Геаграфічныя асаблівасці Беларусі. Тэрыторыя і назва нашага краю.

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Геаграфічныя асаблівасці Беларусі. Тэрыторыя і назва нашага краю.. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2003-02-16

ПРАДМОВА У аснове нашай вечна юнай любові да радзімы, незалежна ад таго, пішам яе з вялікай ці з малой літары, ляжаць многія фактары. I сярод ix, несумненна, найважнейшае месца займае наша прьхільнасць да засвоеных ад самага дзяцінства слоу, якiмi называюцца нашы вёскі i гарады, вуліцы i плошчы, паркі i скверы, размешчаныя паблізу месца жыхарства рэкі i азёры, палі i лугі. Такія назвы у навуковай літаратуры прынята перадаваць запазычаным з грэчаскай мовы словам тапонім, у якім topos перакладаецца як месца, мясцовасць, a onoma — імя. У дачынецні толькі назвау населеных пунктау ужываецца тэрмін з больш вузкім значэннем — айканімія. Раздзел I МОВА ЗЯМЛІ — ПАМЯТКА ГІСТОРЫІ У “мове зямлі” старажытныя абарыгены краю упісалі свае жыцце у гісторыю будучых пакаленняу больш трывала, чым упісалі свае імя у гісторыю вялікія палкаводцы старажытных цывілізацый, якія пакінулі свае пісмены высечаныя на камені. І.П.Філевіч У спадчыну ад мінулых пакаленняу нам дасталася велізарная колькасць назвау населеных пунктау, рэк i азёрау, палёу i сенажацяу, урочышчау i іншых геаграфічных аб'ектау. На зямлі нашай Бацькаушчыны, бадай, не знойдзеш аніводнай народнай назвы, якая б узнікла выпадкова, без прычыны. І калі уважліва прыгледзецца, дык заусёды вызначыш, што вынікае яна з нейкіх асаблівасцей прыроднага асяроддзя, умоу вы-творчай дзейнасці жыхароу i вельмі часта звязана з гістарычным мінулым чалавека. Сам народ ніколі не назаве свае паселішча словам, якое у чымсьці не адпавядала б, а тым больш пярэчыла б ісціне. He дзіва, што адзін з паэтау пісау: Народ умее цёплым словам Радзімы край свой прыласкаць. Да гэтых слоу хацелася б дадаць: не толькі цёплым, але i трапным, праудзівым. Ці не таму часта, высветліушы да пэунага часу незразумелую нам назву горада ці вескі, мы лепш пачынаем разумець ix мінулае, асаблівасці жыццядзейнасці людзей, ix звычкі i норавы? Выключэнні могуць быць толькі у дачыненні да назвау, якія у далёкім мінулым маглі навязаць людзям розныя прыгнятальнікі у мэтах прыніжэння ix чалавечай годнасці. Менавіта з такой несправядлівасцю звязваюць з'яуленне назвау г. Прапойск (цяпер Слаугарад), в. Цурневічы (цяпер Луговая Баранавіцкага р-на). Адносна апошняй існуе такая легенда. У мінулым гэта веска называлася Невічы, але пры удакладненні геаграфічных на­звау населеных пунктау данай мясцовасщ хтосьці з па мешчыкау дадау спераду да яе тры літары дур i атрымауся, як таго ён i жадау, досыць зняважлівы для яго сялян тапонім. Падобных да вышэй прыведзеных абразлівых назвау на беларускай тэрыторыі было няшмат. Калі хтосьці навязвау людзям брыдкую назву, яна надоуга не прыжывалася i уступала свае месца той, што падбірау сам народ, зыходзячы са cвaix мясцовых умоу. Значна больш было не зусім мілагучных назвау населе­ных пунктау. I тут здзіуляцца няма падстау. Жыццё нашых далёкіх продкау стагоддзямі працякала у нялёгкіх сацыяльна-эканамічных умовах, пры няспынным супрацьстаянні неспрыяльным прыродным з'явам. Сялянскаму люду даводзілася у цяжкай, упартай барацьбе адваёуваць у балот i лясоу участкі зямлі, каб пераутварыць ix у палі i пашы. Дасягнутая у такім змаганні з прыродай перамога не заусёды давала жаданыя вынікі. З нанова створаных зямельных участкау здымаліся нізкія ураджаі, часта на палі наступалі балоты, на раскіданыя уздоуж берагоу рэк i азёрау паселішчы набягалі зграі галодных ваукоу, для лову якіх ладзілі спецыяльныя ямы. Нярэдкімі гасцямі тут бывалі мядзведзі, лісы i іншыя дзікія звяры. Адсюль у спрадвечных назвах населеных пунктау Беларусі тапонімы