўнай маёмасці. Пры гэтым наменклатура выдатна забяспечвала ўласныя эканамічныя інтарэсы і паступова пачала пераўтварацца ў тып «буржуазіі на эмбрыянальным этапе развіцця» 32. Сацыяльная ідэя дамінавала і ў часе інстытуцыйных рэформаў у палітычнай сферы, яскравым доказам чаго было прыняцце 15 сакавіка 1994 г. новай Канстытуцыі, якая абвясціла Беларусь краінай прававой і сацыяльна-дзяржаўнай дэмакратыі. Эканамічны калапс і палітычная палярызацыя: нацыянальная канцэпцыя і тлумачэнне гісторыі ў якасці сімвалічных барыкад Увосень 1993 г. прэм'ер-міністр Кебіч быў вымушаны адкрыта прызнаць наяўнасць у краіне эканамічнага крызісу. Вынікам гэтага з'явілася значная страта даверу насельніцтва да ўрада Кебіча, імідж якога, перш за ўсё, абапіраўся на эканамічнае «ноў-хаў». Атмасфера эканамічнага крызісу і доўгай перадвыбарчай барацьбы прывяла да своеасаблівай ідэалагічнай вайны паміж палітычнымі дзеячамі, пры гэтым свядома інсцэніраваны дуалізм БНФ і камуністаў сведчыў аб дыстанцыі паміж імі і шырокімі коламі насельніцтва. «Сімвалічнымі барыкадамі» 33 былі адрозненні ў тлумачэнні паняццяў «нацыя» і «народ», а таксама інтэрпрэтацыя гістарычных падзеяў (цікава, што экалагічная тэматыка амаль цалкам знікла з грамадскай дыскусіі). Сваёй новай праграмай 34, прынятай у траўні 1993 г., БНФ заявіў пра сябе як палітычную сілу з цэнтрысцкай самасвядомасцю, якая арыентавалася на ідэалы справядлівасці, усеагульны дабрабыт і салідарнасць, з вызначэннем наменклатуры ў якасці свайго галоўнага ворага. Аднак БНФ адмяжоўваўся як ад бальшавізма (20-я г. як час найвышэйшага нацыянальнага росквіту ўжо ні словам не згадваюцца), так і ад «скрайняга лібералізму і індывідуалізму». Апошняе выявілася ў тым, што БНФ надаў аднолькавае значэнне правам нацыі і індывідуальным правам чалавека. Такім чынам, Фронт стаў на пазіцыі прымардыяльнага разумення нацыі, згодна з якім людзі паводле сваёй прыроды належаць да пэўных этнічных аб'яднанняў з цвёрдымі межамі. З-за гістарычных складанасцяў, звязаных з адмежаваннем беларускага этнасу ад (каталіцкай) Польшчы і ад (праваслаўнай) Расіі, змены нацыяналь най прыналежнасці на аснове асіміляцыі, паводле меркавання беларускіх нацыяналістаў, не існуе: яны лічаць, што каталікі з'яўляюцца спаланізаванымі, а праваслаўныя — русіфікаванымі беларусамі. Такі погляд патрабуе вызначаць беларускія межы ў адпаведнасці з мінулымі этнічнымі пасяленнямі, якія былі картаграфічна зафіксаваныя некаторымі вучонымі паміж 1875 і 1921 г.35. Пры гэтым нацыянальная самасвядомасць, асабліва веданне беларускай мовы, і «маральнае здароўе» народа супадаюць адно з адным. Сяброўскія адносіны да Расіі ўрадаў Кебіча і Лукашэнкі нацыяналістамі адмаўляюцца як падпарадкаванне «іншаземнаму панаванню». Аднак паралельна з такім разуменнем нацыі ў БНФ выказваецца думка і аб нацыянальнай талерантнасці, узорам якой лічыцца мультынацыянальнае і мультыканфесійнае Вялікае Княства Літоўскае. Увогуле ж, у прадстаўнікоў БНФ не выяўляюцца супярэчнасці паміж нацыянальнымі пазіцыямі і дэмакратычнымі каштоўнасцямі 36. Галоўным адрозненнем Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі (АГП) ад БНФ з'яўляецца, разам з пытаннямі рынкавай эканомікі, розніца ў нацыянальнай канцэпцыі. АГП, створаная ў траўні 1995 г. пасля злучэння Аб'яднанай Дэмакратычнай Партыі і Грамадзянскай Партыі, лічыць нацыю гісторыка-культурным феноменам або злучнасцю адзінай палітычнай волі, якая заўсёды падпарадкавана індывідуальным правам чалавека. Таму, паводле меркавання гэтай партыі, неабходна аднолькава развіваць беларуска- і рускамоўныя аспекты беларускай культуры (у прынцыпе, яна прызнае беларусаў нацыяй, якая і па сённяшні дзень размаўляе па-руску)37 . Тым не менш, для лібералаў «нацыя» і «незалежнасць» з'яўляюцца ўстойлівымі каштоўнасцямі, у той час калі ў праграмах аграрыяў і камуністаў гэтыя тэрміны ўвогуле адсутнічаюць 38. Замест іх выкарыстоўваюцца паняцці «народ», «суверэнітэт», а таксама «дзяржаўнасць». У адрозненне ад камуністаў, аграрыі больш выразна выказваюць канцэпцыю дзяржаўнай самастойнасці: з іх пункту гледжання, нацыянальную самасвядомасць неабходна фармаваць, але пры гэтым прапаноўваецца разглядаць вёску ў якасці адзінага носьбіта нацыянальных традыцый і выратавальніка дзяржаўнай самастойнасці. Абедзве партыі, але асабліва КПБ, у сваіх дакументах не ўхвалялі прынятых захадаў у галіне беларусізацыі і патрабавалі прызнання ў