Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему . Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


РОЕК СТАНІСЛАЎ [КСЁНДЗ]

РОЕК СТАНІСЛАЎ [КСЁНДЗ] 0 за 24 часа

26 ноября 2010

Ці ж мог дапусьціць малады 31-гадовы піяр ксёндз Станіслаў Каласанты Роек які ў жніўні 1939 года прыехаў з Кракава ў Ліду, што ў гэтым горадзе, разьмешчаным на крэсах даўняй Рэчы Паспалітай, правядзе ўсю пазасталую частку свайго доўгага 88-гадовага жыцьця. што зь цягам часу і выбрыкаў гісторыі стане апорай і сімвалам непахіснай маральнай стойкасьці для палякаў, якія не пажадалі пакінуць сваю радзіму нягледзячы на пагрозы перасьледу з боку савецкай улады, варожай да ўсяго польскага і каталіцкага.

Открыть полную версию

МЕДЫЦЫНА ПЕРШЫХ ХРЫСІЯН: РОЛЯ ЖАНЧЫНЫ

МЕДЫЦЫНА ПЕРШЫХ ХРЫСІЯН: РОЛЯ ЖАНЧЫНЫ 0 за 24 часа

26 ноября 2010

З'яўленне медыцыны спачатку як асобных спосабаў дапамогi хворым супадае з пачаткам фармавання грамадства. Пачатковая медыцына вырастае з прымiтыўных манiпуляцый, звязаных з лячэннем ран, дапамогай жанчынам пры родах. Паступова гэты занятак у прадстаўнiкоў старажытных цывiлiзацый становiцца таiнствам, якому навучалiся толькi найбольш дастойныя і абраныя жрацы. Трэба адзначыць, што ў старажытных народаў лячэнне хворых дасягнула вельмi высокага ўзроўню: практыкавалiся ампутацыi, лячэнне вачэй, аперацыi на ўнутраныя органы i нават прафiлактычныя меры.

Открыть полную версию

УЗНІКНЕННЕ І ЭТАПЫ РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ ЛЕКСІКАГРАФІІ СТАРАЖЫТНЫХ ЧАСОЎ

УЗНІКНЕННЕ І ЭТАПЫ РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ ЛЕКСІКАГРАФІІ СТАРАЖЫТНЫХ ЧАСОЎ 2 за 24 часа

26 ноября 2010

Лексікаграфія – прадукт многіх стагоддзяў. Яна ўзнікла ў сувязі с патрэбамі грамадства і вядзе свой пачатак ад тых ранніх элементаў слоўнікавай працы, якія зарадзіліся ў асяроддзі кніжнікаў яшчэ ў старажытныя часы.

Открыть полную версию

Новая (нацыянальная) беларуская літаратурная мова

Новая (нацыянальная) беларуская літаратурная мова 6 за 24 часа

26 ноября 2010

У канцы XVIII ст. беларускі народ апынуўся ў новых гістарычных абставінах некалі Вялікая Рэч Паспалітая пасля трох падзелаў паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй у 1795 г. перастала існаваць. Беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі. Але ў складзе Расіі Беларусь канчаткова страціла дзяржаўнасць і нават сваю этнічную назву, ператварыўшыся ў “Северо-Западный край” імперыі.

Открыть полную версию

Беларуская мова часоў Вялікага княства Літоўскага

Беларуская мова часоў Вялікага княства Літоўскага 2 за 24 часа

26 ноября 2010

Вялікае княства Літоўскае ўзнікла ў XIII ст. як саюз усходнеславянскіх княстваў (Навгрэдскае, Полацкае, Пінска-Тураўскае, Берасцейскае і інш.), і на працягу XIV ст. уся тэрыторыя Беларусі ўвайшла ў яго склад. Гэта была дзяржава шматэтнічная (яе насялялі, паводле сучаснай тэрміналогіі, беларусы, украінцы, літоўцы, палякі, яўрэі, татары), рознаканфесіянальная (тут жылі праваслаўныя, католікі, іудзеі, мусульмане, пратэстанты) і шматмоўная (акрамя ўсіх этнічных моў, выкарыстоўваліся лацінская і стараславянская).

