Жаночы рух на Беларусі: гісторыя развіцця

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Жаночы рух на Беларусі: гісторыя развіцця. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2003-02-16

Як ні ў адной з краін Захаду, беларуская жаночая рэальнасць мінулага была настолькі выяўнай і пазначанай меткамі паскоранага развіцця цывілізацыі, што ўжо сама першапрысутнасць у гісторыі ўсходніх славян спачатку свабодалюбівай Рагнеды, а потым – вялікай полацкай асветніцы Ефрасінні не толькі дала магутны імпульс развіццю цэлых эпох кніжнасці і асветніцтва, але таксама заклала фундаментальныя падмуркі стварэння першых інстытутаў абароны правоў чалавека, палітычнай дыпламатыі, першых культурна-асветніцкіх цэнтраў, дзе ўласна і пачалося фармаванне асноў Незалежнасці, яе філасофіі і этыкі. Адным словам, усяго таго, што і сёння застаецца канцэптуальна перспектыўным, а значыць, запатрабаваным грамадскасцю. Такім чынам, аўтарытэт жаночай гісторыі Беларусі матэрыялізуецца ў развіцці інстытутаў цывілізаванай дзяржавы, уплывае на пошукі шляхоў пабудовы ў адной з краін Цэнтральнай Еўропы адкрытага грамадства. Гэтая асаблівая, гістарычна трансфармаваная і гістарычна разгорнутая ў сваіх наступствах («продвинутая») беларуская жаночая знакавасць не толькі ў выключнай папулярнасці пэўных гістарычных жаночых асоб, але хутчэй у тых ідэях, якія яны сабой выяўляюць і люструюць. Унікальны арэол Ефрасінні Полацкай (само імя і яе знакаміты крыж) сёння пастаянна ўключаюцца ў назвы і сімволіку жаночых і іншых грамадскіх і дзяржаўных арганізацый. 3 улікам значнасці беларускіх гістарычных каштоўнасцяў сёння ў рэспубліцы праходзяць міжнародныя з'езды, кангрэсы, навуковыя канферэнцыі і конкурсы. Да прыкладу, на званне «ЖАНЧЫНА ГОДА» – з уручэннем пераможцам медалю Святой Ефрасінні Полацкай Вялікай. Пры першай у рэспубліцы міжнароднай арганізацыі жанчын – Мiжнародным Фондзе Св. Ефрасінні Полацкай, які і праводзіць гэты конкурс, створана нацыянальна-гістарычная аса-цыяцыя, якую склалі вядомыя архівісты, прадстаўнікі музеяў і ВНУ, грамадскіх арганізацый, навуковых таварыстваў, культурна-асветніцкіх асяродкаў, радыё і. тэлебачання, прэсы. Адна з першых жанчын-палітыкаў, вытанчаны дыпламат, міратворка Ефрасіння ўмела быць не толькі міласэрнай для пакутуючых, прыніжаных і бедных, але таксама ўціхамірвала братазабойчыя міжусобныя войны, што паўплывала на далейшы ход гісторыі ўсяго ўсходнеславянскага рэгіёна. Гэтае імя сімвалізуе росквіт культуры і маральнага абнаўлення ў глыбінях усходне-славянскага сярэднявечча, гістарычна прадвызначыўшы ланцуговую рэакцыю развіцця і назапашвання нацыянальных каштоўнасцяў. Да таго ж згадаем, што менавіта з Полацкай зямлі скіраваўся ў далёкі шлях і з'явіўся на еўрапейскай арэне вялікі асветнік Францыск Скарына, які здзейсніў, пад уплывам святой зямлячкі, яшчэ адзін подзвіг беларускай гісторыі – подзвіг першадрукара. У адным шэрагу з ім бачацца таксама такія духоўныя пастыры грамадства, дзяржаўныя дзеячы і пісьменнікі, як Сімяон Полацкі, Сымон Будны, Кірыла Тураўскі... Асэнсаванне дзейнасці многіх слынных беларусаў немагчыма без уліку асобы Ефрасінні Полацкай – іх геніяльнай натхняльніцы. У гэтай сувязі разуменне гістарызму