Бясхлебічы, Воучая Яма, Галодшчы, Гніліца, Дзікае, Забалоцце. Пусты Вугал, Чорная Гразь i шмат да ix падобныя. Таму нельга нам абвінавачваць сваіх прашчурау, што яны не знайшлі для наймення родных куточкау прыгожых, ласкавых для слыху слоу. Для нашых непісьменных продкау, відаць, найважней за усе было не траскучае, а праудзівае слова, незалежна ад яго знешняй гукавай афарбоукі, успрымания на слых. Навошта ж было саромецца таго, што арганічна упляталася у змест самога жыцця? Шмат тапонімау, што дайшлі да нас ад часоу далёкай мінуушчыны, па розных прычынах часта чымсьці сёння не задавальняюць жыхароу, асабліва тых, хто жыве не у ладу са сваей гісторыяй. Больш за усе наракаюць, што старажытная назва не дапасоуваецца да сучаснага жыцця. А калі разабрацца, дык чаму яна павінна дапасоувацца? Назва ж з'явілася на свет дауным-дауно i зусім не абавязана увасабляць у сабе сённяшні дзень. Кантрастнасць паміж імі зусім нармальная з'ява i яе ня варта баяцца ці пазбягаць. Наадварот, яе можна выкарыстоуваць у самых розных ракурсах. Думаецца, няма аніякай патрэбы даказваць, што часта нехарактэрныя, кантрастныя нашым дням геагра-фічныя назвы праз метад параунання дазваляюць больш выразна убачыць дасягнутае людзьмі у працэсе ix шматвяковай стваральнай працы. Нездарма ж мы у многіх выпадках пры лагічных абгрунтаваннях той ці іншай з'явы для большай пераканаучасці прыбягаем да гісторыка-параунальнага аналізу, самую апошнюю ста-дыю развщця той ці іншай з'явы супастауляем з тым, чым яна была на сваім зыходным рубяжы. Старажытны тапонім — гэта проста знаходка у імкненні выявщь пераемнасць паміж далёкім мінулым i сённяшшм днём, гісторыяй i сучаснасцю. Так што не будзем палохацца кантрастнасці паміж паняццем, якое укладваецца у гістарычны тапонім, i зместам нашага сучаснага жыцця, бо яна абумоулена самім ходам паступальнага развщця грамадства. Кантрастнасць паміж старажытнай назвай вёскі ці горада i ix сучасным жыццём дае невычэрпны i каштоуны матэрыял для выхавання маладых пакаленняу. Без усякага сумнення, кожнага падлетка зацікавіць, чаму яго родная веска носщь назву Чорная Гразь, Халопкавічы, Фальварак, Сярмяжка i да ix падобныя. I тут бацькам хочаш не хочаш давядзецца выступаць перад сваімі дзецьмі у ролі краязнауца, а пры неабходнасці нават i самому звярнуцца да пстарычнай, даведачнай літаратуры, каб знайсці адказы на магчымыя пытанні. 3 ycix тапонімау цывілізаваныя людзі найбольш паважаюць, шануюць тыя, што дайшлі да сучаснасці ад самых старажытных часоу. Звычайна такія назвы маюць пэуныя адступленні ад лекскі новай літаратурнай мовы, а не дык i зусім адсутнічаюць у ей, з цяжкасцю паддаюцца растлумачэнню, што 3'яуляецца падставай узнікнення самых неверагодных легендау аб ix , паходжані, часта досыць цікавых паводле зместу блізкіх да кapоткіх мастацкіх апавяданняу. Практычна у нас на Беларусі няма ніводнай гістарычнай назвы, пра якую не была б складзена адна ці некалькі легендау аб яе паходжанні. Не з'яуляецца выключэннем з гэтага правіла i сама сталіца Беларусі Мінск. калі згодна адной легендзе ён бярэ сваю назву ад мясцовай рэчкі Менка, дык друга'я, цяпер ужо адхіленая, была звязана з размяшчэннем гэтага старажытнага горада у месцы, дзе адбывауся інтэнсіуны абмен (адсюль — Менск) таварамі паміж тубыльскімі i прыезджымі купцамі. Як бачым, кожная з легендау даволі праудападобная, грунтуецца на лінгвістычным матэрыяле. Не выпадкова таму у старажытнасці назву нашай сталіцы вымаулялі i пісалі не так, як гэта мы робім сёння — Мінск, а Менеск, Менск, дзе выразна прысутнічае корань слова мен. Калі ж беларускія землі апынуліся пад уплывам культуры Рэчы Паспалітай, у службовым справаводстве беларускую мову пачалі паступова замяняць польскай мовай, стала відавочным, што старажытнае напісанне Менеск, Менск не