Открыть полную версию

Ля вытокаў беларускай мовы

Ля вытокаў беларускай мовы 0 за 24 часа

26 ноября 2010

У розны час і рознымі шляхамі славяне дасягнулі тэрыторіі сучаснай Беларусі. Археолагі вылучаюць некалькі этапаў засялення славянамі беларускіх земляў, якія да гэтага ўжо былі часткова асвоены такімі балцкімі і угра-фінскімі пляменамі, як літва, лотва, дайнова, яцвягі, голядзь, латыгода і інш. Апошняя хваля масавай славянскай міграціі на Беларусь прыпадае на VI ст. н.э. Аселі тут пераважна плямены крывачоў, палачан, драгавічоў, радзімічаў, якія мелі многа агульнага ў культуры і мове. З VI-VII стст. gачынаецца доўгі і няпросты шлях кансалідацыі гэтых славянскіх пляменаў, а таксама балтаў і угра-фінаў, якія жылі тут раней, у беларускую народнасць.

Открыть полную версию

Беларуская мова як адна з індаеўрапейскіх моў

Беларуская мова як адна з індаеўрапейскіх моў 0 за 24 часа

26 ноября 2010

У залежнасці ад паходжання і наяўнасці ці адсутнасці агульных рыс усе мовы свету падзяляюцца на роднасныя і народнасныя. Сярод роднасных моў адрозніваюцца моўныя сем’і, группы і падгрупы. Беларуская мова належыць да славянскай группы індаеўрапейскай сям’і.

Открыть полную версию

Беларуская мова – духоўны скарб народа

Беларуская мова – духоўны скарб народа 0 за 24 часа

26 ноября 2010

"Народ выражае сябе найпаўней i найдакладней у мове сваей. - пісаў у XIX ст. вядомы pycкi лінгвіст І. Сразнеўскі, - Народ i мову нельга ўявіць адно без аднаго". Калі грамадства параўнаць з жывым арганізмам, то мову можна назваць нервовай сістэмай, якая наладжвае ў арганізме сувязі паміж яго клеткамі. Але мова - гэта не толькі сродак, з дапамогай якога людзі наладжваюць сувязі, абменьваюцца іфармацыяй, яна - своеасаблівае люстэрка жыцця i працы народа, яго грамадскага i культурнага развцця. Мова адлюстроўвае жыццёвы вопыт народа, асаблвасці яго мыслення i пcіxікі, маральна-этычныя i эстэычныя нормы.

Открыть полную версию

МОЎНАЯ СІТУАЦЫЯ Ў СЁННЯШНЯЙ БЕЛАРУСІ

МОЎНАЯ СІТУАЦЫЯ Ў СЁННЯШНЯЙ БЕЛАРУСІ 4 за 24 часа

26 ноября 2010

Калі палала вогнішча, чалавек мог заставацца на нейкі час і без яды, але ўсе ж жыў. І цяпер мы зведваем і надалей будзем зведваць вострую патрэбу ў розных прадуктах харчавання, што не прывядзе да пагібелі. А вось як страцім родную мову, нішто і ніхто не ўратуе нашую нацыю ад немінучай смерці.

Открыть полную версию

РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРНАЙ МОВЫ Ў 15-16 СТСТ.

РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРНАЙ МОВЫ Ў 15-16 СТСТ. 0 за 24 часа

26 ноября 2010

На працягу 14-16 ст. пачала складвацца беларуская народнасць з уластівай ёй моваю, асноўныя асабливасці якой захоўваюцца ў ёй да нашага часу. Аднак старажытныя кніжнікі ў пісменстве старога прытрымлівліся традыцыйных старажытнарускіх граматычных і лексічных норм, таму новыя моўныя рысы ў пісьмовых помніках на першых парах адлюстроўваліся толькі зрэдку ў выглядзе паасобных апісак. Прыкладна з сярэдзіны 15 ст. пісменства на тэрыторыі Беларусі насычаецца спецыфічна беларускімі асаблівасцямі ў такой меры , што пачынаючы з гэтага часу ёсць ужо ўсе падставы гаварыць пра беларускую літаратурнуб мову, якая сваімі арфаграфічнымі, граматычнымі і лексічнымі рысамі прыкметна адрознівалася ад старажытнарускай мовы, яле цалкам не перарвала сувязей з ёй. У беларускам пісменстве старажытнага перыяду беларуская пісьмовая мова мела назву «руский языкъ». Азначэнне «руский» у складе гэтага тэрміна паходзіць ад этноміна «Русь», якім у шматнацыянальным Вялікім княстве Літоўскім абазначалася тая частка ўсходнеславянскага насельніцтва, што ўваходзіла ў склад гэтага княства. Назва «белоруский языкъ» пачала ўжывацца толькі ў сярэдзіне 17 ст. ў Рускай дзяржаве. Агульная назва «Белая Русь» упершыню таксама азначаецца ў гістарычных крыніцах іншамоўнага, а не беларускага паходжання.

Открыть полную версию

подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.