Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему . Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Паняцце злачынства ў ВКЛ у 16 ст.

Паняцце злачынства ў ВКЛ у 16 ст. 0 за 24 часа

21 ноября 2010

Заканадаўства Вялікага княства Літоўскага (далей - ВКЛ) значную ўвагу прысвяціла крымінальнаму праву, якое было накіравана на абарону жыцця, здароўя і маемасці асабліва феадалаў, якім было прадастаўлена права судзіць і караць залежных ад іх людзей.

Открыть полную версию

Цывільнае, сямейнае, крымінальнае, адміністрацыйнае права па Прывілею 1492 г на Беларусі

Цывільнае, сямейнае, крымінальнае, адміністрацыйнае права па Прывілею 1492 г на Беларусі 0 за 24 часа

21 ноября 2010

Прывілей 1492 года заканадайча пацвердзіў абавязковы характар мясцовых прававых звычаяў. Урад быў абавязаны даваць дзяржаўныя пасады і маемасць у кіраванне і трыманне толькі ўраджэнцам Вялікага княства. На пасады павінны былі прызначацца асобы найбольш дастойныя і тыя, хто зрабіў дзяржаве найбольшую карысць.

Открыть полную версию

Нормы дзяржаўнага права і кампетэнцыі вялікага князя па прывілею 1492 г на Беларусі

Нормы дзяржаўнага права і кампетэнцыі вялікага князя па прывілею 1492 г на Беларусі 0 за 24 часа

21 ноября 2010

Прывілей 1492 г. з'яўляецца першай агульнадзяржаўнай хартыяй вольнасцей. Шляхецкаму класу ўсёй дзяржавы яна давала такія правы і прывілеі, якія рабілі для яго непатрэбнымі мясцовыя акты. Прывілей вялікага князя Аляксандра перш за ўсё пацвярджае ўсе правы і вольнасці, падараваныя шляхце ранейшымі гасударамі і дадае больш за 20 пунктаў новых абавязацельстваў з боку гаспадара. Значная частка гэтых абавязацельстваў з'яўляецца абмежаваннем улады вялікага князя на карысць рады гаспадарскай, якая была пакуль адзінай юрыдычна аформленай установай, таму што сойм, які існаваў фактычна, не атрымаў яшчэ прававога афармлення. Так, вялікі князь дадаткова абавязваецца не пасылаць паслоў у чужыя краіны, не параіўшыся з панамірадаю, не заключаць саюзных дагавораў з замежнымі дзяржавамі без іх згоды. Вялікі князь абавязваецца выконваць парады паноўрады нават і ў тым выпадку, калі гэтыя парады не будуць адпавядаць яго думцы, а таксама абавязваецца зацвярджаць і выконваць усе тыя парады і судовыя рашэнні паноўрады, якія яны прапануюць.

Открыть полную версию

Месца агульназемкіх прывілеяў сярод іншых крыніц права XV ст на Беларусі

Месца агульназемкіх прывілеяў сярод іншых крыніц права XV ст на Беларусі 0 за 24 часа

21 ноября 2010

Вывучэнне прававой культуры Беларусі паказвае, што яе развіццё вызначалася паступовым пераходам ад звычаёвага да пісанага права. Прыкладна ў XV ст. апошняе становіцца асноўнай крыніцай права на тэрыторыі Беларусі. У ім многія нормы звычаёвага права набылі форму закона ў выглядзе шматлікіх грамат, лістоў, соймавых пастаноў, прывілеяў, статутаў і іншых прававых актаў.

Открыть полную версию

Вынікі ўтварэння ВКЛ

Вынікі ўтварэння ВКЛ 0 за 24 часа

21 ноября 2010

Працэс стварэння адной з самых буйных дзяржаў Еўропы ў эпоху сярэднявечча - Вялікага княства Літоўскага - быў доўгім і складаным: пачаўся ён у сярэдзіне ХІІІ ст. і закончыўся ў другой палове XIV ст.

Открыть полную версию

Арганізацыя дзяржаўнага ўпраўлення і сацыяльна-палітычны лад ВКЛ у 15 ст.

Арганізацыя дзяржаўнага ўпраўлення і сацыяльна-палітычны лад ВКЛ у 15 ст. 2 за 24 часа

21 ноября 2010

Сістэма кіравання краінай у ВКЛ развівалася на аснове старажытнага права, што бытавала ў Полацкім, Менскім, Навагародскім, Тураўскім і іншых княствах. Пасля заключэння Крэўскай уніі і ўсё большага збліжэння з Польшчай у арганізацыю кіравання дзяржавай сталі пераносіцца тыя рысы і формы, якія склаліся ў Польшчы.

Открыть полную версию

Уключэнне беларускіх зямель у склад ВКЛ пры Віцене, Гедыміне, Альгердзе.