беларускай жаночай думкі тоесна з канцэпцыяй роўных магчымасцяў, што была выпрацавана ў першых, найбольш вядомых гістарычных дакументах XVI стагоддзя. Маецца на ўвазе знакамітая эпоха Вялікага княства Літоўскага, якая заслугоўвае асобнага разгляду. Бо калі з перыядам узлёту Полацкай Дзяржавы звязана ранняя гістарычная канструкцыя мадэлі асветніцтва народа і чалавечай асобы як такой, то першае фармуляванне жаночых правоў нарадзілася ў перыяд Вялікага княства Літоўскага. Больш таго, у перыяд развіцця дэмакратычных прававых асноў ВКЛ, асабліва падчас стварэння знакамітага Статута 1588 года, з'явіўся новы жаночы тып. «Літвінкі» вызначаліся найперш свабодалюбівым разняволеным норавам і самапавагаю. Адначасна жанчына Вялікага княства Літоўскага была даволі стрыманай, сціплай, гаспадарлівай і схільнай да дабрачыннасці (А.Весялоўская, К.Лаза, К.Сапега). Напрыклад, Весялоўская перадала ў гарадскую казну грошы на нармалізацыю жыцця пасля чумы і голаду 1642- 1646 гадоў; іншыя магнаткі бралі на выхаванне дзяўчынак з бедных правінцыйных сем'яў, апекаваліся іх далейшым лёсам; асобныя вылучаліся экзальтаванасцю, што выклікала ў суайчынніц адначасна асуджэнне, зайздрасць і захапленне. Менавіта тагачасным норавам і жаночай псіхалогіі прысвяціла сваё рэалістычнае эсэ «Якая я ёсць» Ізабэла Чартарыйская. Жанчыны ВКЛ, якія актыўна далучаліся да рэнесанснай культуры, немалую ўвагу ўдзялялі і новай для таго часу практыцы калекцыянавання мастацкіх узораў, чым займалася, да прыкладу, Алена Радзівіл. Менавіта інтэлектам выдзялялася яшчэ адна знакамітая жанчына сярэднявечча – Ганна Яблонская (з роду Сапегаў), чые заняткі ў галіне палітыкі, эканомікі, прыродазнаўчых навук, заалогіі і мінералогіі здзіўлялі нават вучоных. Яе фальварак у Сямяцічах наведалі імператар Аўстрыі Іосіф, імператар Павел І і іншыя знакамітасці. Эмансіпацыя шляхцянак выклікала незадаволенасць старой шляхтьі, аднак гэта не паслабіла памкненняў жанчын да ўдас-каналення пачуцця ўласнай годнасці. Як унікальны зрэз гісторыі чалавецтва варта разгледзець яшчэ адзін паварот у лёсе беларускага народа: умацаванне на старажытных беларускіх землях феадальна-прыгонніцкіх адносін у XVIII стагоддзі. Варта нагадаць, што пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі, значна прыглушыўшы развіццё нацыі. І гэта ў той час, калі Еўропа рухалася да знішчэння абсалютызму. На беларускіх землях, насельніцтва якіх пастаянна прыгняталася і было пазбаўлена магчымасці карыстацца роднай мовай, у народа існаваў асаблівы «прававы шчыт». Гэта той кодэкс народнай маралі, які адносіўся да жанчыны, як захавальніцы нацыянальна-генетычнай памяці, з глыбокай павагай. Аднак сапраўды адчувальвае ўваходжанне беларускіх жанчын у сферы грамадскага развіцця павінна было пераадолець эвалюцыйныя этапы, ствараючы новыя абрысы жаночай думкі ўвогуле. І калі першай жанчынай-пісьменніцай прынята лічыць мяркуемую аўтарку «Жыція... Еўфрасінні Полацкай» Еўпраксію, то працягвае гэты элітарны спіс жанчына абсалютна іншага характару, пра што сведчыць нават назва яе рукапісу, датаванага 1760 годам – «Авантуры майго жыцця». Праз стагоддзі нам усміхаецца прыхільніца моднага ў тыя гады авантурнага жанру Саламея Пільштынова