"Індзейская вайна" Тадэвуша Касцюшкі

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему "Індзейская вайна" Тадэвуша Касцюшкі. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2003-02-16

Існуе вялiкая лiтаратура пра ўдзел Тадэвуша Касцюшкi ў амерыканскай вайне за незалежнасць; бiёграфамi кiраўнiка «польскага» паўстання нярэдка ўпамiнаецца і пра ўцягненне ў яе iндзейцаў, але спецыяльна пытанне сутыкнення Касцюшкi з карэннымi жыхарамi Амерыкi не даследава лася. Пасля першапачатковых намаганняў па стварэнні ўмацаванняў на беразе р.Дэлавэр ён быў прызначаны галоўным iнжынерам армii Поўначы, якая была арганiзавана Кангрэсам вясной 1777 г. для супрацьдзеяння англiйскай пагрозе з Канады і Нью-Ёрка. Першая спроба спынiць рух войскаў генерала Джона Бэргайна каля форта з iндзейскай назвай Тайкандэрога, няўдалая з-за недахопу часу на перабудову абароны, згадваецца ў «Апошнiм з магiканаў» Дж.Ф.Купера. Сiлы Бэргайна складалiся з 3 брытанскiх і 3 нямецкiх брыгад (7230 жаўнераў), а таксама атрада добраахвот нiкаў з Канады і 400 iракезскiх воiнаў (паводле iншых звестак, жаўнераў у Бэргайна было на тысячу менш, а iндзейцаў — у паўтары разы больш); гiсторыкi Т.Карзон і У.Казлоўскi паведамляюць, адпаведна, пра «больш за 700 штыкоў, апроч чырванаскурых iндзейцаў, якiх было 400» і «каля 7000 войска (разам з падмацаваннем канадцаў і iндзейцаў)» 1. Марнай аказалася праца Касцюшкi і над умацаваннямi ў форце Эдвард. «Хапiла таго, — пiша сучасны даследчык В.Мальскi, — што паблiзу паказалiся iндзейцы, каб быў загаданы далейшы адыход, хаця сам Бэргайн пераадольваў яшчэ досыць далёка перашкоды, узнесеныя на яго дарозе Касцюшкам» 2. Гiсторыя паўтарылася ў наступным падрыхтаваным Касцюшкам лагеры — каля Мозэс-Крык, якi лiчылi «моцнай пазiцыяй»: «iндзейцы хутка зрабiлi яе нязручнай, — «рапартаваў» у лiсце са Стылўотэра касцюшкаў баявы таварыш Хэй губернатару Клiнтану, — такiм чынам перанеслiся сюды, але і тут у небяспецы і маю загад аб новым пераезде. Востраў Ван-Шэйк лiчыцца бяспечным укрыццём супраць атак iндзейцаў, туды, значыць, накiроўваемся» 3. Нарэшце, пасланы камандзірам корпуса генералам Гейтсам разам з палкоўнiкам Хэем выбраць месца для абарончага лагера на правым, заходнiм, беразе Гудзона, Касцюшка вызначыў, «а потым па-iнжынерску ўфартыфiкаваў узгоркi Бемуса (Behmus's Heights) паблiзу вёскi, званай iндзейскiм iменем: Саратога» (Т.Карзон; цяпер курортнае месца Саратога-Спрынгс недалёка ад Скайлервiла) 4. Войска Бэргайна падышло да новага галоўнага ўмацавання аслабленым: «Палкоўнiк Баўм, высланы з атрадам немцаў, канадцаў, торы і чырванаскурых па фураж, панёс поўную паразу пад Бенiнгтанам, таксама ж і iншы фуражэрскi і рабаўнiцкi атрад быў лiквiдаваны пад Хусiкам (16 жнiўня); страта ў тых баях склала 1000 галоў. Няўдалая аблога Станiкса здэмаралiзавала яшчэ больш сiлы Бэргайна. Яго пакiнулi iндзейцы і канадскiя саюзнiкi. Калi нарэшце дайшоў да галоўнага лагера пад Саратогай і меркаваў атаку на яго дня 19 верасня, усе намаганнi аказалiся дарэмнымi» 5. Такiм чынам, Тадэвуш Касцюшка ўскосным чынам ўдзельнiчаў у баявых дзеяннях з iндзейцамi, але яны былi цалкам абарончымi і вымушанымi, а славутая перамога пад Саратогай была дасягнута над зусiм «белай» армiяй. У адрозненне ад Касцюшкi, яго баявыя таварышы мелi вопыт барацьбы з iндзейцамi яшчэ перад «рэвалюцыяй». Генерал Г.Гейтс разам з Дж.Вашынгтонам прымаў удзел у экспедыцыi пад камандаваннем генерала Брэдака, якая была разгромлена французамi і iх iндзейскiмi саюзнiкамi. У першага непасрэднага начальнiка Касцюшкi ў Фiладэльфii генерала І.Патнама быў асаблiва вялiкi паслужны спiс бiтваў з iндзейцамi. У 1758 г. яго ледзь выратавалi са слупа катаванняў, калi ён трапiў да iх у палон. Яго баявы вопыт вянчала вайна з Панцiякам. Сам Касцюшка неаднаразова назiраў iндзейскiх воiнаў не толькi на адлегласцi, калi яны рыхтавалiся да атакi, але і зблiзку, калi лаяльныя або нейтральныя правадыры прыводзiлi iх у лагеры амерыканцаў. «Голая армiя» шмат чаму навучыла паўстанцаў. Як пiсаў У.