якасці раўнапраўных дзяржаўных моваў беларускай і рускай. Пры гэтым КПБ у сваёй праграме выказвалася за аднаўленне Саюза, а аграрыі ставілі сабе на мэце толькі канфедэратыўнае аб'яднанне былых савецкіх рэспублік. У Рэспубліцы Беларусь існавалі толькі два новыя нацыянальныя святы: Дзень канстытуцыі 15 сакавіка і Дзень незалежнасці 27 ліпеня, хоць у гэты дзень парламентам была абвешчана не незалежнасць, а суверэнітэт. Пры гэтым 3 ліпеня, дзень вызвалення БССР ад нямецкіх захопнікаў, засланяў сабой 27 ліпеня, які паводле дзяржаўных цырымоній амаль што не адрозніваўся ад апошняга. Таму не дзіўна, што ўлетку 1996 г. прэзідэнт Лукашэнка прапанаваў адмяніць праз рэферэндум свята 27 ліпеня і абвясціць Днём рэспублікі 3 ліпеня. Усе спробы БНФ стварыць спецыфічна беларускія святы, як, напрыклад, 25 сакавіка — дзень, калі была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка (БНР), не ўдаліся. Выразным намерам БНФ было таксама стварэнне слаўнай беларускай гісторыі і вызваленне ад дамінавальнай канцэпцыі папярэдняй фазы, згодна з якой нацыя, у першую чаргу, была прадстаўлена грамадствам, аб'яднаным вопытам пакут. Так, напрыклад, 8 верасня быў абвешчаны БНФ Днём беларускай вайсковай славы ў сувязі з перамогаю пад Воршай у 1514 г. войскаў Вялікага Княства Літоўскага над войскамі Маскоўскага Княства. Камуністычныя арганізацыі ацанілі гэта як доказ антыславянс кага шавінізму БНФ, а з 1993 г. улады забаранілі фронту праводзіць шэсці на 8 верасня. Такім чынам, гэты дзень атрымаў у БНФ значэнне сімвалічнай канфрантацыі з афіцыйнай уладай, аналагічна мерапрыемствам у Курапатах на Дзяды, што праводзіліся ў савецкі час39. Паколькі насельніцтва надавала вялікае значэнне ваенным успамінам, БНФ імкнуўся таксама зарэзерваваць за сабою і даты, звязаныя з перамогаю ў другой сусветнай вайне. Таму ўвесну 1994 г. Фронтам быў створаны «Дэмакратычны Саюз Ветэранаў», а 3 ліпеня 1994 г. галоўныя мерапрыемствы, прысвечаныя 50-годдзю вызвалення, ледзве не скончыліся гвалтоўным сутыкненнем паміж камуністычнымі і нацыянал-дэмакратычнымі саюзамі ветэранаў. У сродках масавай інфармацыі таксама разгарнулася дыскусія наконт таго, як трэба ацэньваць вайну і перамогу. Праблема пераемнасці БНФ, якая ўвесь час прысутнічае, хоць і ў латэнтнай форме, выявілася ў тэндэнцыі да ідэалізацыі беларускіх нацыянальных арганізацый, адноўленых у 1942—43 г. рэйхскамісарам Кубэ. Гэты факт паспяхова выкарыстоўваецца неабальшавіцкімі арганізацыямі як аргумент, каб заклеймаваць БНФ як фашысцкую арганізацыю. Нацыянал-дэмакраты ж у адказ абвяшчаюць «фашыстамі» або «камуна-фашыстамі» і камуністаў, і ўрад Лукашэнкі. У траўні 1995 г. напярэдадні парламенцкіх выбараў Лукашэнка скарыстоўваў папрок у фашызме для шырокамашабнай кампаніі, накіраванай супраць БНФ. У лістападзе 1996 г. у час падрыхтоўчых работ да рэферэндума, які датычыў новай канстытуцыі, папрокі ў фашызме зноў адыгралі істотную ролю ў палітычнай барацьбе 40. Цяпер іх скарыстоўвалі камуністы і аграрыі супраць прэзідэнта пасля стварэння ўлетку 1996 г. кааліцыі з нацыянал-дэмакратамі з мэтаю прадухілення адзінаасобнай дыктатуры Лукашэнкі 41. Пераход ад сімвалічнай канфрантацыі да рэальнай: Беларусь на мяжы аўтарытарнага прэзідэнцкага рэжыму Пасля нечаканага абрання Аляксандра Лукашэнкі першым прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь узмацнілася значэнне сімвалічнай палітыкі. З асаблівай яскравасцю гэтая акалічнасць выявілася ў час травеньскага рэферэндума 1995 г., ініцыятарам якога быў Лукашэнка і ў якім ён прапаноўваў увесці дзяржаўную сімволіку, шчыльна звязаную з сімволікай БССР, а таксама ўраўняць у правах рускую і беларускую мовы праз наданне рускай мове статуса дзяржаўнай. Пераважная бальшыня насельніцтва ўхваліла ўсе прапановы прэзідэнта, што хоць і адпавядала вынікам апытанняў насельніцтва, але таксама тлумачылася і дзяржаўнай заангажаванасцю сродкаў масавай інфармацыі, якая вельмі ўзмацнілася пасля прыхода да ўлады Лукашэнкі. Такім чынам, у нацыянальных рухаў былі адабраныя відавочныя поспехі, дасягнутыя яшчэ да 1991 г.42. Адначасовая няўдача БНФ у час парламенцкіх выбараў паказала таксама, што нацыянальна арыентаваныя сілы дыскрэдытавалі сябе ў вачах грамадскасці, як гэта адбылося ў краінах Усходняй Еўропы, хоць яны, адрозна ад сваіх тамтэйшых аналагаў, не бралі на сябе ўрадавых абавязацельстваў. Прыход да ўлады Лукашэнкі не выклікаў радыкальнай змены