Уключэнне беларускіх зямель у склад ВКЛ пры Віцене, Гедыміне, Альгердзе. 0 за 24 часа

21 ноября 2010

Забойства ў 1263 г. Міндоўга стала пачаткам унутранага крызісу ВКЛ, які працягваўся некалькі гадоў. Старэйшы сын Міндоўга Войшалк пасля ўпартай міжусобіцы пры падтрымцы навагародскай і пінскай дружын вярнуўся ў Навагародак, заняў бацькоўскі прастол і пачаў княжыць "ва ўсёй зямлі Літоўскай".

Открыть полную версию

Міндоўг і яго палітыка. Войшалк.

Міндоўг і яго палітыка. Войшалк. 0 за 24 часа

21 ноября 2010

Адносіны ўсходнеславянскіх княстваў са сваімі бліжэйшымі балцкімі суседзямі былі няпростымі. Разрозненыя землі гістарычнай Літвы ў Х-ХП стст. былі аб'ектам заваёвы суседніх славянскіх дзяржаў. Полацкія князі неаднаразова выкарыстоўвалі літоўскія дружыны для нысвятлення адносін паміж сабой і са сваімі суседзямі ў час міжусобіц. У "Аповесці мінулых гадоў" Літва называецца ў ліку плямёнаў, якія плацілі даніну Кіеву. Частымі былі спусташальныя паходы ўсходнеславянскіх дружын і на яцвяжскія землі. У сваю чаргу ў XI - першай трэці XIII стст. літоўскія і яцвяжскія дружыны неаднаразова рабілі рабаўнічыя набегі на славянскія княствы. Але верхняе і сярэдняе Панямонне заставалася рэгіёнам балта-славянскага супрацоўніцтва, у якім актыўна і культурна дамінавалі славяне, якія з часам асімілявалі балцкіх аўтахтонаў.

Открыть полную версию

Дзве асноўныя канцэпцыі па праблеме утварэння ВКЛ

Дзве асноўныя канцэпцыі па праблеме утварэння ВКЛ 0 за 24 часа

21 ноября 2010

Пытанне аб утварэнні Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ) з'яўляецца адным з самых складаных і спрэчных у сучаснай гістарычнай навуцы. Аб першапачатковым палітычным і тэрытарыяльным цэнтры Літвы ў навукоўцаў склаліся дзве асноўныя канцэпцыі. Першая, якая адлюстравана ў шматлікіх публікацыях савецкіх гісторыкау, звязвае ўзнікненне ВКЛ з паскораным развіццём феадальных адносін на тэрыторыі ўсходняй часткі сучаснай Літвы (Аўкштайціі). Вынікам гэтага з'явілася палітычная кансалідацыя плямёнаў, што пражывалі на азначанай тэрыторыі, і ўзнікненне моцнага дзяржаўнага ўтварэння на чале з уласнай княжацкай дынастыяй. Такі пункт гледжання азначае, што Вялікае княства Літоўскае ўтворана знешнімі сіламі без удзелу ўсходніх славян. а таму ВКЛ было чужым для беларусаў і ўкраінцаў. Некаторыя даследчыкі, асабліва Л.А.Абецадарскі і яго паслядоўнікі, спецыяльна падкрэслівалі агрэсіўныя намеры літоўскіх феадалаў у адносінах да беларускіх зямель, гаварылі аб вялікім нацыянальным прыгнёце беларусаў літоўцамі.

Открыть полную версию

Паляпшэнне шляхоў зносін. Насельніцтва гарадоў і мястэчак на Беларусі ў пачатку 19 ст.

Паляпшэнне шляхоў зносін. Насельніцтва гарадоў і мястэчак на Беларусі ў пачатку 19 ст. 2 за 24 часа

21 ноября 2010

Праводзіліся работы па паляпшэнню шляхоў зносін, што садзейнічала ўключэнню гаспадаркі Беларусі ва ўсерасійскі рынак. Вялікае эканамічнае значэнне мелі каналы, што злучылі рэкі басейна Чорнага і Балтыйскага мораў: Агінскі, Бярэзінскі, Днепра-Бугскі. Па гэтых штучных водных шляхах Брэст, Кобрын, Пінск, Барысаў і іншыя гарады вялі ажыўлёны гандаль, дзякуючы чаму павышалася іх прамысловае значэнне. За перыяд з 1825 года па 1861 насельніцтва 42 гарадоў Беларусі павялічылася са 151 тыс. да 320 тыс. чалавек. Шырокія дарогі, абсаджаныя бярозамі, так званыя “гасцінцы”, звязвалі беларускія гарады з іншымі гарадамі імперыі. У вывазе з Беларусі пераважалі лён і льнопрадукты, збожжа, гарэлка, спірт, воўна, сала, лес. На Беларусь прывозілі прамысловыя вырабы.

Открыть полную версию

подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.