Казлоўскi, «амерыканцы ж вучылiся практычна на «малой вайне», або ў партызанцы з суседнiмi французскiмi калонiямi цi з iндзейцамi» 6. «Яны вялi вайну новага тыпу — гераiчную народную вайну. Мясцовасць iм спрыяла, і амерыканскiя армii выкарыстоўвалi тактыку, засвоеную ў значнай ступенi ў iндзейцаў, якая цудоўна падыходзiла для вядзення баёў у ненаселенай мясцовасцi» 7. Вядома, што ў час амерыканскай «рэвалюцыi» iндзейцы, для якiх англiчане і «янкi» былi аднолькавымi захопнiкамi, уступалi ў саюзы з абодвума бакамi. Большасць iракезаў, нягледзячы на абвешчаны ў 1775 г. нейтралiтэт, выступiлi разам з англiчанамi супраць каланiстаў, і толькi адзiн член iх Лiгi — племя анейда — падтрымаў «рэвалюцыянераў». Навыкi вядзення вайны, часткова ўспрынятыя амерыканцамi ад iндзейцаў, Касцюшка як iнжынер-фартыфiкатар выкарыстаў на радзiме ў час паўстання 1794 г.8, якое падзялiла беларусаў на «касiнераў» і «царыстаў». Амерыканская вайна за незалежнасць ад Англii не палепшыла, а нават пагоршыла становiшча карэнных жыхароў, тэрыторыi якiх працягвалi дзялiць з такiм жа iмпэтам, як і землi Беларусi. Тадэвуш Касцюшка, правадыр вызваленчага паўстання, змагар супраць падзелаў, парадаксальным чынам ухваляў пазнейшы амерыканскi экспансiянiзм. У двух лiстах Касцюшку (ад 28 чэрвеня 1812 г. і ад 30 лiстапада 1813 г., абодва з Мантысела) Томас Джэферсан асуджаў англiчан за «ганебныя iнтрыгi» і «бесчалавечую вайну, якую яны вялi з тамагаўкам і скальпавальным нажом дзiкуна» або «каб забiваць тамагаўкам нашых жанчын і дзяцей», што, мiж iншым, было адным з апраўданняў «уступкi або далучэння Канады да амерыканскай канфедэрацыi». «Ваша iдэя, што наша лiнiя далейшай дэмаркацыi магла б быць ад некаторай кропкi на возеры Шамплейн — добрая, таму што закрыла б iх рынкi скальпаў, але тая, пра iх поўные выгнанне з кантынента — лепшая»9 . Раней, у лiсце ад 15 лiстапада 1805 г. Касцюшка раiў Джэферсану заняць «iспанскую» Фларыду для павелiчэння «прэстыжу» і ўзмацнення Амерыкi10. Вiдавочна, рабiў гэта ў рэчышчы «дактрыны Манро», з якiм сустракаўся ў 1803 г. у Парыжы, дзе апошнi быў па справе куплі Луiзiяны. Пасля смерцi Тадэвуша Касцюшкi ў Кангрэсе ЗША 20 студзеня 1818 г. была прынята спецыяльная рэзалюцыя; з прамовай выступiў генерал Ўiльям Харысан, будучы прэзiдэнт. Ён прапанаваў стварыць камiтэт, каб ушанаваць памяць «нястомнага і вядомага сябра вольнасцi і правоў чалавека». «На жаль, — пiша ў заўвагах да апублiкаваных фрагментаў прамовы Харысана польскi касцюшказнаўца, — чалавек, якi славiў вольнасць і правы чалавека, супярэчыў касцюшкаўскiм iдэям сваёй дзейнасцю. Як губернатар штата Індыяна (1801-1813) па-варварску ваяваў з iндзейскiм насельнiцтвам, адмаўляючы яму ва ўсялякiх правах»11. Алесь Сiмакоў, Гомель. СНОСКІ: 1 Korzon T. Kosciuszko. Biografia z dokumentуw wysnuta... Krakуw, 1894. S.133; Kozіowski W. Pierwszy rok sіuzby amerykaсskiej Kosciuszki (18 pazdziernika 1776-17 pazdziernika 1777)//Przeglad Historyczny, 1907, t.IV, z.3. S.328. 2 Malski W. Amerykaсska wojna puіkownika Kosciuszki. Warszawa, 1977. S.84. 3 Kozіowski W. Op. cit. S.330. 4 Korzon T. Op. cit. S.134. 5 Korzon T. Op. cit. S.135. 6 Kozіowski W. Op. cit. S.321. 7 Фостэр У.З. Очерк политической истории Америки. Москва, 1955. С.172. 8 Гл., напрыклад, брашуру «Czy Polacy moga wybic sie na niepodleglosc?», выдадзеную ў 1800 г. групай блiзкiх да Т.Касцюшкi людзей (рас.пер. «Могут ли поляки добиться независимости?» у кн.: Избранные произведения прогрессивных польских мыслителей. Т.1. Москва, 1956. С.539-584. 9 Jefferson. Kosciuszko. Correspondence. Ed. by B.Grzelonski. Warsaw, 1978. P.91, 97. 10 Pastusiak L. Pierwsi polscy podroznicy w Stanach Zjednoczonych. Warszawa, 1980. S.100. 11 Tadeusz Kosciuszko w historii i tradycji. Warszawa, 1968. S. 424.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: "Індзейская вайна" Тадэвуша Касцюшкі


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.