курсу, хутчэй, адбылася змена пакалення і паходжання наменклатуры 43. Аднак зусім змяніўся палітычны стыль параўнальна з часамі кіравання Кебіча. Пры гэтым, калі зноў стала дамінаваць дыскусія 1988-89 г., заўважылася памяншэнне прыхільнасці да фармалізацыі палітыкі, затое персаніфікацыя ўлады атрымала перавагу над яе інстытуалізацыяй. Паводле словаў Дзмітрыя Булахава, гаворка ідзе аб «працэсе прыватызацыі дзяржаўнай улады»44. Абранне Лукашэнкі, які на пасадзе старшыні парламенцкай камісіі па камерцыйных структурах набыў папулярнасць героя-змагара супраць карупцыі, сведчыла, што насельніцтва хацела ўбачыць ва ўладзе новы твар і не давярала «старым» палітыкам. Пры гэтым галоўным было імкненне да аднаўлення справядлівасці (у маральным і сацыяльным сэнсе), якое ў Беларусі магло выявіцца і ў руху назад, настальгіі па савецкіх часах45. З аднаго боку, Лукашэнка ўвёў у палітыку стыль, накіраваны на «блізкасць да народа», якім карыстаўся П.Машэраў у 70-х г. З другога боку, новы прэзідэнт адлюстроўваў сабой няпэўна выказаную мэту эканамічнай эфектыўнасці (калі ён, напрыклад, рабіў стаўку на павышэнне цэнаў і на абвяшчэнне прадпрыемстваў банкрутамі), якая, праўда, абмяжоўвала ся таксама яго імкненнем быць блізкім да народа. Такім чынам, палітыка Лукашэнкі прывязана да пастаяннай прысутнасці вобраза ворага для абгрунтавання няўдач у вобласці эканомікі. Дзеля гэтай мэты, акрамя БНФ, выкарыстоўваліся і былыя супрацоўнікі, якія з канца 1994 г. выбылі з яго апарата і перайшлі ў лагер нацыянал-дэмакратаў 46. З лета 1996 г. праціўнікамі прэзідэнта лічацца таксама і камуністы, і аграрыі, якія ўяўлялі сабой наймацнейшую фракцыю ў новым парламенце. Ужо напярэдадні паўторных выбараў у Вярхоўны Савет у канцы 1995 г. выявілася, што ўнутры тагачасных элітаў існаваў значны, большы за межы партыі, мабілізацыйны патэнцыял, накіраваны на прававую дзяржаву і супраць намераў Лукашэнкі ўвесці непасрэднае прэзідэнцкае кіраванне з лета 1995 г. Асаблівую ролю ў гэтым выканаў Канстытуцыйны суд, які ў адным толькі 1995 г. прызнаў неканстытуцый нымі адзінаццаць загадаў прэзідэнта. У палітычных дыскусіях і ў выніках выбараў выявіўся раскол сярод насельніцтва як па лініі горад — вёска, так і паміж пакаленнямі, у той час як розніца паміж заходнімі і ўсходнімі рэгіёнамі, насуперак звыкламу сцвярджэнню, практычна не мела значэння. Так, напрыклад, Аб'яднаная Грамадзянская Партыя (АГП) атрымала свае восем мандатаў выключна ў сталіцы — Мінску, пры гэтым за яе прагаласавалі ў першую чаргу моладзевыя групы насельніцтва. Агітацыйная стратэгія Лукашэнкі, наадварот, была накіраваная амаль выключна на вясковае насельніцтва, пакаленне пенсіянераў і ветэранаў вайны. У 1996 г. і ў новым парламенце, дзе БНФ ужо не меў прадстаўн ікоў, працягваўся і абвастраўся канфлікт галінаў улады. Ініцыятыва Лукашэнкі па зацвярджэнні ў снежні 1996 г. шляхам рэферэндума новай канстытуцыі, што павінна была маргіналізаваць выканаўчую і заканадаўчую ўладу, прывяла ўлетку 1996 г. да стварэння шырокай кааліцыі камуністаў, аграрыяў, нацыянал-дэмакратаў і іншых грамадскіх сіл, накіраванай супраць палітыкі прэзідэнта. Гэтае ўзаемадзеянне выявілася ў гутарках за круглым сталом, сумесных заявах і дэманстрацыях, чаго нельга было сабе ўявіць яшчэ некалькі месяцаў таму47. Такі крок кіраўніцтва аграрыяў і камуністаў паставіў абодва бакі перад выпрабаваннем на трываласць, паколькі многія сябры, асабліва ў ПКБ, не былі згодныя з новым курсам партыі48. У грамадскіх дыскусіях, на якія шмат уплывалі паклёпніцкія кампаніі з боку выканаўчай улады, усё часцей гучала папярэджанне аб небяспецы грамадзянскай вайны, у якасці доказу існавання якой прэзідэнт і блізкія да яго колы цытавалі старшыню Народнага Фронта Пазьняка (ужо эмігранта), які нібыта ў сваім інтэрв'ю маскоўскай «Незалежнай газеце» адкрыта заклікаў да ўзброенай барацьбы супраць прэзідэнта ў імя дэмакратыі і незалежнасці 49. Магчымасць выкарыстання сілы дзеля абароны незалежнасці ўпершыню была даведзена да шырокай грамадскасці ў сакавіку 1995 г., калі ў «Народнай газеце» быў апублікаваны ліст неіснуючага чытача, што пацягнула за сабой адстаўку галоўнага рэдактара газеты50. Укараненню паняцця «грамадзянская вайна» ў дачыненні да тагачаснай сітуацыі садзейнічалі распачатыя з 1993 г. дэбаты пра тое, што ў час другой сусветнай вайны на беларускай зямлі ішла грамадзянская вайна ў прысутнасці нямецкіх акупацыйных