адпавядае патрабаванням апошняй, бо нагадвала яго жыхарам пра штосьці свае, роднае. Да таго ж, у Польшчы ужо добра вядомым быу уласны горад Мінск-Мазавецкі. Адсюль, значыць, i назву горада патрэбна было пісаць не Менеск (Менск), а Мінск. Так яно i атрымалася на практыцы: спачатку у розных службовых дакументах, а пазней i у літаратуры замест звыклага Менеска (Менска) сталі ужываць Мінск. На гэты фактар не звярнулі аніякай увагі i царскія чыноунікі, пасля таго як Мінск у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) быу далучаны да Расійскай імперыі. Аднак гэта перакручаная на польскі лад назва ніколі не задавальняла шчырых беларусау-патрыётау. Таму як толькі з перамогай Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. узнікла рэальная магчымасць беларускага на-цыянальна-культурнага адраджэння, i Мінск стау ста-ліцай БССР, неузабаве яе урад прыняу рашэнне назы-ваць яго Менск. Жыхары горада, як i увесь беларускі народ, з разумением успрынялі гэты справядлівы акт маладой беларускай дзяржавы, бачачы у ім важны крок да усталявання новага жыцця на трывалым на-цыянальным грунце. На жаль, наш нацыянальна-культурны Рэнесанс у міжваенны перыяд быу гранічна кароткатэрміновым. 3 разгулам сталінска-яжоуска-берыеускіх рэпрэсій стау наносщца удар за ударам па нацыянальных заваёвах беларускага народа, i таму прызналі нават немэтазгодным захоуваць назву яго сталіцы у старажытным напісанні. Палічьлі за лепшае пісаць па-ранейшаму, г. зн. па-польску. Цяпер, калі звязаная з развщцём грамадскага жыцця дэмакратызацыя міжнацыянальных адносін абудзіла этнічную самасвядомасць людзей, выклікала у ix прагу да ведау свайго гістарычнага мінулага, усе больш i больш раздаецца галасоу аб вяртанні Мінску яго спрадвечнай назвы Менск. I я лічу, што гэта зусім абгрунтаваныя жаданні. Гістарычная справядлівасць рана ці позна павінна узяць верх. Шмат таямнічага утойваецца i у назвах некаторых нашых абласных цэнтрау. Паводле шчаслівага збегу акалічнасцей так сталася, што усе яны маюць даволі багатае гістарычнае мінулае, а гэта дае падставы для узнікнення розных легендау аб паходжанні ix назвау. Прычым дапытлівы чалавечы розум па некаторых з ix яшчэ i па сённяшні дзень не дакапауся да ісціны, пра-цягваючы задавальняць сваю зацікауленасць усяго толькі здагадкамі, гіпотэзамі. Узяць, да прыкладу, Го-мель. Хаця многія вучоныя ледзь не катэгарычна вы-водзяць яго са старажытнага тэрміна галила (гамола) — магіла, узгорак, сёй-той на узроуні спрошчанага падыходу да разгадкі схільны тлумачыць этымалогію тапоніма тым, што паблізу горада, размешчанага на рацэ Сож, было мелка, i людзі, каб папярэдзіць адзін аднаго у час руху па вадзе, выкрыквалі «Го-го-го! Мель!» Не навукова, але досыць займальна! Не задаволіуся народ i навуковым вытлумачэннем этымалогіі тапоніма Магілеу. 3 пункту гледжання наву-кі тут усе вельмі проста: у аснове яго дахрысціянскае асабовае імя Магіла, да якога дадаецца суфікс -ёу. Та-кіх назвау населеных пунктау патранімічнага пахо-джання ва усходнеславянскіх народау нямала. Але у беларускім народным паданні існуе наконт гэтага дaвoлi цікавае меркаванне, якое у свой час захапіла i фантазію Я. Купалы. Паводле існуючай легенды, Магілёу быу закладзены ля магілы бясстрашнага змагара з сацыяльнай несправядлівасцю Машэкі. Вось гэты фальклорны сюжэт i апрацавау народны пясняр Я. Ку­пала для сваей паэмы «Магіла льва», а Е. Міровіч i В. Вольскі паклалі яго у аснову п'есы «Машэка». Распаусюджанню легенды садзейнічала i напісанне беларускім кампазітарам Р. Пукстам оперы «Машэка». Не пашчасціла на легенды астатнім абласным цэнтрам Беларусі—Брэсту, Віцебску, Гродне. Назву першага выводзяць— i зусім справядліва — ад слова бяроста 'бярозавая кара', таму выказваюцца слушныя думкі вярнуцца да яго старажытнай летапіснай назвы