з Наваградка – першая жанчына-ўрач і пісьменніцца, геаграфія «падарожжаў» якой (ад Вены да Стамбула і затым Санкт-Пецярбурга) дастаткова пераканаўчая нават для сучасных турыстаў, не кажучы пра пісьменнікаў і ўрачоў. Аднак, гаворка ідзе хутчэй пра ўнутранае разняволенне, пра тыя ўнутраныя перадумовы жаночай эмансіпацыі, якая хутка набыла яшчэ адзін і таксама дасюль незнаёмы абрыс. Гэта абрыс часам фанатычнай, але заўсёды шчырай, адданай і самаахвярнай ахоўніцы і абаронцы. І ўжо не толькі свайго сямейнага асяродку ці свае жаночай годнасці і чалавечай незалежнасці, але гордай паборніцы тае часткі грамадскай і касмічнай гармоніі, якая называецца Радзімаю. Свой знакаміты верш «На смерць палкоўніка» Адам Міцкевіч прысвяціў менавіта адной з такіх дзёрзкіх жанчын, удзельніцы паўстання 1830-1831 гадоў Эміліі Плятэр. Яна сабрала атрад у 400 чалавек, які дзейнічаў на тэрыторыі Віцебшчыны. Загінула Эмілія ў 25 гадоў. Яе паплечнік, славуты Ігнат Дамейка сёння лічыцца нацыянальным героем Чылі. Імя легендарнай Эміліі Плятэр сёння ўсё часцей прыцягвае ўвагу паэтаў і мастакоў. Паступова жаночая ідэя набывае нацыянальна-вызваленчыя арыенціры. Сёння мы з упэўненасцю можам сказаць, што жаночая думка Беларусі XX стагоддзя фармавалася ў кантэксце барацьбы народа за перспектывы незалежнасці, чаму папярэднічала паўстанне 1863-64 гадоў у Польшчы, Беларусі і Літве, жорстка падаўленае царскай Расіяй. Да ідэй Кастуся Каліноўскагамногіх жанчын прыцягвала менавіта непрыняцце кіраўніком інсургентаў свету няроўнасці і прыгнёту. Асабліва гнеўна гучалі яго выступленні супраць непасільнай жаночай працы на паншчыне. Жанчыне-працаўніцы і жанчыне-маці Каліноўскі прысвячаў нават вершы. Мяркуючы, што толькі карэнныя пераўтварэнні грамадства могуць змяніць жаночыя лёсы, народны абаронца да вырашэння жаночага пытання падыходзіў з пазіцый рэвалюцыянера-дэмакрата. 3 гэтым бунтарскім перыядам звязана дзейнасць Камілы Марцінкевіч, дачкі знакамітага паэта. Першая жанчына-дысідэнтка была нават змешчаная за свае палітычныя погляды, скіраваныя супраць царскіх уладаў, у багадзельню для вар'ятаў, але выпушчаная пасля маніфестацый пратэсту. Калі ўспыхнула паўстанне 1863 года, яна разам са сваімі каляжанкамі зноў выступіла супроць імперскага гвалту, вывеўшы жаночую дэманстрацыю ў нацьіянальных апратках і з адпаведнымі песнямі на вуліцы Варшавы. Арганізавала дапамогу арышта-ваным паўстанцам, якіх адпраўлялі ў Сібір. Нібыта прадчувала ўласны лес. Побач з палітычнай ссыльнаю К.Марцінкевіч з'яўляецца яшчэ адна каларытная фігура – Ева Філінская. 3 малалецтва асірацелая, яна актыўна і ўпарта займаецца самаадукацыяй, перамагаючы галечу і іншыя жыццёвыя нягоды, уключаецца ў барацьбу супроць імперыі насілля. Была арыштавана і разам з дзецьмі адпраўлена ў Сібір. Калі вярнулася на радзіму, напісала цікавыя ўспаміны, згадваючы свае пакутлівыя этапы і сустрэчы з рознымі людзьмі. Яе пяру належыць і двухтомная аповесць «Герсілія» (1849), створаная якраз у той час, калі іх аўтарка занялася справай адукацыі дзяцей. Марыя Багушэвіч... Гэтае імя яшчэ адной выдатнай змагаркі супраць прыгнёту звязана са Случчынай. Памерла ад сухотаў па дарозе ў ссылку. Пакінула пасля сябе цікавы дзённік. Спачуваннем простаму люду і асуджэннем лянівай шляхты, жорсткасці, што разбурае маральныя каштоўнасці, прасякнуты і мемуары Габрэлы Пузыні са Свіры. 