частак. Раней урад Кебіча падкрэсліваў як асаблівае дасягненне, вартае таго, каб захаваць тагачасную сітуацыю, адсутнасць напружанасцяў, падобных да грамадзянскай вайны. У час перабудовы, у дыскусіях паміж нефармальнымі групамі і камуністычным кіраўніцтвам паняцця грамадзянскай вайны не існавала (яно прысутнічала толькі ў латэнтнай форме ва ўяўленні пра «Вандэю перабудовы»). Асаблівы акцэнт рабіўся тады на іншыя аспекты: у камуністаў — на дэструкцыйны характар дэманстрацый, у апазіцыі — на злачынны характар камуністычнага рэжыму. Такім чынам, улетку 1996 г. канфрантацыя набыла зусім новы характар, упершыню не выключалася вырашэнне палітычнага крызісу ў Беларусі з дапамогай выкарыстання сілы51. Дачыненні з Расіяй як люстэрка ўнутрыпалітычных канфліктаў Расія з'яўляецца істотным фактарам знешняга ўплыву на ўнутранае развіццё Беларусі як у палітычным, так і ў эканамічным сэнсе. Залежнасць Беларусі на 80% ад энергапаставак з Расіі і адсюль высокая запазычанасць, якая ў 1993 г. была выкарыстана расійскім урадам як сродак палітычнага ціску, прывяла да аслаблення адчування неабходнасці незалежнасці Беларусі ва ўрадавых колах. Як вынік, з верасня 1993 г., пасля згаданага эканамічнага краху, гэтымі коламі былі зробленыя крокі на шляху да збліжэння з Расіяй, як, напрыклад, стварэнне адзінага расійска-беларускага валютнага саюза. БНФ жа, наадварот, патрабаваў праз выхад са складу Садружнасці Незалежных Дзяржаваў (СНД) адмежавацца ад Расіі і выступіў за рашучую празаходнюю арыентацыю краіны. У якасці канкрэтнай альтэрнатывы БНФ разглядаў ідэю «Балтыйска-Чар наморскага Саюза», што адпавядала традыцыі Вялікага Княства Літоўскага. У афіцыйнай лініі Міністэрства замежных справаў Беларусь уяўлялася ў якасці патэнцыйнага Брусэля Ўсходняй Еўропы, моста паміж заходняй і ўсходняй цывілізацыямі. Аднак гэтая ідэя з 1993 г. саступіла месца ўсходняй арыентацыі краіны. У 1993 г. галоўным спрэчным пытаннем пабудовы беларуска -расійскіх дачыненняў была адмова ад пазіцыі нейтралітэту (замацаванай у абвяшчэнні суверэнітэту), калі рэспубліка далучылася да дамоўленасцяў аб калектыўнай бяспецы краінаў СНД. У 1992 г. прэм'ер-міністр В.Кебіч ухваліў ідэю нейтралітэту, аднак увесну 1993 г., спасылаючыся на значэнне ваеннай прамысловасці Беларусі, абвясціў, што эканамічны саюз з Расіяй немагчымы без адначасовага стварэння ваеннага саюза. У час вырашэння гэтых спрэчных пытанняў старшыня парламента С.Шушкевіч упершыню заняў рашучую пазіцыю і выступіў супраць далучэння да дамоўленасці аб калектыўнай бяспецы, патрабуючы правесці рэферэндум па гэтым пытанні (прапанова, аднак, не мела поспеху). Гэтае супрацьстаянне выклікала ў 1993 г. першую магчымасць вынясення вотуму недаверу Шушкевічу ў беларускім парламенце. А ў студзені 1994 г. правядзенне чацвёртага, на гэты раз паспяховага, вотуму недаверу, таксама з'явілася вынікам пазіцыі Шушкевіча, звязанай з незалежнасцю Беларусі ў пытаннях палітыкі бяспекі. Тым не менш, у новай беларускай Канстытуцыі былі замацаваныя як мэты дзяржавы прынцып нейтралітэту і стварэнне бяз'ядзернай зоны52. У перадвыбарчай барацьбе за пасаду прэзідэнта абодва кандыдаты — і Кебіч, і Лукашэнка — імкнуліся пераўзысці адзін аднаго ў выяўленні сяброўскіх пачуццяў да Расіі. Паразу Кебіча можна патлумачыць і тым, што ў яго імкненні да стварэння адзінага валютнага саюза з Расіяй выразна праглядалася нерэальная перадвыбарчая абяцанка. Лукашэнка ж казыраў тым, што ў снежні 1991 г. у беларускім парламенце ён выступіў супраць ратыфікацыі Белавежскіх пагадненняў і быў праціўнікам распаду Савецкага Саюза. Такім чынам, Лукашэнка, як і камуністычныя колы, падтрымлі ваў тэзіс пра «ўдар у спіну», згодна з якім распад Савецкага Саюза з'явіўся падставаю крызіса і гэты працэс неабходна павярнуць назад. Падобная аргументацыя палягчалася і тым, што эканамічны крызіс у Беларусі, паводле статыстычных дадзеных, і сапраўды супаў з распадам Савецкага Саюза. Але настальгія бальшыні вясковага насельніцтва апалітычная і з'яўляецца выразнікам шырока распаўсюджанага крызісу арыентацыі, тугою многіх людзей па стабільным жыцці мінулых гадоў. Так, напрыклад, правал на парламенцкіх выбарах «чырвона-карычневых» арганізацый, накшталт Славянскага Сабора «Белая Русь», паказаў, што ідэалогіі, звернутыя ў мінулае, амаль не карыстаюцца падтрымкай сярод насельніцтва. І насуперак усім планам славянізацыі і саветызацыі, Лукашэнка