Берасце (Бярэсце). Горад на Гродзеншчыне Ваукавыск. Любы чалавек без адпаведнай тапанімічнай падрыхтоукі раскладзе яго на два словы воук i вые. У простанароддзі, між тым, i сапрауды жыла i працягвае жыць такая думка. А вось у вучоных наконт гэтага не існуе адзінага меркавання. Няма рознагалоссяу паміж імі толькі адносна першай часткі назвы горада — воук як драпежная жывёліна. Што ж датычыць другой часткі тапоніма, дык многія перакладаюць яе, як выя, што на старажытнарускай мове азначае шея альбо высь (вышыня). Гэта, на думку добрага знауцы беларускай тапаніміі В. А. Жучкевіча, ёсць пераробка з выйск. Пэуныя падставы выводзщь другую частку слова разглядаемага тапоніма з высь (вышыня) маюцца, бо i сапрауды паблізу Ваукавыска знаходзяцца узвышшы. Аднак больш прыхільнікау та­кой версіі, што яго назва узнікла тады, калі у горадзе вялікі князь прымау служылых людзей, у абавязкі якіх уваходзіла у час палявання выць па-воучаму, каб прывабіць звера. Прывядзём i яшчэ даволі цікавую i незвычайную легенду пра паходжанне Ваукавыска. У старажытнасці, як засведчана у паданні, тут жылі продкі славян неуры, якія раз у год пераутвараліся у ваукоу. Відавочна, па гэтай прычыне i пазней некаторыя народы прысвойвалі беларусам пры патрэбе умець пераувасабляцца у вау­коу. Згодна з легендай падзеі разгортваліся такім чынам: «Калі ворагі выклікалі на бой мясцовае войска, насустрач іm з туману выбегла зграя ваукоу. Ворагі, спалоханыя чуткамі пра здольнасць тутэйшых людзей раз у год станавіцца ваукамі i у такім выглядзе перагрызаць горла праціунікам, у страху разбегліся. Воіны мясцовага князя, прыйшоушы на поле бою, не адшукалі тых, хто ix выклікау, аднак, убачыушы звяроу, усе зразумелі». Цяпер наурад ці знойдзецца хоць адзін чалавек, які б палічыу гэтае паданяе за прауду. А раней жа верылі калі не усе, дык многія, таму не выпадкова выявай на гербе гэтага горада стау «Выючы воук». На першы погляд нічога няма больш простага, як вытлумачыць этымалогію назвы горада Клецк Мінскай вобласці, у якой бачыцца нешта зусім блізкае з шырока распаусюджаным на Беларусі традыцыйным сялянскім будынкам клець для захавання рознай маёмасці. Аднак , не варта адразу ж згаджацца, бо i тут нас таксама чакаюць розныя версіі. Найбольш праудападобную выказвае правадзейны член Геаграфічнага таварыства СССР А. Рогалеу. Ен не пагадзіуся звязваць назву гэтага горада ні з клеццю, ні з рускім дыялектным словам клечь 'бярозавыя парасткі, ні з беларусюм клечанне 'зеляніна, якой упрыгожваюць хату на Сёмуху, а лічыць з прычыны наяунасці у тапоніме суфікса -ск, што ён паходзщь ад назвы ракі, якая, прауда, не захавалася да нашых дзён, але магла упадаць у раку Лань, на якой стать Клецк. Схільных да фантазіі былых i цяперашніх жыхароу горада Бярозы (да 1939 г. Бяроза-Картузская) Брэсцкай вобласці зусім не задавальняу i не задавальняе просценькі варыянт вытлумачэння яе назвы ад адной з самых распаусюджаных на Беларусі парод ліставых дрэу бярозы. Населеных жа пунктау з такім іменем у нас дзесяткі. Мо каб не быць падобнымі да ix, людзі i захоуваюць у памяці арыгінальную легенду аб паходжанні свайго горада? Яе так запісау рэдактар Бярозаускай раённай газеты «Маяк камунізму» Я. Сяленя. «...Блукау на свеце сляпы стары з хлопчыкам-павадыром. Каб пазбавіцца сваей слепаты, шукау стары дапамогі у розных краінах; якіх толькі знахароу не наведвау, якія толькі зеллі не спрабавау! Але усе дарэмна: збавенне ад хваробы не наступала. I вось даведауся сляпы, што ёсць на зямлі такое месца. дзе усялякія хваробы вылечваюць... крыніцы жывой вады. Доуга цягнуліся ix пошукі. I аднойчы хлопчык прывёу старога у бярозавы гай, наскрозь пранізаны сонечным святлом. У ім струменіу крыштальна чысты ручай і білі свежыя крынічкі. Стомленыя вандроунікі паспрабавалі крынічнай вады, а