3 воблікам многіх такіх прадстаўніц новай еўрапейскай жаночай грамадскай ментальнасці знітаваны рамантычныя нацыянальна-вызваленчыя ідэалы. Вядомая пісьменніца таго часу, «гродзенская самотніца» Элаіза Ажэшка, якая брала ўдзел у паўстанні 1863 года, згадала пра яго і сваіх сяброў-інсургентаў у эсэ «Глорыя вікціс!» – «Слава пераможаным!» Менавіта з такім падтэкстам Беларусь пачатку XX стагоддзя, забраная ў ланцугі нацыянальнага ўціску, уступала ў эпоху капіталізму. Уласна беларусы ўспрымаліся адміністратыўнай гайнёю як сялянская, «мужыцкая» нацыя «тутэйшых» без права на незалежную будучыню, без роднай мовы. У канцы XIX - пачатку XX стагоддзя, з развіццём грамадскіх супярэчнасцяў новага тыпу, аб чым сёння ярка сведчаць цэлыя тамы архіўнай дакументалістыкі, узнікла сітуацыя жаночага масавага процістаяння старым умовам, замшэламу сацыяльнаму дыктату. Новая беларуская жанчына кардынальна мяняла свой светапогляд, пачаўшы працяглую самасцвярджальную барацьбу за свае правы. На памежжы стагоддзяў пачалі актывізавацца жанчыны-арыстакраткі. І асобае месца ў гэтым шэрагу займаюць прадпрымальніцы і мецэнаткі (графіня М.Патоцкая (нар. Сапега), княгіня І.Паскевіч-Эрыванская і інш.) Асобна адзначым, што для развіцця беларускай справы асаблівае значэнне мае дзейсная прыхільнасць Магдалены Радзівіл. У той жа час мацнее і шырыцца іншая жаночая змагарная хваля. На арэну барацьбы выходзіць яшчэ малавядомая, але моцная жаночая грамада – работніцы і вясковыя кабеты, якія шукаюць шляхі да вызвалення і адукацыі. Да адукацыі імкнуліся ўсе. Вось чаму пачынальніца масавага жаночага беларускага руху, паэтэса вольнага духу і «буры» Цётка была, акрамя ўсяго, і стваральніцай новай канцэпцыі нацыянальнай асветы, у тым ліку жаночай. Выступаючы за правы і годнасць кожнага чалавека як асобы, за незалежнае развіццё ўсёй беларускай нацыі, Цётка карысталася вялікай папулярнасцю ў прадстаўнікоў многіх нацыянальных, дэмакратычных і рэвалюцыйных партый і рухаў. Пры яе актыўным удзеле эпоха нацыянальнага адраджэння пачатку XX стагоддзя рашала задачы легітымізацыі беларускай мовы, прэсы і культуры. І жанчыны, якія ў гэтым удзельнічалі, былі натхнёныя найперш нацыянальнай ідэяй. Паўліна Мядзёлка, Зоська Верас, Надзея Шнаркевіч, Апалонія Гіркант, Канстанцыя Буйла, Палута і Марыя Бадуновы, Казіміра Яноўская, Леаніла Гарэцкая, Уладзіслава Мілковіч і іншыя лічылі сваім абавязкам не толькі змагацца за народную волю, але таксама будзіць нацыянальнае пачуццё дзяржаўнасці. Яны адчынялі першыя беларускія школы і чытальні, пісалі беларускія вершы для дзяцей, стваралі гурткі і хоры, ставілі перад сабою дабрачынныя мэты, адным словам, – пераносілі свае мацярынскія абавязкі ў сям'ю, прасторава-часавыя межы якой набывалі ўжо дзяржаўныя абрысы. Яны марылі абудзіць у беларускай жанчыне жаданне выхоўваць у новых пакаленняў цвёрдую волю і рашучасць змагання за новую незалежную радзіму.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Жаночы рух на Беларусі: гісторыя развіцця


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.