заўсёды вяртаўся да нацыянальнай дзяржаўнай незалежнасці як асновы для пераадолення крызісу ў Беларусі. Палітыка збліжэння з Расіяй, якая дасягнула найвышэйшай адзнакі пры падпісанні розных пагадненняў 2 красавіка 1996 г. у Маскве, з'явілася свядомай стратэгіяй для кампенсацыі адсутнасці курса рэформаў. Але насельніцтва спадзяецца на канкрэтнае паляпшэнне эканамічнай сітуацыі ад збліжэння з Расіяй, і ў выпадку, калі гэтыя надзеі не апраўдаюцца, палітыка інтэграцыі можа аказацца контрпрадукцыйнай для ўрада Лукашэнкі 53. Падпісанне пагадненняў з Расіяй выклікала цяжкі палітычны крызіс у Беларусі, які адлюстраваўся ў пяці масавых дэманстрацыях у сакавіку і красавіку 1996 г., пад час якіх былі арыштаваныя многія кіраўнікі БНФ. Здавалася, што Лукашэнка імкнецца да канчатковага знішчэння Фронта як палітычнай сілы, які пасля правалу на апошніх парламенцкіх выбарах быў вымушаны весці пазапарламенцкую барацьбу і імкнуўся падобнымі акцыямі манапалізаваць свой апазіцыйны статус54. Да гэтага часу ПКБ і аграрыі яшчэ праводзілі дэманстрацыі ў падтрымку палітыкі прэзідэнта, але ўжо можна было прасачыць, што іх партыйная эліта разглядала збліжэнне з Расіяй хутчэй функцыянальна, аддаючы перавагу суверэнітэту Беларусі. Так, напрыклад, старшыня кампартыі Сяргей Калякін фактычна пацвердзіў, што заключэнне мытнага саюза з Расіяй у 1995 г. прынесла Беларусі і эканамічныя страты55. Старшыня аграрнай партыі таксама падкрэсліў, што ўжо позна казаць пра канфедэрацыю або федэрацыю і што прадметам перамоваў можа быць толькі саюз незалежных дзяржаваў 56. Улетку 1996 г. распачаўся новы канфлікт паміж выканаўчай і заканадаўчай уладамі ў сувязі з рэферэндумам, які тычыўся новай канстытуцыі, прапанаванай прэзідэнтам. Расіі тут таксама адводзілася істотная роля, бо абодва бакі імкнуліся ўмацаваць свае пазіцыі з дапамогай Масквы57. Цяпер беларускаму прэзідэнту было цяжэй абвінаваціць у антырасійскіх настроях сваіх новых праціўнікаў — аграрыяў і камуністаў (як гэта было ў выпадку з БНФ) — і знайсці прапагандысцкую аргумента цыйную лінію для пераканання насельніцтва. Пасля перамогі Ельцына Лукашэнка, які ў перадвыбарчай кампаніі больш-менш адкрыта падтрымліваў камуністычнага кандыдата Зюганава, не мог быць цалкам перакананы ў расійскай падтрымцы. У адпаведнасці з гэтым у беларускага прэзідэнта адзначалася акцэнтаванне нацыянальнай незалежнасці на вербальным узроўні. Можна канстатаваць, што ў пераважнай колькасці насельніцтва існуе парадаксальнае стаўленне да расійскага пытання. Не кажуць: мы не можам існаваць без рускіх, а толькі: мы не можам існаваць без Расіі. Гэта значыць, што большасць думае не пра поўную ліквідацыю дзяржаўнай незалежнасці, а пра асаблівы стан «пры Расіі»58. Гэтая акалічнасць пацвярджаецца і вынікамі апытанняў грамадскай думкі: бальшыня падтрымлівае стварэнне агульнай беларуска-расійскай дзяржавы, але хоча пры гэтым захаваць беларускі суверэнітэт. Таму фармальна ўжо шырока развітая інтэграцыя абедзвюх краінаў пагражае ператварыцца ў «вечнабуд». 59 Заключэнне За апошнія дзесяць гадоў беларускае развіццё характарызуецца існаваннем нацыянальнай свядомасці, якая можа быць апісана толькі ў тэрмінах парадоксаў. Яе мабілізацыя ў час перабудовы была занадта слабой дзеля таго, каб нацыяналізм меў магчымасць узяць на сябе функцыю дэмабілізацыі супраціўлення рэформам сярод насельніцтва. З аднаго боку, развітая за апошнія пяць гадоў самаідэнтыфікацыя з Рэспублікай Беларусь не валодае дастатковай сілай для вызначэння самастойнага шляху развіцця, хоць, з другога боку, яна досыць вялікая, каб не даць сваёй рэспубліцы знікнуць у межах Расійскай Федэрацыі. У кароткі час нацыянальнага кампрамісу наменклатуры і Народнага фронту былі страчаныя шанцы для выпрацоўкі адназначнага курсу, у чым не ў апошнюю чаргу вінаватыя максімалістычныя пазіцыі БНФ па нацыянальных пытаннях. Маючы на ўвазе ролю элітаў у працэсе трансфармацыі, які паходзіць з канцэпцыі «рэвалюцыі зверху», рэгрэс палітычнай культуры пасля прыходу да ўлады Лукашэнкі не дзіўны. У час яго прэзідэнцтва адзначаецца сістэматычная эскалацыя сімвалічнай канфрантацыі да рэальнага скарыстання сілы. Але ж апошнія дзесяць гадоў у ценю палітычнай палярызацыі развіваецца дастатковы патэнцыял для пабудовы дэмакратычнай і нацыянальна самастойнай Беларусі, якой цалкам можа належаць будучыня. Артыкул здадзены ў сакавіку 1998 г. Пераклад Алега Сувалава ДАДАТАК: * Паводле перапісу 1999 г.: Беларусы — 81%; Рускія — 11%; Палякі — 3,9%; Украінцы — 2%; Яўрэі — 0,3%; Астатнія — 1,2%; Поўная колькасць жыхароў — 10,045 млн. Крыніца: Население Республики Беларусь. Итоги переписи населения Республики Беларусь 1999 года. Статистический сборник. Минск, 2000. С.136. (Рэд.) 1 Адамович А. Куропаты, Хатынь, Чернобыль // Литературная газета. № 33. 