потым хворы акрапіу ею свае вочы... I ад быуся цуд — перад старым адкрыуся ва ycім харастве навакольны свет. У падзяку за свае вылячэнне ён, чалавек багаты, вырашыу пабудаваць у бярозавым rai кляштар, з якога i пачауся цяперашні горад». Цікава складзена, нічога не скажаш. Галоунае тут не верагоднасць, а імкненне людзей авеяць паходжанне назвы сваей малой радзімы нейкай таямнічасцю i прывабнасцю, каб парадзщь у новых пакаленняу любоу i павагу да сваей бацькаушчыны. I трэба сказаць, што такімі высакароднымі пачуццямі надзелены душы жыхароу Бярозы. Шануючы памяць пра мінулае, яны i пасёння не пагаджаюцца што ад назвы ix горада па невядомых прычынах адкінута яго другое слова Картузская, бояно ж зусім невыпадковае, звязанае з іменем каталіцкага манаскага ордэна картазіянцау (картузау), які тут заклау у 1648 г. будаунщтва кляштара. Пад назвай Бяроза-Картузская гэты населены пункт упамінауся у час перагаворау Пятра I з польскім каралём Аугустам II у мэтах арганізацыі сумеснай барацьбы са шведамі у гады Пауночнай вайны; меу дачыненні і да службы тут у 30-х гадах XIX ст. вядомага рускага дробнабуржуазнага рэвалюцыянера Міхаіла Бакуніна, да дзейнасці паустанцкіх атрадау Кастуся Каліноускага. 30-я гады XX ст. адзначаны жорсткімі катаваннямі i у Бяроза-Картузскім канцэнтрацыйным лагеры змагароу за нацыянальную незалежнасць Заходняй Беларуci, Заходняй Украіны i Літвы ад буржуазна-памешчыцкай Польшчы. Ужо гэтага далека не поунага пераліку гістарычных фактау дастаткова, каб гораду вярнуць яго поуную назву Бяроза-Картузская. Рэабілітацыя старога імя прадыктавана яшчэ i чыста практычнымі меркаваннямі: аблегчыць работу органау сувязі па размеркаванні да адсылкі карэспандэнцыі у гэты горад, паколькі падобныя да яго назвы не рэдкасць на тэрыторыі нашай рэспублікі. 3 зайздроснай упартасцю, ад самога моманту заснавання у 1954 г. Лепельскага краязнаучага музея, б'ецца яго калектыу над разгадкай гэтай, здавалася б,зусім просценькай па cвaiм вымауленні назвы раённага цэнтра. Але не усе так легка, калі глыбока унікнуць у сутнасць справы. Не задавальняючыся беларускімі версіямі аб паходжанні роднага горада, яны звярнуліся дa cвaix калег з суседніх рэспублік, бо шматвяковая гісторыя Лепеля мае шмат агульнага з іншымі народамi. Аутары адказау не паутараюць адзін аднаго. Калі прафесар Адэскага універсітэта А. Качубшскі выводзіць слова лепель з латышскага ліепа 'ліпа', дык работнікі Рыжскага музея гісторыі, літаратуры i мастацтва імя Я. Райніса лічаць, што яно паходзщь ад (латышскага лепе ці літоускага лепеле i як у першым, так i у другим выпадку абазначае 'жоутыя гарлачыкі' (німфеі). Здаецца, на гэтым можна было б паставіць кропку, але нядауна у спрэчку умяшалася тапаніміст з Міншчыны Р. Аучыннікава i з усей катэгарычнасцю заявла, што слова лепель прыйшло да нас з фіна-угорскіх моу (леп) i перакладаецца альховы. Спрачацца з ей няма сур'ёзных падстау, бо i сапрауды у гэтым раёне указаная парода дрэу з'яуляецца адной з самых распаусюджаных. Аднак, нягледзячы на усе вышэй сказанае пра этымалогію тапоніма Лепель, навуковы супрацоунік края­знаучага музея I. Януш так заявіу у сваім артыкуле: «I па сённяшні дзень мы не можам з упэуненасцю i канчаткова сказаць, адкуль прыйшла гэта назва». Пагодзімся i мы з такой думкай. Няхай спецыялісты i аматары у галіне беларускай тапанімікі працягваюць весці пошукі, працаваць над гэтай загадкай, папауняючы нашы веды пра народныя назвы гарадоу i вёсак. Цікавыя легенды аб сваім паходжанні маюць не толькі буйныя, сярэднія i дробныя гарады Беларусі. Дапытлвы розум, багатая фантазія жыхароу многіх вёсак, асабліва з назвамі сапрауды народнымі, гістарычнымі, а не напрыдуманымі, пазбауленымі усялякай творчасці i разважлівасці функцыянерамі, данеслі цяперашнім пакаленням шмат захапляючых всрсій