5.8.1990. 2 Staniszkis J. Dilemmata der Demokratie in Osteuropa // Deppe R. / Dubiel H. / Rцdel H. (выд.): Demokratischer Umbruch in Osteuropa. Frankfurt/Main. С. 326—347, тут старонка 331. 3 Гл.: Smith А. Nations and Nationalizm in a Global Era. Cambridge: Polity Press, 1995. С. 80 і далей. 4 Гл. напрыклад: Simon G. Nationalismus und Nationaltatenpolitik in der Sowietunion. Von der totalitaren Diktatur zur nachstalinischen Gesellschaft. Baden-Baden, 1986. С. 58 і далей. 5 Што тычыцца дадзеных працэсаў павышэння пісьменнасці, асіміляцыі, індустрыялі зацыі і урбанізацыі, а таксама ўсеагульных дэмаграфічных і тэрытарыяльных зменаў, гл.: Guthier L. The Belorussians: National Identification and Assimilation, 1897—1970 // Soviet Studies 29 (1977). С. 37—61, 270—283, а таксама Sahm A. Die wei?russische Nationalbewegung nach der Katastrophe von Tschernobyl 1986_1991. Munster, 1994. C. 16—21. 6 Адамушка У. Палітычныя рэпрэсіі 20—50-х гадоў на Беларусі. Мн., 1994. С. 8—15. Згодна з самымі высокімі ацэнкамі, ахвярамі рэпрэсій сталі 2 млн. чалавек. Даследаванне Адамушкі ўяўляе сабой толькі першую спробу апісаць увесь працэс палітычных рэпрэсій у БССР. 7 Гл.: Nicholas P. Vakar. Belorussia: The Making of a Nation. A Case Study. Cambridge: Mass. 1956. С. 210. 8 Гл.: Urban М. An algrebra of Soviet power. Elite circulation in the Belorussian Republic 1966—1989. Cambridge University Press 1989. С. 14. 9 Гл. да гэтага: Lewin М. Gorbatschows neue Politik. Frankfurt/Main, 1988. С. 36—44, а таксама Margolina S. Ru?land: die nichtzivile Gesellschaft. Reinbeck bei Hamburg, 1994. С.104—110. 10 Белоруссия — Россия. Модель постсоветской интеграции // Независимая газета. 21.03.1996. 11 Фурман Д., Буховец О. Белорусское самосознание и белорусская политика // Свободная мысль. № 1. 1996. С.61. 12 Sahm A. Die wei?russische Nationalbewegung nach der Katastrophe von Tschernobyl 1986—1991. Munster, 1994. N. 21—23. 13 Sahm A. Op. cit. С. 56, 64—71. 14 У ліпені 1989 г. з каля 40.000 сяброў БНФ прыкладна 10—15% уваходзілі ў КПСС, 40% паходзілі з асяроддзя працоўных, 30% сяброў належалі да інтэлігенцыі, 20% былі служачымі. Жанчыны складалі толькі 10% з агульнай колькасці сяброў. Прадстаўніцтва розных нацыянальнасцяў прыблізна адпавядала іх частцы ў агульнай колькасці жыхароў Беларусі: 75% беларусы, 20% рускія, 5% прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў. Гл.: Белорусская трибуна. № 10. 1989. С. 2. 15 Для азнаямлення з супрацьстаяннем камуністаў з БНФ гл.: Неформальные объединения в политической жизни республики. Мн., 1990, а таксама вялікую колькасць артыкулаў у часопісе «Политический собеседник». 16 Беларускі пісьменнік Васіль Быкаў, напрыклад, часта называў Пазняка «Апосталам нацыі» або «Пасланцам божым». Гл.: Васіль Быкаў. Лідэр. Нататкі да палітычнага партрэта Зянона Пазняка; ён жа. Збор твораў у шасці тамах. Т.6. Мн., 1994. С. 528—533. Гл.: Фурман Д., Буховец О. Белорусское самосознание... с. 63, якія кажуць пра «культ асобы» ўнутры БНФ. Пазіцыі Пазняка пахіснуліся толькі пасля няўдалых парламенцкіх выбараў у траўні 1995 г., калі Юры Хадыка прапанаваў падзяліць БНФ на партыю і рух з рознымі назвамі і старшынямі. Гл.: Падзелу БНФ на партыю і рух не адбылося // Свабода. № 24. 16.06.1995. С.4. Аргументам Пазняка, які тлумачыў нізкія паказчыкі на парламенцкіх выбарах, была нізкая нацыянальная свядомасць насельніцтва, з-за чаго нацыянальная стратэгія не магла быць падтрымана бальшынёй, хоць і з'яўлялася інвестыцыяй у будучыню. Такім чынам, ацаніць паспяховасць яго дзейнасці было немагчыма. 17 Фурман Д., Буховец О. Белорусское самосознание... С. 64. 18 Падрабязнае выкладанне палітычнай сітуацыі ў Беларусі ў 1986—91 г. гл.: Sahm A. Die weiЯrussische Nationalbewegung. С. 24—52. 19 Дадатковай прычынай можа служыць абвяшчэнне суверэнітэта Расіяй і Ўкраінай. Паколькі абвяшчэнне суверэнітэта адбылося адразу пасля вяртання з Масквы старшыні Вярхоўнага Савета М.Дземянцея, можна меркаваць, што гэты крок быў зроблены па просьбе Масквы, каб зменшыць уплыў астатніх нацыянальных рухаў. 