пра паходжанне такіх тапонімау, а сям-там працягваюць складацца пра ix легенды i па сённяшні дзень, узбагачаючы наш вусны беларускі фальклор. Чым жа, скажам, не цікава апавядаецца у народзе пра факт узнікнення вёскі Люцінка, у якой колькі гадоу свайго творчага жыцця правёу пачынальнік беларускай літаратуры В. I. Дунін-Марцінкевіч? Як няцяжка здагадацца, назва паходзщь ад жаночага імя Люціна. Але ж чаму менавіта Люціна, а не якое-небудзь іншае імя жанчыны? Паданне дае пераканаучы адказ на гэта пытанне. Люцінка была дачкою пана-прыгоншчыка тых мясцін, які у вольны час любіу займацца верхавой яздой. Аматарам яе стала i дачка пана. Аднойчы яна выбралася на прагулку на дрэнна аб'езджаным маладым жарэбчыку. I трэба ж такому здарыцца, што пад пярэднімі нагамі каня выпадкова апынулася птушка. Успуджаны конь перастау слухацца свайго ездака i га­лопам кінууся да рэчкі. Цяжка сказаць, чым бы усе гэта закончылася, не апыніся на шчасце Люцінкі каля рэчкі сын аканома. Ен спыніу каня i выратавау дзяучыну з бяды. Абрадаваны пан іменем сваей дачкі i назвау тую вёску. Легенда прыгожая, са шчаслівым канцом. Але куды больш у нашага народа трагічных версій пра паходжанне вёсак, бо у ix сапраудным жыцці было больш гаротнага, чым радаснага. Для захавання у нашай памяці падзей сівой мінуушчыны у аднолькавай ступені важна ведаць, перадаваць ад пакалення да пакалення i радасныя, i самотныя легенды, звязаныя з імёнамі населеных пунктау. I якая вялікая карысць была б, каб у нашага народа, асабліва моладзі, знайшліся апантаныя клопатамі аб яго лесе людзі, якія маглі б максімальна поуна сабраць, літаратурна апрацаваць i выдаць такія легенды! Гэта ж наш бескаштоуны ricтaрычны i духоуны скарб. I яго як мага хутчэй трэба адшукваць i запісваць у першую чаргу па тых населеных пунктах, якія пакідаюць людзі, ратуючыся ад чарнобыльскай бяды. Раздзел II ТАПАНіМіЯ ЯК УВДСАБЛЕННЕ ЖЫЦЦЯ і БЫТУ НАРОДА Тапаграфічнае імя амаль ніколі не бывае выпадковым i пазбауленым значэння. У jm па боляшай частцы выяуляюцца ці якая-небудзь прыкмета урочышча. ці характарыстычная рыса мясцовасці, ці намек на паходжанне прадмета, ці парэшце якая-небудзь акалічнасць, больш-менш цікавая для розуму альбо фантазиі. Акадэмк Я. Г рот Каштоуным пластом нашай народнай тапаніміі, апроч гістарычных найменняу, з'яуляюцца назвы насе­леных пунктау, у якіх увасоблены геаграфічныя i прыродна-кліматычныя свосасаблівасці роднага краю, характар вытворча-прафесійнай дзейнасці людзей, спосабы i формы задавальнення імі cвaix матэрыяльных i духоуных патрэб. Як ужо наказана у папярэднім раздзеле, многія гітарычныя тапонімы таксама найцяснейшым чынам звязаны з геаграфічнымі i прыродна-кліматычнымі фактарамі, бо яны узнікалі па берагах рэк i азёр, г. зн. у месцах, дзе найлепш за усе можна было ладзіць жыццё чалавеку. Нашы продкі ахвотна выкарыстоувалі асаблівасці мясцовага ландшафту у назвах населеных пунктау. I гэта надзвычай важна для рэтраспектыунага вывучэння геаграфічных i прыродна-кліматычных умоу род­най зямлі, бо пад уплывам часу i асабліва пад уздзеяннем вытворча-гаспадарчай дзейнасці чалавека акаляючае яго асяроддзе всльмі істотна змяняецца, а назва вёскі ці горада, у якой адлюстраваны тыя ці іншыя асаблівасці застаецца. Працавіты беларускі народ любіу спрадвеку называць месцы свайго пражывання словамі, якія увасаблялі характэрны для таго ці іншага куточка нашай зямлі від вытворча-гаспадарчай дзейнасці. Каштоунасць та­кой катэгорыі тапанімі ніяк нельга прыменшваць, бо на падставе яе можна дакладна уявщь, чым некалі займаліся нашы далёкія i блізкія прашчуры. Умовы жыцця кожнага народа i у далёкім мінулым вымушалі многа займацца будауніцтвам рознага роду вытворчых аб'ектау, жылля. Без такой дзейнасці нельга было існаваць чалавеку i раней, i цяпер. А калі улічыць, што беларусау да гэтага яшчэ абавязвалі i частыя разбурэнні ix тэрыторыі у выніку ваенных дзеянняу, дык без будауніцтва практычна не магло пражыць ніводнае пакаленне людзей. Адсюль зусім заканамернае для нашага народа вельмі пашыранае ужыванне утвораных ад асновы слова буда (невялікае збудаванне, часовае жыллё, леснічоука) назвау сваіх паселішчау. Да таго ж словамі буда i будка называлі i называюць прадпрыемствы для смалакурэння, гонкі дзёгцю, выпальвання драунянага вугалю, вытворчасці паташу, лясныя пасёлкі для будаунікоу, службова-жылое памяшканне чыгуначнага стрэлачніка. Сярод разглядаемай катэгорыі назвау ёсць аднаслоуныя тыпу Буда, Будзішча, Будка, Будча і іншыя, але найчасцей сустракаюцца двухслоуныя утварэнні з азначальным кампанентам: Баравая Буда (Кармянскі раён), Галаучыцкая Буда (Нараулянскі), Журбінская Буда (Касцюкевіцкі), Кісялёва Буда (Клімавцкі), Пясочная Буда (Гомельскі), Усохская Буда (Добрушскі). Магчыма, калі б на Беларусі не было так багата падобных назвау, мы сёння дакладна ведалі б месца нараджэння свайго слыннага земляка, мысліцеля i філосафа, аднаго з са­мых адукаваных людзей сярэднявечча Сымона Буднага. Вядома ж нам, што ён нарадзіуся у Будах, а ix на нашай геаграфічнай карце — дзесяткі. Вось i разбярыся тут! Ёсць такія назвы населеных пунктау i у суседняй Польшчы, да прыкладу, у Мазовіі, якую некаторыя даследчыкі не супраць назваць радзімай беларускага асветніка. Здауна людзі, што жылі у нашым краі, займаліся металургіяй, вырабам шкла, што знаходзіць пацвяр-джэнне у шырокім распаусюджанні тапонімау Гута, Гутка вытвараных ад ix назвау. Большасць вучоных выводзщь гэты тэрмін ад нямецкага слова Hutte, якое мае два значэнні: металургічны завод i шкларобны завод. У апошнім значэнні гэта слова, ужываецца i у польскай мове. Усяго на Беларусі налічваецца да сарака населеных пунктау з такой назвай. З мэтай характарыстыкі месцазнаходжання, прызначэння i прыналежнасці гуты часта выкарыстоуваюцца азначэнні: Гута Замошская (Быхаускі раён), Гута Ляшчынская (Крас-напольскі), Старая Гута (Капыльскі), Студзёная Гута (Гомельскі). Самай жа распаусюджанай у нас назвай вытворчаіга паходжання з'яуляюцца Руда i Рудня, што гаворыць i пра старажытнасць, i пра папулярнасць гэтага віду прафесійнай дзейнасці беларускага народа. Бадай, лягчэй было б назваць адміністрацыйны раён рэспублікі, дзе адсутнічае гэты тапонім, чым пералічыць усе, дзе ён ёсць. У беларусау, як i у іншых народау, велізарны пласт тапаніміі так ці інакш звязаны з рэлігійнай тэматыкай. I тут няма нічога дзіунага, бо пакуль беларусы прыйшлі да матэрыялістычнага разумення свету, у ix свядомасці многія прыродныя i сацыяльныя з'явы пауставалі у роз­ных містычных, незямных формах. Тэрыторыя сучаснага рассялення беларусау зазнала на сваім вяку шмат разнастайных рэлігійных плыняу, i прыхільнікі кожнай з ix, калі не свядома, дык падсвядома, не маглі не пакінуць у назвах сваіх паселішчау сляды веравызнання. Самыя старажытныя з ix вядуць нас у далёкія часы язычніцтва, якое яшчэ доуга існавала i пасля таго, як у 988 г. на Pyci было прынята хрысціянства. Апошняе часта уводзілася пад прымусам, шляхам падману i розных абяцанак. Нягледзячы на усе захады, распаусюджвальнікам хрысціянства на заходнерускіх землях не так проста удавалася выкараняць з жыцця i побыту ix насельніцтва спрадвечныя звычаі. Многія з ix працягвалі існаваць i ва умовах панавання прынесенай сюды з далёкай Візантыі хрыстянскай рэлігіі. Гэтым можна растлумачыць, што апошняя не палічыла патрэбным, ці мо не адважылася, пайсці на поунае вынішчэнне назвау, якія мелі прамое дачыненне да культу язычнікау, характэрных для таго перыяду з'яу грамадскага i прыватнага жыцця. Дзякуючы такому збегу акалічнасцяу у беларускую тапанімію Трапіла шмат такіх назвау населеных пунктау