20 Гл.: Sahm A. Die wei?russische Nationalbewegung. С. 72—108, асабліва с. 128—131. Там (с. 128—131) маецца таксама поўны пераклад дэкларацыі пра беларускі суверэнітэт. 21 Гл.: Sahm А. Die wei?russische Nationalbewegung. С. 43—48. 22 Staniszkis J. The Ontology of Socialism. Oxford: Claredon Press, 1992. С. 15 і далей. 23 Ужо ў красавіку 1991 г. Дземянцей адкрыта запатрабаваў увядзення агульнасаюзна га надзвычайнага стану, каб уратаваць адзінства краіны. 24 Так, напрыклад, у канцы 1990 г. 61,3% насельніцтва падтрымалі актыўную рэалізацыю дзяржаўнай праграмы, накіраванай на спрыянне развіццю беларускай мовы. Sahm A. Die weiЯrussische Nationalbewegung. С. 590. 25 Гл.: Sahm A. Die wei?russische Nationalbewegung. С. 109—118. 26 Гл.: Sahm A. Politische Konstruktionsversuche wei?russischer Identitat. Zur Bedeutung des Ruckgriffs auf die unabgechlossene wei?russische Nationalstaftsbildung // Jahrbucher fur Geschichte Osteuropas. 42 (1994). С. 541—561, тут с. 547. 27 Кебич В. Экономика, нравственность, культура — столпы нашей государственности // Ракурс. № 1. 1993. С. № 3—17, тут с. 12. 28 Улетку 1995 г. прэзідэнт Лукашэнка пагражаў спецыяльным загадам забараніць выданне менавіта гэтых падручнікаў па гісторыі. Але, паколькі стварэнне падручнікаў патрабуе шмат часу, ён вырашыў паступова замяніць былыя падручнікі на новыя. Гл.: Школьники будут учиться сразу по трём учебникам // Белорусская деловая газета. № 51. 12.08.1996. С.5. 29 Гл.: Sahm А. Politische Konstruktionsversuche. С. 550—553. 30 Нават сам БНФ быў не вельмі зацікаўлены ў правядзенні рэферэндума, які тычыцца нацыянальнай незалежнасці, бо асцерагаўся адмоўных вынікаў. У гэтым таксама выявілася амбівалентнае стаўленне БНФ да дэмакратычных працэдураў, што тлумачыцца беларускай нацыянальнай асаблівасцю. Гл.: Фурман Д., Буховец О. Белорусское самосознание... С.63. Паводле дадзеных апытанняў грамадскай думкі, ужо ў 1992 г. праз некалькі месяцаў пасля распаду Савецкага Саюза, 47,9 % беларускіх грамадзян лічылі аднаўленне СССР неабходнасцю. Гл.: Карбалевич В. Особенности националь ного возрождения в Беларуси // Корецкий А. (выд.) Трансформация цивилизационно -культурного пространства бывшего СССР. Москва, 1994. С.230—234. Тут с. 230. 31 Для азнаямлення з беларускай эканамічнай палітыкай гл.: Pankov V. Die wirtschaftliche Transformation Wei?russlands // Osteuropa—Wirtschaft, 40 год выд. (1995). № 1. С. 1—12. 32 Гл.: Zagorul'skaja О. The System of Interest Representation in the Republik of Belarus // Klaus Segbers/Stephan De Spigeleire (выд.): Post-Soviet Puzzie. Mapping the Politikal Economy of the Former Soviet Union, 4 т. Baden-Baden, 1995. Т.3. С.657—683, тут с. 662—667. 33 Stanizkis J. Ontology. С.7. 34 Праграма Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» . Менск, 30 траўня 1993. 35 Гл.: Пазьняк З. «Национальное государство есть наивысшая культурная и общественная ценность» // Нёман. 1993. № 6. С. 19—22, а таксама: О русском империализме и его опасности // Народная газета. 15-17.01.1994. Тут Пазняк зноў прэтэндуе на «восточное этническое расселение белорусов в Российской Федерации», і канкрэтна ў Бранскай, Пскоўскай і Смаленскай абласцях. У 1993 г. у праграме БНФ усё ж падкрэслена адвяргаецца план змянення межаў, замест чаго ён імкнецца да культурнай аўтаноміі ў адпаведных дзяржавах — апрача згаданых расійскіх абласцей, яшчэ ў Вільнюскай вобласці ў Літве і ў рэгіёне Беласток у Польшчы. 36 Гл.: Хадыка Ю. Нацыяналізм як канструктыўная сіла // Беларускі ПЭН-Цэнтр (выд): Другі міжнародны кангрэс у абарону дэмакратыі і культуры. «Незалежная прэса: свабода і адказнасць». Мінск, 1996. С. 81—85. 37 Гл.: Объединенная гражданскай партия (ОГП): Программа действий // Акадэмія навук Беларусі / Аддзел навуковай інфармацыі па гуманітарных навуках Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Палітычныя партыі Беларусі. Мінск, 1996. С.362—364, тут с. 364. 38 Программа Партии коммунистов Беларуси // Народный голос, 23.06.1993; Программа Аграрной партии Беларуси // Белорусская нива, 30.12.1994. 39 Гл.: Sahm А. Politische Konstruktionsversuche. С 559. Як вынік узмацнення камуністычных сіл, для якіх пахаваныя ў Курапатах з'яўляліся ахвярамі фашысцкага рэжыму, Курапаты зноў сталі аб'ектам спрэчак. 40 Гл.: Sahm A. Politische Konstruktionsversuche. С. 553—557, а таксама Sahm A. Kein politischer Fruhling in Belarus. Das Scheitern der Parlamentswahlen im Mai 1995 und die Verselbststandingungstendenzen der Exekutive // Osteuropa, 42, (1995). С.1021—1033, тут на с. 1023—1026. 41 Як яскравы прыклад (параўнай): Люди, будьте бдительны! В республике запахло фашизмом! Обращение к народу Беларуси председателя Верховного Совета Республики Беларусь С.Шарецкого // Народная воля. № 81. 1996, верасень. 42 Sahm A. Kein politischer Fruhling. C.1030 і далей. 43 Да свайго абрання прэзідэнтам Лукашэнка, 1954 г. нараджэння, абраны ў 1990 г. у Вярхоўны Савет, быў старшынёй саўгаса «Гарадзец» у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. Да свайго абрання ён ні разу не быў на Захадзе. Таму пасля заняцця пасады яго палітычны стыль аўтаматычна павінен быў быць больш правінцыйным. Гл.: Палітрук. Дырэктар. Прэзідэнт? // Век. № 25, 1—6.07.1994. 44 Гл.: На белорусском полигоне // Известия. 20.06.1996. 45 Гл.: Manicke_Gyogyosi E. Zum Stellenwert symbolischer Politik in den Institutionalisierungsprozessen postsozialistischer Gesellschaften // Offentliche Konfliktdiskurse um Restitution von Gerechtigkeit, politische Verantwortung und nationale Identitat. Frankfurt, 1996. С.13—28. Тут с.21. 46 Сярод іншых да іх належалі юрысты Дз.Булахаў і В.Ганчар, якія займалі кіраўнічыя пасады ў дэмакратычнай апазіцыі. Яны належалі да кола маладых людзей, якія не паходзілі з партыйнага апарату. Яны падтрымлівалі Лукашэнку ў час яго перадвыбарчай кампаніі з памылковым жаданнем правесці з яго дапамогаю рашучыя эканамічныя рэформы. Гл.: Знакомьтесь: команда Лукашенко // Известия. 13.07.1994. 47 Гл.: Аб грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне // Cвабода. № 55. 26.07.1996; Заявление участников «круглого стола», представляющих ведущие политические партии, движения, профессиональные союзы Республики Беларусь // Cвабода. № 65. 30.08.1996. 48 Гл.: Компартия запрещена // Белорусская газета. 2.09.1996. 49 С «режимом Лукашенко» будут «вооруженно бороться» // Знамя юности. 3.07.1996. У чэрвеньскім выпуску «Независимой газеты» згаданае інтэрв'ю пад назваю «Возможна вооруженная борьба с режимом Лукашенко» немагчыма было знайсці. 50 Я цярплю і буду цярпець колькі трэба і якія заўгодна нягоды, працаваць не пакладаючы рук, без сну і адпачынку, але толькі калі буду перакананы ў шчаслівай будучыні сваёй Радзімы — Беларусі // Народная газета. 10.03.1995. С.1. 51 Рэальны арсенал сілавых сродкаў знаходзіцца, безумоўна, у распараджэнні аднаго толькі прэзідэнта. Розныя нацыяналістычныя спартыўныя аб'яднанні, створаныя пасля 1992 г. у ценю БНФ, не валодалі рэальным патэнцыялам сілы. 52 Гл.: Sahm А. Politische Konstruktionsversuche. С. 547 і далей. 53 Гл. напрыклад: «Спасибо за Россию!» Встречи Президента на столинской земле // Белорусская нива. 18.04.1996. 54 Гл.: Замяталін У. «Митинг — это акция, инициаторами которой стали обанкротив шиеся политики» // Белорусская нива. 26.03.1996; ён жа: «Белорусские избиратели перевели позняковский фронт в антинародный» // Советская Белоруссия. 18.04.1996. 55 Политдиалоги. Богданкевич С. — Калякин С.: «Беларусь нуждается не в политизированной, а в эффективной экономике»//Народная газета. 12.03.1996. С.3. 56 Гл.: Стабілізацыя не губляючы суверэнітэту // Звязда. 14.06.1996; По пути интеграции // Народная газета. 14.06.1995. 57 Апрача іншага, адбыўся нечаканы кароткі візіт Лукашэнкі 7 верасня ў Маскву, а таксама кароткатэрміновае знаходжанне А.Лебедзя 13 верасня і Г.Зюганава 18-19 верасня ў Мінску. Гл.: Странный визит Александра Лебедя в Минск // Известия. 17.09.1996. Лебедь прилетел не к добру // Белорусская деловая газета. № 57. 16.09.1996. 58 Фурман Д., Буховец О. Белорусское самосознание... С.67. 59 Белоруссия—Россия. Модель постсоветской интеграции // Независимая газета. 21.3.1996. С.5.

Комментируем публикацию: Беларускі нацыяналізм ці нацыяналізм Беларусі? Беларусь у 1990-1996 гг.


Публикатор (): БЦБ LIBRARY.BY

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle

Скачать мультимедию?

подняться наверх ↑

Новые поступления

Выбор редактора LIBRARY.BY:

Популярные материалы:

подняться наверх ↑

ДАЛЕЕ выбор читателей

Загрузка...
подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY


Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY на Ютубе, в VK, в FB, Одноклассниках и Инстаграме чтобы быстро узнавать о лучших публикациях и важнейших событиях дня.