ад тых далёкіх часоу, як Багі, Грамніцы (Бог веснавых навальніц i дажджоу), Дыя (Бог неба i агню, магчыма, i ад назвы paкi), Заломнае, Знахары, Коляды. Сляды сівой мінуушчыны добра захаваліся у тапонімах Курган, Курганне, Пагост, Пагосцік, Пагосцішча, Чартоушчына, Явішчы (здань). Непараунальна больш, чым ад часоу язычніцтва, дайшло да нас назвау, звязаных з хрысціянскай рэлігіяй увогуле i праваслаунай у прыватнасці. У беларускай тапаніміі яна увасоблена даволі багата, мо найлепей, чым якая-небудзь іншая сфера жыцця народа. У назвах такога парадку можна знайсці прозвішчы, што лічацца святым у хрысціянскай рэліги, як Лугустава, Аураамауская. Не паскупіліся нашы продкі i на назвы, у які'х зафіксаваны пасады людзей праваслаунага культу: Дзякі, Ігумен, Папы, Панова Лука, Папоука, Папоуцы, Папоушчына, Рэут (званар), Рэутполе, Старцы (манах, духоуны настаунік веруючых). Часта населеныя пункты атрымоувалі назвы у залежнасці ад тыпу размешчанага паблізу ад ix культавага збудавання, месца захавання людзеи: Каплща, Манастыр, Манастыры, Монастырок, Скіток (жыллё манахау-пустыльнікау), Царковішча, Царкоуе, Царкоушчына. 3 праваслаунай царквой прама ці ускосна звязаны такія тапонімы, як Багі, Звонец (магчыма, ад ракі Звон­ка або расліны аналагічнай назвы: Званец), Званіца, Іконкі, Крыжы, Крыжоука, Крыжовы Лог, Кеты, Рызы, Свяціца, Святое, Святазер'е, Святоцк, Святы Дух, Хрост (варыянт транскрыпцыі ад слова хрэст), Храсты, Царкоунікі. Здауна i па сённяшш дзень пэуная частка беларусау выспаведвае каталіцкую рэлігію, таму невыпадкова, што знайшлося i ей месца у нашай тапаніміі. 3 такой яе катэгорыі назавём наступныя: Баля-Касцельня, Біскупка (ад біскуп — вышэйшае духоунае звание у католікау), Кальварыя (каталіцкае свяцілішча на месцы старажытных пахаванняу), Кляшторнае (кляштар—каталіцкі манастыр), Ксянзоушчына, Плебанішкі (ад літ. клебонас—ксёндз), Плябанауцы, Плябанцы, Падкасцельцы. Што ж датычыць тапонімау,звязаных з іудзействам i ісламам, прадстаунікі якіх здауна пасяліліся на беларускай зямлі, дык яны у назвах нашых населеных пунктау не засведчаны. I гэта не ад таго, што у яурэяу i татарау мо няма звычкі такімі словамі называць свае паселішчы. На карэнных тэрыторыях гэтых нацый даволі часта практыкуецца такое. Калі ж на Беларусі адсутнічаюць тапонімы іудзейскага i ісламскага паходжання, дык толькі таму, што тут гэтыя віды рэлігій не маглі дасягнуць такога пашырэння, каб займець сабе права на увасабленне у назвах населеных пунктау, дзе было сканцэнтравана яурэйскае ці татарскае насельніцтва. ЗАКЛЮЧЭННЕ Сваю размову з чытачом пра беларускую нацыя нальную тапанiмiю, якая ужо дауно пачала губляць самабытны характар з прычыны неабдуманых дзеянняу самiх жа людзей, амаль увесь час даводзiлася весцi у мiнорным тоне. А iнакш i нельга, бо куды нi кiнеш позiркам, усе адны aгpэxi. У выніку масавага перайменавання назвау населеных пунктау адбылося icтотнае разбурэнне нацыянальных асноу беларускай тапаніміі. Сёння яна уяуляе сабой па сутнасці механічны набор пустых, бессэнсауных слоу, не выконвае ролі захавальніцы гістарычных i духоуных традыцый беларускага народа, не увасабляе у сабе мясцовыя прыродна-геаграфічныя асаблівасці. У відавочную супярэчнасць з рэчаіснасцю прыйшлі тапонімы палітычнага, ідэалагізаванага характару, актыунымі творцамі якіх быу не народ, а розных рангау партыйныя i савецкія работнікі. Па ix жа віне i у большасці выпадкау мэта накіравана у тапанімічную тканіну нашай зямлі прасачылася багата слоу, якія не уласцівыя лексіцы беларускай мовы, што супярэчыць прынятай у свеце практыцы наймснавання геаграфічных аб'ектау.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Геаграфічныя асаблівасці Беларусі. Тэрыторыя і назва нашага краю.


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.